Снежная сястра
Мая Лундэ, Ліса Айсата
Памер: 192с.
Мінск 2020
— Так, — адказаў тата.
— Так, — адказала Аўгуста.
I не прамовіўшы больш ні слова, мы пачалі чысціць кожны сваю буль-біну. Я зірнуў спачатку на маму, потым на тату. Яны выглядалі як звычайна, выглядалі гэтак жа, як заўжды.
У мамы тая самая прычоска, а ў таты тыя самыя акуляры. Колькі іх памя-таю, бацькі выглядалі акурат гэтаксама. Але цягам апошніх месяцаў штосьці ўсё роўна змянілася. Быццам за сталом сядзелі іхнія двайнікі. Двайнікі, што
нават уяўлення не мелі, якімі мама і тата былі раней. He ведалі, што тата любіў прыдумляць, чым нам заняцца на выхадных ці налета, і часам так моцна радаваўся, ажно падскокваў на крэсле. Што мама любіла расказваць вясёлыя гісторыі, якія здарыліся з ёй на працы, і часта так гучна смяялася, што мне рабілася сорамна, а тата казаў, што вельмі любіць гэты смех і мена-віта ў яго закахаўся.
Але цяпер усё змянілася. Яны перасталі быць сабой, яны толькі нагадва-лі сябе.
Раптам бульбіна захрасла ў мяне ў горле: а што, калі гэта праўда, калі маму і тату насамрэч падмянілі нейкія самазванцы. А мае сапраўдныя мама і тата не вернуцца ніколі.
Аўгуста і тая зрабілася ўласным двайніком, яна ціхенька сядзела і відэль-цам адпраўляла кавалкі бульбіны ў рот, нават не вымазаўшыся, нават ні кро-пелькі не раззлаваўшыся. Я падумаў, як моцна мне не хапала нашага Дына-міту, сапраўды не хапала.
...Але больш за ўсё мне не хапала маёй старэйшай сястры Юні. Нам усім яе не хапала — гэта я ведаў дакладна. Мне так хацелася, каб мы схадзілі на могілкі і наведалі яе, але мама і тата заўжды адмаўляліся. I я не разумеў чаму. Неяк увосень я схадзіў туды сам. Яе магіла была пустая і змрочная: ні кветак, ні свечак. I недзе там, пад зямлёю, ляжала яна. Я не мог гэтага ўсвядоміць. Усё, што ад яе засталося, — толькі клумба, парослая пустазеллем, і стылы камень.
I пакуль я там стаяў, маё сэрца нібыта зрабілася такім самым стылым ка-менем. Я не змог больш трываць ні секунды, я кінуўся прэч і больш ні разу туды не наведаўся.
— Так-так, — сказала мама.
— Так, — паўтарыў тата.
— Відаць, зноў будзе снег, — сказала мама.
— Ага.
Адзінай тэмай іх размоў таксама зрабілася надвор’е. j«^
— ...Я тут падумаў, — сказаў я.
— Га? — спытала мама.
— Чаму б нам не паставіць калядны падсвечнік?
— Калядны падсвечнік? — перапытаў тата. *
I тут яны абое зірнулі на мяне. Можна было падумаць, я загаварыў пра нейкі загадкавы касмічны аб’ект. Быццам яны ніколі ў жыцці не чулі пра калядны падсвечнік.
— Хутка чацвёртая нядзеля Адвенту, — працягваў я.
— Маеш рацыю, — сказала мама.
— I праўда, — адгукнуўся тата.
— Дык паставім? — спытаў я ізноў.
— Мабыць, ужо час, — адказала мама.
— Відаць, так, — пагадзіўся тата. — Глянь, які снег валіць.
I яны зноў загаварылі пра снег, пра тое, які ён мокры і цяжкі.
Пасля вячэры мама пайшла прыбіраць снег. Я прыгледзеўся да таты, бо зараз ён мусіў бы спусціцца ў падвал па медны падсвечнік і сродак для чыст-кі. Але ён заняўся прыборкай кухні. А потым узяўся за пранне, а мама, якая скончыла прыбіраць снег, ухапілася за пыласос. Чыста — ім так хацелася, каб было чыста. Каб было нашмат чысцей, чым раней.
Калі я клаўся спаць, то ні падсвечніка, ні ліловых свечак на кухонным стале не было. Але ўнутры мяне гарэў маленькі халодны агеньчык. Агеньчык сапраўднай злосці. Я накрыўся коўдрай і адчуў, як моцна мне ўсё гэта нада-кучыла. Надакучыла, што замест бацькоў у мяне нейкія ні на што не здат-ныя двайнікі. Надакучыла, што ўсё засталося нібы як раней, але ў той жа час абсалютна змянілася. Надакучылі рыбныя катлеты. Мне да чорцікаў нада-кучылі гэтыя рыбныя катлеты!
Наступнай раніцай адразу пасля сняданку я паспяшаўся да Хэдвіг. Яна ўжо была на дварэ і каціла па садзе снежны ком. Ён неўзабаве вырас настолькі, што Хэдвіг не здолела ссунуць яго з месца. Яна не пачула мяне, пакуль я не стаў проста насупраць па іншы бок пабеленага штыкетніка.
— Прывітанне! — сказаў я.
Яна азірнулася і ўсміхнулася ва ўвесь рот.
— Ты прыйшоў!
— Ага, — адказаў я. — Менавіта гэта я і зрабіў.
— Ну гэта ж трэба, ты прыйшоў, а я і не верыла. Праўда, зусім не ве-рыла. Я маю на ўвазе, што спадзявалася і трымала за гэта крыжыкам усе пальцы на руках і нагах. I нават рукі складала, молячыся ціхутка, але ўсё роўна амаль не верыла. Здаецца, я думала, гэта было б занадта добра, каб аказацца праўдай.
— Здаецца, што і певень смяецца, — сказаў я.
Яна засмяялася, а потым кіўнула на свой снежны ком.
— Трэба твая дапамога, я нават на метр не магу яго зрушыць.
43
Я адчыніў брамку і хутчэй пайшоў да Хэдвіг. Па глыбокім снезе мы разам пакацілі ком далей, і з кожным метрам ён усё больш разрастаўся. Нарэшце мы не здолелі зрушыць яго больш ні на міліметр, хоць і былі ўдваіх.
— Большым яму не зрабіцца, — сказала Хэдвіг. — Але нам і гэтага му-сіць хапіць.
— Ага, — пагадзіўся я. — Дарэчы, хапіць для чаго?
— Адкуль жа мне ведаць? Мы можам зляпіць снегавіка. Дома ёсць морк-ва, знойдзем стары капялюш. Недзе, мабыць, і люлька знойдзецца, але сне-гавік — гэта так сумна. Давай прыдумаем штосьці іншае. Снежная пані — ужо крыху цікавей. Ці лепш снежнае дзіця — вялізнае немаўля, якое паўзе. Ну, ці злепім старую раз’юшаную пані, ці нейкага хуліганістага брата, ці...
— Сястру, — вырвалася ў мяне слова.
— Сястру! — усклікнула Хэдвіг. — А ты не дурань, Юліян!
— Але можам і не рабіць, — паправіўся я. — Можа, раз’юшаная старая весялей?
— Ды не, — запярэчыла Хэдвіг. — Давай злепім сястру, старэйшую. Мне заўжды хацелася яе мець. Я люблю свайго старэйшага брата, але заўсёды хацела сястру. I цяпер яна можа ў мяне з’явіцца. Са снегу.
I мы разам узяліся рабіць сястру. Снег ляпіўся добра, рукі Хэдвіг рухаліся спрытна. Мы скачалі крыху меншы ком і паставілі яго на большы, а пасля яшчэ меншы зверху. Потым мы прыляпілі да нашай фігуры плечы і рукі, а самы вялікі ком знізу ператварылі ў агромністую спадніцу.
— Яна так прыгожа прыбралася, — сказала Хэдвіг. — На Раство.
Мы зрабілі ёй доўгія валасы са снегу, вылепілі hoc, а цёмныя вочкі змайстравалі з сасновых шышак. У канцы Хэдвіг сабрала букет з яловых лапак і ўставіла яго ў снежныя рукі.
— Гэта калядныя ружы, — сказала яна. — Думаеш, нашай старэйшай сястры захацелася б руж на Раство?
— Вядома, — адказаў я.
Але больш я не змог сказаць ні слова. Я не зразумеў, як гэта атрымалася, але снежная сястра была падобная да Юні. Яна была такога ж росту, як Юні, у яе былі такія ж доўгія валасы, і форма падбародка таксама была як у Юні.
Я заплюшчыў вочы. А калі... а калі я зараз іх расплюшчу — і гэта Юні будзе стаяць перада мной. Юні з плоці й крыві.
Я хуценька расплюшчыў вочы. Дурненькі Юліян. Гэта быў звычайны снег, снег у садзе Хэдвіг, а яшчэ колькі шышак ды галінак. I больш нічога.
У горле запяршыла, і я адвярнуўся. Хэдвіг паклала руку мне на плячо.
— Штосьці здарылася, Юліян?
— He, — адказаў я. — Нічога.
Яна кінула на мяне даўгі позірк, але я не наважыўся сустрэцца з ёй вачы-ма. Баяўся, што зараз заплачу. Я проста глядзеў убок, на снег, на дрэвы, на што заўгодна. Але Хэдвіг не прыбірала руку.
— Яна некага табе нагадвае? — ціха спытала яна.
Нарэшце я сабраўся з сіламі і зірнуў на Хэдвіг. Яе добрыя зялёныя вочы глядзелі на мяне. Я кіўнуў.
— Каго... каго?
— У мяне была сястра, — адказаў я. — Летам яна памерла. Проста на-пярэдадні свайго дня нараджэння. Ёй споўнілася б шаснаццаць.
У садзе падняўся вецер. Вочы Хэдвіг заблішчэлі, але я не зразумеў, што было прычынай: вецер ці мой аповед. Раптам яна нахілілася і хутка абняла мяне. Яна працягвала стаяць моўчкі, так, быццам чакала, што я буду расказ-ваць далей. Я падумаў, што мог бы гэта зрабіць. Хэдвіг — такі чалавек, якому можна адкрыцца. Але я не здолеў, бо вельмі баяўся, што расплачуся і не змагу гаварыць. Я працягнуў руку і сціснуў ейную, каб яна адчула: я рады, што яна побач.
Яна і праўда адчула, што я не змагу працягнуць свой аповед про-ста зараз, бо ўсміхнулася і паляпала сябе па плячах.
— А я ўжо змерзла. I згаладалася, падаецца, я гадоў пяцьдзясят нічога не ела. Я ж абяцала табе яешню, так? Дык, можа, хадзем у дом?
— Так, — адказаў я. — Дзякуй.
Калі я скінуў з сябе халодную, вільготную, засыпаную снегам во-пратку і адчуў цяпло дома Хэдвіг, пякучы ком у горле нарэшце растаў. J
Віла Сліва зрабілася яшчэ больш утульнай, чым учора.
Цяпер усе дзверы ў калідоры былі адчыненыя, быццам пакоі радасна нас віталі. Але ў доме не чуваць было ні гуку.
— Ты сёння зноў адна? — спытаў я.
— Бацькі паехалі ў краму, — адказала Хэдвіг. — А мой брат, мабыць, недзе катаецца на каньках.
— Ага.
— Калі ты крыху затрымаешся, то зможаш з імі сустрэц-ца, — апошнія словы яна прасакатала неяк вельмі хутка.
— Ага, — адказаў я і рушыў на кухню. — Дарэчы, табе з яешняй дапамагчы?
— Дапамагчы пасмажыць яйкі? — усклікнула яна. —* Каб я больш такога не чула!
Хэдвіг паказала на гасцёўню:
— He, ты можаш пасядзець вунь там. Вокам міргнуць не паспееш, як усё будзе гатова.
Я залез на вялізную канапу з падушкамі — і быц-цам насамрэч сядзеў на мяккіх каленях у старой пані. У кафлянай печцы гарэў агонь, я выцягнуў ногі і адчуў, *
47
як знутры і звонку мяне сагравае цяпло. А потым з кухні запахла яешняй і беконам, і ў мяне аж слінкі пацяклі.
Я скруціўся цёплым маленькім клубком, але тут заўважыў штосьці за ак-ном. Нейкі мужчына стаяў за брамкай і ўглядаўся ўглыб саду. Ён быў даволі стары — як дзядуля, — з даўгой сівой барадой. Але на прыязнага дзядулю зусім не выглядаў. Ён пазіраў на Вілу Сліву з нейкім дзіўным выразам твару. Злым... ці тужлівым... або і тым і гэтым? Я падняўся і наблізіўся да акна. Замёр, схаваўшыся за шчыльнымі гардзінамі, і пачаў за ім назіраць.
Паклаўшы рукі на брамку, ён завагаўся. Ці ўвайсці? Магчыма, ён быў з сям’і Хэдвіг? I ўсё ж я спадзяваўся, што не, бо штосьці ў ягоным абліччы мяне пужала. Моцная туга. ІДі злосць. Ці штосьці яшчэ.
А потым ён адчыніў брамку і паволі ўвайшоў у сад, правяраючы кожны свой крок. Быццам яшчэ не вырашыў да канца: працягваць ці павярнуць назад.
Я выскачыў у калідор і крыкнуў Хэдвіг, якая была на кухні:
— Хэдвіг, хадзі сюды! Тут нехта ёсць. У цябе госці.
— Так, пачакай. Я зараз. Хтосьці прыйшоў? He можа быць.
Глыбокая зморшчына працяла яе лоб.