• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная сястра  Мая Лундэ, Ліса Айсата

    Снежная сястра

    Мая Лундэ, Ліса Айсата

    Памер: 192с.
    Мінск 2020
    129.51 МБ
    178
    Я краўся далей па маснічынах да сходаў, што вялі на першы паверх. Як-раз там я штогод заміраў і цяпер таксама спыніўся, каб праверыць, ці не чуваць чаго.
    I хіба гэта... хіба гэта не... музыка?
    Ночка ціхая зарыста, Цуд — часіна: Нарадзіла Дзева чыста Бога-Сына.
    Па спіне разлілося цяпло. Яны спявалі так прыгожа!
    Я зрабіў яшчэ адзін крок і цяпер ужо пачуў, як дзынкаюць анёлы на пад-свечніку. I патрэскваюць дровы ў каміне.
    Усе калядныя гукі былі на месцы.
    Я хутчэй спусціўся па прыступках і прынюхаўся. Калядныя пахі таксама былі на месцы: хваёвы водар ялінкі, пахі нагрэтых духмянасцяў, імберцавага печыва, мандарынаў, карыцы і какавы. Mae любімыя водары!
    Я не мог больш чакаць ні секунды. У два скачкі я апынуўся ля дзвярэй у гасцёўню.
    А пасля... пасля я іх адчыніў.
    I замёр у дзвярным праёме. Проста стаяў там нерухома, і адзінае, на што быў здольны, — гэта лыпаць вачыма.
    Бо ўсё было такім цёплым, цудоўным, дзівосным і залацістым, што ў мяне займала дых.
    Калядная ялінка ўзвышалася пасярод пакоя. Яна была вялікая, пухнатая і цёмна-зялёная, упрыгожаная з верху да нізу свечкамі, гномамі, зоркамі, сэр-цайкамі і сцяжкамі. Акурат так, як і мусіць быць упрыгожаная ялінка, толькі яшчэ лепш. Гэта была напраўду самая прыгожая ялінка, якую я калі-небудзь
    і8о
    бачыў. Асабліва таму, што на ёй была Юні. Тыя паштоўкі, што мы з Генрыкам зрабілі, віселі на галінках, і мая сястрычка ўсміхалася мне між свечак.
    Усміхаўся і ўвесь пакой. Усё ў ім было ўпрыгожана па-каляднаму. На ка-модзе ля каміна, якраз там, дзе заўжды, стаяла батлейка. На вокнах былі прымацаваныя яловыя галінкі з чырвонымі банцікамі, а на каміннай паліцы стаялі ўсе да аднаго самаробныя калядныя гномы, якіх мы з Юні і Аўгустай нарабілі за шмат гадоў, і назбіралася іх парадкам.
    У цэнтры стала красаваўся калядны падсвечнік. Ён быў начышчаны да бляску, і ў ім гарэлі чатыры новыя ліловыя свечкі.
    Я нават ускрыкнуў ад захаплення.
    Бо гэта было Раство.
    Гэта было сапраўднае Раство!
    Але я яшчэ не расказаў пра самае важнае. Пра маму, тату і Аўгусту. Яны падышлі да мяне ўсе ўтраіх, адзетыя ў ранішнія халаты і піжамы. Але зусім не заспаныя. Яны сталі самі сабой. I яны па чарзе абнялі мяне.
    — Віншуем з днём нараджэння, — сказала мама.
    — Вясёлых свят, наш мілы калядны хлопчык, — сказаў тата.
    — Уррра! — усклікнула Аўгуста.
    А пасля мы селі за стол, на якім быў накрыты багаты сняданак з сыра-мі, мандарынамі, сасіскамі, арэхамі, ласосем, вэнджанінай, яешняй і іншымі смакоццямі. А потым мы паелі. I магу паклясціся, што гэта быў самы смач-ны сняданак у маім жыцці.
    Калі мы наеліся так, што больш не маглі ўпіхнуць у сябе ані кавалачка, і напіліся какавы столькі, што мне здавалася, я цалкам складаюся з шакала-ду, я адставіў свой кубак убок і паглядзеў на маю сям’ю, на кожнага па чарзе. На маму, на тату і на маю маленькую сястру. Усе трое выглядалі так, быццам ад радасці маглі ўзняцца ў паветра.
    — Ведаеце, — сказаў я.
    Яны павярнулі да мяне твары.
    — У мяне ёсць жаданне, — працягнуў я. — Каляднае жаданне.
    — Але мы ўжо купілі падарункі, — сказала мама.
    — Гэта не падарунак, — сказаў я. — То-бок падарунак. Толькі яго не ку-піш за грошы.
    Яны зірнулі на мяне запытальна.
    — Я хачу, каб мы разам схадзілі на могілкі, — сказаў я. — Надвячоркам, утраіх... Мне хочацца, каб мы наведалі магілу Юні.
    асля сняданку я апрануўся і выйшаў на вуліцу. Мама, тата і Аўгуста збі-раліся скончыць падрыхтоўку да Раства, але ў мяне былі свае планы. Я мусіў пайсці да Юна, свайго найлепшага сябра. Я не папярэдзіў яго, што прыйду. He адважыўся, бо баяўся, што ён на мяне крыўдуе і не захоча, каб я прыходзіў.
    Я заўважыў Юна задоўга да таго, як ён заўважыў мяне. Ён гуляў у садзе, скачваў вялізныя снежныя камы для крэпасці, павярнуўшыся спінай да дарогі. Мне стала так балюча, калі я ўбачыў ягоную спіну. Гэта была страшна маркотная спіна, падумаў я. I вельмі самотная.
    Я хутчэй наблізіўся да плота.
    — Прывітанне, — сказаў я.
    Юн, відаць, мяне не пачуў, бо працягваў катаць ком далей. Той рабіўся ўсё большым і большым.
    184
    — Прывітанне, — паўтарыў я.
    Нарэшце ён павярнуўся і заўважыў мяне.
    — Прывітанне.
    Юн, відаць, прастудзіўся, бо злёгку шморгнуў носам і выцер яго ваўня-най рукавічкай, якая была ўся ў снезе.
    Я працягнуў яму падарунак. Ён паглядзеў на яго, але не ўзяў.
    — Што гэта? — спытаў ён.
    — Падарунак, — адказаў я.
    — Навошта?
    — Падарунак на Каляды.
    — I што там?
    — He магу сказаць, бо тады табе будзе нецікава адкры-ваць яго ўвечары.
    — Угу, — адказаў Юн.
    Нарэшце ён працягнуў руку і забраў падарунак.
    — Дзякуй.
    — Калі ласка, — адказаў я.
    Ён схаваў падарунак у кішэню. А потым зноў павярнуўся да свайго снежнага кома і наваліўся на яго з усёй сілы, але не здолеў зрушыць з месца.
    Тады я набраўся храбрасці і пераскочыў праз плот. А потым стаў побач. He сказаўшы ні слова, я пачаў пхаць ком разам з ім. Юн таксама нічога не сказаў, але дазволіў мне дапамагчы. Удвух мы пра-кацілі ком яшчэ на некалькі метраў наперад праз глыбокі снег, і з кожным метрам ён вырастаў усё больш. Было так прыемна проста ісці па садзе по-бач з Юнам і каціць гэты снежны ком.
    185
    Урэшце мы не змаглі ссунуць яго далей ні на міліметр.
    — Большым яму не стаць, — сказаў я.
    — Ага, — пацвердзіў Юн. — Дарэчы, што нам з ім зрабіць?
    — Ну, я не ведаю, а ты як думаеш? Мы можам зрабіць снегавіка. Але тады нам трэба яшчэ два камы.
    Яшчэ два камы, падумаў я. I я змагу застацца з Юнам крыху даўжэй.
    — Так... — сказаў ён. — Можам.
    — Або, — прапанаваў я, — мы можам пабудаваць замак. Але тады нам спатрэбіцца яшчэ шмат снежных камоў.
    Прынамсі восем, падумаў я. I тады я змагу застацца тут нашмат даўжэй. Можа быць, нават на цэлую гадзіну.
    — Гм, — сказаў Юн. — Так, мабыць, будзе яшчэ лепш.
    — Чакай. Я прыдумаў! Мы пабудуем дзве крэпасці. А потым... а потым, калі іх дабудуем, мы зладзім снежны бой!
    Юн зірнуў на мяне. Ён усё яшчэ выглядаў сур’ёзным. Але тут яго сур’ёз-насць пачала паціху знікаць. Яго вочы заблішчэлі, а рот расцягнуўся ў шыра-чэзнай усмешцы.
    — Снежны бой, — сказаў ён. — Тады нам трэба будзе зрабіць амуніцыю.
    I гарматы. I прыдумаць сабе імя і каралеўскі тытул...
    У яго выспявалі і выспявалі планы. Словы проста выскоквалі з яго, і з мяне яны выскоквалі таксама. Я так узрадаваўся, што не змог стрымаць смеху, Юн засмяяўся таксама. Раскаціста, быццам з роту выкаціліся белыя жамчужыны.
    Мы зноў балбаталі і зноў разам смяяліся. Юн, мой найлепшы сябар, і я.
    Я прабыў у яго даволі доўга і сышоў, як толькі пачало цямнець. Але мы дамовіліся сустрэцца наступнага дня. Бо крэпасці былі ўжо збудаваныя, і мы падрыхтаваліся да бою.
    Усю дарогу да могілак я бег. I першым, што я там пабачыў, былі свечкі, сёння іх было нават больш, чым учора. Яны гарэлі амаль на кожнай магіле. I ля многіх магіл стаялі людзі: дарослыя і дзеці, старыя і маладыя. Усе яны былі тут, каб паклапаціцца пра памерлых у Святы вечар. Я шпарка ішоў па-між шэрагаў магіл, пакуль не наблізіўся да Хэдвіг. У яе таксама гарэла лам-пада, а магіла была ўпрыгожаная букетам хвойных галінак з вогненна-чыр-вонымі ягадамі. Гэта было так па-каляднаму, акурат як любіла Хэдвіг. Генрык добра ведаў сваю сястру, хоць і не бачыў яе пяцьдзясят гадоў. Я правёў рукой па яе магільнай пліце і прашаптаў:
    — Мая мілая снежная сястрычка.
    Я крыху пастаяў, трымаючы руку на пліце. Я падумаў, што мушу да-глядаць яе магілу разам з Генрыкам. Я спадзяваўся, што мы з ім застанёмся сябрамі.
    Так яно і здарылася, далібог! Бо Генрык зноў пасяліўся на Віле Сліве. Ен усё прыбіваў, і фарбаваў, і чысціў, і пілаваў, пакуль дом зноў не зрабіў-ся самім сабой. I стаў такім прыгожым! Віла Сліва стала акурат такой, як пяцьдзясят гадоў таму, толькі яшчэ больш утульнай... Але гэта ўжо іншая гісторыя. Магчыма, аднойчы я раскажу і яе, калі ты захочаш паслухаць.
    Тым часам я працягваў ісці па могілках. Цемра згушчалася, і ўсе тыя людзі, што прыйшлі сюды, ператвараліся ў чорныя цені. Але тры цені былі зусім непадобныя да астатніх. Я пазнаў іх адразу. Маму, тату і Аўгусту.
    Яны ўжо стаялі каля магілы Юні, і я паспяшаўся да іх. Ніхто не прамовіў ні слова, але тата прыціснуў мяне да сябе, і я адчуў цяпло, што сыходзіла ад яго вялікага цела пад зімовым паліто.
    Мама сцерла снег з магільнай пліты. На ёй было напісана імя, імя маёй сястры: Юні.
    Мы нахіліліся ўчатырох і разам прыбралі рэшткі снегу і з пліты, і з клум-бы перад ёй.
    188
    А потым тата дастаў пяць маленькіх лампад. Ён паставіў іх колам перад магілай.
    — Пяць свечак, — сказаў ён. — Для нас пяці.
    А ў цэнтры мама паставіла некалькі белых кветак у гаршку.
    — Калядныя ружы, — сказала яна. — Яны ўмеюць трываць мароз.
    — Ружы для Юні, — прашаптала Аўгуста. — Яны б ёй спадабаліся.
    Затым мы ўзняліся і сталі ўшчыльную наўкол магілы. Мы з Аўгустай — пасярэдзіне, а мама з татам — па баках. Адну руку яны працягнулі да надма-гілля, а другую нам. I так мы трымалі адно аднаго, усе пяцёра.
    — Вясёлых Калядаў, Юні, — сказаў я.
    УДК 821.113.5-93
    ББК 84(4Нор) Л84
    Лундэ, М.
    Л84 Снежная сястра / Мая Лундэ ; маст. Ліса Айсата ; пер. з нарв. Юлі Цімафе-евай. — Мінск : A. М. Янушкевіч, 2020. — 192 с. : іл.
    ISBN 978-985-7210-67-1.
    Прыгожая і кранальная калядная гісторыя, якая ўмомант стала сусветным бестселерам. Нар-вежская пісьменніца МаЯ Лунлэ разам з мастачкай Лісай Айсата стварылі чароўны свет, у якім знайшлося месца і цёплым пачуццям, і горкім сямейным перажыванням, і чаканню каляднага цуду, што заўсёды спраўджваецца. Любоў і сяброўства перамогуць боль ад страты — так вучыць нас і этая гісторыя.
    Выдатны падарунак на Каляды для ўсіх, хто цэніць сучасныя арыгінальныя сюжэты ў дзіцячай літаратуры, пазбягае стэрэатыпаў і гатовы прымаць жыццё з усімі радасцямі і бедамі.
    УДК 821.113.5-93
    ББК 84(4Нор)-44
    © Text: Maja Lunde
    © Illustrations: Lisa Aisato
    © Цімафеева Ю. П., пераклад на беларускую мову, 2020
    © Афармленне. Выдавец A. М. Янушкевіч, 2020
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Лундэ Мая
    СНЕЖНАЯ СЯСТРА
    Мастачка
    Айсата Ліса
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Адказны за выпуск Андрэй Янушкевіч Рэдактар Алена Карп Карэктар Наста Анцімонік Камп’ютарная вёрстка Андрэй Янушкевіч