Снежная сястра
Мая Лундэ, Ліса Айсата
Памер: 192с.
Мінск 2020
— Надта прыязным ён не выглядае, — сказаў я.
Мы разам падышлі да акна гасцёўні. Я вырашыў зноў схавацца, і Хэдвіг зрабіла тое самае. Мы абое стаялі за шчыльнымі аксамітнымі гардзінамі і ўглядаліся ў сад.
— Але дзе ён? — спытала Хэдвіг.
— Я не ведаю, — адказаў я. — Ён быў вунь там.
— Дзе?
— Ён прайшоў праз брамку і далей у сад.
Мы ўглядаліся ў снег, у сцежку, што вяла да ўваходных дзвярэй. Але там было пуста. Мужчына знік.
Хэдвіг павярнулася да мяне.
— Ты проста нажартаваў?
— He, — адказаў я. -— Клянуся! Там быў нейкі чалавек, вось толькі што. Можа, у цябе ёсць дзядуля ці нехта яшчэ?
— He, — сказала Хэдвіг.
— Можа, нейкі стары дзядзь^а?
— У мяне нікога такога нямаЯ
— А можа...
— Ладна, забудзься на гэтагЯгарогц, ■— сказала Хэдвіг. — Зараз яешня згарыць.
I яна зноў пабегла на кухню.
А я працягваў стаяць ля 1 акна. У садзе была процьма сля-1 доў, маіх і Хэдвіг. Сцежка так- 1 сама была вытаптаная, і разгле- I дзець сляды мужчыны ў мяне ■
не атрымалася. Мяне працяла нечаканая думка: а што, калі яго тут не было? Калі яго ніколі тут і не было?
?АЗЯЗ£4
-м
ы накрылі на стол у сталовай з ярка-ліловымі сценамі.
— Гэта калядны пакой, — патлумачыла Хэдвіг. — Хіба тут не класна?
— Я думаю, вельмі... А вы ўжо скончылі ўсё ўпрыгожваць? — запытаўся я.
Бо і тут паўсюль была калядная аздоба. У акне луналі папяровыя анёлы. 3 жырандолі пад самай столлю звісалі чырвоныя банты, а ў самым цэнтры стала стаяў агромністы калядны падсвечнік з вялізнымі свечкамі. Тут амаль у кожным пакоі было па калядным падсвечніку.
— Скончылі? He, — адказала Хэдвіг. — У нашым доме хапае месцаў, якія яшчэ трэба ўпрыгожыць. Важна аздобіць кожны куток. Ведаеш чаму?
— Не-а.
— Бо гэта несправядліва, калі мы аздобім сталовую, а прыбіральню не. Прыбіральня можа пакрыўдзіцца!
— Пакрыўдзіцца? — я не змог стрымаць усмешкі.
— Мне падаецца, што ва ўсіх дамоў ёсць пачуцці. I ва ўсіх пакояў. Асаб-ліва тут у нас, у Віле Сліве, калі ты разумееш, пра што я.
— Ага, — адказаў я.
Бо Віла Сліва і праўда была жывой.
50
— Я страшна люблю ўсё аздабляць, — сказала Хэдвіг. — Я лічу, што нават маленечкі кручок мусіць быць упрыгожаны да Раства, хіба не? Пер-шае правіла Раства: Раства ніколі не бывае зашмат. Упрыгожваць трэба нават камору. У мяне ёсць адзін калядны гном, якога я стаўлю туды. I калі нехта адчыніць дзверы і пацягнецца па нейкае нудоцце кшталту мятлы, то і там не зможа забыцца, што хутка Раство. I гэта абсалютна правільна. Бо Раство — найцудоўнейшае свята, пра якое варта памятаць заўжды.
Я кіўнуў і падумаў пра наш калядны падсвечнік, што пыліўся недзе ў падвале.
Я думаў пра яго ўсю раніцу. I калі больш не змог думаць ні пра што ін-шае, я развітаўся з Хэдвіг і паспяшаўся дахаты.
Калі я ўвайшоў, мама і тата сядзелі на канапе, уткнуўшыся ў свае газеты. Часу ў іх, па ўсім відаць, хапала. Асабліва для таго, каб дастаць калядны падсвечнік, падумаў я. Але яны зноў пра яго забыліся, таму я хуценька спус-ціўся ў падвал.
Падсвечнік стаяў зверху на паліцы проста перад скрыняй з каляднай аздобай. За год ён паспеў добра пацямнець. Я вынес падсвечнік наверх, а ў глыбіні кухоннай шафы знайшоў анучку і сродак для чысткі латуні. Я на-цёр падсвечнік гэтым сродкам і даў яму ўсмактацца — як некалі, я бачыў, рабіў тата, — а пасля зноў працёр анучкай.
На паверхні падсвечніка пачаў праступаць яго сапраўдны колер.
Я цёр і цёр, пакуль не пераканаўся, што ад шэрага налёту не засталося ні плямкі. Тады я паставіў падсвечнік пасярод кухоннага стала і агледзеў яго. Такім ён і мусіць быць: бліскучым, залацістым, зыркім.
He хапала толькі свечак.
Мне прыйшлося доўга корпацца ў кухонных шуфлядках, перш чым я знайшоў пакунак старых стэарынавых свечак і пушку запалак. Раней мама
з татам часта запальвалі свечкі, асабліва ўвосень, калі рабілася цёмна. Але сёлетняй восенню ім хапіла і люстры. Пакунак жа, відаць, застаўся яшчэ з мінулага года. Свечкі былі белыя, а не ліловыя, але што паробіш.
Я выцягнуў чатыры свечкі і ўставіў іх у падсвечнік. Яны не адразу сталі роўна, але я падклаў фольгу — як некалі, я бачыў, рабіў тата. Запаліўшы тры свечкі, я зрабіў крок назад.
Калі не зважаць, што свечкі былі белыя, а не ліловыя, падсвечнік выгля-даў зусім як звычайна. Унутры ў мяне запалаў агеньчык радасці. Нарэшце Адвент прыйшоў і да нас!
I тут на кухню зайшоў тата. Ён пацягнуўся да кававаркі, каб напоўніць кубак. I зусім не заўважыў падсвечніка на стале.
Я гучна кашлянуў.
— Ox, — сказаў тата. — Ты прастудзіўся?
— Ды не, — адказаў я.
— He забывайся надзяваць шалік, — сказаў ён.
Узяўшы збан з кававаркі, тата да паловы напоўніў свой кубак. А потым скіраваўся назад у гасцёўню. Я кашлянуў зноў. Цяпер яшчэ гучней.
— Усё добра? — азірнуўся ён.
Ен усё яшчэ не заўважаў свечак на стале. А мой ранейшы тата адразу б іх пабачыў. Ён заўжды заўважаў нешта такое, асабліва калі гэта было звязана са мной. Але татаў двайнік часта тармазіў, і я нават пачаў сумнявацца, ці варта мне дзе-ля яго ўпрыгожваць дом да Адвенту.
Камяк захрас у горле, але я стрымаўся.
— Я заняўся аздобай да Адвенту, — сказаў я так хуцень-ка, як толькі мог, і паказаў на падсвечнік.
— О. Глядзі ты, ага.
— Так, — сказаў я. — Глядзі.
— I дзе ты яго знайшоў?
— У падвале.
— Ясна, — ён уздыхнуў. — Ужо тры свечкі, так...
— А заўтра будзе чатыры, — сказаў я.
— Як ляціць час.
— Ага, — адказаў я.
— I ты сам яго знайшоў?
— Ну вы ж пра яго забыліся.
— А мусілі б памятаць.
— Таму я сам яго дастаў, — сказаў я. — I пачысціў. Як гэта рабіў ты.
54
— Малайчына, — адказаў ён. — Малайчына, Юліян.
Але выглядала, ён казаў зусім не тое, што думаў. Яго позірк па-ранейшаму блукаў недзе далёка. Ён ускудлаціў мне валасы, узяў сваю каву і вярнуўся ў гасцёўню.
Я застаўся на кухні. Зусім адзін, з чатырма свечкамі ў калядным падсвеч-ніку. Нейкія яны тужлівыя, падумалася мне, нібыта ім самотна. I да таго ж колер не той. Я хуценька іх затушыў. Пакой напоўніўся дымам, блакітным
і едкім. Ідыёцкія свечкі, падумаў я. Ідыёцкі Адвент.
3 кухні я падняўся ў свой пакой. Гучна зачыніў дзверы, але, вядо-ма, ніхто гэтага не пачуў. Я лёг у ложак і схаваў галаву ў падушку.
Так я ляжаў, пакуль не адчуў, што няма чым дыхаць, і толькі тады павярнуў галаву.
Падумай пра штосьці добрае, Юліян, сказаў я сабе. Пра штосьці добрае.
Звычайна, калі мне трэба было падумаць пра што-небудзь добрае, я думаў пра Раство. Але цяпер не атрымлівалася. Бо, па ўсім відаць, Раство ў нас дома адмянілі.
I тады я ўспомніў пра Хэдвіг. Пра яе мілы твар, пра яе шырокую ўсмешку. Я спрабаваў прыгадаць, як гучыць яе смех — і прыязны, і гарэзлівы адначасова.
I гэта дапамагло.
Хэдвіг, думаў я, была такая добрая да мяне. Прыйшоў час і мне зрабіць нешта добрае для Хэдвіг. Штосьці, што яе па-сапраўднаму ўсцешыць.
I я дакладна ведаў, што гэта.
Я падняўся з ложка, падышоў да стала і дастаў сваю свінню-скарбонку. Калі паспяшацца, то яшчэ можна паспець у крамы да закрыцця.
^азязвд
I обрай раніцы, — сказаў я, таропка ўваходзячы ў вітальню да Хэдвіг.
Было ўсяго дзевяць, але я не мог больш чакаць. 3 таго самага моман-ту, як учора ўвечары я купіў для яе падарунак, мне вельмі хацелася зноў сустрэцца з Хэдвіг.
Пабачыўшы мяне, яна моцна здзівілася.
— Ты так рана. I такі расчырванелы. Ты што, бег?
— Ды не, — адказаў я. — Ну, можа, толькі крыху.
Я не змог стрымаць усмешкі. Унутры ў мяне ўсё бурліла ад хвалявання.
Я хуценька скінуў куртку і чаравікі, а Хэдвіг тым часам з цікавасцю за мной сачыла. У доме было ціха. Я раскрыў заплечнік і дастаў падарунак, загорнуты ў блакітную паперу з ружовымі кветкамі. Я прымусіў прадавач-ку знайсці звычайную паперу, бо не хацеў, каб на ёй красаваліся калядныя гномы. Мой падарунак не меў ніякага дачынення да Раства.
— Гэта што, мне? — спытала Хэдвіг.
Яна так збянтэжылася, што я ажно рассмяяўся.
— Так, табе.
— Але ж яшчэ не Раство?
— Гэта не калядны падарунак, — удакладніў я. — Трымай.
Я амаль што ўпіхнуў яго Хэдвіг, і толькі тады яна працягнула рукі, каб узяць пакунак.
Нейкі час Хэдвіг проста стаяла, пазіраючы на падарунак, потым пакруці-ла яго ў руках, крыху страсянула і асцярожна сціснула.
— Ён не такі і вялікі, — сказала яна.
— Ага, — адказаў я.
— Але мяккі. Кажуць, мяккія пакункі нецікавыя, але я так не думаю. Не-цікавых пакункаў не бывае. Гэтым яны і класныя. Бо нешта запакаванае ўжо інтрыгуе. I толькі раскрыўшы ўпакоўку, ты разумееш, гэта штосьці цікавае або не, але ж тады пакунак перастае быць пакункам. А таму лічыць мяккія пакункі нечым нудным абсалютна памылкова, хіба не?
— Ага, — пагадзіўся я. — Відаць, маеш рацыю.
— I папера такая класная, — заўважыла яна.
— Ммм, — працягнуў я. — А зараз, можа, ты яго адкрыеш?
— Ну так.
Але Хэдвіг працягвала стаяць і глядзець на падарунак. Раптам яна пад-няла на мяне вочы.
— Я так хвалююся!
— Ды проста раскрый яго!
— Але калі я гэта зраблю, то ўбачу, што там унутры.
— Дык у гэтым і сэнс.
— Але я больш не буду так хвалявацца.
— He будзеш... і што?..
— Ай, хіба ты не разумееш, што хвалявацца так класна! Маё сэрца нібыта круціцца і круціцца на каньках, выраб-ляючы піруэты да галавакружэння, галавакружэння ад цуду. Хіба ты не ведаеш, пра што я?
— Эээ... Ну так, збольшага.
Сэрца на каньках, піруэты і галавакружэн-не ад цуду — у Хэдвіг, па шчырасці, была своеасаблівая манера штосьці тлумачыць. Яна была самым незвычайным чалаве-кам, якога я сустракаў. He падобная ні да кога.
— Але зараз ты сапраўды мусіш адкрыць падарунак, — сказаў я з усмеш-кай.
— Так, ты маеш рацыю. Сэрца не можа вечна круціцца, вырабляючы піруэты.
Мы ўзялі падарунак і пайшлі ў чырвоную гасцёўню. Хэдвіг паклала яго на стол, і мы разам уселіся на канапу. I тут яна пачала.
Спачатку Хэдвіг развязала вузельчык на стужцы. Я не ведаю, як гэта робіш ты, але калі я разгортваю падарункі, то звычайна проста зрываю стужку, змі-наю яе і выкідваю. Ці зразаю нажніцамі, калі стужка занадта тугая, і адразу ж выкідваю. Але Хэдвіг асцярожна ўзялася пазногцямі за вузельчык і развязала яго. Потым яна завязала яго наноў, каб атрымаўся маленькі мілы банцік.
Пасля яна зняла паперу, павольна адклейваючы адзін за адным кавалач-кі скотча.