Сны імператара
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 383с.
Мінск 2001
Куровіч прынік да рукі нунцыя мяккімі мокрымі губамі, і той адчуў змешанае пачуццё агіды і гордасці ад улады над такім волатам.
У пакоі гусцела сутонне. Манах, з-пад сутаны ў якога ў тым месцы, дзе носяць корд, штосьці падазрона вытыркала, падышоў да вялікага масянжовага кандэлябра, але нунцый мяккім рухам спыніў яго.
— Нам не трэба святла, брат Джузэпе,— сказаў ён па-італьянску.
Манах паставіў на нізкі столік два тонкія венецыянскія келіхі і срэбныя сподкі з разынкамі і цукатамі. У келіхі палілося густое і цёмнае, як кроў, віно.
— Пакінь нас, Джузэпе, і загадай, каб у дом нікога не пускалі.
Кантэльмі трохі паспешліва паказаў госцю на крэсла насупроць, бо нунцыю здалося, што інстыгатар ужо сам ладзіўся сесці. Яны занадта высокай думкі пра сябе, гэтыя беларусіны, падумаў ён, слухаючы, як пад вялізным целам Куровіча жаласна рыпіць дубовае крэсла.
— Шмат чуў пра пана інстыгатара,— загаварыў нунцый,— і надзвычай усцешаны чаканым знаёмствам.
Невялічкія гострыя вочы Куровіча паблісквалі насцярожана і хітра.
— I ўсё пачутае,— працягваў нунцый,— дазваляе з пэўнасцю сцвярджаць, што такі абаронца закону мог бы
зрабіць гонар любой еўрапейскай дзяржаве. Найбольш адданыя прыхільнікі вашага юрыдычнага таленту параўноўваюць ваша красамоўства з цыцэронаўскім... Тактак, з цыцэронаўскім,— паўтарыў Кантэльмі, задаволена адзначаючы на льсняным голеным твары інстыгатара водсвет пацешанага самалюбства.
— Ваша правялебнасць, у кожнага чалавека са становішчам ёсць свае лісліўцы...
— Але з вуснаў нават няшчырых прыхільнікаў разумны чалавек пачуе больш праўды, чым з вуснаў адкрытых зласліўцаў, у якіх ёсць толькі чорны колер,— заўважыў нунцый.—Я прапаную падняць келіхі за вашы новыя перамогі. Учора я пісаў пра вас яго святасці ў Рым...
— Гэта вялікі гонар, ваша правялебнасць.— Высокі келіх цалкам схаваўся ў інстыгатаравай далоні.— Я губляюся ў здагадках, чым заслужыў яго...
— Мы, слугі Божыя, прывыклі цаніць людзей не толькі за іх былыя ўчынкі. Мы зыходзім з таго, што найлепшая справа кожнага дагоднага Усявышняму чалавека — не ў мінулым, а ў будучым, гэтаксама як у будучым і найгоршае злачынства кожнага з ворагаў Хрыстовых. Да першых гэта будучыня павінна прыйсці, другіх неабходна як мага хутчэй пазбавіць яе.
— Мне заўсёды здавалася, што царкву больш цікавіць другі выпадак, бо сказана ў Святым Пісанні: і пакараныя яны будуць за беззаконне сваё.
— Вы разважаеце як юрыст...— Нунцый пагасіў у душы ўспышку раздражнення і, памачыўшы вусны ў духмяным віне, пацягнуўся да сподка з разьшкамі.
У кутах загусла цемра. Пошугі полымя выхоплівалі з яе мудрагелістыя ўзоры на завешаных усходнімі дыванамі сценах.
— Буду з вамі шчыры. Рым вельмі занепакоены вальнадумствам, якое ўгнездавалася ў вашай краіне і перадусім у Вялікім княстве Небяспечна памыляўся яшчэ ваш вучоны друкар Скарына. Дарэчы, святой царкве дагэтуль невядома, да якой канфесіі ён сябе далучаў. Mala herba cito crescit*. Пан інстыгатар, безумоўна, ведае і пра Сымона Буднага, які загубіў сваю душу, насмеліўшыся крытыкаваць Новы Запавет. Яшчэ сто гадоў таму ў дыспуце з прадстаўнікамі ордэна ў Полацку ён абараняў тэзіс,
* Дрэнная трава хутка расце (лац.).
што душа памірае разам з целам і няма ні раю, ні пекла. Я ўпэўнены, ён даўно пераканаўся ў адваротным. Наш Збавіцель літасцівы, але я ўсё ж цешу сябе надзеяй, што там, дзе знаходзіцца цяпер гэты ерэтык, ён сустрэўся і са Скарынам, і з Цяпінскім, і з многімі іншымі...
Застылы, як манумент чалавечае магутнасці, інстыгатар нарэшце паварушыўся.
— Дазвольце зазначыць, ваша правялебнасць, што зараза вальнадумства закранула ўсе хрысціянскія краіны. Дастаткова згадаць вашых нявартых іэтага наймення суайчыннікаў Джардана Бруна і Ваніні*...
Нунцый тонка ўсміхнуўся:
— Але мы бязлітасна вырываем куколь з нашае нівы, а ў вас ён квітнее.
Куровіч у згодзе нахіліў голаў.
Полымя ў каміне ачахла, чырвонае вуголле пакрылася мройнай чорнаю плеўкай. У пакоі стала зусім цёмна. Змрок праглынуў' укрыжаванага Хрыста на сцяне.
— Я хацеў паіугарыць з вамі, пан інстыгатар, аб справе шляхціча Казіміра Лышчынскага...— Тут нунцый загаварыў шэптам, які амаль знікаў у голасе завеі...
2
Позіркі сотняў вачэй сышліся ў адной кропцы. Адны глядзелі з прагнаю ці ленаватаю цікавасцю, другія — са шкадобаю і яскай спагады, трэція — найбольш людзі ў сутанах — з непрытоенай нянавісцю. Вочы многіх імкнуліся сустрэцца з ягонымі, ды пагляд чалавека ў шляхецкім адзенні, якога вялі па праходзе да ганебнай лавы, быў скіраваны некуды вышэй мора галоў. Чалавек быў пажылы, высокі, але згорблены, з зусім белымі пасмамі ў даўгіх жарых валасах. Яго выцягнуты бледны твар з запалымі вачыма нёс адбітак пакуты і адлучанасці, аднак трымаўся ён з такой годнасцю, што выглядаў не падсудным, а адным з паважных паслоў сойма.
Свецкія паслы, не кажучы ўжо аб духоўных, не раз і не два чулі яго імя. Гэта той самы берасцейскі падсудак Лышчынскі, справа якога вынесена сёння на разгляд. Нават самым няўтомным прыхільнікам Бахуса, што ўвесь вольны ад дзяржаўных абавязкаў час не вылазілі з-за
* Джуліо Ваніні — італьянскі філосаф-атэіст. У J 619 г. быў спалены на вогнішчы.
хмяльных сталоў, вядома, што ліфляндскі біскуп Паплаўскі прызначаны надзвычайным суддзёй. Яму даручана дапытаць падсудка, вывучыць ягоныя пісанні і вынесці прысуд. Кажуць, гэты Лышчынскі несамавіты блюзнер і бязбожнік, якіх свет не бачыў, але тое ўжо справа дзесятая. Царква судзіць свабоднага шляхціча! Замах на святыя вольнасці высакароднага стану!
З’яўленне надзвычайнага суддзі на подыуме сойм сустрэў зацятым маўчаннем. Пасля першых слоў дэкларацыі з прысудам маўчанне зрабілася наструнена-паірозлівым. I раптам зала выбухнула галасам.
— Такім чынам памянёны Лышчынскі з’яўляецца ворагам Бога і прыроды! — намогся перакрыць паслоў Паплаўскі, але зычны біскупаў голас знік у абураным крыку, як зацягнутая ў вір трэска.
У момант вока паважны сойм ператварыўся ў местачковы кірмаш. Першыя паўскаквалі з месцаў паслы Вялікага княства. Нейкі кажанаваты, чырванашчокі і віславусы шляхціч у зялёным каптане ўзлез на лаву і фальцэтам выгукнуў:
— 3 якіх часоў сутаннікі шляхту судзяць? Патрабуем новага разбору!
— Новага разбору! — нібы сурмы на ловах, зараўлі дзесяткі два загартаваных у соймавых баталіях глотак.
Свецкія паслы Кароны ўхвальна іулі. Паднялася ўся пасольская палата. Сябры сената ўстурбавана перагаворваліся. Спакойнымі сярод гэтай буры выдавалі двое — чалавек на лаве падсуцных і папскі нунцый. Праўда, смуілявы твар Кантальмі ледзь улоўна пабялеў: нават ён не прадбачыў такой аднадушнасці. Цёмны румянец вярнуўся на яго шчокі, калі на подыуме вырасла велічная постаць інстыгатара Куровіча. Па зале нібыта пакаціліся нябачныя хвалі, і кожная прымушала аціхнуць яшчэ некалькі тузінаў ратоў.
— Плач, залівайся слязьмі, мая няшчасная Айчына! — Куровіч узняў рукі ўгору.— Куколь, кінуты на нявінную зямлю д’яблам, даў багатыя ўсходы! Плач, мая Айчына, ты нарадзіла пачварнага вылюдка і таму вартая гэтых слёз!
Інстыгатар узвысіў голас, але нязвычны пачатак прамовы і без таго ўсталяваў у зале і, здавалася, ва ўсім палацы звонкую вусціш. Недзе ў далёкім пакоі біў гадзіннік, і ў яго прыцішаных ударах чулася нешта жудліва-няўмольнае.
— Сваім ілжывым пяром,— цяжка, як камяні, падалі ў цішыню словы інстыгатара,— ён спісаў цэлыя тамы, у 96
якіх даводзіў, што няма Бога ні на небе, ні на зямлі. Як і ўласціва найміту д’ябла, ён пісаў іх пакрыёма, тоячыся ад людзей у начным мораку. Але ён забыў, якія ахвярныя слугі ёсць у нашага Збавіцеля. Рупнасцю аднаго з іх следства мае пятнаццаць сшыткаў трактата пад назваю, якуіо адмаўляецца вымавіць язык хрысціяніна. Гэтая кніга, дзе сабраныя злачынныя выказванні розных аўтараў і заморскіх філосафаў, называецца...— Куровіч умела вытрымаў паўзу.— Яна называецца «Аб неіснаванні Бога».
Па зале праляцеў шолах. Нунцый знайшоў вачыма віславусага шляхціча ў зялёным каптане. Той сядзеў, унурыўшы голаў у плечы. Кантэльмі малітоўна склаў рукі на каленях і ўзняў позірк да плафона.
— Апроч трактата, які можна параўнаць толькі з вялізным кублом аспідаў, мы маем вось гатую, узятую з бібліятэкі бязбожніка, кнігу.— Інстыгатар з грымасаю гідлівасці паказаў на том, які ляжаў на стальцы поруч з ім.— На палях кнігі рукою Лышчынскага накрэслены словы, што з абурэннем адрынае кожнае богабаязнае сэрца.— Куровіч так, быццам страшыўся апячыся, узяў кнігу і, трымаючы яе ў адстаўленай руцэ, прачытаў: «Значыць, Бога няма...»
А ён — актор, падумаў нунцый і пашкадаваў, што ў лісце ў Рым нельга будзе перадаць усіх адценняў прамовы. Ён перавёў позірк на падсуднага і прыкмеціў, што твар у Лышчынскага з адлучанага стаў засяроджаным. Цяпер ён адбіваў напружаную работу думкі, і ад гатага адкрыцця павеяла лёгкаю трывогай.
— Хіба можам мы,— грымеў далей Куровіч,— назваць хрысціянінам і грамадзянінам чалавека, што лічыць Святое Пісанне зборам казак і паданняў, а шаноўных багасловаў называе рамеснікамі пустазвонства, паўзучымі змеямі і слепакамі, якія ашукваюць, гаворачы, што бачаць у цемры?..
Сёй-той са шляхцічаў, асабліва паміж беларусінаў і жмудзінаў, хаваючы ў рукаў усмешку, штурхаў пад бок суседа. Лавы з духоўнымі пасламі незадаволена загудзелі: ці не занадта далёка сягае красамоўства пана інстыгатара?
А мой мядзведзь не такі просты, больш з ухвалаю, чым з раздражненнем, зазначыў Кантэльмі. Але яго ўсё мацней займаў падсудны, які ўважліва слухаў прамоўцу і разам з тым вачыма як быццам шукаў кагосьці ў зале. Нунцый дорага даў бы, каб даведацца, аб чым думае зараз гэты чалавек. Ацкуль такі спакой? Пакора лёсу? А мо ён падрых-
таваўся бараніць сваё жыццё, бо не можа не разумець, што тут пахне самай жорсткаю карай? Ён, Кантэльмі, гатовы прысягнуць, што бязбожнік нешта наважыў.
Нунцый злавіў сябе на тым, што ад хвалявання пачаў пастукваць пальцамі па поручню. Маленькія вярэдлівыя іголкі ўваткнуліся глыбей.
— ...Заміж парадку, самім Панам Богам устаноўленага ў выглядзе грамадскіх станаў, улад і каралеўстваў, ён жадаў мець свет без правіцеля, народы без валадароў, а капітоліі без суддзі...
Лёгкім рухам пляча Куровіч скінуў долу бабровую мантыю і карцінна падняў магутную, як паліца, руку.