Сны імператара
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 383с.
Мінск 2001
Падымі кашульку, Пакажу зязюльку...
Паблізу намёта чуецца гамана, і мой наструнены слых ловіць густы голас яго каралеўскае мосці. Я буджу Юсту і бяру ў рукі люстэрка, каб падвесці вусны і бровы. Душа ўсцешаная, аднак адаачасна ў ёй іпкрабецца і незадаваленне, што не хапіла часу дадумаць нешта важнае.
Кароль як быццам запаўняе сабою ўвесь намёт. Ён скідае заквэцаны гразёю кармазінавы жупан, вызваляе грудзі ад лёгкай кірасы і просіць у Юсты віна.
Жаўнеры, кажа ён, адмаўляюцца пакутаваць ад голаду ды залеваў і прагнуць вярнуць Полацк або загінуць. Заўтра герольды абвесцяць ягоны ўказ: хто здолее падпаліць замак, каб сцены не ўдалося патушыць, атрымае па-каралеўску шчодрую ўзнагароду. Сілы ў непрыяцеля канчаюцца. Ваявода Пятро Валынскі згодны скласці зброю, калі ён, Баторы, захавае ўсім маскавітам жыццё. 3 вежаў ужо спускаліся парламенцёры, ды вугорцы, не ўважаючы на загад Каспара Бекеша, пасеклі іх, бо раЗлічваюць на багатую здабычу. Праўда, сакратар яго каралеўскае мосці сцвярджае, што найкаштоўнейшы скарб. які яны могуць здабыць у Полацку,— гэта кніжніца 88
Сафійскага сабора, дзе захаваныя кнігі, пісаныя яшчэ святымі братамі Кірылам і Мятодам і полацкай ігуменняю Еўфрасінняй.
Заўтра вузел можа развязацца, і год 1579 ад увасаблення Сына Божага давеку застанецца ў полацкіх аналах. Каб яшчэ неба паслала сухі дзень...
Я лаўлю на сабе ўважлівы мужчынскі позірк яго мосці. Кароль пераводзіць яго на Юсту, і тая разумее без слоў: да раніцы яна вольная.
У верасні каралю споўніцца сорак шэсць, аднак ён бывае нецярплівы, як дваццацігадовы, і тады нагадвае мне пана Багуслава. Можа, таму, што таксама вучыўся ў Ітадіі, яго мосці даспадобы тыя ж салодкія штукі, што і майму першаму нявенчанаму мужу. Ён любіць адчуць на сваім мужчынскім жазле мае вусны. Любіць пакласці ніцма і развесці ногі і крумянкі... Любіць бачыць мяне і ніколі не тушыць свечак.
Ягонае вялікае дужае цела пахне дымам, дажджом і ветрам, а ў барадзе заблытаўся пах сена. Мы з ім смела ўваходзім у раку асалоды. Уваходзім усё глыбей і глыбей, і вось ужо пад нагамі няма дня. Я заплюшчваю вочы, і гэтая рака нясе мяне, вызваляючы ад страху, чакання і паняверкі.
Тут час ідзе зусім іначай. Тут вяртаецца з невараці і зноў абдымае і лашчыць мяне пан Багуслаў. Тут шукаюць мае патаемныя мясціны шурпатыя, але такія пяшчотныя рукі пана Каспара. Тут я раблюся спакойнай, упэўненай і нястрымнаю, як сама плынь, што нясе мяне.
Дзесьці ў гэтай рацэ ёсць выспа, на якой мяне чакае Белагаловая, мая сястра, частка мяне самой.
Табе засталося чакаць нядоўга. Мая прасвятлелая душа ўжо ведае: заўтра я надзену свае даспехі і вазьму ў рукі зброю. Я злучуся з табой, Белагаловая, і наша супольная моц будзе большаю, чым у любога ваяра-мужчыны. Заўтра мы з табою пойдзем на прыступ, каб перамагчы або загінуць. Каб адпомсціць і вырвадца з крывавага віру.
Гэта будзе заўтра, а пакуль дазволь мне плысці ў бяздоннай салодкай плыні. Можа, астатні раз. Можа, ужо заўтра мяне падхопіць іншая рака. Тая, што плыве да мора, у якім злучаюцца чалавечыя душы.
Тая, дзе я зноў сустрэнуся з табою...
МІСІЯ ПАПСКАГА НУНЦЫЯ
1
Трэці дзень нехта невідочны і агромністы раз’ятрана ляпаў ваканіцамі і шпурляў ва ўзорыстыя шыбы прыгаршчы каляных круп. Трэці дзень знадворку вокны былі завешаныя непрагляднаю белай апонай, і папскі нунцый Кантэльмі ніяк не мог пазбыцца адчування, што яго пакоі не на галоўнай вуліцы сталічнай Варшавы, а дзесьці ў самым глухім кутку гэтай велізарнай краіны.
Кантэльмі зябка паправіў накінутае на вузкія плечы куніцавае футра і пасунуў цяжкое крэсла з грыфонамі на падлокніцах бліжэй да каміна. Смуглявы і вузкі арыстакратычны твар нунцыя заставаўся, як заўсёды, непранікальным, і ўсё ж можна было змеціць, як недзе ў самай глыбіні разумных агатавых вачэй раз-пораз успыхваюць іскрынкі зласлівасці.
У якой іншай краіне могуць дазволіць сабе пазніцца да папскага прадстаўніка? Дзе яшчэ дваране насмельваюцца звяртацца да караля, каб вызваліць з-пад варты бязбожніка, вуснамі якога гаворыць сам д’ябал? О, як няпроста выконваць тут даручэнні яго святасці' Мінулася болыш года, як у Рыме даведаліся пра злачынныя пісанні берасцейскага падсудка Лышчынскага, а ён хай сабе і скрозь краты, але яшчэ бачыць сонца. А цяпер шляхта Вялікага Княства Літоўскага нахабна патрабуе, каб гэты чалавек свабодна абараняўся перад судом усіх станаў. Аднак для яго, Кантэльмі, не бывае невыканальных даручэнняў. Ён пераможа, не зважаючы ні на што, у тым ліку і на маленькія іголкі болю, якія ад Калядаў завяліся ў левай нырцы і пра якія ён забывае толькі ў сне.
Нунцый адпіў са срэбнай, падобнай да паціра чары тры глыткі падагрэтых зёлак. Кажуць, ад ягонай хваробы можа памагчы русінская лазня, але ён усё не наважыцца паспрабаваць гэтыя дзікунскія лекі, што, па чутках, вельмі нагадваюць пакуты, якія чакаюць грэшнікаў у пекле. Мо рызыкне, калі сойм закончыць працэс і 90
справа царквы пераможа. Прынамсі, будзе прыемна ўсведамляць, што яго пекла — не вечнае.
Ён прайшоўся па пакоі і, адчуваючы, як боль пакрысе адпускае, узяў са стала фаліянт у блакітным пераплёце.
Кніга, з якою нунцый зноў уладкаваўся ў крэсле, была не зусім звычайнаю кнігай. Ён задумліва гартаў жаўтлявыя, спісаныя рознымі почыркамі старонкі. «Жыццё чалавека — гэта сума яго ўчынкаў»,— усплыло ў памяці старажытнае выслоўе. Так, зараз перад ім усё жыццё гэтага бязбожніка, дзіўнае і непаслядоўнае да абурэння. Выдатная адукацыя, у трыццаць гадоў — прарэктар Берасцейскага калегіума. Наперадзе бліскучая будучыня, якой будзе спрыяць ордэн... I замест навуковых заняткаў — школка ў родавым маёнтку, дзе ён вучыў сялянскіх дзяцей чытанню, ліку і пісьму. Замест кар’еры — выхад з ордэна, які ніколі не даруе адступнікам. У той час трактат яшчэ не быў пачаты, але паводзіны ўжо выдаюць яго. Нунцый прабег вачыма старонку. «Пагарджаючы таемствам хрысціянскага шлюбу, выдаў дачку замуж за сваяка... На богаўгодныя справы выдаткоўвае не больш як тры фларыны на год... Склаў тастамант, дзе загадаў цела сваё пасля смерці спаліць, а попел пахаваць ля дарогі, зрабіўшы на магіле богазневажальны надпіс...»*
«Пасля смерці спаліць...— паўтарыў сам сабе нунцый.-— Пасля смерці...» Сума ўчынкаў Лышчынскага павінна даць у выніку нуль, нішто, і яго, нунцыя, дбаннем так і будзе.
Вось яны, аркушы, якія адначасна з задаволенасцю чамусьці заўсёды выклікаюць у яго і пачуццё гідлівасці. Браслаўскі стольнік Ян Бжоска аказаўся для ордэна сапраўдным дарункам лёсу. Сусед і сябра, які выкрадае злачынны трактат і яшчэ сёе-тое, неабходнае следству... А якім высакародным гневам, якой нянавісцю дыхаюць радкі ягонага даносу, гучна названага маніфестам! Ці не занадта лёгкае тлумачэнне — сто тысяч талераў, якія Бжоска вінен атэісту? Чалавечая натура не такая простая рэч. Браслаўскі стольнік цудоўна ведае, што Лы-
* У матэрыялах судовага працэсу над Казімірам Лышчынскім захаваўся тэкст гэтага надпісу: «Падарожнік! He абміні гэтых камянёў. Ты не спатыкнешся на іх, калі не спатыкнешся на ісціне. Спасцігнеш ісціну ля камянёў, бо нават тыя людзі, якія ведаюць, што гэта праўда, вучаць, што гэта хлусня. Вучэнне мудрацоў — свядомы падман».
шчынскі не з тых людзей, якія садзяць сяброў у пазыковую яму. Да таго ж і грошы гэтыя ў бязбожніка не апошнія, чалавек ён багаты. He, кожнае слова ў даносе шчырае, кожнае ідзе з душы. 3 душы добранадзейнай нікчэмнасці, якая будзе заўжды пякуча зайздросціць таленту.
О так, гэты Лышчынскі — чалавек незвычайны сваім розумам. Дні, праведзеныя за чытаннем яго трактата, ён, Кантэльмі, ніколі не назаве патрачанымі тунна. Калі б берасцейскі падсудак знайшоў лепшае дастасаванне сваім здольнасцям, яны ўдвух маглі б цікава гутарыць вечарамі за келіхам добрага віна. Аднак сёння шляхціч Лышчынскі — самы небяспечны з ерэтыкоў Рэчы Паспалітай, a магчыма, і ўсёй Еўропы, а ён — нунцый яго святасці папы рымскага, яго воля і розум належаць Боіу і ордэну самых адданых слуг Хрыста. Ордэн патрабуе з коранем выполваць нават самыя кволыя парасткі вальнадумства, а тут, на гэтым кепска ўробленым палетку, паднялося салраўднае дрэва з панаднымі, налітымі атрутаю пладамі. Але ён любіць мець справу з небяспечнымі ворагамі. Тады саладзейшы дзень перамогі. А гэты дзень для яго — не той, калі ў злачынцы адбіраюць свабоду ці жыццё, а той, калі ў яго, нунцыя, пад нагамі ляжыць зламаная воля ворага. Бо менавіта гэта і ёсць сапраўдная перамога.
Нунцый адпіў глыток лекавага адвару. Трэба будзе ўзяць у Рым запас гэтых зёлак з дзікунскаю назвай «мядзведжыя вушкі». Ён выбраў са срэбнага спода з валоскімі арэхамі самы буйны і з хвіліну, як быццам нешта загадваючы, пазіраў на адмысловыя арэхавыя клешчыкі ў выглядзе пашчы дзіка. I раптам зрабіў імі няўлоўны рух, і звярыныя іклы зашчоўкнуліся.
Арэх трапіўся поўны і прыемны на смак. Павольна жуючы, Кантэльмі падкінуў у камін бярозавых круглякоў і скасіў вока на гадзіннік. Яшчэ толькі палова на пятую. He, ён проста становіцца занадта падазроным. Відавочна, што ў яго сённяшняга госця і ў думках няма знарок пазніцца. Віною ўсяму жудасная гіпербарэйская завея.
Ён ведае, што чалавек, коні якога зараз прабіваюцца праз сталічныя сумёты, у душы мае сябе за тутэйшага Цыцэрона. I — небеспадстаўна, іначай іхняй сустрэчы проста не было б. Трэба прыняць пад увагу і яго судовую практыку. Сорак пяць гадоў, болей, чым ён, Кантэльмі, пражыў на свеце. I потым, інстыгатар* — асоба
* Абвінаваўца.
свецкая, а для шляхецкіх паслоў, што берагуць свае прывілеі, як зрэнку вока, гэта вельмі важліва. О, з яго дапамогаю Кантэльмі падрыхтуе сойму выдатнага траянскага каня.
Да чуйнага вуха нунцыя скрозь завыйныя ўздыхі ветру данёсся ледзь чутны перазвон шамкоў. Кантэльмі склаў далоні і, апусціўшы павекі, зашаптаў словы малітвы.
У пакой бязгучным ценем слізгануў і застыў каля парога манах-служка. Адчуўшы яго прысутнасць, нунцый запытальна расплюшчыў вочы.
— Інстыгатар Вялікага Княства Літоўскага, бакалаўр філасофіі і вольных мастацтваў Сымон Куровіч.
Кантэльмі няраз бачыў інстыгатара на сойме, але ягоная постаць, нейкім дзівам уціснутая ў ласіны жупан з залатымі гафткамі, зноў уразіла нунцыя сваімі памерамі і дрымотнаю дужасцю. Гэты беларусін, якому ідзе сёмы дзесятак, сапраўдны мядзведзь. Гавораць, яшчэ летась ён адужаў на ловах свайго ляснога суродзіча.