• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сны імператара  Уладзімір Арлоў

    Сны імператара

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 383с.
    Мінск 2001
    88.01 МБ
    Часам ён палохаў мяне, кажучы, што там, у глыбіні люстраў, нараджаюцца прывіды...
    Ён клікаў мяне то Нядзелькаю, то Домначкай, як мама ў дзяцінстве. Як і той італійскі мастак са сваёй каханкаю, ён не любіў разлучацца са мною.
    Упершыню ён узяў мяне з сабою ў Вільню на рыцарскія баі. Тады ў нашу літвінскую сталіцу з’ехаліся воіны з дзесяці краінаў. Пан Багуслаў перамог паляка і немца, аднак не адолеў француза, што выбіў яго з сядла, моцна пагнуўіпы прылбіцу*. Праз гэта мой Богусь цэлы тыдзень хадзіў змрочны, як на памінках, і адпусціўся ўжо дома каля сваіх ільвоў. На паядынак выходзіў і сам вялікі князь і кароль Жыгімонт Аўгуст. Але найцікавейшым і найвесялейшым стаўся жартоўны бой, дзе адразу з двума літвінамі білася ў поўнай рыцарскай брані віленская дзеўка-выляжанка Зоська Доўгая.
    Перад тым падарожжам мы заручыліся. Пані Мальгрэта пакрысе рыхтавалася да вяселля, але Богусь хацеў дачакацца канца вайны.
    Дзесьці паблізу намёта ўсчынаецца вэрхал і разоў колькі спалохана бахае рушніца. Няўжо прыйшла госця з зялёнымі вачыма і маленькай ранкаю пад сэрцам? Ka­ro і за якія грахі яна забярэ цяпер?
    He, трывога ў лагеры хутка ўгаймавапася, але ўсе мае думкі ўжо пра яе, Белагаловую.
    Юста заснула на сваім куфры каля ўвахода, і я сама падліваю ў кубак віна. Я не страшуся Белагаловай, бо не чую за сабой аніякага граху перад ёю. He можа ж яна
    * Рыцарскі шалом.
    пакараць за таго баярскага сына, ад якога смярдзела зялёным віном і псінаю і які пасля маёй пачосткі заснуў вечным сном. Тады прыдаўся пярсцёнак, што пакінуў мне перад сконам мой першы нявенчаны муж, мой незабыўны Богусь.
    Белагаловай не трэба баяцца. Трэба маліцца, каб яна пакінула лагер і пайшла ў Полацк. Каб помсцілася там. Каб знайшла забойцаў — сябе самой і таго бязвусага маладзёна са знявечанай рукою, з якім плыла па Дзвіне на адным плыце. Яны маглі кахаць адно аднаго, і той юнак мог дарыць Белагаловай такую ж асалоду, як мне мой Богусь. Мо яны былі разам і тады, калі на дзвінскім беразе ўжо чакалі плыты, а царскія стральцы гойсалі па полацкіх вуліцах, шукаючы ахвяраў.
    Я пачуваюся вінаватаю перад Белагаловаю, бо ўсе гэтыя гады жыла на волі і пачала забываць Полацк і бацьку з маці, хоць аніколі не заснула, не памаліўшыся за іх. I горад, і твары бацькоў, і скляпенні святое Сафіі, куды мы хадзілі на Вялікдзень, паўстаюць уваччу ўжо быццам праз слюдзяное вакенца або праз пералівістае мярэсціва, што некалі вісела ў скварныя дні над маім запаветным каменем каля возера.
    Мне мроіцца, што Белагаловая пражыла ў захопленым горадзе частку жыцця, наканаванага мне, і наўзамен мяне спаткала там смерць. Цяпер замест яе засталася жыць я. Але і яна пакуль не пайшла з гэтага свету назусім. Яна недзе блізка, і я прашу яе ісці ў Полацк і дапамагаць нам за гарадскімі сценамі.
    Пакарай ваяводаў, што пусцілі па Дзвіне страшныя плыты! Пакарай пастаўленага Масквой епіскапа Кіпрыяна, што загадаў паліць старыя полацкія кнііі і граматы, якія бераглі ў Сафійскім саборы з часоў ігуменні Еўфрасінні!
    Ты чуеш мяне, Белагаловая? Цяпер тваё месца ў Полацку. Хадзем, я пакажу табе дарогу! Ужо развіднела, але ж табе не трэба чакаць цемры, каб схавацца ад варожых вачэй.
    Вартавыя не заступаюць шляху, а жаўнеры, што даўно не бачылі жанчын, не распранаюць нас прагнымі позіркамі. Я дала Белагаловай сукенку з кармінавага люндушу, што пан Багуслаў падараваў мне ў Вільні, вый граўшы бой у нямецкага рыцара.
    Я вяду яе ад Дзвіны да Валовае азярыны, праз нямецкі і прускі абозы. За азярынаю, дзе некалі, кажуць,
    стаялі паганскія бажніцы Перуна і Бабы Ягі, пачынаецца каралеўскі лагер. Я паказваю Белагаловай, дзе жывём мы з Юстай, і намёт караля і вялікага князя Стэфана. Вакол каралеўскага намёта густа, у тры рады, пашыхтаваліся сенатарскія.
    Жаўнеры не адрываюцца ад клопатаў — хто гуляе ў косці, хто чысціць рушніцу або гострыць клінок,— і я разумею, што яны нас проста не бачаць, як не бачыць і надворны маршалак Радзівіл Сіротка, што кіруе ў паходзе каралеўскім дваром. Белагаловая зрабіла невідочнай для чужых вачэй і мяне. А вось коні яе чарам непадуладныя, бо маршалкаў конь незадаволена пырхае.
    Мы мінаем польскую конніцу і лёгка выходзім за звязаныя ланцугамі вазы, што ахоўваіоць каралеўскі абоз. Далей стаяць літвіны яго мосці Мікалая Радзівіла. Наскую гаворку змяняе вугорская. Тут, насупроць Запалоцця, трымае аблогу Бекешава пяхота, і я паказваю Белагаловай гарматы, адкуль пан Каспар б’е па полацкіх сценах агнявымі кулямі.
    Мне карціць пабачыць пана Каспара, ды замест яго насустрач ідзе вугорскі ваявода Мадазы з падкручанымі ўгору чорнымі да сінечы вусамі. Чалавек ён адукаваны: заўсёды загаворвае да мяне на лаціне і, згадваючы траянца Парыса, называе сармацкаю Аленаю. Цяпер жа і Мадазы праходзіць паўз нас, не звёўшы сваім адзіным вокам.
    Мы ідзём па шматмоўным, шматаблічным лагеры, што сабраў і тых, хто прыйшоў вызваляць свой горад, і тых, каго вабіць толькі вайсковая здабыча, і я нарэшце выводжу Белагаловую да адзінага моста праз Палату, які не сарвала высокая ад дажджоў вада. Вунь там, воддаль, знаёмая да балючай стрэмкі ў сэрцы вярба, ды няма ні бацькавага млына, ні нашага дома, і я намагаюся не глядзець туды, у невараць.
    Далей Белагаловая мусіць ісці адна. Я бяру яе за руку. Яе рука халодная, але жывая, яна сціскае маю і хутка саграваецца. Я хачу, каб Белагаловая штосьці сказала мне на ддвітанне, хачу пачуць яе голас, бо яна пакуль не прамовіла ні слова.
    Гэтаксама моўчкі яна ступае на хісткі мост. Вдца паднялася вышэй насцілу, і Белагаловая прыўзнімае падол сукенкі.
    Яна ўжо прайшла болып за палову моста, і тут я спахопліваюся, што не ведаю яе імя. «Як цябе завуць?» Вецер падхоплівае і даносіць мае словы да Белагаловай. Яна аглядаецца і ў нерашучасці спыняецца. «Не вяртайся! Ідзі!»
    Але Белагаловая паварочвае назад. Яна падыходзіць усё бліжэй, адпускае падол і працягвае да мяне рукі...
    Я прахопліваюся ад уласнага крыку. Над ложкам — сонная зляканая Юста. Па намёце хвошча дождж. Мне холадна, і, угамаваўшы сэрца, я кажу Юсце нагрэць яшчэ віна і кінуць туды болей цынамону.
    Аднавокі Мадазы тры дні таму забіты маскоўскімі кулямі, калі раіўся пры гарматах з польскімі ваяводамі. Тады сама кавалак дрэва з гарадской сцяны параніў у галаву маршалка Радзівіла, якога мы з Белагаловай сустрэлі на кані ў добрым здароўі. Выходзіць, я вяла яе да Палаты не сёння, а раней, і яна вярнулася, каб забраць рыцара фон Бока...
    Гэта сон, ды пан Богусь вучыў мяне, што сон — працяг жыцця, а жыццё — працяг сну і не заўсёды чалавеку дазволена ведаць, дзе сон пачынаецца і дзе канчаецца, сніцца ўсё гэта яму ці ён сам разам са сваім жыццём сніцца камусьці іншаму, пакуль той не прачнецца.
    Пан Богусь умеў добра тлумачыць сны. За колькі месяцаў наперад ён ужо ведаў пра смерць вялікага князя і караля Жыгі.монта Аўгуста.
    Гаспадар Жыгімонт памёр праз год па вяртанні Богуся з Італіі.
    Стары пан Корсак апавядаў, што адразу пасля Люблінскага сойма, калі Вялікае Княства Літоўскае злучылася з Польскай Каронаю, яго каралеўская мосць выправіў з палаца жонку Кацярыну і папрасіў у папы рымскага разводу. Адны казалі, нібыта прычынаю было тое, што каралева не нарадзіла спадкаемца. Другія лічылі, быццам гаспадар напісаў у Рым, каб вальней амурыцца з тою, якую тады кахаў, бо яго мосць заўсёды шанаваў жаночыя павабу і ласку. Аднак калі атрымаў вестку пра жончыну смерць і клопат пра развод вырашыўся сам сабою, кароль заліўся слязьмі і хутка апынуўся ў кінцюрах у хваробы, якая ўжо не адпусціла.
    Хто асуджаў нашага гаспадара за амурныя справы. Хто згадваў нешчаслівыя жанімствы яго мосці і найперш ягоную незабыўную Барбару, нраз чыю смерць кароль, каб вярнуць каханую Басю хоць на дзень, быццам бы зблытаўся з самім д’яблам. Але і зычліўцы і зласліўцы сыходзіліся ў тым, што, займаючы велікакняскі пасад сорак гадоў, гаспадар Жыгімонт прынёс краіне дабра неііараўнана болей, чымся шкоды. Ды найперш усіх займала, хто станецца пераемнікам яго мосці.
    Загаварылі, што вялікім князем і каралём будзе ManaAbi ваявода Генрык Валезы, родны брат французскага караля Карла IX. Дзеля гэтага, праўда, Генрык мусіў пабрацца шлюбам з падстаркаватай Жыіімонтавай сястрою Ганнай Ягелонкай. А потым усё ледзьве не пайшло тунна, бо перад днём святога Барталамея католікі выразалі ў Парыжы начной парою болей за тры тысячы гугенотаў.
    У нашай дзяржаве ўсхадзіўся тады вялікі неспакой — не таму, што баяліся сваіх закалотаў і разні паміж католікамі ды кальвінамі, а таму, што з Францыі даляцелі чуткі, быццам у тую вялікую кроў быў утручаны і сам Генрык Валезы. Па ўсёй Рэчы Паспалітай супроць яго падняліся шляхта і магнаты, якія адышлі да кальвінскае веры.
    Але хітрамудры французскі пасланец біскуп дэ Манлюк, якога пасля перахрысцілі ў Манюку, пераканаў сенатараў і шляхту, што на Генрыку ніякай крыві няма і што ён ажэніцца з Ганнаю, як толькі прыедзе ў дзяржаву. Апрача таго, француза змусілі падпісаць артыкулы, што будзе берагчы ў краіне мір паміж рознымі верамі, a кіраваць стане пад апекаю шаснаццаці сенатараў. Чаго не дакляруе прагны да трона!
    Усё гэта ў мяне ў памяці, бо мы з панам Багуславам былі ў Варшаве пад час элекцыйнага сойма, дзе гнезненскі арцыбіскуп абвясціў Генрыка вялікім князем літоўскім і каралём польскім з умоваю, што, калі новы гаспадар забудзе пра свой подпіс пад артыкуламі, усе жыхары Рэчы Паспалітай зробяцца ад вернасці яму вольнымі.
    Мой Богусь вяртаўся з Варшавы не ў гуморы. He знайшлі, казаў, гаспадара сярод сваіх, не будзе краіне выгоды і ад француза. Так яно і сталася. Жаніцца з Ягелонкаю Валезы занатурыўся, бо ніколі і не збіраўся, прагнучы за любы кошт пабрацца з іншаю паняй, якую завуць уладаю. Яе адну і любіў, а дзяржава наша была яму як заезны дом падарожнаму. Калі ў Францыі сканаў ягоны брат-кароль — відаць, не дараваў яму Госпад рэкаў крыві, пралітай у Барталамееўскую ноч,— Генрык не захацеў затрымацца ў дзяржаве нават на дзень.
    Сенат выдаў пастанову, што дазвол на ад’езд можа даць каралю адно вальны сой.м. Валезы з пастановы пасмяяўся і ўначы падмазаў пяты. Шляхта наладзіла пагоню, падкаморы каронны Ян Тэнчынскі здагнаў уцекача, ды не дамогся нічога, апроч слова вярнуцца ў Рэч Паспалітую, як уладкуе свае французскія клопаты. Абяцанкіцацанкі! У Парыжы Валезага абралі каралём, і наша