Сны імператара
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 383с.
Мінск 2001
Была велікодная вячэра. Нашы з панам Каспарам келіхі з мальвазіяй сустрэліся над сталом уадначас з нашымі вачыма, і я ўжо ведала, што сёння ўначы ён нрыйдзе да мяне.
Ён увайшоў у спачывальню з запаленым кандэлябрам у адной руцэ і зялёнай пляшкаю мальвазіі ў другой. Ад Яго пахла духмянамі і нечым няўлоўна мужчынскі.м. Пан Каспар прамовіў: «Solus cum sola non cogitabuntur orare Pater noster»*, i мяне апякло адначасна холадам і гарачынёю. Гэтыя словы я чула калісьці ад майго Богуся.
* Застаўшыся сам-насам, не чытаюць «Ойча наш» (лац.).
Я яшчэ не ўяўляла, якія вусцішныя рэчы пачую ад пана Каспара пазней, у тыя вечары і ночы, калі ён будзе расказваць пра сябе, не хаваючы самага пакрыёмага.
Пан Каспар не вызнаваў аніякае веры. Гэта не было таямніцаю, але зямляцтва і даўняе знаёмства з каралём і вялікім князем ахоўвала яго ад гневу чорных сутанаў. На мае словы, што мы з ім жывём у граху, а таму душы нашы пасля смерці асуджаныя на пакуты, мой другі нявенчаны муж нязменна адказваў сваёй блюзнерскай малітваю, якую я таксама насуперак волі ведаю на памяць: «Не веру ў Бога, не прагну неба, не баюся пекла, не турбуюся пра Божьі суд, не трывожуся пра цела, а, пагатоў, пра душу, якая памрэ разам са мною». Гэтую бязбожную малітву ён хоча бачыць на сваім надмагіллі, пра што зрабіў адмысловы запіс у тастаманце. He ведаю толькі, які святар пагодзіцца яго хаваць. Дай Божа таму тастаманту пыліцца доўгія гады, ды маё сэрца прадчувае благое. Можа, гады, у Свіры, калі яго каралеўская мосць рабіў аіляд літвінскае конніцы і радзіўся з ваяводамі, куды рухаць войска найперш — на Пскоў ці Полацк, пан Каспар ужо прадчуваў хваробу і падвёў мяне да караля і вялікага князя наўмысна.
У жылах у пана Каспара, гэтаксама як і ў яго каралеўскае мосці Стэфана Баторыя, бегла гарачая вугорская кроў. Некалі пан Каспар быў ягоным супернікам у змаганні за трансільванскае княжанне, а пазней стаўся сябрам і цяпер камандуе ў каралеўскім войску пяхотаю. Надзейнейшага супольніка наш гаспадар не меў ні ў аблозе Гданьска, ні туг, пад Полацкам.
Усплыло на памяць, як пан Каспар, вярнуўшыся з-пад Гданьска, да самае раніцы, пакуль пеўні не збіліся з ліку, кахаўся са мною, бы юнак, а калі на ложак лёг першы сонечны промень, раіггам сказаў, што, калі забіваеш чалавека, кожны раз бывае па-іншаму, як кожны раз па-іншаму мужчына адчувае сябе з новай жанчынай. I, памаўчаўшы, дадаў: «I кожная жанчына, і кожны забіты назаўсёды застаюцца з табой».
Размовы з панам Каспарам штораз мяне палохалі. Я нібыта з галавою акуналася ў сцюдзёную цёмную ваду. Аднак — дзіўная рэч! — выходзіла з яе не са страхам, a з незразумелым спакоем, кніталту таго, што застаецца пасля споведзі. Хоць насамрэч спакой гэты пэўна ж быў зусім інакшы, бо пан Каспар не адпускаў мне ірахоў, a адно павялічваў іхні цяжар.
Але ён заўсёды спакойна глвдзеў, як я ўкленчваю перад абразамі, і ані не кпіў з маіх малітваў. Аднаго вечара, калі ягоны сябар і гэткі самы бязбожнік рыцар Феранц, які больш за жанчын любіў юнакоў, убачыўшы мяне на малітве, загагатаў, пан Каспар гэтак глянуў на яго з-пад калматых броваў, што той падавіўся смехам. He, пан Бекеш не пераварочваў мяне ў бязбожніцтва, ды з кугка мае душы раз-пораз даносіўся голас, які нашэптваў тое, што боязна паўтараць і ў думках.
Няўжо душа напраўду проста развеецца, запаветрае, як дымок ад ачахлага вогнішча? Тады, калі чалавечым душам не наканавана вечнага жыцця, я хачу, каб мая душа, назаўсёды разлучыўшыся з целам, паспела злётаць да мора, пра якое расказваў Богусь.
Мора... Яно такое, як тысяча нашых азёраў. Падобнае да бясконцага люстра пад ціхім сонечным небам і рабаціністае, знітаванае з нябесным скляпеннем тысячамі вадзяных струменьчыкаў — у дождж. Вось такое, як зараз.
Але ў гэтага мора зусім блізкія берагі. На выспе паміж імі стаіць Прадцечанскі манастыр. А на другім баку гэтага мора, які добра відаць праз дождж,— аточаны вячыстымі, густымі, як хмары, ліпамі,— драўляны кляштар францішканаў.
Ды то ж не мора, а наша Дзвіна! У мяне за плячыма — святая Сафія, куды хадзіла з бацькамі на ўсяночныя, a поруч са мною — Белагаловая. Яна прывяла мяне ў Полацк і кліча ў сабор. Толькі ці можна мне цяпер, калі я перайшла ў рымскуто веру, маліцца там? У адказ Белагаловая смяецца гэтаксама, як калісьці пан Каспар.
Знаёмыя з дзяцінства, хоць і прызабытыя, святыя на сценах не адварочваюцца, ды ўсё роўна мне непрытульна. Полацкіх людзей у храме няма — адны маскоўскія стральцы пры зброі, і мне хочацца хутчэй вонкі.
Мы з Белагаловаю зноў сгаліся ііявідкамі. Яна вядзе мяне з Верхняга замка ўніз, у пасдд, каб паказаць свой дом. Каб не стралыіы, вуліцы былі б зусім пустэльныя: нідзе ні старога, ні малога, не відно ні катоў, ні сабак, ні козаў.
Знячэўку на паваротцы каля Чорнага ручая мы ледзь не налятаем на казлабародага вузкавокага чалавека ў каптане крывавага колеру. Божа!.. Гэта ж той атручаны баярскі сын! Атрымліваецца, што атрута не ўзяла яго?
Ён, напалову татарын, напалову масковец, напалову чалавек, напалову звер, камандуе натоўпам стральцоў.
Сяго-таго я ведаю. Вось той жлукта вартаваў мяне пад вакном, пакуль не перакуліўся разам са сваім збаном. A тыя двое вешалі на грушы каля лямуса настаўніка Гіршу.
Мы з Белагаловай прыціскаемся да паркана. Гэтым разам яна надзела маю кармінную мухаяравую сукню, першы падарунак пана Каспара. Сукня ляжала разам з іншымі строямі ў паходным куфры, на якім спіць Юста. Значыцца, Белагаловая ўжо прыходзіла ў наш намёт...
Але я не паспяваю дадумаць думку да канца, бо стральцы, за якімі мы ідзём вуліцаю ўніз да Дзвіны, пачынаюць урывацца ў дамы і выводзіць адтуль людзей. Іх, бедакоў, усё болей і болей, і раптам Белагаловая сціскае мне руку і паказвае заможны дом з зялёнымі аканіцамі і высокім ганкам пад стрэшкаю.
Стральцы выводзяць на ганак Белагаловую ў ільняной сукенцы з гафтам. 3 гэтага моманту Белагаловых дзве: адна ў маёй чырвонай мухаяравай сукні, другая — у кужэльнай белай. Тую, што прывяла мяне сюды, б’е дрыготка, якая праз руку перадаецца мне.
Казлабароды баярскі сын падымаецца на тры прыступкі, мацае ў той, другой, Белагаловай грудзі і вядзе яе назад у дом. Праз хвіліну дзверы адчыняюцца і ён, не раўнуючы як вялікі мех з мукой, выкідае на ганак цела немаладое кабеты. Маладзенькі стралец, амаль хлапчук, хапае яе за ногі і цягне долу. Сівая галава б’ецца аб прыступкі і чырванее ад крыві. Стралец кідае забітую пад вішняй і, задзёршы галаву, ласуецца ягадамі.
Збой абкружаных вартаю людзей, над якім разлягаецца жаночы плач, аддаляецца, а мы з Белагаловай чахаем. Нарэшце на ганку зноў паказваецца баярскі сын. Ён махае рукой маладзенькаму стральцу, і той выводзіць з дому другую Белагаловую ў разадранай на грудзях сукенцы. Тым часам баярскі сын падыходзіць да студні з асверам і выцягвае вядро вады. Богусеў пярсцёнак пры мне. Я вомігам кідаюся да студні і паспяваю націснуць таемную спрунжынку і сыпануць у ваду зеленаватага пылку.
Казлабароды п’е, ідзе да брамкі і адчыняе яе ўжо не рукой, а ўсім сваім абмяклым тулавам, што падае ніцма і, тузануўшы нагамі, заціхае.
Мы з Белагаловай, той, што ў мухаяравай сукні, апынаемся на дзвінскім беразе. Я здагадалася пра ўсё яшчэ каля Чорнага ручая, як толькі сутыкнулася з уваскрэслым маскоўцам. На траве — два дзесяткі невялікіх плытоў, і стральцы чакаюць знаку, каб распачаць сваю кры-
вавую працу. Маё вока імгненна знаходзіць у натоўпе знаёмага маладзёна. На ўзвозе паказваецца тая Белагаловая, якую вадзе стралец-хлапчук. Угледзеўшы яе, маладзён вылузваецца з натоўпу і кідаецца да шчыльнага кола стральцоў. Двое царскіх людзей заламваюць яму рукі і адцягваюць да вады.
Белагаловая ў ільняной сукенцы заўважае яго і бяжыць да плытоў. Стральцы адпускаюць маладзёна і дазваляюць Белагаловай абняцца з ім. «Апошні раз на гэтым свеце»,— з рогатам кажа адзін. Падобны да хлапчука масковец дастае з-за пояса нож і мякка ступае да каханкаў...
Неспадзявана я намацваю ў патайной сукні майго саяна Боіусеў корд і з халоднай навагаю дастаю яго. Першым наканавана памерці маладзенькаму стральцу, што сёння апошні раз на гэтым свеце еў вішні. Я націскаю на тронак усім целам і адчуваю, як ягонае сэрца закіпае на сталёвым джале. Я гляджу ў яго вадзяніста-шэрыя вочы, з якіх імкліва ўцякае жыццё, і штосьці крычу, не чуючы ўласнага голасу...
На куфры варочаецца ў сне Юста.
Ці ж на месцы мая мухаяравая сукня?
«Поўнач! Поўнач!» — крычаць пад дажджом вартавыя.
Я ўжо зусім не баюся цябе, Белагаловая. Калі зойдзеш — налью табе віна і назаву сястрою. Цікава, у якой сукенцы ты будзеш — у зялёнай адамашкавай ці ў карміннай мухаяравай? Толькі зараз я чакаю не цябе.
Караля не было ўжо два дні. Маё цела засумавала, але найперш ягоны прыход трэба сёння не целу, а душы. Чаму сёння я, быццам кнігу, гартаю ўсё сваё жыццё? Да чаго рыхтуецца душа?
«Калі забіваеш, кожны раз бывае па-іншаму,— сказаў мне калісьці на світанні пан Каспар і дадаў: — Можа, калінебудзь ты пераканаешся сама». Дадаў, бо навучыў мяне абыходзіцца са зброяй і падараваў лёгкі рыцарскі панцыр.
Цяпер я ведаю: гэта сапраўды штораз бывае іначай, нават калі забіваеш у сне.
Нядаўна, у Свіры, я гатовая была забіць атрутаю самога пана Каспара Бекеша. Мне здалося, ён аддаў мяне каралю як рэч, якой дасхочу нацешыўся і якой ужо няшкода пазбыцца, пагатоў, калі можаш атрымаць за гэта падзяку ад самога гаспадара дзяржавы.
Ведаю, што памылялася. Тады, як кароль аглядаў літвінскую конніцу Радзівілаў ды Яна Кішкі і мы пад’ехалі да яго мосці, пан Каспар думаў не пра сябе.
Яго мосць кароль і вялікі князь паслаў па мяне ў той самы вечар, і я не наважылася адмовіцца. Пан Бекеш ужо вырушыў са сваімі жаўнерамі са Свіры да Дзісны, і я засталася толькі з Юстай.
На аглядзе войска пад Дзісной нашы з каралём коні ўжо прыхільна касавурыліся адзін на адааго. Перад яго мосцю праходзіла з разгорнугымі сцягамі польскае войска. Сонца залаціла шышакі і панцыры вершнікаў. Кожны меў дзіду, палаш і дзве прывязаныя да сядла рушніцы. Следам ішла польская пяхота са стрэльбамі, за ёю — дзевяць сотняў нашае конніцы Яна Хадкевіча...
Кароль пакуль не ўмее гаварыць ні па-наску, ні папольску. Але стары Гірша навучыў мяне лаціне, а яшчэ лепей — нямецкай мове, а яго мосць вучыўся ва універсітэце ў Падуі і тры гады быў у палоне ў немцаў. Ён любіць выпіць са мною ўвечары гарачага віна і, калі ў гуморы, пачынае навучаць мяне па-вугорску, просячы, каб я называла яго Іштван ці, яшчэ лепей, Пішта, як некалі ў бацькоўскім доме. Я таксама спрабую яго вучыць па-нашаму, а аднаго разу так развесялілася, што нават заспявала: