• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сны імператара  Уладзімір Арлоў

    Сны імператара

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 383с.
    Мінск 2001
    88.01 МБ
    Нунцый нібы зноў чуе, як на ўчарашняй сесіі сойма напышлівы маршалак Радзівіл чытае каралеўскі дэкрэт. Бязбожнік на лаве падсудных слухае прысуд не проста спакойна, а нават з нейкаю веліччу, і ён, Кантэльмі, зноў трапляе ў палон ужо знаёмай бяссілай зласлівасці...
    Увесь сённяшні дзень ён змагаўся з хваравітым жаданнем яшчэ раз убачыць асуджанага, гутарыць з ім. Дзеля чаго? Каб хоць на хвілю зноў згледзець у яго ў вачах страх? Кантэльмі не здолеў бы адказаць з пэўнасцю і недзе ў глыбіні душы баяўся сустрэчы, але вазок ужо калываецца на выбоінах, а ў памяці чамусьці ажывае цырымонія ў касцёле святога Яна.
    Лышчынскі ўслед за гэтым ліфляндскім вепруком Паплаўскім паўтарае словы адрачэння... Абрад адпушчэння грахоў — лёгкія ўдары лазінаю па аголенай спіне ерэтыка... Задаволеныя твары біскупаў. Цікаўнасць і тое ж задавальненне ў позірках караля і каралевы. I адзін ён, Кантэльмі, не адчувае сябе пераможцам.
    Ён дагэтуль б’ецца над загадкаю: чаму Лышчынскі згадзіўся на адрачэнне? Ненадоўга заснула яго воля? Ці мо спадзяваўся на выратаванне? Тады, тры тыдні таму, прыняты прысуд яшчэ грымалі ў таямніцы. He, ён не мог не ўсведамляць, што ягоны лёс вырашаны. А можа, у той дзень, у касцёле святога Яна, яго пакора была ўдаванаю, можа, адракаючыся ад сваіх злачынных памылак, ёя адно здзекаваўся з усіх і з яго, прадстаўніка папы? Гэты чалавек здатны і на такое. Нездарма кіеўскі біскуп Залускі кажа, што ў Лышчынскага адамантавае* сэрца. Той самы Залускі, які запатрабаваў у сваёй прамове пакарання смерцю...
    Вось і змрачнаватыя муры кляштара, дзе бязбожнік правядзе апошнюю ноч. Выходзячы з вазка, нунцый падняў вочы ўгору. Вакол крыжоў, уваткнутых у каламутнае звечарэлае неба, кружлялі гракі, і чорныя птушкі знячэўку ўявіліся Кантэльмі вялікімі хлапякамі попелу.
    I зноў цяжкія, акутыя жалезнымі пасамі дубовыя дзверы, і зноў стыласць вязніцы і прыгорбленая постаць чалавека на тапчане.
    — А я чакаў вас, ваша правялебнасць. Я ведаў, што вы прыйдзеце,— першы падаў голас Лышчынскі.— Спакусліва паназіраць, як паводзіць сябе асуджаны за дзень да страты, ці не так?
    — У мяне іншыя мэты...
    — О, даруйце, ваша правялебнасць. Я зусім забыў. Вы, вядома, зноў вырашылі шчыра дапамагчы мне.
    — Але. Мне здаецца, чалавеку заўсёды лягчэй развітвацца з гэтым светам, маючы хоць іскрынку спадзявання на літасць нашага Збавіцеля.— Нунцый перажагнаўся.— Я гатовы прыняць вашу споведзь...
    — Ці не ўважае ваша правялебнасць, што з самага пачатку наша размова становіцца марнай?
    Які сарказм у гэтай усмешцы і пасаку шнара! Але ў яго, нунцыя, ёсць яшчэ адзін сродак прымусіць бязбожніка пахіснуцца.
    — У такім разе,— Кантэльмі пазіраў на бурштынавыя пацеркі ў сваіх руках,— я паведамлю вам цікавую навіну. Сярод паслоў сойма мы знайшлі аднаго з вучняў і паслядоўнікаў пана філосафа... Памятаеце Мацея з Ружанаў, вашага сябра па калегіуму і акадэміі? Ён у нас у руках...
    * Алмазнае (старабел.).
    Нунцый кінуў маланкавы позірк на асуджанага. У вачах у таго было балючае хваляванне.
    — Ён у нашых руках,— унікліва казаў нунцый, panep пазіраючы Лышчынскаму проста ў вочы,— але вы не павінны трывожыцца за лёс вашага сябра. Ордэн нічым не дасць яму зразумець, што мы ведаем аб яго злачынствах перад Богам. Безумоўна, да канца дзён ён будзе пад таемным наглядам, аднак мы вырашылі пакінуць яго на волі. Мы вырашылі так пасля соймавага збору галасоў. Мацей выказаўся за ваша спаленне...
    — О, я бачу боль на вашым твары...— Голас нунцыя гучаў роўна, у ім нельга было пачуць ні каліва радасці.— Але ж ваш сябра будзе жыць, па сутнасці, дзякуючы вам. Нявызнаныя шляхі Божыя...
    — Мне здаецца, я пачынаю разумець, чаму вы прыйшлі зноў, ваша правялебнасць... Аднак ці не замалая цана — перамога над чалавекам, жыццё якога, паводле вашых слоў, скончыцца марна, як жыццё матылька ў полымі свечкі?
    — Вы яшчэ сумняваецеся ў гэтым? — спытаў нунцый, уражаны праніклівасцю асуджанага.— Сёння кат спаліў усе вашы творы. Што цяпер застанецца пасля вас?
    — Я адкажу вам,— памаўчаўшы, прамовіў Лышчынскі.— Нядаўна мне прысніўся незвычайны сон. Напэўна, такія сны і бываюць усяго раз у жыцці... Я лётаў. Уцёк ад хатняга настаўніка лаціны, бег па цёплай зялёнай сцежцы і раптам — паляцеў...
    Вочы зняволенага глядзелі ўжо не на нунцыя, а скрозь яго.
    — Унізе маёнтак, нашы ліпы, куст каліны на раздарожжы, а я лячу ўсё далей і...— Вязень нечакана асекся і працягваў ужо зусім іначай: — Дык вось, ваша правялебнасць, пасля смерці кожнага чалавека застаюцца яго зямля і яго народ. I яны, а не ваш ордэн вырашаюць, як чалавек пражыў адмеранае яму і чаго вартае яго жыццё.
    — Народ... He будзьце наіўным, пан філосаф. Ваш народ ужо напалову забыўся, хто ён. Усе заклапочаны адно тым, каб было чым набіць чэрава. Пройдзе яшчэ гадоў сто, і ваш народ знікне, растворыцца ў больш цывілізаваным. Гэтаму спрыяе палітыка ордэна...
    — Маю зямлю шмат хто хацеў скарыць. Адны, бясспрэчна, з дазволу і ў імя вашага бога, мячамі адбіралі ў яе людзей жыцці. Другія, разумнейшыя, атручвалі зола-
    там і прыгожымі ліслівымі словамі душу і розум яе лепшых сыноў. Але мая зямля заўсёды падымалася, і яна яшчэ выпрастаецца, каб скінуць са сваіх рамёнаў усю набрыдзь, у тым ліку і такіх шчырых сяброў, як вы, ваша правялебнасць. Вось чаму ў мяне, асуджанага бязбожніка, які заўтра памрэ, няма зайздрасці да вас.
    Па-ранейшаму размерана крапала са столі, па-ранейшаму трымцелі агеньчыкі свечак, але нунцыю здалося, што ў вязніцы нешта зыначылася. У яго мільганула вар’яцкая думка, што гэта не Лышчынскі, а ён чакае пакарання смерцю, што гэта яму чыталі ўчора прысуд. Няўжо ён не памыляецца, бачачы ў запалых гарачкавых вачах насупраць шкадобу?
    На нунцыя раптам навалілася тупая стома, якая заглушыла нават боль у хворай нырцы. Ён цяжка падняўся і моўчкі рушыў да дзвярэй, аднак шматгадовая звычка пакідаць апошняе слова за сабой спыніла яго.
    — Кароль замяніў вогнішча на адсячэнне галавы,— сказаў ён цераз плячо.
    Лышчынскі кпліва ўсміхнуўся:
    — Калі ў вас будзе нагода, перадайце нашаму манарху, што я заўсёды лічыў яго надзвычай высакародным чалавекам.
    5
    За ліловымі ўзорыстымі шыбамі згусае сутонне. KaHeu сакавіка. У Рыме і па ўсім Лацыо йвітуць сады, а тут яшчэ падае снег. Кроў на снезе... Калі гэта ён бачыў кроў на снезе?.. Перад Калядамі, на каралеўскім паляванні ў лясах пад Бярэсцем. Пад Бярэсцем, дзесьці там, адкуль гэты бязбожнік... На бялюткім снегавым палатне расплывалася з-пад забітага зубра вялікая пунсовая пляма. А чалавечая кроў? Снег ішоў усю ноч, значыць, эшафот таксама быў белы-белы...
    Нунцый сядзіць у сваім кабінеце за сталом з багатым атрамантавым прыборам. У крылах вычварнай пазлачонай птушкі тырчаць загостраныя лебядзіныя пёры, і полымя каміна кладзе на іх чырвоны водцень. Ці не таму ён марудзіць брацца за пяро? Якая недарэчная чуллівасць!
    Ён устае і падыходзіць да вакна. Сёння той чаканы дзень, калі ён нарэшце паведаміць папе, што правасуддзе здзейснілася. А на душы, як і раней, звыклы ўжо
    верад, ад якога не памагае малітва. Можа, ва ўсім вінаватая яго хвароба, з надзеяй думае нунцый. А калі і не, дык вось зараз ён павернецца, зараз загаворыць Джузэпе, які маўкліва чакае ўжо цэлую хвіліну, і павінна прыйсці вызваленне ад гэтага цяжару. Ён проста выкрасліць бязбожніка з памяці.
    — Ну? — патрабавальна кажа нунцый, па-ранейшаму стоячы спінай да слугі.
    — Ваша правялебнасць, прысуд выкананы.
    — Гавары...
    — На плошчы Старога рынку кат адсек яму галаву,— крыху здзіўлена працягвае Джузэпе.— Цела вывезлі за горад і спалілі. Попелам стрэлілі з гарматы.
    — Як ён сустрэў смерць? — пытае нунцый, марна шукаючы ў душы нейкую палёгку.
    — 3 годнасцю і паказаў сябе цалкам падрыхтаваным да яе, ваша правялебнасць.
    — Ты можаш ісці.
    Манах марудзіць.
    — Што яшчэ, Джузэпе?
    — Да вас інстыгатар Вялікага Княства Літоўскага Куровіч.
    — Скажы, што мяне няма дома,— з несхаваным раздражненнем гаворыць нунцый і, хутка справіўшыся з сабой, ужо разважна дадае: — He, лепей скажы, што пішу тэрміновае пасланне ў Рым. Перадай інстыгатару, што я чакаю яго заўтра.
    1984
    МЫАСЦЬ КНЯЗЯ ГЕРАНІМА
    Мы, урад Крычаўскай магдэбургіі, выслухаўшы абодва бакі, устанавілі, што вышэііпамянёныя верхаводы чатыры гады цэлыя воласці бунтавалі, арданансаў яснавяльможнага князя Радзівіла не прызнавалі, а губернатараў і пастаўленых іл«’ па фальварках падстарастаў выганялі, білі і мардавалі, маетнасць іхнюю рабавалі і сабе на пажытак забіралі і нарэшце на людзей пана свайго літасцівага яго мосці князя Гераніма Радзівіла, падчашага Вялікага Княства Літоўскага, двойчы, пад Крычавам і пад Царковішчамі, са зброяй у руках выступіць наважыліся.
    Таму ў адпаведнасці з правам паспалітым раздзела I, артыкула 3 Статута року 1588 аб такіх самавольных купах строга апісанага, рупячыся, каб надалей падобнага не чынілася, прысуджаем і загадваем разбойнікаў Івана Карпача, Стэся Бочку, Васіля Ветра, Мікіту з Бароўкі, Івана Труса, Навума Буяна, Андрэя Костку, Васіля Пачаёнка і Васку Косціна жывых пасадзіць на палю; ІванаДакуку, Захарку Сямашку, Янку з Баранкова, Мікіту з Тупічына на шыбеніцы павесіць; Сымону Вароне, Ігнату Малунёнку, Івану Крывулі, Яну Галёнцы адсекчы галовы.
    Справа гэтая перад бурмістрамі, a таксама райцамі, лаўнікамі і ўсім магістратам Крычаўскім вышэйпамянёным бунтаўшчыкам і разбойнікам абвешчана і да кніг магдэбургскіх запісана року ад увасаблення Сына Божага 1744, фебруарыя 22 дня.
    Дык ведайце, што за адзін дзень і дзве ночы да страты яго мосць князь Геранім Радзівіл сказаў мне: «Слухай, Карпач, а калі загадаю пяць тваіх сяброў-баламутаў памілаваць, тады мы з табой піва зварым?» Я адразу і не ўцяміў, які гандаль ён пачынае, а князь: «Ну добра, хочаш патаргавацца — бяры яшчэ трох». Сказаў, быццам
    кінуў мне гэтыя тры душы, як пэйсаты Лейба кідае на шалі тры селядцы ў сваёй краме пад ратушай. «Пяць і яшчэ тры. Роўна палова. Падумай, гарматнік».
    Даў мне князь ноч на роздум, і тая ноч сталася для мяне страшнейшаю за бітву пад Царковішчамі. Палкоўнік Пястжэцкі разбіў пад Царковішчамі нашую раць, але, далібог, там мне было лягчэй, бо там княжыя жаўнеры забівалі нас, а мы — жаўнераў, там, на полі, усё было проста, а туг мог я ўрагаваць палову маіх пабрацімцаў, але дзеля гэтага мусіў асудзіць на пагібель другую палову, а яны ж таксама падымалі людзей на паўстанне, а цяпер кармілі са мною астрожных вошай і чакалі блізкае смерці.