• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сны імператара  Уладзімір Арлоў

    Сны імператара

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 383с.
    Мінск 2001
    88.01 МБ
    He мог я ўжо болей у тую ноч заснуць — ляжаў, і ўсё жыццё маё перад вачыма праходзіла.
    Вось першую супліку ў Нясвіж нясу. Тады не разумеў яшчэ, што Радзівілаў з дзяржаўцамі адзін чорт маляваў, думаў: заступяцца, абароняць. Хутка тую праўду раскусіў, ды ўсё адно вазіў ад староства суплікі, каб князь хоць трохі дзяржаўцам хвост прышчаміў, бо яны ягоную авечку ўжо не толькі стрыглі так, што скуры кавалак адхапіць маглі, але жыўцом рэзаць пачыналі. A пры братах Іцкавічах зусім няўсцерп зрабілася.
    * Кат.
    ** Вартаўнік.
    Усшіыло на памяць, як першы раз да іх у рукі трапіў. Ляжу на козлах у катоўні, а абапал яны, Гдаль са Шмуйлам, у лапсердаках стаяць і вірламі бліскаюць. «Гэта табе, робак, за супліку, што ў Мір вазіў! А гэта — што да князя ў Гародню чэрці цябе насілі! А гэта — што з Крычава з’ехаў і сярод быдла мужыцкага атайбаваўся, каб бунты супроць нас заводзіць! А гэта табе, Карпач, за атаманства тваё!»
    Гдаль:
    — Выбілі мы з вас мільён злотых і яшчэ столькі выб’ем.
    А Шмуйла:
    — А з цябе, гой, душу выб’ем.
    Гдаль:
    — Супакойся, Карпач, a то жонка ў цябе маладая ды прыгожая, дзеткі ў цябе малыя...
    А Шмуйла:
    — Супакойся, гой, a то, бывае, з’ядуць дзеткі не тое ці ў рэчку купацца пабягуць і з каменя ў вір аступяцца...
    Я, зубы сцяўшы, каб не стагнаць, бізуны лічу: дзевяноста, сто, сто дваццаць...
    А Гдаль:
    — Камісараў княскіх табе захацелася! Ды мы за тысячу талераў любога камісара разам з вантробамі купім!
    I куплялі. A то, бывала, заміж княскіх, сваіх, падстаўных камісараў пасылалі, як таго Шыманскага, што дзвесце тысяч квіткоў за сплочаны чынш сабраў і — як у ваду, а Іцкавічы давай зноў гэты чынш спаганяць. Ну, a трапіцца сярод княскіх камісараў чалавек, у якога сумленне яшчэ не выпетрала, дык такую варту дзяржаўцы паставяць: не тое чалавек — кот не праточыцца. Аднак я любую варту прайсці мог. Добра-такі з Іцкавічаў пасмяяўся, калі разбілі яны дзеля аднаго такога камісара піўную бочку, а стуль не піва ў кухлі палілося, а я з суплікаю вылез. Але адпомсцілі яны мне так, што самаму лютаму ворагу не пажадаеш.
    Доўга я ў тую астрожную ноч пад бярэзінай стаяў, на якой Кацярынка на сваёй касе вісела. Пайшла з малым Тамашом у суніцы, а назад я сваю дачушку, пасінелую ўжо, на руках прынёс. Тамашок тады ад Гдалевых людзей у моху пад вываратнем уратаваўся, ды з таго дня яму, сыну майму адзінаму, мову заняло...
    Усе мае сорак гадоў у памяці прайшлі, да тых дзён, як падняліся і вёскі, і буды, і гуты, і ардашні, як усё староства за косы, за цапы ды за рушніцы схапілася, бо не
    пасеялі людзі ўвосень азіміну — не мелі, чым сеяць,— a ўвесну пракацілася пагудка, што зноў князь Геранім дзяржанне Іцкавічам дакляруе, а значыцца, аддае нас на страшныя здзекі і пагібель. А што з тае пары прычынілася — у Кузьмы ў ягонай гісторыі было, якую князь Геранім на свой капыл перапісаць хоча.
    Відаць, і яго мосці ў тую ноч мулка спалася, бо толькі саган з ранішняю поліўкаю нам у камору прыцягнулі, так следам і паручнік усунуўся.
    Князь у тым самым чугаі з паўлінавымі пёрамі мяне сустрэў, адно на свой плех сызвалоснік нацубіў, як немцы носяоь, і выляжанка пры ім новая — худая ды чарнявая. Як мяне ўбачыў, адпіхнуў яе і да пахолка: хутчэй ягонаму дарагому госцю віна найлепшага і дзічыны. He паспеў я рот раскрыць, а пахолак ужо смажанага цецерука на тацы валачэ і гусак з віном. А я і ўчора не вячэраў, і сёння астрожнай поліўкі пасёрбаць не паспеў. Ну, думаю, княжа, няхай твая душа, а маё чэрава пацешацца. Прыбраў я гэтага цецерука за малінку, віном запіў і за сняданак дзякую. А яго мосць усміхаецца і да мяне паперу і каламар залаты з атрамантам падсоўвае.
    — Ну,— кажа,— гарматнік, будзем з табой нашу гісторыю дзеля нашчадкаў пісаць.
    Некалі, значыцца, яе прачытаюць і ў Крычаве перад ратушай помнік яму з каменю ці з мосенжу паставяць, як у іншых краінах даўно робіцца. I твар у яго такі, нібы ён ужо на гэты помнік дзівіцца.
    Тут я яму дулю пад нос і закруціў.
    — Вось табе,— кажу,— твая мосць, гісторыя.
    I з другога боку дулю:
    — А вось табе помнік.
    Князь спярша на мяне вырачыўся і маўчыць, быццам у яго язык завязаўся. А потым:
    — Ты што, певень галагуцкі, блёкату наеўся?! Пішы, a то заўтра на палю палезеш! — I пістолю сваю з-за пояса рве.
    А я:
    — Няхай твая мосць страляе. Сытаму ды хмельнаму паміраць — чыстая радасць.
    Тады ён губу закусіў і пістолю назад заторкнуў.
    — Пішы,— кажа.— Усіх выпушчу. Усіх шаснаццаць, каб твая душа далікатная не мучылася. Толькі болей да маіх рук не трапляйцеся’ Пішы: року ад нараджэння Сына Божага 1744... Усе на волю пойдзеце!
    — Ды не,— адказваю,— не на таго твая мосць нарвалася. Калі я гэтую гісторыю перапішу, містр твой Саўка Маўчун супроць мяне анёлкам будзе. Ён жа толькі жыццё ў жывых адбірае, а ты хочаш, каб я ва ўсіх сваіх пабрацімцаў — і ў жывых, і ў мёртвых — гонар адабраў! Ды мяне пасля гэтага сама зямля не прыме. У нас жа не засталося ўжо нічога, апрача гонару. Апрача таго, што памятаем яшчэ, што не бязродныя і ўбогія, што і пад Грунвальдам, і пад Воршаю ворагаў сваіх білі. He,— кажу,— княжа, д’яблаву меціну ты на мяне не паставіш. Памру заўтра з пабрацімцамі маімі, каб памяталі пра нас дзеці нашыя і дзецям сваіх дзяцей гэтую памяць перадалі. Дасць Бог, і Кузьмову гісторыю яны некалі знойдуць, і ўсю праўду пра паўстанне і пра тыя здзекі, што ты, адлюдак, з беларусцаў чыніў, прачытаюць.
    Ён Кузьмовы сшыткі са шкапіка выхапіў і — у камін.
    — Вось там іх дзеці тваіх дзяцей знойдуць!
    I сызвалоснік свой з плеху сарваў ды таксама — у агонь.
    — Запомні,— крычыць,— праведнік! Пакуль наша на гэтай зямлі ўлада, па нашым загадзе і гісторыю вам пісаць будуць. Захочам — чорную ноч ясным днём абвесцім, захочам — ворагаў вашых вашымі ж дабрадзеямі зробім. I вы, робакі, ужо праз паўсотню гадоў адно тое помніць будзеце, што нам выгадна. Яшчэ катам сваім помнікі паставіце. Ты пісаць не хочаш — іншы знойдзецца. Ды ў мяне пад рукою тысяча такіх, што за адно маё слова ласкавае матку вядзьмаркай, а бацьку антыхрыстам назавуць.
    — Во яны,— адказваю,— няхай табе тваю гісторыю і пішуць.
    А ён:
    — Э не, гарматнік, занадта ўсё проста будзе...
    А потым як бы спахапіўся:
    — Напішуць. I дзеля нашчадкаў, і дзеля тых, што цяпер жывуць, сёе-тое напісаць могуць. Такое, што і смерцю не адмыешся, усё адно з д’яблавым таўром памрэш.
    — Крыві,— кажу,— людзі болей, чымся атраманту, вераць.
    А ён:
    — Э не, Карпач. Людзі пісанаму слову верыць прывыклі. Загадаю вось напісаць, што гэта ты за тысячу злотых маіх жаўнераў пад Царковішчы патайна пры-
    вёў... Ты прывёў, а я, паводле старога звычаю, здраду прыняў, а здрадніка — на палю... Вось тады і паглядзім, крыві ці атраманту павераць.
    — He баюся,— адказваю,— бо перад Богам і перад народам душа чыстая застанецца.
    А князь:
    — Бог, Карпач, высока, а народ... Народу нас... на цябе! Ты што, накарміў яго, народ гэты, ці гарэлкаю напаіў, каб усе ўпокат ляжалі? Адно што заўтра людзей пацешыш, як над местам закукарэкаеш. А каб даўжэй кукарэкаў, загадаю цябе не ў споднім на палю садзіць, a ў кажуху ды ў вапёнках. Любуйся на народ, і народ няхай на цябе любуецца. А я прыйду ў рай цябе праводзіць. Глядзі толькі не ўзнясіся зарана.
    На гэтым гамонка і скончылася.
    Думаў, з лёгкім сэрцам у астрог вяртацца буду, ажно на душы — хоць грушы сушы.
    I не паспелі жаўнеры мяне назад прывесці, а паручнік наш крываносы па Сымона Варону прыбег. Той нам показку распавядаў, як пана квасам частавалі. Выпіў, значыцца, пан глячок і пытаецца, ці многа яшчэ такой смакаты... Тут Сымона і забралі.
    Прыйшоў ён назад вясёлы, сеў на сваё месца і, быццам нічога ніякага, адтуль, дзе спыніўся, далей показку вядзе: «А Міхаська да пана: авой, паночку, многа. Учора ў квас пацук уваліўся, дык, як мама даставаць лазіла, ёй яшчэ па пуп было».
    Паручнік, у дзвярах стоячы, таксама даслухаў і Васіля Ветра да князя павёў, нібыта за тое, што Васіль гучней ад усіх рагатаў. Але я ўжо здагадаўся, што тут да чаго. I Варона, і Вецер некалі са мной разам у брацкай базыльянскай школе вучыліся. Выходзіць, цяпер і за іх Радзівіл узяўся. Я сам у Вароны пытацца нічога не стаў, а хто запытаўся, тым ён толькі рукою махнуў: снедаць, значыцца, князю сумна было, ну а ён, Сымон, з тузін показак яму распавёў, ды такіх, што яго мосць ажно падавілася.
    Сказаў — і бліжэй да каганца ў косці гуляць сеў: болей, маўляў, і гаманіць няма пра што.
    Ветра даўжэй не было, і не сам назад прыйшоў, a жаўнеры на руках прынеслі і, як мех, у кут кінулі. Збіты Васіль быў на горкі яблык, але сэрца маё ўзрадавалася, бо зразумеў я, што гэтым разам яго мосць адно аблізнулася.
    Трэцяга, пад самую ноч, Андрэя Костку ўзялі. Паміж нас яшчэ трое пісьменныя былі, ды пасля Косткі нікога ўжо не чапалі. Затое пачостку нам ад князя Гераніма далі, каб ён сам гэтак кожны дзень частаваўся. Прынеслі два гайдукі рэшаты з булкамі і рагочуць:
    — Во вам, баламутам, яго княская мосць булак салодкіх з разынкамі пасылае, каб у апошнюю ноч спалася лепей!
    Узялі мы па булцы, адкусілі і жуём. А булкі і праўда смачныя — і салодкія, і цёплыя. Ямо, і тут нехта са святлейшага кута гукае:
    — Хлопцы, а хлопцы, а разынкі княжыя з вусамі!
    Прыгледзеўся я, і праўда: заместа разынак прусакі ў булцы. Шалее, мусіць, князь Геранім, што не выходзіць па-ягонаму.
    Так наша апошняя ноч і надышла. Доўга мае пабрацімцы не засыналі, кожны з боку на бок круціўся і пра сваё думаў. Звечара яшчэ Сымон Варона ніяк угамдвацца не мог, пакуль не закрычалі на яго: «Абрыдзеў ты, Сымон, з гэтымі показкамі! Ты на свеце адзін душою свой век звекаваў, табе ні чорта здумаць, а нам жонак з дзеткамі ўзгадаць трэба ды перад смерцю за іх памаліцца».
    Мне таксама Домна мая, нябожчыца, успомнілася ды Кацярынка, Гдалевымі людзьмі замучаная, і падумалася, што калі праўду ў царкве пра той свет кажуць, дык, можа, заўтра я з імі і пабачуся. Як той казаў, няма ліха без дабра. А потым — ажно слёзы накруціліся — пра сына, пра Тамаша, падумаў, які пасля таго страху ў лесе ўжо пяць гадоў адно мычыць, а слова вымавіць не можа. Як ён нямком жыць будзе?
    I зноў думкі да Сымона Вароны і да Андрэя Косткі павярнулі. Калі Андрэя да князя вадзілі, значыцца, і Варона і Вецер згоды сваёй не далі. Ды і Костка даць не мог, не з такіх ён. Пад Царковішчамі двух родных Андрэевых братоў княскія казакі ў яго на вачах дзідамі закалолі, і за кожнага ён перад палонам паквітацца паспеў. He, не з такіх.