• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сны імператара  Уладзімір Арлоў

    Сны імператара

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 383с.
    Мінск 2001
    88.01 МБ
    Цяжка мне пра Еўдакію пісаць, бо няма ўжо ні яе, ні Валодшы на свеце. Ратаваў я іх ад жыцця на чужыне, ды ад пошасці ўратаваць не здолеў, што за месяц палову месцічаў полацкіх гэтаю зімою выкасіла і нашых людзей нямала. Калі руку на сэрца пакласці, дык шкадую я часам, што і мяне Бог не забраў, бо тут, у Полацку, мы быццам на бочцы з парахавым прыпасам седзімо.
    Няма і не будзе нам на чужой зямлі спакою. Расце вакол нас дзень пры дні нянавісць, так што і мне, які зла полацкім людзям не чыніў, кажуць у вочы, не тоячыся: «Паедзеце хутка ад нас, як князь Скіргайла некалі паехаў, і горш ад яго, бо князя мы жывога выпусцілі,
    адно да каня спінаю наперад прывязалі, а вас нежывых прывязваць будзем». To і праўда, што нічога мы, апроч няшчасця, воласці Полацкай не прынеслі. Зямля ворная лесам зарастае, пошасць людзей косіць так, што святароў не хапае нябожчыкаў адпяваць, а па Дзвіне на пострах жывым мерцвякі плывуць, бердышамі стралецкімі пасечаныя і да бёрнаў прывязаныя. I бітву над Вулаю мы не праз нядбальства нашае прайгралі, а літоўцы не адной толькі доблесцю перамаглі, бо сама зямля гэтая супроць нас паўстае.
    Але ж і з Айчыны нашай страшнае чуваць. Мусіць, і вам вядома ўжо, што, ад’ехаўшы за месяц да свята Божага Нараджэння на багамолле, спыніўся гасудар Іван Васілевіч у старым велікакняжым сяле Аляксандравай слабадзе, там, дзе яшчэ бацька ягоны паляваннем бавіцца любіў. I прывёз адтуль ганец царскі ў Маскву’ дзве граматы, якія перад усім народам чыталі. У першай быў спіс здрадаў дзяржаўных; а паклаў гасудар гнеў на ўсіх — на епіскапаў і архіепіскапаў, на архімандрытаў і ігуменаў, на баяраў сваіх, і на акольнічых, і на дзякаў, і на дзяцей баярскіх, і на ўсіх прыказных людзей. Адны, паводле яго, здрады і падкопы чынілі, скарб дзяржаўны раскрадалі і супроць непрыяцеля літоўскага ваяваць не хацелі, а другія вінаватых ад яго, гасударавага, слова баранілі. Таму ён з вялікім жалем у сэрцы, не хочучы гэтых здрадаў трываць, царства пакінуў і паехаў у свет вочы, на Божую параду спадзеючыся. А другая грамата ўсяму праваслаўнаму пасадскаму люду сталічнаму пісаная — каб ніякага сумневу ў душах не мелі, бо гневу царскага і апалы на іх няма.
    Ведама ж, увесь народ маскоўскі закрычаў, каб прасілі баяры гасудара вярнуцца, а хто будзе за ліхадзеяў і здраднікаў стаяць, яны тых самі пацярэбяць. Паехалі тады выбранцы ад баяраў і ад духоўных у Аляксандраву слабаду, і вялі іх да цара пад вартаю, як варожых выведнікаў. Цар Іван Васілевіч свае крыўды паўтарыў і на царства вярнуцца згадзіўся, але з той умоваю, каб ворагаў па сваёй волі смерцю караць і апрычніну завесц'. Ад усёй зямлі Маскоўскай адрэзаў гасудар сабе апрычнае і войска сваё з верных людзей завёў, каб суд правіць. Даюць апрычнікі цару асобую прысягу і пасля яе ніякіх справаў з земскімі, нават і з найбліжэйшымі сваякамі ўжо мець не могуць, апрача справы гасударавай. I носяць усе аднолькавую вопратку, кдіталтам той, у якой чарна-
    рызцы ходзяць, а на апратцы гэтай адмысловыя знакі: мятла — каб здраду вымятаць, і галава сабачая — каб выгрызаць. I шмат каго ў апрычнікі гасудар, успамінамі цешачыся, з тых людзей узяў, што Полацк бралі і волю ягоную крывавую там чынілі.
    У той Аляксандравай слабадзе цяпер не раўнуючы як манастыр нейкі сатанінскі і сам цар за ігумена: то з хаўруснікамі віно дарагое п’е, то на малітве ночы навылёт стаіць і тамсама, у храме Божым, каго забіваць, a каго літаваць загадвае. А паміж бяседамі застольнымі ды службамі царкоўнымі ходзіць гасудар у вязніцу і ніколі вясялейшы не бывае, чым тады, калі на катаванні сядзіць і пакуты людскія да васьмі гадзін назірае. У Маскве, кажуць, і песню такую пяюць:
    А какой улнцей ты ехал, батюшка, Всех сек, н колол, н на кол саднл.
    Ды самае страшнае, што пяюць яе людзі пасадскія не з жудою халоднаю ў сэрцы ад таго, што найлепшыя людзі гінуць, а з радасцю дзікай і цёмнай. Ад плахаў кроў ручаямі на пляцах цячэ, а гасудар да народу, што на крывавы чын паглядзець прыйшоў, крычыць: «Адкажыце, ці справядлівы суд мой?» I народ у тысячу глотак справядлівасць царскую славіць.
    Сякуць у нашай Айчыне галовы так лёгка, як блазнюкі дручкамі шышкі з бадзякоў збіваюць, у пацешную вайну гуляючы. Гасудар верных заве пераветнікамі, хрысціян — чарадзеямі, а святло — цемраю. Дзяцей непаўналетных на бацькоў даносіць прымушаюць, а потым і забіваюць у мацярок на вачах. Усіх князёў ды баяраў ужо змусіў цар халопамі ягонымі называцца ды падпісвайца, але мала яму гэтага страху і прыніжэння. Стукаюць уначы слугі царскія ў дзверы, і без следу людзі прападаюць, а шмат хто ў адзенні і спаць кладзецца, сваёй долі чакаючы.
    Кажуць, і з аблічча цар перамяніўся: злосць ды смага крывавая з’елі ўсе чыста валасы на галаве, а вочы ў цемры, як у звера, свецяцца. Харчуецца гасудар чалавечаю плоццю ды крывёю, не толькі пра пост, але і пра Бога забыўшы. Дый тое, мусіць, вам лепей за мяне вядома, аднак чую і я ў душы патрэбу сваё слова сказаць.
    Трывожуся за вас, матухна мая і бацюхна і ты, брат мой Глеб, і думаю ў страху: ці не намысліў гасудар Іван Васілевіч новую пароду людзей у нашай дзяржаве вы61
    весці? Такіх людзей, якія да штодзённых стратаў прылюдных і здзекаў таемных з істоты чалавечае прывычныя будуць, і да таго, што жыццё людское меней за медны грош каштуе, такіх, што без даносаў адно на аднаго жыць не змогуць, такіх, што казаць будуць не тое, што думаюць, а думаць не тое, што сказалі, такіх, што з рабствам сваім так зжывуцца, што мацней за волю яго палюбяць, такіх, што смерць будуць прымаць і ў курчах смяротных за катаў сваіх маліцца, як той баярын, які на палю бязвінна пасаджаны, яшчэ цэлы дзень жыў і, пакуль душа не адляцела, паўтараў: «Жыццё маё — нішто, толькі б цар-бацюхна жывы быў!»
    Калі ж удасца цару і вялікаму князю Івану Васілевічу такую пароду людзей у Айчыне нашай завесці, будуць яны і гасудароў па свайму рабскаму разуменню хацець, так што, калі й пашле нам Бог цара розумам светлага і дабрачыннага, не здолее ён ужо гэтага народа змяніць, a хутчэй сам народ яго на свой капыл пераробіць.
    Пішуць пра гасудара летапісцы крывадушныя, што муж ён дзіўнага розуму, у навуцы кніжнай абазнаны і красамоўны вельмі. Але слёзы нявінных ахвяраў рыхтуюць ужо кару мучыцелю свайму. Загубленыя ім жывуць для Усявышняга на небе і ля прастола ягонага патрабуюць адплаты. He будзе гасудару нашаму ні даравання, ні літасці на Страшным Судзе, чакаюць яго ў апраметнай саганы са смалою і агонь вечны.
    Набліжаецца ірамата мая, няраз слязьмі краплёная, да заканчэння, і хачу вам на адвітанне тое сказаць, што нікому болей даверыць не магу. Чуюся я, бацькі мае любыя і брат малодшы Глеб, як паміж двух агнёў: і тут заставацца ад нянавісці людзей полацкіх боязна, і ў Айчыну, якую гасудар крывёю залівае, вяртацца страшна. Таму малюся, каб не судзілі вы мяне сувора і за пераветніка не мелі, калі надумаю ў літоўскую старану падацца.
    Ёсць на гэта і яшчэ адна прычына блізкая: узахвоціўся да мяне ні з пушчы ні з поля сын баярскі Мікалай Скапцоў з віном зялёным вечарамі заходзіць. Сядзіць да позняга і ўсё размову на Аляксея Фёдаравіча Адашава пераводзіць ды на князя Андрэя Міхайлавіча Курбскага і на гасудара без меры зласловіць. Вельмі мяне тыя размовы турбуюць, бо пачалі ўжо і ў нас, у месце Полацкім, людзі царскія служылыя прападаць, і часам здаецца ўначы, што і я нейкія крокі блізкія ды таемныя чую — ці то ліхі чалавек вакол дома ходзіць, ці то сама смерць. A
    паехаў я ўчора на чоўне самоў на смажаных жаб палавіць і вялікага страху нацярпеўся: зірнуў з чоўна, a там, пад вадою, пры беразе, сын баярскі Пятро Сівушын на поўны рост з каменем, да ног прывязаным, стаіць, і шчупакі ўжо твар яму пад’елі. Даруй, матухна мая, калі ўлякнуў цябе словамі гэтымі.
    Так і жыву ў страху і грамату гэтую ад чужых вачэй у надзейным месцы перахоўваю, чакаючы, калі можна будзе яе з верным чалавекам пераслаць, і малюся, каб не трапіла яна да чужых рук, а як будзе на тое воля Божая, дык няхай лепей у рукі ворагаў нашых трапіць. I малюся за вас, любыя мае бацькі і брат Глеб, просячы Госпада даць вам жыццё доўгае і спакойнае, і сам у малітвах дух свой мацую і ад Усявышняга рады чакаю.
    3 тьш і застаюся, сын і брат ваш Аляксей.
    Пісана ўмесце Полацкім лета 7073, аад нараджэння Божага 1565 месяца ліпеня.
    ТРЫ МУЖЫ СПАДАРЫНІ ДАМІНІКІ
    Мінулае начы ў лагеры зноў бачылі Белагаловую. Яна прыходзіла ўжо трэці раз і забрала трэцяе жыццё. Пярэпалах сярод нямецкіх наймітаў, прысланых маркграфам магдэбургскім, узняўся раніцою, калі недалічыліся рыцара Зігфрыда фон Бока. Ягоны намёт стаіць побач з абозам караля і вялікага князя, значыцца, Белагаловая прайшла зусім побач.
    Першым і другім яе абраннікамі былі вугорцы. Тыя браты-блізняты, што не пахавалі Белагаловую разам з астатнімі, а павезлі яе ў лес.
    У маім намёце напалена, але з-пад драўлянага насцілу падлогі цягне холадам і нязводнай вільгаццю. Калі прылегчы на край ложка і накінуць зверху ўлюбёную посцілку з павамі, робіцца прытульней.
    Я апускаю павекі і вяртаюся ў той адвячорак, калі да Полацка нам заставаліся два дзённыя пераходы. Наперадзе, пракладаючы шлях у прыбярэжным зарасніку, ішла вугорская пяхота, але першымі ўбачылі плыты з людзьмі дазорцы полацкага кашталяна Юрыя Зяновіча. Нашы жаўнеры кінуліся ў ваду, не сыходзячы з коней, і хутка павыцягвалі малыя, на чатыры бервяны, плыты на бераг.
    На плытах прыплылі два дзесяткі мерцвякоў. Яны ляжалі на беразе, зусім голыя або трохі прыкрытыя мокрымі лахманамі, з аднолькавымі смяротнымі ранамі злева, дзе сэрца. Гэта былі мужчыны — сівабародыя і бязвусыя, мажныя і сухарлявыя, цёмнавалосыя і русявыя. Кожны быў намёртва прыпяты да бёрнаў вяроўкаю з конскага воласу, нібыта яшчэ мог пасля ўдару ў сэрца ўваскрэснуць і ўратавацца. А можа, іх спачатку прывязвалі, а потым ужо разлучалі з жыццём?
    Я паволі ехала ўсцяж вусцішнага тагасветнага шыхта, і мой малады буланчык палахліва раздзьмуваў ноздры, усхрапваў і адварочваў галаву. На тварах і ў ашклелых вачах нябожчыкаў мой позірк не сустракаў ні страху, ні болю, ні благання пра літасць. Яны глядзелі на жывых
    спакойна і без ніякае зайздрасці — пэўна, па дарозе паспелі прывыкнуць да свету мёртвых.