Спартак
Рафаэла Джаваньёлі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 303с.
Мінск 1997
РАФАЭЛА ДЖАВАНЬЁЛІ
СПАРТАК
Мінск «Беларуская навука» 1997
УДК 850-93
ББК 84(4Нт)
Д40
Серыя заснавана ў 1966 годзе
Тэкст друкуецца па выданню:
Джаваньёлі Р. Спартак / Пер. з рус. М. Паслядовіча. Мн.: Дзярж. выдавецтва Беларусі. 1938.
Цля сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту
Джаваньёлі Р.
Д 40 Спартак: Раман: Для сярэд. і стар. шк. узросту—Мн.: Бел. навука, 1997. — 303 с. — (Шк. б-ка).
ISBN 985-08-0041-0
У раманс расказваецца пра паўстаннс пад кіраўніцтвам Спартака — самас вялікас ў гісторыі паўстанне рабоў (74—71 гг. да н. э.) у Старажытным Рымс.
ББК 84(4йт)
ISBN 985-08-0041-0
© Афармленне выдавецтва «Беларуская навука», 1997
Раздзел I
ШЧОДРАСЦЬ СУЛЫ
Досвіткам чацвёртага дня перад лістападаўскімі ідамі (10 лістапада) 675 года рымскай эры, у консульства Публія Сервілія Ватыя Ізаўрыка і Апія Клаўдзія Пульхра, Рым быў запоўнены натоўпамі, якія рушылі адусюль да Вялікага цырка.
Рабочыя, адпушчанікі, старыя. пакалсчаныя і пакрытыя рубцамі гладыятары, жабракі. шявсчаныя ветэраны гордых легіёнаў, камедыянты і ска ларохі, просталюдзінкі, танцоўшчыцы і натоўпы шустрых дзяцей былі ў гэтай бясконцай чарадзе. Радасныя твары, вясёлыя позіркі, бесклапотная гамонка, лёгкія жарты сведчылі пра тое, што ўсе яны ішлі на нейкае ўлюбёнае відовішча. Нават сумны выгляд неба, якое ўсё было пакрыта шэрымі дажджавымі хмарамі, не мог суцішыць весялосці, якая ззяла на кожным твары.
Ранішні вецер быў свежы і рэзкі, і шмат якія гараджане ішлі, добра закруціўшыся ў плашчы; а тыя, што не мелі плашчоў, хуталіся, як хто мог, — мужчыны ў свае тогі і аболы, а жанчыны — у столы і палы.
Вялікі цырк знаходзіўся ў Мурсійскай даліне, паміж Палацінскім і Авентынскім узгоркамі; ён яшчэ не быў у час падзей, пра якія гаворыцца ў кнізе, такім вялізным і багатым, якім зрабілі яго пазней Юлій Цэзар і Актавіян Аўгуст; тым не менш гэта быў вялізны будынак, у якім змяшчалася больш як сто дваццаць тысяч гледачоў.
Гэты грандыёзны будынак авальнай формы на заходнім баку быў зрэзаны па прамой лініі. Тут змяшчаўся апідум — пабудова з трынаццаццю аркамі. У сярэдняй арцы быў адзін з двух галоўных уваходаў у цырк, які называўся Свяшчэннымі варотамі. Праз гэтыя вароты на арэну выходзіла працэсія з выявамі багоў, і гэта было сігналам для пачатку гульняў.
Пад астатнімі дванаццаццю аркамі знаходзіліся стайні, або «цямніцы», у якіх змяшчаліся калясніцы і коні, калі цырк выкарыстоўвалі для скачак, і гладыятары і драпежныя зверы, калі ў цырку павінны былі адбывацца кровапралітныя спаборніцтвы.
Ад апідума адыходзілі поўнымі кругамі шматлікія рады каменных ступеняў, на якіх сядзелі гледачы. Каб лягчэй было да іх дабрацца, былі зроблены праходы, якія па ўнутраных калідорах вялі да шматлікіх выхадаў з цырка.
Насупраць Свяшчэнных варот былі Трыумфальныя вароты — для ўваходу пераможцаў. А з правага боку ад апідума, бліжэй да Свяшчэнных варот, знаходзіліся Вароты смерці. У гэтыя злавесныя дзверы асобыя служыцелі выцягвалі з арэны доўгімі крукамі знявечаныя і скрываўленыя целы забітых або паміраючых гладыятараў.
Вакол арэны быў высокі парапет. Уздоўж яго цягнуўся роў, напоўнены вадою, а за ровам уздымаліся жалезныя краты. Усе гэтыя загароды — парапет, роў і краты — былі зроблены, каб засцерагчы гледачоў ад магчымага нападку дзікіх звяроў, якія раўлі і лютавалі на арэне.
Так быў пабудаваны грандыёзны цырк.
ІПто ж адбывалася ў ім у той дзень? Якое відовішча цягнула да сябе такую масу народу?
Луцый Карнелій Сула Шчаслівы, уладар Італіі, граза Рыма, — магчыма, для таго, каб забыцца на пакуты, якія ён меў ад невылечнай хваробы, — яшчэ за некалькі тыдняў раней загадаў абвясціць, што на працягу трох дзён ёп будзе частаваць і пацяшаць відовішчамі рымскі народ.
I ўжо з учарашняга дня ўся рымская бедната сядзела за сталамі, расстаўленымі на Марсавым полі, шумна піруючы аж
да самай ночы. Гэты ўсенародны пір вызначаўся нечуваным багаццем ежы і віна. Дзесятую частку сваіх багаццяў ахвяраваў для пачастунку рымскага народу Сула Шчаслівы.
Так левай рукою дарыў Сула рымлянам багацці, якія ён награбіў правай; і грамадзяне Рыма, затойваючы ў душы нянавісць да дыктатара, з вясёлым выглядам прымалі ад яго пачастункі і відовішчы.
Ужо ўзышло сонца і, прарэзваючы хмары сваімі жыватворчымі праменнямі, заліло цырк асляпляльным ззяннем.
Больш ста тысяч грамадзян ужо занялі месцы, чакаючы свайго ўлюбёнага прадстаўлення — крывавых бітваў гладыятараў. Сярод гледачоў, якія займалі лепшыя месцы, можна было ўбачыць матрон, патрыцыяў, коннікаў, зборшчыкаў падаткаў, аргентарыяў (банкіраў) і багатых ішпаземцаў, якія прыязджалі ў Вечны Горад з усіх канцоў свету.
Гэтыя любімцы фартуны, якія прыйшлі намнога пазней, чым просты народ, знаходзілі для сябе больш выгадныя месцы. Многія з тых рымлян, якім амаль заўсёды не хапала хлеба, часта жылля, але якія часамі мелі права з гонарам усклікнуць: «Noli me tangere, civis romanus sum» («He чапай мяне, я рымскі грамадзянін»), займаліся рамяством лакарыяў: гэтыя ганарлівыя гультаі прыходзілі яшчэ досвіткам у памяшканне, дзе павінна было адбыцца публічнае відовішча, і займалі месцы для багатых грамадзян і патрыцыяў. Апошнія з’яўляліся ў цырк, калі ім было зручна, і, заплаціўшы два або тры сестэрцыі, атрымлівалі ад лакарыяў лепшыя месцы.
Шмат якія прасталюдзіны прынеслі з сабою закуску і з апетытам апляталі саланіну, вяндліну, крывяную каўбасу, сырныя і мядовыя піражкі або сухары.
Прадаўцы смажанага бобу і піражкоў прапанавалі гэтыя танныя прысмакі ахвотнікам пачаставаць сваіх жонак і дзяцей.
У час пачастунку былі чуваць вострыя слоўцы, непрыстойныя жарты, бесклапотная гамонка, гучны смех.
Тут і там збіраліся ажыўленымі групамі прыстойныя і паважныя сем’і багацеяў, коннікаў і патрыцыяў. Элегантныя франты пакрывалі дыванамі і цыноўкамі каменныя сядзенні, адкрывалі парасоны, каб засцерагчы прыгожых матрон і стройных дзяўчат ад пякучых сонечных прамянёў.
Каля Трыумфальных варот у трэцім радзе сядзела матрона надзвычайнай прыгажосці. Правільныя рысы твару, высокі лоб, прыгожа выгнуты нос, маленькі рот, вялікія чорныя жвавыя вочы надавалі гэтай жанчыне невымоўнае хараство.
На ёй была туніка з белай найтанчэйшай ваўнянай тканіны, абшытая ўнізе адмысловай залатой стужкай, зверху тунікі яна апранула, умела драпіруючы складкі, белую палу з пурпуровымі палосамі.
Гэтай жанчыне, так багата апранутай і такой прыгожай, яшчэ не было і трыццаці гадоў; гэта была вядомая Валерыя, дачка Валерыя Месалы, родная сястра Квінта Гартэнзія, славутага прамоўцы. Некалькі месяцаў таму назад Валерыя была кінута сваім мужам з прычыны яе бяздзетнасці.
Каля яе сядзеў патрыцый Эльвій Медулій, даўгі, бледны, худы, прылізаны і напарфумаваны, з пальцамі, упрыгожанымі залатымі пярсцёнкамі; на яго шыі быў залаты ланцуг з дарагімі падвескамі на канцы.
На нерухомым і невыразлівым твары гэтага чалавека ляжаў адбітак нуды і абыякавасці; ужо ў трыццаць пяць гадоў жыццё для яго здавалася нецікавым. Эльвій Медулій быў з тых высакародных рымлян, якія права ахвяроўваць сабою за бацькаўшчыну і славу пакідалі плебеям, самі ж праводзілі жыццё ў лянівай бяздзейнасці і гулянках.
Па другі бок Валерыі Месалы сядзеў Марк Дэцый Цэліцый, патрыцый год пяцідзесяці, з круглым адкрытым тварам, вясёлы, прыгожы і тоўсты, які за найвялікшае шчасце лічыў сядзець каля стала ў трыклініі як мага больш.
Марк Дэцый Цэліцый траціў палову свайго дня на смакаванне далікатных страў. Яго повар быў адным з самых вядомых спецыялістаў, якімі ганарыўся ў той час Рым. У другую палову дня ён думаў пра вячэрнюю трапезу. Адным словам, Марк Дэцый Цэліцый ператраўляў абед, марачы пра час вячэры.
Сюды ж прыйшоў пазней Квінт Гартэнзій, брат Валерыі, праслаўлены на ўвесь свет за сваё красамоўства.
Квінту Гартэнзію не было яшчэ трыццаці шасці гадоў. Ён доўга вывучаў манеру хадзіць і гаварыць, вельмі добра навучыўся гарманічна спалучаць жэсты і словы, так што і ў сенаце і ў трыклініі кожны яго рух быў такі высакародны і велічны, што здавалася, ён меў іх ад нараджэння.
Ён аддаваў перавагу толькі вопратцы цёмнага колеру, але складкі яго тогі былі размеркаваны з тонкім майстэрствам і ўмельствам, што яшчэ больш падкрэслівала прыгажосць і велічнасць яго выгляду.
Квінт Гартэнзій ужо адслужыў у легіёнах, удзельнічаў у грамадзянскай вайне і за два апошнія гады зрабіўся спачатку цэнтурыёнам, а потым трыбунам.
Гартэнзій быў спрактыкаваным артыстам; палове сваіх аратарскіх трыумфаў ён быў абавязаны меладычнаму голасу і хітрыкам дэкламацыйнага майстэрства. Нават Эзоп, вядомы трагічны актор, і славуты Росцый спяшаліся на форум, калі Гартэнзій гаварыў там прамовы, каб вучыцца ў яго дэкламацыі.
Адзін з адпушчанікаў па загаду Валерыі прынёс ёй таблічкі, на якіх былі напісаны імёны гладыятараў, што ўдзельнічалі ў бітве.
Непадалёку ад Валерыі і яе субяседнікаў сядзелі пад наглядам выхавальніка два хлапчукі, якія належалі да класа патрыцыяў і былі апрануты ў белыя тунікі з пурпуровымі палоскамі. Гэтыя хлапчукі, з якіх аднаму было чатырнаццаць, а другому дванаццаць год, з шырокімі касцістымі тварамі, з рэзкімі рысамі, уяўлялі сабой чысты тып рымскай расы.
Гэта былі Сцыпіён і Катон з роду Порцыяў, унукі Катона Цэнзара, які ў час другой Пунічнай вайны праславіўся тым, што ўпарта дамагаўся знішчэння Карфагена.
Сцыпіён, малодшы з братоў, здаваўся больш гаваркім і далікатным і часта звяртаўся да Сарпедона (так зваўся іх выхавальнік). Яго старэйшы брат, юны Марк Порцый Катон, стаяў моўчкі, надзьмуты, з сярдзітым выглядам, які зусім не падыходзіў да яго ўзросту. Ужо цяпер гаварылі пра цвёрды характар гэтага хлопчыка і ўпартую непахіснасць яго перакананняў. Казалі, што, калі Катону было восем гадоў, у час вайны італійскіх гарадоў супраць Рыма, адзін з верхаводаў італійцаў, Марк Пампедый Сілон, схапіў яго аднойчы ў доме дзядзькі яго Друза і, паставіўшы на падаконне, страшным голасам пагражаў выкінуць з акна на брук, калі ён не папросіць дзеда падтрымаць італійскія гарады; але як ні трос Пампедый хлопчыка, як ні пагражаў яму, ён не мог прымусіць яго сказаць хоць слова або зрабіць жэст, які сведчыў бы пра страх і падатлівасць. Гэты чатырнаццацігадовы хлопчык ужо вывучаў грэчаскую філасофію і, у прыватнасці, філасофію стоікаў і стараўся прытрымлівацца сямейных традыцый, звязаных з імем яго суровага дзеда; ужо цяпер відаць быў у ім сапраўдны квірыт. Пазней ён скончыў жыццё самагубствам у Утыцы і ўзяў з сабою ў магілу апошні шматок сцяга свабоды лацінскага народу, закруціўшыся ў яго, як у саван.
Якраз над Трыумфальнымі варотамі сядзеў са сваім выхавальнікам яшчэ адз