Спартак
Рафаэла Джаваньёлі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 303с.
Мінск 1997
ін хлопчык з роду патрыцыяў. 3 гэтым хлопчыкам размаўляў юнак год семнаццаці, апрануты ўжо ў
тогу (адзнака паўналецця), хоць на твары юнака ледзь быў відаць першы пушок. Субяседнік хлопчыка быў невысокага росту, хваравіты і слабы; на яго бледным твары вялікія чорныя вочы паблісквалі надзвычайным розумам.
Гэта быў Ціт Лукрэцый Кар, які зрабіў няўміручым сваё імя паэмай «Аб прыродзе рэчаў». Хлопчык быў Кай Логін Касій, з роду патрыцыяў, сын былога консула, адважны і моцны. Пазней ён адыграў бліскучую ролю ў падзеях, якія адбыліся перад заняпадам Рымскай рэспублікі.
Непадалёку ад Лукрэцыя і Касія сядзеў Фауст, сын Сулы, слабенькі, худы, рыжавалосы, з бледным тварам, з фанабэрыстым і хітрым выглядам. Здавалася, ён ганарыўся тым, што ён шчаслівы сын шчаслівага дыктатара.
Працэсія жрацоў ужо абышла з малюнкамі багоў вакол цырка.
У чаканні прыбыцця консулаў вучні гладыятараў біліся на арэне дубінамі і драўлянымі мячамі.
Раптам па ўсім вялізным амфітэатры загрымелі шумныя воплескі.
— Няхай жыве Пампей!.. Няхай жыве Кней Пампей!.. Няхай жыве Пампей Вялікі! ■— крычалі тысячы галасоў.
Пампей заняў месца на пляцоўцы апідума блізка да вясталак, якія ўжо сядзелі на сваіх месцах.
На нерухомым яго твары не было відаць ні вялікіх думак, ні гераічнага характару. А між тым ужо калі яму было дваццаць пяць гадоў, ён меў трыумф за пераможную вайну ў Афрыцы. Сам Сула, напэўна ў хвіліну незвычайна добрага настрою, даў яму назву «Вялікага».
Калі Пампей увайшоў у цырк, рымскі народ бурна выказаў яму сваю любоў і сваё захапленне.
Магчыма, выказваючы сваю прыхільнасць Пампею, народ стараўся такім чынам паказаць сваю нянавісць да Сулы. He адважваючыся выявіць гэтую нянавісць другім спосабам, яе праяўлялі ў воплесках і пахвалах Пампею.
Неўзабаве прыбылі консулы Публій Сервілій Ватый Ізаурык і Апій Клаўдзій Пульхр.
Калі консулы з’явіліся на пляцоўцы апідума, усе гледачы паўставалі, як адзін чалавек, у знак пашаны да вышэйшай улады рэспублікі.
Пампей таксама вітаў Сервілія і Клаўдзія, якія яму пакланіліся занадта далікатна і бадай што лісліва.
Пасля таго як прыбылі консулы, вучнёўская бітва на арэне
спынілася. Гладыятары, якія павінны былі ўдзельнічаць у прадстаўленні, стаялі, ужо напагатове, чакаючы сігналу, каб выйсці з цямніц. Позіркі ўсіх былі скіраваны на апідум у чаканні, калі консулы пададуць знак пачынаць спаборніцтвы; але консулы аглядалі амфітэатр, нібы некага шукаючы позіркам. Яны чакалі Луцыя Карнелія Сулу, які хоць і адмовіўся ад тытула дыктатара, аднак заставаўся кіраўніком усяго і ўсіх у Рыме.
Нарэшце, пачуліся воплескі, спачатку слабыя і рэдкія, a пасля ўсё больш шумныя. Усе пачалі пазіраць у бок Трыумфальных варот, праз якія ў суправаджэнні сенатараў і сяброў увайшоў Луцый Карнелій Сула.
Гэтаму незвычайнаму чалавеку было пяцьдзесят дзевяць гадоў. Амаль што высокага росту, ён быў моцнага складу цела, але ішоў павольна і вяла, як чалавек, якога пакінулі сілы. Неўгамонныя куцяжы, а таксама пакутлівая і невылечная хвароба надалі яго твару і постаці выгляд дачаснай старасці.
Твар Сулы, не зважаючы на правільныя рысы, быў жахлівы. Пакрыты агідным бруднавата-чырвоным сыпам, з рассеянымі тут і там белымі плямамі, ён нагадваў, як заўважыў адзін афінянін, твар маўра, абсыпаны мукою.
Ад воплескаў натоўпу насмешлівая ўхмылка скрывіла губы Сулы; ён прашаптаў: «Пляскайце, пляскайце, дурныя бараны!»
Між тым консулы падалі сігнал пачынаць прадстаўленне, і гладыятары, у колькасці ста чалавек, выйшлі з цямніц і пачалі радамі абыходзіць вакол арэны.
Наперадзе ўсіх ішлі рэтыярый і мірмільён, якія павінны былі першымі распачаць адзін з адным бітву. Хоць была блізкай хвіліна бязлітаснага змагання не на жыццё, а на смерць, яны ішлі, па-сяброўску і спакойна размаўляючы. За імі рушылі дзевяць лакеаторыяў, узброеных толькі трохзубцамі і арканамі, якімі яны павінны былі старацца злавіць дзевяць секутараў, узброеных шчытамі і мячамі.
Следам за гэтымі дзевяццю парамі ішлі трыццаць пар гладыятараў. Трыццаць з іх уяўлялі фракійцаў у пурпуровачырвоных, а іншыя трыццаць — самнітаў у блакітных даспехах, усе маладыя, прыгожыя і ваяўнічыя з выгляду, высокія і дужыя.
Фракійцы былі ўзброены кароткімі пакрыўленымі на канцы мячамі і мелі маленькія чатырохвугольныя шчыты з выпуклай паверхняй; на галаве ў іх былі невялікія шлемы без забрала. Самніты былі ўзброены кароткімі прамымі мячамі, закрытымі шлемамі з крыллямі, невялікімі квадратнымі шчытамі, жалез-
нымі наручнікамі, якімі былі пакрыты правыя рукі, што не засланяліся шчытом, і, нарэшце, паножамі, якія засланялі левую нагу.
У канцы шэсця ішлі дзесяць пар андабатаў, апранутых у кароткія белыя тунікі і ўзброеных толькі кінжаламі, больш падобнымі на звычайныя нажы, чым на мячы; галава кожнага андабата была пакрыта шлемам. Апушчанае забрала з вельмі маленькімі шчылінамі для вачэй перашкаджала глядзець. Дваццаць няшчасных павінны былі біцца, нібы гуляючы ў жмуркі, да таго часу, пакуль служкі цырка з дапамогай распаленых жалезных прутоў не наштурхоўвалі іх адзін на аднаго.
Сто гладыятараў абыходзілі арэну пад воплескі і крыкі гледачоў. Наблізіўшыся да месца, дзе знаходзіўся Сула, яны паднялі галовы і, як навучыў іх ланіста Акцыян, гукнулі ў адзін голас: «Прывітанне табе, дыктатар!»
— Нядрэнна, нядрэнна, — сказаў Сула, звяртаючыся да прысутных. — Гэтыя гордыя і дужыя хлопцы абяцаюць прыгожае відовішча. Дрэнна будзе Акцыяну, калі выйдзе інакш! За гэтыя пяцьдзесят пар гладыятараў ён узяў з мяне дзвесце дваццаць тысяч сестэрцый, шэльма!
Працэсія гладыятараў абышла ўвесь круг уздоўж арэны і, прывітаўшы консулаў, вярнулася ў свае цямніцы. На арэне, якая была пасыпана мармуровым пяском і паблісквала, як срэбра, засталіся адзін супраць аднаго толькі два чалавекі — мірмільён і рэтыярый.
Запанавала вялікая цішыня. Усе позіркі скіраваліся на двух гладыятараў, гатовых да бітвы.
Мірмільён, па паходжанню гал, быў прыгожым юнаком, светлавалосым, высокага росту, спрытным і дужым. На галаве яго быў шлем, упрыгожаны сярэбранай рыбай; у адной руцэ ён трымаў невялікі шчыт, а ў другой — кароткі шырокі меч. Рэтыярый, узброены толькі адным трохзубцам і сеткай, стаяў за дваццаць крокаў ад мірмільёна і, здавалася, абмяркоўваў напад.
Мірмільён, выставіўшы наперад левую нагу, абапіраўся ўвесь на крыху сагнутыя калені і трымаў меч ля правага бядра.
Нечакана рэтыярый скочыў наперад і на адлегласці некалькіх крокаў ад мірмільёна шпарка, як маланка, кінуў сетку. Але мірмільён, прыгнуўшыся да зямлі, скочыў убок і выратаваўся ад сеткі, пасля рынуўся да рэтыярыя, які ўбачыў свой промах і пачаў уцякаць.
Мірмільён гнаўся за ім, але рэтыярый, больш вёрткі, абабег вакол арэны, дабег да кінутай ім сеткі і падняў яе.
У гэты час мірмільён дагнаў яго. Рэтыярый, раптам павярнуўшыся, зноў кінуў сетку; мірмільён зноў вывернуўся, прыгнуўшыся да зямлі. Калі ён усхапіўся, рэтыярый ударыў яго трохзубцам, астрыё якога трапіла толькі ў шчыт.
Рэтыярый кінуўся наўцёкі пад нездаволены гул натоўпу, які быў зняважаны нявопытнасцю гладыятара, што асмеліўся выступіць у цырку, не ўмеючы па-майстэрску валодаць сеткай.
Мірмільён, замест таго каб даганяць рэтыярыя, стаў за некалькі крокаў ад кінутай сеткі. Рэтыярый, зразумеўшы манеўр праціўніка, спыніўся і пабег назад. Абабегшы арэну, ён зноў апынуўся зусім блізка ад сеткі; тады мірмільён энергічна напаў на яго, а тысячы галасоў люта закрычалі:
— Забі рэтыярыя! Забі гэтага баязліўца! Зарэж яго! Пашлі яго лавіць жаб на берагах Ахерона!
Падбадзёраны крыкамі натоўпу, мірмільён наступаў. Рэтыярый, страшэнна збялеўшы, стрымліваў праціўніка, размахваючы трохзубцам, і ў той жа час кружыў вакол мірмільёна, стараючыся схапіць сваю сетку. Раптам мірмільён адхіліў шчытом трохзубец праціўніка — меч яго ўжо быў гатовы ўдарыць у грудзі ворага, калі нечакана рэтыярый, пакінуўшы трохзубец на шчыце мірмільёна, імкліва рынуўся да сеткі. Але ён усё ж не ўнікнуў удару мячом. 3 яго левага пляча пырснула моцным струменем кроў. Тым не менш, схапіўшы сетку і адбегшыся крокаў на трыццаць, ён павярнуўся да праціўніка і крыкнуў:
— Рана лёгкая! Дробязь! — I пачаў спяваць: — Прыйдзі, прыйдзі, прыгажун мой гал, не цябе лаўлю, а тваю рыбу, лаўлю тваю рыбу! Прыйдзі, прыйдзі, прыгажун мой гал!..
Выбух вясёлых воклічаў спаткаў песеньку рэтыярыя. Гучнымі воплескамі гледачы падтрымалі чалавека абяззброенага, раненага, аблітага крывёю, але які меў мужнасць жартаваць і смяяцца.
Звар’яцелы ад насміханняў, мірмільён люта нападаў, але рэтыярый, адскокваючы, спрытна выкручваўся ад удараў.
— Прыйдзі, гал, сёння ўвечары я пашлю смажаную рыбу добраму Харону.
Гэты новы жарт спадабаўся натоўпу і выклікаў новы напад мірмільёна. Раптам рэтыярый кінуў сваю сетку так удала, што мірмільён заблытаўся ў ёй.
Ён з усяе сілы стараўся вызваліцца, але заблытваўся ўсё болып і больш, пад гучны смех гледачоў. Рэтыярый кінуўся да
месца, дзе ляжаў яго трохзубец: шпарка падняўшы яго і бегучы да мірмільёна, ён крычаў:
— У Харона будзе рыба! Харон атрымае рыбу!
Але, калі ён наблізіўся, мірмільён страшэнным напружаннем сілы разарваў сетку, і рукі яго ўжо былі вольныя.
У натоўпе зноў загрымелі воплескі.
Падбегшы да мірмільёна, рэтыярый замахнуўся на яго сваім трохзубцам. Мірмільён спрабаваў шчытом адбіць удар, але шчыт разляцеўся на кавалкі, і трохзубец раніў гладыятара ў адкрытую руку. У гэты ж момант ён схапіў трохзубец левай рукою і, рынуўшыся ўсім цяжарам свайго цела на праціўніка, усадзіў лязо мяча ў яго правае бядро.
Ранены рэтыярый кінуў трохзубец і пабег, абліваючы крывёю арэну; хутка ён упаў на калена, пасля паваліўся на зямлю. Мірмільён, вызваліўшы ногі з сеткі, падбег да паваленага ворага.
Бурныя воплескі грымелі ў апошнія хвіліны барацьбы. Воплескі ўзмацніліся, калі рэтыярый, павярнуўшыся, паказаў натоўпу свой мёртва-бледны твар. Падрыхтаваўшыся бясстрашна і дастойна памерці, ён звярнуўся да гледачоў — такі быў звычай — з просьбай падараваць яму жыццё.
Мірмільён, трымаючы нагу на грудзях рэтыярыя і наставіўшы меч супраць сэрца, падняў галаву і пачаў аглядаць рады гледачоў, чакаючы прысуду.
Больш як дзевяноста тысяч мужчын, жанчын і дзяцей апусцілі вялікі палец