Спартак
Рафаэла Джаваньёлі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 303с.
Мінск 1997
больш як у сотні бітвах, не будучы ні разу цяжка паранены. Ён заўсёды выходзіў з кожнай сутычкі пераможцам, заваяваўшы сабе вялікую славу ў амфітэатрах і цырках Італіі.
Ланіста Акцыян купіў яго за вельмі вялікую цану, заплаціўшы дванаццаць тысяч сестэрцый.
I цяпер Акцыян, прысланіўшыся да адных з дзвярэй цямніцы, устрывожана сачыў за ходам бітвы.
— Смялей, смялей, самніты! — крычалі тысячы гледачоў, якія пайшлі ў заклад за самнітаў. — Забіце іх, зарэжце гэтых трох варвараў!
Прыхільнікі фракійцаў падтрымлівалі сваіх байцоў такімі ж гучнымі крыкамі, але ў іх было мала надзеі на выйгрыш.
Спартак, яшчэ не ранены, з непашкоджаным шлемам і шчытом, у гэты час пракалоў наскрозь аднаго з сямі самнітаў. На такі бліскучы ўдар цырк адказаў воплескамі.
— Смялей! Брава! Няхай жыве Спартак!
Два астатнія фракійцы былі цяжка раненыя; яны павольна біліся і вяла абараняліся — яны ўжо знемагалі.
— He падпускайце ззаду! Ахоўвайце спіну! — крыкнуў ім Спартак, размахваючы са шпаркасцю маланкі сваім маленькім мячом. — Яшчэ трошкі... і мы пераможам!
Голас яго перарваўся, па бледным твары сцякаў пот, а ў вачах палаў гнеў.
Другі самніт паваліўся з хрыпеннем каля Спартака ад моцнага ўдару ў жывот. Але і адзін з фракійцаў упаў на зямлю з разбітым чэрапам.
Катыліна, устаўшы з месца, не дыхаў, не бачыў нічога, апрача гэтай крывавай бітвы, і не зводзіў позірку з мяча Спартака — ён пайшоў на вялікі заклад за фракійцаў.
Трэці самніт, якога Спартак ударыў у шыю, далучыўся да таварышаў, што ляжалі на арэне, якраз у той момант, калі другі фракіец, адзіная падтрымка Спартака, працяты некалькімі ўдарамі, упаў без стогну мёртвым.
Гул, падобны да выцця, пранёсся па цырку; пасля настала глыбокая цішыня. Можна было выразна чуць цяжкае, перарывістае дыханне гладыятараў.
Спартак у гэтай бітве атрымаў толькі тры лёгкіх раны, хутчэй за ўсё драпіны, дзякуючы надзвычайнаму спрыту і майстэрству фехтавання; але цяпер ён астаўся адзін супраць чатырох дужых лраціўпікаў, якія, праўда, былі ранены.
Калі ўпаў апошві таварыш, ён палічыў сябе загінуўшым.
Але раптам яго вочы бліснулі: яму прыйшла ў галаву думка выкарыстаць старынную тактыку Гарацыя супраць Курыяцыяў.
I ён кінуўся бегчы. Самніты пагналіся за ім. Сярод гледачоў пачуліся галасы абурэння.
Але, не прабегшы і пяцідзесяці крокаў, Спартак раптам павярнуўся, напаў на бліжэйшага да яго самніта і ўсадзіў яму ў грудзі свой крывы меч. Самніт захістаўся, узмахнуў рукамі і паваліўся; між тым Спартак, спаткаўшы другога ворага, аблажыў яго адразу сярод узрушаных крыкаў гледачоў, якія цяпер зразумелі яго манеўр і амаль усе былі на баку фракійца.
У гэты час наблізіўся трэці самніт, увесь пакрыты ранамі. Спартак ударыў яго шчытом па галаве, не лічачы патрэбным выкарыстаць меч і не жадаючы, як відаць, забіваць. Аглушаны самніт крутануўся двойчы на месцы і паваліўся на зямлю, у той час калі апошні з яго таварышаў, знемагаючы, спяшаўся да яго на дапамогу. Спартак напаў на яго і выбіў з яго рук меч. Пасля прыціснуў яго да сябе і паваліў на зямлю, прашаптаўшы на вуха:
— He бойся, Крыс, я спадзяюся выратаваць цябе.
Гучныя, нібы гром, воплескі пачуліся ў цырку; амаль усе паднялі ўгору вялікі палец правай рукі. Жыццё абодвух самнітаў было выратавана.
— Вось дзе моцны чалавек! — сказаў Суле Катыліна, па лбе якога сцякалі буйныя кроплі поту. — Гэта чалавек, які павінен быў нарадзіцца рымлянінам!
А ў гэты час гледачы крычалі:
— Свабоду Спартаку!
Вочы гладыятара заблішчэлі, яго твар збялеў яшчэ болыл; ён прыціснуў руку да сэрца, каб стрымаць яго шалёнае біццё.
— Свабоду, свабоду! — крычалі тысячы галасоў.
— Свабода! — прашаптаў гладыятар. — Свабода! О, богі Алімпа, не дайце, каб гэтае было сном!
— Ён дэзерціраваў з нашых легіёнаў! — пачуўся гучны голас. — Нельга даць свабоду дэзерціру!
Многія грамадзяне, што прагулялі з-за мужнасці Спартака свой заклад, крычалі злосна:
— He, не, ён дэзерцір!
Твар фракійца таргануўся. Ён шпарка павярнуў галаву ў той бок, адкуль чуліся варожыя крыкі.
Але тысячы крычалі:
— Свабоду, свабоду, свабоду Спартаку!
Гэты чалавек, які гуляў паўтары гадзіны са смерцю, не праяўляючы ні на момант слабасці, цяпер адчуў, што калені пад ім падгінаюцца. Каб не паваліцца непрытомным пасярод цырка, ён абапёрся аб плячо аднаго з ларарыяў, якія прыйшлі ачысціць арэну ад трупаў.
— Свабоду, свабоду! — няспынна крычалі ў натоўпе.
— I ён яе сапраўды варты, — сказаў Катыліна на вуха Суле.
— I ён будзе яе варты! — усклікнула Валерыя.
Яе голас вырашыў лёс гладыятара.
— Добра, — сказаў Сула, пазіраючы ў вочы Валерыі, якія з пяшчотай, любоўю і спагадай упрошвалі злітавацца над гладыятарам, — добра... няхай будзе так.
Ён нахіліў галаву ў знак згоды.
— Ты вольны, — сказаў ларарый Спартаку. — Сула падараваў табе свабоду.
Спартак стаяў нерухома і моўчкі.
— Сваёю храбрасцю ты мяне разарыў, злодзей! — прамармытаў нейчы голас над яго вухам.
Ад гэтых слоў ён апамятаўся; перад ім стаяў ланіста Акцыян. Ён прыйшоў на арэну, каб павіншаваць Спартака, бо яшчэ думаў, што той застанецца яго ўласнасцю. Але цяпер ён праклінаў храбрасць гладыятара. Дурная літасць народу і недамеснае велікадушша Сулы ўкралі ў яго, на яго думку, дванаццаць тысяч сестэрцый.
Словы ланісты пераканалі фракійца, што ён не трызніць. Тады ён пакланіўся Суле і народу і пайшоў з арэны пад выбух воплескаў у дзверы цямніцы.
— He, не багі стварылі ўсе рэчы, — гаварыў у гэтую хвіліну Ціт Лукрэцый Кар, аднаўляючы гутарку з маленькім Касіем і юным Кайем Меміем Гемелам, сваім лепшым сябрам, палкім прыхільнікам літаратуры, мастацтва і філасофіі.
— А хто ж стварыў свет? — запытаўся Касій.
— Вечны рух матэрыі і спалучэнне нябачных малекулярных цел.
— Дык што ж тады такое Юпітэр, Юнона, Сатурн? — запытаўся здзіўлены Касій.
— Яны стварэнне чалавечага невуцтва і страху. Я пазнаёмлю цябе, мілы хлопчык, з вучэннем адзіна правільным, вучэннем вялікага Эпікура, які, не баючыся ні грымотнага неба, ні землетрасенняў, што наводзяць жах на зямлю, ні магутнасці багоў і іх уяўных маланак, асмеліўся пранікнуць у
запаветныя таямніцы прыроды і адкрыў паходжанне і прыроду рэчаў.
У гэтую хвіліну выхавальнік Касія напомніў апошняму, што бацька загадаў яму вярнуцца дадому раней, як сцямнеецца, і пачаў упрошваць яго пайсці з цырка. Хлопчык згадзіўся; следам за ім усталі Лукрэцый і Мемій.
Некаторыя з гледачоў пачалі разыходзіцца. На лавах, размешчаных над Варотамі смерці, сядзела прыгожая, велічная матрона, акружаная юнымі патрыцыямі і далікатнымі франтамі.
Малады чалавек у занадта доўгай тозе, якая прыкрывала яго худыя ногі, з хваравітым тварам, але з велічным і ўнушальным выглядам, устаў з свайго месца.
— Бывай, Галерыя, — сказаў, ён, цалуючы руку маладой жанчыны.
— Бывай, Марк Тулій, і памятай, што я цябе чакаю паслязаўтра ў тэатры Апалона на прадстаўленне «Электры» Сафокла з маім удзелам.
— Я прыйду, будзь упэўнена.
— Будзь здаровы, бывай, Тулій! — усклікнулі некалькі чалавек.
— Бывай, Цыцэрон, — сказаў пажылы мужчына, нарумянены і надушаны.
— Няхай сцеражэ цябе Талія, умелы Эзоп, — адказаў Цыцэрон, паціскаючы руку вялікага актора.
Падышоўшы да прыгожага чалавека год сарака, які сядзеў на лаве паблізу Галерыі, ён, працягнуўшы яму руку, сказаў:
— I над табою няхай лунаюць дзевяць муз, непераймальны Квінт Росцый, сябра мой любімы.
I Цыцэрон пайшоў, ціха і далікатна прабіраючыся праз натоўп.
Група гледачоў, з якою так ласкава развітваўся Марк Тулій Цыцэрон, складалася з Галерыі Эмбаларыі, прыгожай і вялікай артысткі, якая выконвала трагічныя ролі, Эзопа, славутага трагічнага артыста, саперніка другога няўміручага артыста, Квінта Росцыя, які прымушаў сваёю ігрою плакаць, смяяцца і дрыжэць усіх грамадзян Рыма.
Росцый у той час быў у росквіце свайго генія. Яго так любілі ў Рыме, што ўсе самыя выдатныя грамадзяне ганарыліся, што дружаць з ім.
Між тым Цыцэрон, мінуўшы рады, якія аддзялялі яго ад Катона і Сцыпіёна, падышоў да хлапчукоў і, шчыра прывітаў-
шыся, сеў побач і пачаў размаўляць з Катонам, да якога меў вельмі вялікую сімпатыю.
Адароны праніклівым розумам, дзівоснай памяццю і прыродным красамоўствам, Цыцэрон стараннай, гарачай і ўпартай працай дасягнуў да дваццаці шасці год вялікай славы, праяўляючы сябе адначасова як філосаф, аратар і як самы вядомы, што заўсёды дамагаецца воплескаў, паэт.
— Ці праўда, о, усемагутныя багі, тое, што расказваюць пра цябе? — запытаўся Цыцэрон у юнака Катона.
— Так, — адказаў бурклівым і суровым тонам хлопчык. — Хіба не мая была праўда?
— He, праўда была твая, храбры хлопчык, —адказаў паціху Цыцэрон, цалуючы Катона ў лоб, — але не заўсёды, на жаль, можна голасна гаварыць праўду, і часта, амаль заўсёды, права павінна падпарадкавацца сіле.
— Але як гэта здарылася? — запытаўся ён у Сарпедона, выхавальніка абодвух хлопчыкаў.
— У час штодзённых забойстваў, якія рабіліся па загаду Сулы, — адказаў Сарпедон, — я павінен быў браць хлопчыкаў з сабою і наведваць дыктатара прыблізна раз у месяц для таго, каб ён ставіўся да іх прыхільна і літасціва, палічыў іх за сваіх сяброў і каб у страшнай прагнасці знішчэння яму ніколі не магла прыйсці шалёная думка саслаць іх. I Сула сапраўды прымаў іх заўсёды прыхільна і адсылаў іх кожны раз з ласкавымі словамі. Аднойчы, выйшаўшы з яго дому і праходзячы форум, мы пачулі жахлівыя стогны пад скляпеннямі Мамерцінскай турмы...
— I я запытаўся ў Сарпедона, — перапыніў Катон, — хто гэта крычыць? «Грамадзяне, якіх забіваюць па загаду Сулы», — адказаў ён мне. «А завошта іх забіваюць?»— запытаўся я яго. «За адданасць свабодзе», — адказаў мне Сарпедон.
— I тады гэты вар’ят, — прадаўжаў Сарпедон, — голасам, які пачулі ўсе акружаючыя, праказаў: «О, чаму ты не даў мне мяча для таго, каб я раней забіў гэтага злога тырана бацькаўшчыны?» Цяпер скажы, Марк Тулій, як гэты факт дайшоў да тваіх вушэй?
— Вельмі многія ведаюць і гавораць аб ім, дзівячыся і захапляючыся мужнасцю гэтага хлопчыка.
— А калі, на няшчасце, чуткі пра гэтае дойдуць да Сулы? — запытаўся Сарпедон у роспачы.
— Ну дык што мне да гэтага? — адказаў Катон, нахмурыўшы бровы. — Тое, што я сказаў, я пацвердзіў бы ў прысут-
насці гэтага чалавека, які прымушае дрыжэць усіх, але не Mane, клянуся ўсі