Спартак
Рафаэла Джаваньёлі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 303с.
Мінск 1997
Кай Таўрывій і бессаромны Эмілій Варын, былі наведвальнікамі шынка Лутацыі Аднавокай. Трэці іх субяседнік быў адным з тых гулы'аёў-грамадзян, якія жылі, нічога не робячы, за кошт штодзённай міласціны якога-небудзь патрыцыя; яны абвяшчалі сябе яго кліентамі, праводзілі яго на форум, падавалі голас, як ён загадваў, расхвальвалі яго, ліслівілі перад ім, бясконца выпрошваючы падачкі.
У той час, пасля перамог у Афрыцы і Азіі, у Рым пачала пранікаць усходняя раскоша, і Грэцыя, пераможаная сілай рымскай зброі, заваёўвала ў сваю чаргу пераможцаў разбэшчанасцю выпешчаных нораваў. Рабы, лік якіх усё больш павялічваўся, замянілі ва ўсіх работах свабодных рымскіх грамадзян і пазбавілі іх працы — самай магутнай крыніцы сілы, маральнасці і шчасця. Пад знадворнай веліччу, багаццем і магутнасцю ў Рыме ўжо адчуваліся адзнакі надыходзячага заняпаду.
Кліентэла была адною з тых язваў, якія ў найбольшай меры павялічвалі разлажэнне. Кожны патрыцый, кожны чалавек консульскай годнасці, кожны ганарлівец, які быў досыць багатым, меў пры сабе пяцьсот-шэсцьсот кліентаў, а ў некаторых было нават больш тысячы. Гэтыя працаздольныя гультаі выконвалі абавязкі кліентаў, як у мінулыя часы іх продкі займаліся рамяством каваля, муляра або шаўца. Жабракі ў брудных тогах, злачынныя і прадажныя, нягледзячы на сваю ганарлівую туніку рымскага грамадзяніна, яны жылі інтрыгамі, продажам сваіх галасоў, міласцінай і нізкапаклонствам.
Суб’ект, які стаяў у галерэі базілікі Эмілія і размаўляў з Каем Таўрывіем і Эміліем Варынам, быў адзін з такіх вырадзіўшыхся рымлян. Імя яго было Апулей Тудэртынец, бо яго продкі прыйшлі ў Рым з горада Тудзі. Ён быў кліентам Марка Краса.
Такім чынам, у гэты непагодлівы дзень на галерэі базілікі Кай Таўрывій, Эмілій Варын і Апулей Тудэртынец размаўлялі, стоячы ля задумённага Спартака.
— Гэты прасцяк Сула, — казаў Кай Таўрывій, — думаў, што дастаткова знесці статую, пабудаваную ў гонар Марыя на Пінчыйскім узгорку, і арку ў Капітоліі, збудаваную ў гонар яго перамог над тэўтонамі і кімврамі, каб зусім знішчыць успамін пра няўміручыя подзвігі ўраджэнца Арпіна!'А вось консул Лепід загадвае ўстанавіць выдатныя бронзавыя шчыты з адлюстраваннем перамог Марыя.
— Гэты Лепід зрабіўся калючкай у воку шчаслівага дыктатара! — дадаў Эмілій Варын.
— Няхай сабе так! — сказаў з пагардай таўстапузы кліент Краса. — Як вы думаеце, Лепід можа патурбаваць Сулу? He больш, як казяўка слана!
— Але хіба ты не ведаеш, што Лепід не толькі консул, а яшчэ і багацей, багацейшы за твайго патрона, Марка Краса?
— Што ён багаты, я ведаю, але што ён багацейшы за Краса, не веру.
— А ці бачыў ты порцікі яго дома, самыя прыгожыя на ўвесь Рым? Гэта адзіны дом, у якім порцікі з нумідзійскага мармуру.
— Ну! I ты думаеш, што Лепід здолее гэтым надаць страху Суле?
— Гэта сцвярджае, што ён магутны і карыстаецца прыхільнасцю народу.
— Вось як! Ён карыстаецца сімпатыямі плебса, які ганьбіць яго за шалёную і бязмерную раскошу?
— He, гэта не плебс яго ганьбіць, а зайздрослівыя патрыцыі, якія не могуць зрабіць сабе таго, што ён.
— Вось убачыце, — сказаў Варын, — у гэтым годзе павінна здарыцца штосьці нечаканае.
— А чаму?
—■ Таму што ў Арымінскай акрузе адбылася дзівосная падзея.
— Што ж там было?
— Адзін певень у маёнтку Валерыя загаварыў чалавечым голасам.
— О! Калі гэта праўда, дык гэта сапраўды незвычайнае дзіва і яно прарочыць страшныя падзеі.
— Але пра гэта гаворыць увесь Рым, пра гэта расказвае сам Валерый, яго хатнія і рабы.
— Сапраўды, незвычайнае цуда! — прамармытаў Апулей Тудэртынец.
— Калегія аўгураў ужо сабралася, каб разгадаць таямніцу, якую знамянуе такая дзіўная з’ява, — гаварыў далей сваім прарэзлівым голасам Эмілій Варын, — для мяне ж, хоць я і не аўгур, справа ясная, як сонечнае святло.
— О! — усклікнуў насмешліва кліент Марка Краса. — Ну, калі ты ведаеш больш за аўгураў, дык растлумач нам патаемны сэнс гэтага цуда.
— Гэта папярэджанне багіні Весты, якая зняважана скандальнымі паводзінамі адной з яе жрыц.
— А!.. Добра сказана... — засмяяўся Таўрывій. — Варын намякае на недазволеную палюбоўную сувязь вясталкі Ліцыніі з тваім патронам Маркам Красам.
— Брахня і паклёп! — усклікнуў у гневе верны кліент. — Подлыя тыя, якія гэтае гавораць.
— I ўсё ж я гэтае гавару, — адказаў саркастычным тонам Варын. — А калі ты мне не верыш, дык паслухай усіх добрых квірытаў. Усе ў адзін голас крычаць супраць кашчунскага кахання, якім твой патрон палае да прыгожай вясталкі.
— Паўтараю: гэта паклёп!
— Ну, шаноўнейшы Апулей Тудэртынец, што ты так гаворыш — гэта табе да твару, але, клянуся жэзлам бога Меркурыя, зусім не абавязкова, каб і мы памыляліся, як ты. Каханне не такая справа, якую можна доўгі час захоўваць, і, калі б Крас не кахаў Ліцыніі, ён не сядзеў бы заўсёды каля яе на ўсіх публічных відовішчах і не завіхаўся б каля яе са сваімі няспыннымі клопатамі і пяшчотнымі позіркамі. Ты ўсё ж гаворыш «не», а мы кажам «так», і маліся Венеры Мурцыйскай так жа старанна, як прымаеш ты шчадроты Краса, каб цэнзар не ўмяшаўся ў гэтую справу.
Спартак, апанаваны сваімі думкамі, не заўважаў балбатні сваіх суседзяў.
Пасля таго як ён знайшоў сваю сястру ў такім ганебным становішчы, першым яго клопатам было вырваць дзяўчыну з рук яе гаспадара. I трэба сказаць, што Катыліна з шчодрасцю, уласцівай яго характару, але гэтым разам не зусім бескарыслівай, зараз жа аддаў былому гладыятару астатнія восем тысяч сестэрцый, якія ён выйграў у той дзень у Далабелы, для таго, каб Спартак мог выкупіць Мірзу.
Спартак з удзячнасцю ўзяў гэтыя грошы, паабяцаўшы Катыліне вярнуць іх, чаго той зусім не хацеў. Пасля ён накіраваўся да гаспадара сваёй сястры. Як лёгка было прадбачыць, той, заўважыўшы настойлівасць Спартака, заламаў непамерную цану за дзяўчыну — пяцьдзесят тысяч сестэрцый.
Спартак прасіў, упрошваў гнюснага гандляра чалавечым мясам; але злы чалавек, упэўнены ў сваіх правах і ведаючы, што закон за яго, быў непахісным.
Тады Спартак, узлаваўшы, схапіў нягодніка за горла і задушыў бы яго ўмомант, каб, на шчасце машэнніка, ён не ўспомніў пра Мірзу, пра сваю радзіму і пра таемнае мера-
прыемства, у якім ён быў самым магутным рухавіком і якое няўхільна загінула б разам з ім.
Ён стрымаўся і выпусціў гаспадара Мірзы, аглушанага, амаль непрытомнага, з выпучанымі вачыма і пасінелым тварам. Даўшы яму аддыхацца, Спартак запытаўся спакойным голасам:
— Значыць, ты хочаш... пяцьдзесят тысяч сестэрцый?
— Я... больш нічога не хачу... ідзі... у пекла... або я... паклічу ўсіх маіх рабоў...
— Прабач мне, я пагарачыўся... Паслухай, мы можам дамовіцца.
— Дамовіцца з чалавекам, які ад першага разу душыць людзей? Ідзі прэч!
Але Спартак здолеў супакоіць гэтага грабежніка, і яны дамовіліся, што Спартак дае яму зараз жа дзве тысячы сестэрцый з умовай, каб Мірзе было адведзена асобае памяшканне ў тым жа доме, дзе будзе жыць Спартак. Калі пасля месячнага тэрміну Спартак не выкупіць сястру, гаспадар Мірзы зноў забірае яе.
Залатыя манеты паблісквалі прывабна, умова была выгаднай, і рабаўласнік даў згоду.
Тады Спартак накіраваўся да Трэбонія і папрасіў параіць, што рабіць далей.
Трэбоній ахвотна абяцаў дапамагчы, і заспакоены Спартак накіраваўся да Катыліны і з падзякай аддаў яму восем тысяч сестэрцый, якія яму больш не былі патрэбны.
Мяцежны патрыцый доўга размаўляў з гладыятарам у сваёй бібліятэцы пра справы вельмі сур’ёзныя, калі меркаваць па асцярожнасці, якую ўжыў Катыліна для таго, каб яму не перашкаджалі ў часе гэтай гутаркі. Ад гэтага дня Спартак часта прыходзіў у дом патрыцыя, і між імі нібы ўстанавілася сувязь, заснаваная на ўзаемным паважанні і дружбе.
Увесь гэты час ланіста Акцыян няспынна хадзіў за Спартаком, пераконваючы яго прыняць кіраванне школай або зноў зрабіцца гладыятарам. У гэтым выпадку ланіста гатовы быў заплаціць Спартаку такую вялізную суму, якой ніколі не прапанавалі вольнанароджанаму. Апрача рабоў, узятых на вайне, якія паступалі ў продаж і прызначаліся за гладыятараў, і апрача тых, якіх суддзі прысуджалі да гэтага рамяства, былі яшчэ гладыятары-добраахвотнікі. Звычайна гэта былі або бяздзейнікі, куцілы і забіякі, якія пагрузлі па вушы ў даўгах, не мелі сродкаў задаволіць сваю нястрымную прагу да асалод, або лю-
дзі, што ставіліся з пагардай да жыцця, або вопытныя фехтавальшчыкі. Яны прадавалі сябе ланісце і канчалі жыццё на арэне амфітэатра або цырка.
Спартак рашуча адхіліў усе прапановы свайго ранейшага ланіста, які ўсё ж не кідаў круціцца каля яго, нібы злы геній.
Трэбоній шчыра палюбіў Спартака, а можа наперад ускладаў на яго вялікія надзеі. Ён вельмі энергічна заняўся справай Мірзы. Ён сябраваў з Квінтам Гартэнзіем, быў вялікім паклоннікам яго красамоўства і параіў яго сястры Валерыі купіць Мірзу для догляду за яе асобай. Мірза была далікатнай і адукаванай дзяўчынай, вельмі добра размаўляла па-грэчаску, добра ведала мазі і парфуму, што ўжываліся для туалета знатнай жанчыны, і ўмела з імі абыходзіцца. Яна спадабалася Валерыі, і тая зараз жа купіла яе за сорак пяць тысяч сестэрцый і адвезла разам з іншымі сваімі рабынямі ў дом Сулы, жонкай якога яна зрабілася з 15 снежня мінулага года.
Вызваліўшы Мірзу калі не ад рабства, дык ва ўсякім разе ад ганьбы і зневажэння, Спартак аддаў усе сілы самай важнай для яго справе. Ён часта гутарыў з Катылінай, штодня наведваў усе гладыятарскія школы і хадзіў па тракцірах і харчэўнях Субуры і Эсквіліна, дзе заўсёды шукаў кампаніі гладыятараў і рабоў.
Аб чым ён марыў? Што задумаў?
Але вернемся да нашага апавядання.
Чалавек сярэдняга росту, дужы целам, з энергічным тварам, з чорнай, як смала, барадою і чорнымі вачыма стукнуў па плячу Спартака.
— Ты так задумаўся пра свае планы, што вочы твае глядзяць ва ўпор, але нічога не бачаць!
— А, Крыс! — усклікнуў Спартак, тручы рукою лоб. — Я сапраўды не бачыў цябе.
— I, аднак, ты на мяне пазіраў, калі я праходзіў там, унізе, з нашым ланістай Акцыянам.
— Няхай ён будзе пракляты! Ну, як справы?
— Я бачыў Арторыкса пасля яго звароту.
— Быў ён у Капуі?
— Так.
— 3 кім-небудзь бачыўся?
— 3 адным германцам, Энамаем, якога лічаць сярод усіх іншых самым моцным і энергічным чалавекам. Гэты Энамай заняты думкамі, падобнымі да нашых; ён прыняў усёй душою наш план, даў прысягу і абяцаў пашыраць нашу святую
ідэю, — прабач, калі я кажу «нашу», у той час калі я павінен быў бы сказаць