Спартак  Рафаэла Джаваньёлі

Спартак

Рафаэла Джаваньёлі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 303с.
Мінск 1997
71.43 МБ
 страшэнна багатым, з нікчэмнасці — трыумфатарам і дыктатарам Рыма; яму народ паставіў залатую статую перад рострамі з надпісам: «Карнелій Сула Шчаслівы — імператар», і ўсё ж гэты ўсёмагутны чалавек хварэе на хваробу, супраць якой бяссільны ўсё золата і ўсе лякарствы!
— I ён варты таго, — крыкнуў кульгавы легіянарый, які як удзельнік афрыканскіх войнаў шанаваў памяць Кая Марыя, — гэта дзікі звер, гэта пачвара ў выглядзе чалавечым! Страшнай хваробай адпомшчана яму кроў шасці тысяч самнітаў, якія здаліся з умовай, што ім будзе захавана жыццё, і якіх ён загадаў, усе шэсць тысяч, забіць у цырку стрэламі. I калі ад крыкаў гэтых няшчасных усе сенатары, што сабраліся ў Остыльскай курыі, у страху ўсхапіліся з сваіх месцаў, ён спакойна сказаў: «Не трывожцеся, бацькі-сенатары, гэта па майму загаду караюць некалькіх зламыснікаў; працягвайце ваша паседжанне».
— А разня ў Прэнесце, дзе ён загадаў забіць за адну ноч усіх дванаццаць тысяч жыхароў, не зважаючы ні на пол, ні на ўзрост, за выключэннем таго грамадзяніна, у якога ён гасцяваў?
— А Сульмона, Спалецыум, Тэрні, Фларэнцыя, усе гэтыя надзвычайныя гарады Італіі, якія за сваю прыхільнасць да Кая Марыя былі зраўняны з зямлёй і зруйнаваны, хоць ён абяцаў не рабіць гэтага?
— Гэй, хлопцы! — крыкнула Лутацыя са сваёй лаўкі, дзе яна рыхтавала на алавянай патэльні смажаніну з зайца. — Мне здаецца, што вы гаворыце благое пра дыктатара Сулу Шчаслівага. Раю вам трымаць язык за зубамі. Я не хочу, каб у маёй таверне зневажалі імя найвялікшага грамадзяніна Рыма.
— Вось табе і на! Гэтая праклятая крывавокая належыць да партыі Сулы! — усклікнуў стары гладыятар.
— Каго ты чакаеш сёння ў свой шынок, каб пачаставаць гэтымі кошкамі, засмажанымі пад зайцоў? — запытаўся жабрак Веленій. — Можа, ты чакаеш самога Марка Краса?
— He, яна чакае на вячэру Пампея Вялікага!
Рогат і насмешкі не спыняліся, як раптам у дзвярах з’явіўся чалавек вялізнага росту, дужы целам, яшчэ прыгожы, не зважаючы на сівыя валасы.
— Заходзьце, заходзьце, Трэбоній! — гукнула разам шмат галасоў.
Трэбоній быў раней ланістай. Ён закрыў некалькі год таму назад сваю школу і цяпер жыў на зберажэнні, але не парываў сувязі з гладыятарамі.
Цішком расказвалі, што ў час грамадзянскіх хваляванняў патрыцыі даручалі яму вербаваць гладыятараў. Казалі, што ён меў напагатове шматлікія атрады, з якімі ў прызначаны час з’яўляўся на форум або ў каміцыі, калі патрэбна было напалохаць суддзяў або зрабіць націск на вынік выбараў магістрата. Сцвярджалі, што Трэбоній з вялікай выгадай выкарыстоўваў сваё знаёмства з гладыятарамі.
Як бы яно ні было, Трэбоній быў іх сябрам, заступнікам, і вось таму ў гэты дзень ён, калі скончылася прадстаўленне ў цырку, дачакаўся Спартака, абняў яго, расцалаваў і запрасіў на вячэру ў таверну Венеры Лібіціны.
У шынок Лутацыі ён увайшоў разам са Спартаком і групай гладыятараў.
Спартак быў усё яшчэ ў пурпуровай туніцы, у якой змагаўся ў цырку. На плечы ён накінуў плашч, які звычайна насілі салдаты і які ён толькі што ўзяў на час у аднаго цэнтурыёна, сябра Трэбонія.
Наведвальнікі шынка шумна прывіталіся з прыйшоўшымі. Тыя, што прысутнічалі на відовішчах у цырку, з гонарам паказвалі на героя дня тым, якія яго яшчэ не ведалі.
— Сюды, сюды, прыгажун-гладыятар, — сказала Лутацыя, ведучы новых гасцей у чысты пакой, — тут падрыхтавана для вас вячэра. Твая Лутацыя, Трэбоній, паклапацілася пра цябе і спадзяецца, што такой смажаніны з зайца не елі нават за сталом у Марка Краса.
— Зараз паглядзім, што ты здолела згатаваць, круцелька, — адказаў Трэбоній, паляпваючы гаспадыню па спіне, — а пакуль што прынясі нам збан старога велітэрнскага. Ды глядзі — толькі старога!
— Клянуся літасцівымі багамі! — усклікнула Лутацыя. — Ён пытаецца, ці старое маё велітэрнскае. Падумаць толькі — яму пятнаццаць год! На яго пячаці ёсць імёны консулаў Кая Цэлія Кальда і Ліцыя Даміцыя Энабарба.
I ў той час, калі Лутацыя ўсё гэта гаварыла, Азур пры-
несла збан, з якога яна зняла пячаць, і запрошаныя пачалі яе разглядаць, перадаючы адзін аднаму.
Неўзабаве гладыятары ацанілі ўмельства Лутацыі гатаваць смажанага зайца і якасць велітэрнскага.
Вячэра была нядрэнная, віна ставала. У пакоі зрабілася шумна ад вясёлай гамонкі. Адзін Спартак, якім усе захапляліся, магчыма, ад хваляванняў, перажытых у гэты дзень, а магчыма, ад празмернай радасці, што неспадзявана атрымаў свабоду, не быў вясёлым і еў неахвотна.
Hi ласкавасць, ні астроты, ні смех не маглі развеяць яго задуменнасці.
— Клянуся Геркулесам, Спартак, дружа мой, я цябе не разумею, — сказаў, нарэшце, Трэбоній. — Што з табою? Ты не п’еш...
— Клянуся Юнонай, маткай багоў, — усклікнуў адзін з гладыятараў, у якім па вымаўленню можна было пазнаць самніта, — можна падумаць, што ты сядзіш не на піры з сябрамі, а на памінках і не святкуеш сваё вызваленне, а бядуеш, што страціў маці!
— Мая маці! — праказаў глыбока ўздыхнуўшы Спартак і пасмутнеў яшчэ больш.
Трэбоній, устаўшы і ўзяўшы ў руку шклянку, гукнуў:
— Прапаную тост за свабоду!
— Няхай жыве свабода! — закрычалі з пабліскваючымі вачыма гладыятары, усхапіўшыся і падняўшы ўгору шклянкі.
— Шчаслівы ты, Спартак, што мог дамагчыся яе пры жыцці, — тужліва сказаў малады светлавалосы гладыятар. — Мы яе атрымаем пасля смерці.
Ад першага гуку: «Свабода!» твар Спартака праяснеў, вочы запалалі. Ён устаў, падняў сваю шклянку і ясным, моцным і гучным голасам усклікнуў:
— Няхай жыве свабода!
Але ад слоў маладога гладыятара ён зноў апусціў галаву і ў запанаваўшай цішыні напаўголасу павольна і раздзельна вымавіў адну страфу з песні, што ў час практыкаванняў напявалі гладыятары школы Акцыяна:
Ён вольным нарадзіўся, Спіну не гнуў ніколі. Пасля напаў за краты У цяжкую няволю.
Цяпер не за айчыну. He за багоў павінсн Змагацца ен у бойках.
He за сваіх любімых У бітве памірае Гладыятар.
— Наша песня! — здзіўлена і ўзрадавана прашапталі адзін аднаму гладыятары.
Пасля, нібы абыякава, Спартак запытаўся ў светлавалосага гладыятара:
— Да якой ты школы належыш?
— Да школы ланісты Рабецыя.
Спартак падняў шклянку, выпіў што ў ёй было і, нібы звяртаючыся да ўваходзіўшай у гэты момант рабыні, сказаў:
— Святла!
Гладыятары хутка зірнулі адзін на аднаго. Светлавалосы юнак, нібы прадаўжаючы пачатую гутарку, адказаў:
— I свабоды... Ты атрымаў яе заслужана, адважны Спартак.
Гэтым разам ужо Спартак быстра зірнуў на яго. I нібы ў адказ на яго словы, пачуўся гучны голас чалавека, які з’явіўся ў дзвярах:
— Так, ты заслужыў свабоду, непераможны Спартак!
Усе галовы павярнуліся ў бок дзвярэй. На парозе стаяў захутаны ў шырокі цёмны плашч Луцый Сергій Катыліна.
Ад слова «свабода», якое падкрэслена цвёрда вымавіў Катыліна, Спартак і ўсе гладыятары, апрача Трэбонія, зірнулі на ўвайшоўшага здзіўлена і дапытліва.
— Катыліна! — усклікнуў Трэбоній, які сядзеў спіною да дзвярэй і таму апошнім заўважыў яго прыход.
Ен хутка ўсхапіўся, пачціва пакланіўшыся, і сказаў:
— Добры вечар, славуты Катыліна... Якой добрай багіні мы павінны падзякаваць за гонар бачыць цябе ў такі час і ў такім месцы?
— Якраз цябе я і шукаў, Трэбоній, — сказаў Катыліна. — А таксама, — дадаў ён, павярнуўшыся да Спартака, — і цябе.
Пачуўшы імя Катыліны, вядомага ў Рыме за сваю жорсткасць, буянствы, сілу і мужнасць, гладыятары пераглянуліся, збянтэжаныя і напалоханыя, і нават сам Спартак, сэрца якога ніколі не калацілася ад страху, уздрыгнуўся і нахмурыў лоб.
— Мяне? — запытаўся ён здзіўлена.
— Так, якраз цябе, — адказаў спакойна Катыліна, сядаючы на прапанаваную яму лаўку і падаўіпы ўсім знак садзіцца.
— Я не ведаў, што знайду цябе тут, — растлумачыў ён і, звярнуўшыся да Трэбонія, прадаўжаў, — але быў амаль упэў-
нены, што знайду тут цябе, Трэбоній, і ад цябе я думаў даведацца, дзе змагу адшукаць гэтага мужнага і доблеснага чалавека.
Спартак, дзівячыся ўсё больш, паглядаў на Катыліну дапытлівым позіркам.
— Табе была падаравана свабода, і ты яе варты. Але табе не далі грошай, на якія ты мог бы пражыць, пакуль знойдзеш спосаб іх зарабляць. Сваёю храбрасцю ты здабыў сёння для мяне добрых дзесяць тысяч сестэрцый, выйграных на заклад у Кнея Карнелія Далабелы, і я цябе шукаў, каб аддаць табе частку гэтага выйгрышу. Ён належыць табе па праву, бо калі я рызыкаваў грашыма, дык ты на працягу дзвюх гадзін ставіў на карту сваё жыццё.
Спартака расчуліла гэтая ласка, што рабіла знатная асоба яму, які ўжо даўно адвык ад добрых да сябе адносін.
— Вельмі дзякую табе, славуты Катыліна, за тваю высакародную прапанову, якую, аднак, я не магу і не павінен прыняць. Я буду навучаць барацьбе, гімнастыцы, фехтаванню ў школе майго ранейшага гаспадара і, значыць, зараз жа знайду спосаб жыць з сваёй працы.
Катыліна ў гэты час падаў Трэбонію сваю шклянку, загадаў, каб ён змяшаў велітэрнскае з вадою, і, адцягнуўшы гэтым яго ўвагу, таропка прашаптаў на вуха Спартаку:
— Я таксама пакутую ад нянавісці алігархаў, і я таксама раб брыдкага рымскага грамадства, і я таксама гладыятар сярод патрыцыяў, і я хачу свабоды... ведаю ўсё... і буду з вамі.
Крыху прыпадняўшыся, ён сказаў больш гучным голасам, так, каб усе яго пачулі:
— Цяпер ты не адмовішся ад двух тысяч сестэрцый?
I працягнуў Спартаку зграбны маленькі кашалёк.
— Кажу яшчэ: я не дару іх, ты іх зарабіў; яны твае. Гэта — твая частка нашай сённяшняй здабычы.
Усе прысутныя выказалі сваё захапленне ад цічодрасці Катыліны, а ён схапіў правую руку Спартака і паціснуў яе так, што гладыятар зноў уздрыгануўся.
— Цяпер ты верыш, што я ўсё ведаю? — паціху запытаўся патрыцый.
Спартак быў ашаломлены, пераканаўшыся, што Катыліна ведаў іх таемныя знакі і словы. Ён паціснуў у адказ яго руку і, схаваўшы на грудзях пад туніку кашалёк, сказаў:
— Дзякую табе, высакародны Катыліна. Заўтра, калі ты дасі згоду, я прыйду ў твой дом выказаць табе вялікую падзяку.
— У маім доме, Спартак, ты будзеш заўсёды жаданым госцем.
— А цяпер, — дадаў Катыліна, звярнуўшыся да Трэбонія і астатніх гладыятараў, — разап’ем чашу фалернскага, калі толькі ў гэтай халупе ёсць фалернскае віно.
— Калі мая бедная таверна заслужыла гонар прыняць у сваіх сценах такога славутага патрыцыя, як ты, Катыліна, дык, вядома, прадбачлівыя багі дапамогуць беднай Лутацыі знайсці ў яе склепе маленькую амфару фалернскага, якое варта стала Юпітэра.
I, пакланіўшыся Катыліне, Лутацыя выйшла, каб прынесці віна.
— А цяпер вы