Спартак  Рафаэла Джаваньёлі

Спартак

Рафаэла Джаваньёлі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 303с.
Мінск 1997
71.43 МБ
ры сатыр? — сказала Эўтыбіда, адбіраючы руку і ўдарыўшы Метробія па твару. — Хіба ж ты даведаўся, што замышляюць гладыятары?
— Але, найчароўнейшая Эўтыбіда, — запярэчыў стары жаласлівым голасам, — ці мог я адкрыць тое, чаго няма?
— Ну, добра, — сказала дзяўчына, кінуўшы на камедыянта ласкавы позірк, — калі ты хочаш заслужыць маю падзяку...
— Загадвай, чароўная...
— Ты павінен і далей сачыць, бо я не ўпэўнена ў тым, што гладыятары зусім кінулі думку пра паўстанне.
— Я буду сачыць у Кумах, накіруюся ў Капую...
— I перш за ўсё, калі ты хочаш адкрыць што-небудзь, ты павінен сачыць за Спартаком.
I ад гэтага імя шчокі Эўтыбіды пакрыліся яркай чырванню.
— О, што тычыцца Спартака, дык вось ужо месяц, як я хаджу за ім па пятах, не толькі праз цябе, але таксама і за свой кошт... Я хачу сказаць, за кошт Сулы.
— Што? Як? Што ты сказаў?.. — запыталася куртызанка, надзвычай зацікаўленая.
Метробій азірнуўся навокал, нібы асцерагаючыся, што яго пачуюць, і пасля, прыклаўшы палец да вуснаў, сказаў паціху:
— Гэта маё падазрэнне... I таму што я магу памыліцца і таму што ўмешваюся ў справы Сулы... дык я не буду гаварыць пра гэта ніводнай жывой душы да таго часу, пакуль не атрымаю пацверджання.
На твары Эўтыбіды адлюстравалася такое хваляванне, якое здзівіла Метробія. Была гэта жаночая цікаўнасць або жаданне ўбачыць усю сілу сваіх чараванняў над старым распуснікам, а магчыма, яшчэ якія-небудзь таемныя прычыны падбівалі яе, але ў ёй узгарэлася жаданне што б там ні было даведацца пра таямніцу Метробія.
Яна запытала:
— Спартак, магчыма, хоча зрабіць замах на жыццё Сулы?
— Што гэта табе прыйшло ў галаву?
— Дык у чым жа справа?
— Я не магу табе сказаць... Даведаешся пасля...
— Цяпер! Ці ж няпраўда, ты мне зараз скажаш, мой слаўны Метробій? — Яна ўзяла адною рукою руку камедыянта, а другою гладзіла па яго твары. — Клянуся Апалонам Дэльфійскім, маім заступнікам, ніхто не даведаецца ад мяне пра тое, што ты мне скажаш. Ну, скажы сваёй Эўтыбідзе, добры Метробій! Мая ўдзячнасць табе не будзе мець межаў!
I ласкаючы старога, пускаючы ў ход чараўнічыя позіркі і пяшчотныя ўсмешкі, яна хутка дамаглася свайго.
— Відаць, няма ніякай магчымасці ад яе адчапіцца, пакуль не зробіш, што яна хоча, — сказаў, нарэшце, Метробій. — Бачыш ты, я падазраю і маю на гэта падставы, што Спартак закаханы ў Валерыю, а яна ў яго.
— А! Клянуся пякельнымі факеламі Эрыній! — крыкнула, сціскаючы кулакі і раптам збялеўшы Эўтыбіда. — Ці можа гэтае быць?
— Усё прымушае мяне верыць гэтаму, але ў мяне няма пэўных доказаў... Памятай, нікому не кажы ні слова...
— Ах! Вось чаму... Толькі другая жанчына... другая, другая!.. — усклікнула яна ў дзікім шаленстве. — Значыць, вось хто цябе перамагае сваёю прыгажосцю... Няшчасную, шалёную... вось хто цябе перамог!
Яна закрыла твар рукамі і няўстрымна зарыдала.
Метробій адразу зразумеў, што Эўтыбіда, па якой уздыхалі самыя знатныя і багатыя патрыцыі і якая да гэтага нікога ніколі не кахала, узгарэлася каханнем да гладыятара і, відаць, ён не прыняў яе кахання.
Трэба сказаць, што Метробій расчуліўся: ён адчуў вялікую спагаду да гэтай няшчаснай і пачаў яе суцяшаць.
— Але, можа, гэта яшчэ няпраўда... Я, магчыма, памыліўся... Магчыма, гэта ў выніку маёй фантазіі...
— He, ты не памыліўся... He, гэта не фантазія... Гэта праўда, я ведаю, я адчуваю, — запярэчыла дзяўчына, выціраючы вочы краем пурпуровага плашча, і дадала глухім голасам: — Ва ўсякім разе добра, што я пра гэта даведалася...
— Але, май ласку, не выдай мяне...
— He бойся, Метробій, не бойся. Наадварот, я табе аддзякую як здолею, і, калі ты дапаможаш мне давесці да канца мой план, ты ўбачыш, якой удзячлівай можа быць Эўтыбіда. Ідзі. Накіруйся неадкладна ў Кумы... зараз жа... сёння ж... I сачы за кожным іх крокам, за кожным рухам, за кожным уздыханнем... I дай мне ў рукі доказы, і мы адпомсцім адразу і за гонар Сулы, і за мой жаночы гонар. Пачакай мяне. Я зараз вярнуся.
Яна выйшла і, вярнуўшыся праз хвіліну, падала Метробію цяжкую скураную сумку.
—Вазьмі гэтую сумку, у ёй ёсць тысяча аурэй. Падкупляй рабоў, спакушай рабынь, але дастань доказы. Разумееш? I калі спатрэбяцца яшчэ грошы...
— Але мне хопіць і гэтых...
— Добра. Траць іх без скупасці... Але адпраўляйся сёння ж і не спыняйся ні разу ў дарозе... і вярніся з доказамі.
I, кажучы гэтае, яна амаль выпіхнула Метробія з экседры, правяла яго па калідоры міма алтара, прысвечанага хатнім багам, міма басейна для дажджавой вады, праз атрыум, у пярэднюю і папярэдзіла раба, які выконваў абавязкі вартаўніка:
— Ты бачыш, Гермаген, гэтага чалавека? Як толькі ён прыйдзе... Калі б ён ні прыйшоў, ты неадкладна правядзеш яго ў мае пакоі.
I развітаўшыся з Метробіем, яна вярнулася і, замкнуўшыся ў сваім пакоі, кінулася на канапу і расплакалася. Кусаючы свае беласнежныя рукі, яна шаптала:
— О, Эўменіды... Дайце мне адпомсціць... і я вам збудую выдатны алтар... Помсты я прагну, помсціць хачу. Помсты...
Каб вытлумачыць гэты люты гнеў пяшчотнай Эўтыбіды, мы коратка раскажам чытачам пра тое, што адбылося за два месяцы з таго дня, калі Валерыя, пераможаная каханнем да Спартака, адкрылася яму.
Валерыя штодня спазнавала новыя якасці высакароднай душы Спартака і ўжо не толькі кахала яго без памяці, але паважала яго, пакланялася перад ім і захаплялася ім.
Спартак, ап’янёны каханнем, як усе шчаслівыя людзі, зрабіўся эгаістам, забыўся на сваіх таварышаў, на кайданы рабства, ад якіх так нядаўна вызваліўся, на святую справу свабоды, пра якую ён так доўга думаў і якую пакляўся давесці да канца што б там ні было.
I вось у той час, калі Спартак лічыў сябе самым шчаслівым на свеце, пасля настойлівых запрашэнняў Эўтыбіды ён накіраваўся да яе.
Эўтыбіда была родам з ваколіцы Афін. Воіны Сулы, якія наступалі на горад за восем год да гэтых падзей, прывялі яе, чатырнаццацігадовую, у Рым разам з іншай здабычай.
Трапіўшы ў рукі аднаго разбэшчанага патрыцыя, Эўтыбіда прывыкла да начных куцяжоў, да раскошы, да бязладнага спосабу жыцця. Яна цалкам аддалася ганебнаму жыццю куртызанкі. Апрача дзівоснай прыгажосці, прырода шчодра надарыла яе розумам, а ўмовы жыцця развілі ў ёй нечуванае каварства і вераломства.
Зведаўшы ўжо ўсе таямніцы зла, задаволіўшыся праз меру асалодамі, Эўтыбіда страціла ўсякую ахвоту да ганебнага жыцця і якраз у такім настроі ўбачыла Спартака. Яго геркулесаўская сіла, мужнасць і прыгажосць запалілі ў ёй жаданне ска-
рыць гэтага героя. У тым, што яе жаданне будзе лёгка выканана, Эўтыбіда не сумнявалася. 3 гэтай мэтай яна завабіла Спартака ў свой дом і выкарыстала ўсе спосабы спакусы, але пераканалася, што перад ёю адзіны мужчына, які ставіцца абыякава да яе. Адзіны, якога яна магла б пакахаць! Тады капрыз куртызанкі нечакана для яе самой ператварыўся ў сапраўдную страсць, страшную дзякуючы парочнасці гэтай жанчыны.
Спартак неўзабаве накіраваўся ў Кумы, у ваколіцы якіх Сула збудаваў сабе багатую вілу. Там Спартак павінен быў навучаць гладыятараў.
Эўтыбіда, вельмі зняважаная за сваё пачуццё і самалюбства, старалася забыцца на рудыярыя, выкінуць думку пра яго з галавы. Але намаганні яе былі дарэмнымі. 3 выгляду бесклапотная і шчаслівая, яна вельмі пакутавала.
Вось чаму з такой радасцю ўхапілася яна за магчымасць адпомсціць адразу і чалавеку, якога яна адначасова ненавідзела і кахала, і шчаслівай саперніцы.
У той час, калі Эўтыбіда палала парывам сваёй рэўнасці, а Метробій верхам на пародзістым кані імчаў у Кумы, важныя падзеі адбываліся ў таверне Венеры Лібіціны.
У змроку семнаццатага дня красавіцкіх календ (16 сакавіка) 676 года каля дваццаці гладыятараў сабраліся ў Лутацыі Аднавокай, каб пачаставацца сасіскамі і смажанай свінінай і выпіць велітэрнскага і тускуланскага віна.
За гаспадара стала, як кіраўнік гэтага піравання, сядзеў Крыс, які дзякуючы сваёй сіле і мужнасці заваяваў не толькі аўтарытэт сярод сваіх таварышаў, але давер’е і пашану Спартака.
Стол, вакол якога сядзелі гладыятары, быў падрыхтаваны ў другім пакоі харчэўні. Гладыятары адчувалі сябе тут вольна і ўтульна і маглі не асцерагаючыся размаўляць, тым больш што ў першым пакоі ў гэты час было мала наведвальнікаў.
Усеўшыся за сталом разам з сваімі таварышамі, Крыс заўважыў, што ў адным пакоі быў маленькі столік з рэшткамі закускі, а перад ім стаяла лаўка, на якой, відаць, нядаўна сядзеў чалавек.
— А ну, скажы, Лутацыя Кібела, маці багоў, — запытаўся Крыс, звяртаючыся да гаспадыні, — хто абедаў за гэтым столікам?
Лутацыя павярнулася і ўсклікнула ў здзіўленні:
— Куды ж ён пайшоў? Вось дзіва! Ах! Няхай дапаможа
мне Юнона Луцына... Ён мяне аграбіў, нічога мне не заплаціўшы!
Кажучы гэтае, Лутацыя пабегла да століка, а Крыс зноў запытаўся ў яе:
— Ён? Але хто гэты невядомы?
— Ах! — з палёгкай уздыхнула Аднавокая. — Я на яго нагаварыла... Я ведала, што ён сумленны чалавек. Ён пакінуў на стале восем сестэрцый за яду... нават больш, чым з яго належала; яму трэба даць рэшты чатыры з паловай аса.
— Няхай цябе заб’е маланка, але ты скажаш, нарэшце...
— О, няшчасны чалавек, — гаварыла далей Лутацыя, прыбіраючы са століка, — ён забыўся дошчачку са сваімі запісамі і сваю палку, небарака.
— Няхай Празерпіна сёння ж увечары з’есць твой язык, звараны ў салодкім воцаце, старая мегера! Ты назавеш, нарэшце, нам імя таямнічага наведвальніка? — закрычаў, не памятаючы сябе, Крыс.
— Ну, я вам скажу яго імя, папрашайкі; вы больш цікаўныя за баб, — адказала, раззлаваўшыся, Лутацыя. — За гэтым столікам еў гандляр збожжам з Сабіны, які прыехаў у Рым па сваіх справах; ужо некалькі дзён, як ён прыходзіць сюды ў гэты якраз час.
— А ну, пакажы мне, — сказаў Крыс, забіраючы ў Лутацыі маленькую драўляную дошчачку, пакрытую воскам, і касцяную палачку, якія былі пакінуты на стале.
Тут былі сапраўды адзначаны розныя партыі збожжа з адпаведнымі цэнамі збоку і з імёнамі ўласнікаў збожжа, якія, відаць, атрымалі ад гандляра задаткі.
— Але я не разумею, — гаварыла далей Лутацыя Аднавокая, — калі гэты дабрак выйшаў?.. Я магу даць клятву, што, калі вы ўвайшлі, ён быў яшчэ тут. А! Разумею! Напэўна, калі я рыхтавала сасіскі з свініны для вас, я не чула, як ён мяне пазваў, а ён спяшаўся і пайшоў, пакінуўшы грошы як сумленны чалавек.
I Лутацыя, узяўшы зноў палачку і дошчачку з запісамі, адышла, кажучы:
— За