• Газеты, часопісы і г.д.
  • Спартак  Рафаэла Джаваньёлі

    Спартак

    Рафаэла Джаваньёлі

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 303с.
    Мінск 1997
    71.43 МБ
    ўтра, калі ён прыйдзе, а ён напэўна прыйдзе, я аддам яму ўсё, што яму належыць.
    Гладыятары елі моўчкі. Нарэшце, адзін запытаўся ў Крыса:
    — Ці няма вестак аб сонцы?1
    1 Сонца — Спартак.
    — Яно ўвесь час за хмарамі1, — адказаў Крыс.
    — Аднак, гэта дзіўна, — заўважыў той.
    — I незразумела, — прамовіў другі.
    — А мурашкі2? — запытаўся трэці, звяртаючыся да Крыса.
    — Яны растуць па колькасці і старанна займаюцца сваёй справай, чакаючы надыходу лета3.
    — О, няхай хутчэй прыйдзе лета, і няхай сонца ўзыдзе ва ўсемагутнасці сваіх праменняў, няхай узрадуе працавітых мурашак і спаліць крыллі каварным восам4.
    — А скажы, Крыс, колькі відаць зорак5?
    — Дзве тысячы дзвесце шэсцьдзесят на ўчарашні дзень.
    — А ці з’яўляюцца новыя?
    — Увесь час, да тае пары, пакуль блакітнае неба не заззяе над светам мірыядамі зорак.
    — Глядзі на вясло6, — сказаў адзін, убачыўшы эфіопкурабыню, якая ўнесла віно.
    Калі рабыня выйшла, гладыятар, па нацыянальнасці гал, прамовіў на ламанай лацінскай мове:
    — Урэшце, мы тут адны і можам размаўляць, не абцяжарваючы сябе ўмоўнымі словамі. Я пытаюся без усякіх фокусаў: ці павялічваецца колькасць нашых прыхільнікаў? Ці расцем мы з кожным днём? Калі мы зможам, нарэшце, распачаць бой і паказаць ганарлівым і дурным нашым уладарам, што мы больш мужныя і храбрыя, чым яны?
    — Ты вельмі спяшаешся, Брэзавір, — адказаў Крыс, — ты вельмі спяшаешся і гарачышся. Колькасць уступаючых у саюз расце з дня на дзень; колькасць абаронцаў святой справы павялічваецца з кожнай хвілінай, з кожным момантам... Сёння ўвечары, у гадзіну першага факела, у лесе, дзе знаходзіцца грабніца Нумы, будуць прыняты ў члены нашага саюза яшчэ адзінаццаць верных і выпрабаваных гладыятараў.
    У гэты момант у аднаго з гладыятараў вываліўся меч. Ён нагнуўся, каб падняць яго, і раптам крыкнуў:
    — Пад ложам нехта ёсць!
    1 Ён не прыслаў загадаў і маўчыць.
    2 А змоўшчыкі?
    3 Сігнал паўстання.
    4 Рымлянам.
    5 Якая колькасць прыхільнікаў?
    6 Сцеражыся!
    Усе ўсхапіліся, узняўся перапалох. Крыс зараз жа скамандаваў:
    — Глядзі на вясло! Брэзавір і Торкват, праганіце машкару1, а мы засмажым рыбу2.
    Два гладыятары, выконваючы загад, падбеглі да дзвярэй і тут спыніліся, набраўшыся самага бесклапотнага выгляду. Астатнія, падняўшы ложа, знайшлі чалавека год трыццаці, які ляжаў там скурчыўшыся. Схоплены чатырма дужымі рукамі, ён пачаў прасіць літасці.
    — Hi слова, — загадаў ціхім і грозным голасам Крыс, — нават не паварушыся або зараз табе смерць!
    I дзесяць зіхатлівых мячоў узняліся над няўдачнікам. Калі б ён паспрабаваў абазвацца, дык у адзін момант быў бы адпраўлены на той свет.
    — А! Гэта ты гандляр збожжам, які пакідае на стале сестэрцыі без ліку? — запытаўся Крыс, у вачах якога пабліскваў нядобры агонь.
    — Паверце мне, доблесныя, я не...
    — Маўчы, баязлівец! — адзін з гладыятараў ударыў яго нагою.
    — Эўмакол, пачакай, патрэбна, каб ён сказаў, для чаго і кім ён быў пасланы.
    I Крыс звярнуўся да мнімага гандляра збожжам:
    — Значыць, не для спекуляцыі збожжам, а для шпіянажа і здрадніцтва...
    — Клянуся вышэйшымі багамі...
    — Хто ты? Хто цябе паслаў сюды?
    — He забівайце мяне... Я ўсё вам скажу... Па літасці, па жаласці, не забівайце мяне!
    — Гэта мы пабачым... а пакуль што кажы.
    — Мяне завуць Сільвіем Кардэніем Верэсам... Я — грэк... былы раб... цяпер вольнаадпушчанік Кая Верэса.
    — А! Дык ты прыйшоў сюды па яго загаду?
    — Так, па яго загаду.
    — А што мы зрабілі Каю Верэсу? I якая ў яго мэта шпіёніць за намі і даносіць на нас? Бо калі ён хацеў ведаць пра нашы таемныя сходы, дык, напэўна, для таго, каб данесці сенату.
    — He ведаю... гэтага я не ведаю, — сказаў, дрыжучы ўвесь час, адпушчанік Верэса.
    1 Няхай сцерагуць у дзвярах.
    2 Зловім шпіёна.
    — He прыкідвайся... не строй дурня! Калі Верэс мог даверыць табе такое далікатнае і небяспечнае даручэнне, дык, напэўна, ты ведаеш, што ён задумаў супраць нас. Дык кажы ўсё, што ты ведаеш. Мы не даруем табе за змоўчванне і хлусню.
    Сільвій Кардэній зразумеў, што з гэтымі людзьмі жартаваць нельга, і, як тапельнік хапаецца за саломінку, ён вырашыў шчырым прызнаннем паспрабаваць выратаваць сваё жыццё.
    I ён расказаў усё, што ведаў.
    Кай Верэс, даведаўшыся ў трыклініі Катыліны, што існаваў саюз гладыятараў для арганізацыі паўстання супраць Рыма, не мог паверыць, каб гэтыя храбрыя, што пагарджаюць смерцю, людзі так лёгка адмовіліся ад справы, у якой яны нічога не трацілі, а маглі выйграць усё. Ён не паверыў словам Спартака, а, наадварот, быў упэўнены, што загавор пашыраецца і што аднойчы гладыятары без дапамогі патрыцыяў узнімуць сцяг паўстання. Кай Верэс, які быў вельмі прагны да грошай і лічыў, што ўсе спосабьі добрыя і дапушчальныя, абы толькі разбагацець, вырашыў прасачыць гладыятараў, завалодаць ніцямі іх загавору і данесці сенату; ён спадзяваўся ва ўзнагароду атрымаць вялікую суму грошай або пасаду кіраўнічага правінцыі, дзе ён мог бы «сумленна» разбагацець, грабячы абывацеляў, як гэта звычайна рабілі квестары, прэтары і праконсулы.
    Каб дамагчыся сваёй мэты, Верэс з месяц таму назад даручыў прасачыць гладыятараў і ўведаць усе іх планы свайму адзінаму адпушчаніку і слузе Сільвію Кардэнію.
    Кардэній на працягу месяца наведваў усе цёмныя прытулкі, кабакі і харчэўні ў бедных кварталах Рыма, дзе часцей за ўсё збіраліся гладыятары. Падслухоўваючы і выглядаючы, ён сабраў некаторыя доказы і ўрэшце зрабіў вывад, што пры адсутнасці Спартака кіраўніком загавору, калі такі сапраўды існаваў, быў Крыс. Таму ён пачаў сачыць за Крысам, і з той прычыны што гал часта наведваў харчэўню Венеры Лібіціны, дык Сільвій Кардэній на працягу шасці ці сямі дзён прыходзіў туды штодня, а часамі нават два разы на дзень; і калі ён даведаўся, што якраз у гэты вечар адбудзецца сход начальнікаў груп, на якім будзе Крыс, ён вырашыў забрацца пад абедзеннае ложа ў той якраз момант, калі прыход гладыятараў адцягнуў усю ўвагу Лутацыі Аднавокай, каб ні ў кога не з’явілася падазрэння з прычыны яго раптоўнага знікнення.
    Калі Сільвій Кардэній закончыў свае адрывістыя і няскладныя паказанні, Крыс, які ўважліва сачыў за ім, сказаў:
    — Ну, ведаеш, ты вялікі круцель. I пад тваім бараннім выглядам захаваны дасціпны розум і вялікая хітрасць.
    — Але ж я нічога не зрабіў вам благога... Я выконваў загады майго патрона; прыміце пад увагу маю шчырасць. Клянуся ўсімі багамі Алімпа і пекла не казаць нікому, і нават Верэсу, нічога з таго, што я ўведаў і што адбылося паміж намі, толькі пакіньце мяне жывога... Пусціце мяне!
    — He спяшайся, добры Сільвій, мы пра гэта яшчэ пагаворым, — адказаў з іроніяй Крыс.
    I, падазваўшы восем гладыятараў, ён ім сказаў:
    — Выйдзем на хвілінку.
    А астатнім загадаў:
    — Пільнуйце гэтага... і не чапайце яго!
    Гладыятары выйшлі з таверны ў завулак.
    — Што зрабіць з гэтым нягоднікам? — запытаўся Крыс.
    — ІПто за пытанне? — адказаў Брэзавір. — Забіць яго, як шалёнага сабаку.
    — Пусціць яго — было б тое самае, што самім данесці на сябе, — сказаў другі.
    — Пакінуць яго жывога і трымаць як палоннага ў якімнебудзь месцы было б небяспечна, — заўважыў трэці.
    — I дзе б мы маглі яго схаваць? — запытаўся чацвёрты.
    — Дык смерць?
    Крыс абвёў усіх позіркам.
    — Цяпер ноч...
    — На вуліцы няма нікога...
    — Мы завядзем яго на самы ўзгорак, у канцы гэтай вуліцы...
    — Mors sua — vita nostra (яго смерць — наша жыццё), — заключыў прысуд Брэзавір, вымаўляючы з варварскім акцэнтам гэтыя чатыры лацінскія словы.
    — Так, значыць, неабходна, — сказаў Крыс, ступіўшы да дзвярэй кабачка, але зараз жа спыніўся. — Хто ж яго заб’е?
    Ніхто не адказаў адразу, і толькі праз хвіліну маўчання адзін сказаў:
    — Забіць абяззброенага і без супраціўлення...
    — Калі б у яго быў меч... — сказаў другі.
    — Калі б ён мог або хацеў абараняцца, дык я ўзяўся бы выканаць гэтае даручэнне, — дадаў Брэзавір.
    — Але зарэзаць бяззбройнага... — заўважыў Торкват.
    — Храбрыя і высакародныя вы людзі, — сказаў усхваляваны Крыс, — і вартыя свабоды. Але патрэбна, каб на дабро ўсім
    хто-небудзь перамог сваю агіду і выканаў прыгавор, які нашымі вуснамі вымавіў суд Саюза прыгнечаных.
    Усе стаялі, апусціўшы галовы.
    — 3 другога боку, — прадаўжаў Крыс, хіба ён прыйшоў змагацца з намі роўнай зброяй і ў адкрытым баі? Хіба ён не шпіён? Калі б мы не накрылі яго, дзе ён схаваўся, хіба не данёс бы ён на нас праз дзве гадзіны і не былі б мы ўсе кінуты заўтра ў Мамертынскую турму і праз два дні прыбіты да крыжа на Сесарскім полі?
    — Праўда, праўда, — прашаптала некалькі галасоў.
    — Дык іменем суда Саюза прыгнечаных я загадваю Брэзавіру і Торквату забіць гэтага чалавека.
    Абодва названыя гладыятары нахілілі галовы, і ўсе з Крысам на чале вярнуліся ў харчэўню.
    Сільвій Кардэній Верэс скіраваў на іх позірк, поўны трывогі і жаху, і пабляднеў — нічога добрага для сябе ён не ўбачыў на іх тварах.
    — Ну, як? — прамовіў ён са слязьмі ў голасе. — Вы нада мною злітуецеся? Пакінеце мяне жывога? Я... на каленях жыццём вашых бацькоў, вашых матак, вашых дарагіх... пакорліва вас упрошваю...
    — Хіба ў нас ёсць бацькі і маткі? — сказаў, з пацямнелым тварам, Брэзавір.
    — Хіба засталося ў нас што-небудзь дарагое? — сказаў з пабліскваючымі ад гневу вачыма другі гладыятар.
    — Уставай, баязлівец! — закрычаў Торкват.
    — Маўчы! — усклікнуў Крыс і, звяртаючыся да адпушчаніка Кая Верэса, дадаў: — Ты пойдзеш з намі. У канцы гэтай маленькай вуліцы мы параімся і вырашым твой лёс.
    I, падаўшы знак таварышам вывесці Сільвія Кардэнія, якому яны пакінулі надзею на выратаванне, каб той ішоў з імі без крыкаў і шуму, Крыс выйшаў у суправаджэнні тых, хто цягнуў адпушчаніка, больш падобнага на мерцвяка, чым на жывога чалавека.
    Адзін гладыятар астаўся, каб заплаціць за вячэру і віно. Лутацыя не заўважыла сярод выходзіўшых дваццаці свайго гандляра збожжам. Між тым гладыятары, павярнуўшы направа ад харчэўні, пачалі падымацца па бруднай і звілістай вулачцы, якая канчалася ля гарадской сцяны; далей пачыналася адкрытае поле.
    Выйшаўшы з горада, група спынілася, і Сільвій Кардэній, паваліўшыся на калені, пачаў плакаць і прасіць літасці.
    — Хочаш ты, подлы баязлівец, пазмагацца роўнай зброяй з адным з нас? — запытаўся Брэзавір.
    — О, пашкадуйце, пашкадуйце!.. Дзеля маіх сыноў прашу ў вас літасці.
    — Але