Спартак  Рафаэла Джаваньёлі

Спартак

Рафаэла Джаваньёлі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 303с.
Мінск 1997
71.43 МБ
 ў нас няма сыноў! — закрычаў адзін.
— Мы былі асуджаны не мець іх ніколі! — крыкнуў другі.
— Значыць, ты ўмееш толькі хавацца і шпіёніць. Сумленна змагацца ты не хочаш?
— О, ратуйце мяне! Я вас прашу дараваць мне жыццё!..
— Ідзі ў пекла, баязлівец! — і Брэзавір усадзіў свой кароткі меч у грудзі адпушчаніка.
— I з табою разам усе подлыя баязліўцы без мужнасці і без сумлення, — дадаў самніт Торкват, двойчы ўдараючы па ўпаўшым.
Гладыятары, абступіўшы вакол паміраючага, стаялі нерухома і моўчкі пазіралі на апошнія яго сударгі.
Брэзавір і Торкват некалькі разоў уваткнулі свае мячы ў зямлю, каб сцерці з іх кроў, раней чым яна застыне, і ўклалі іх зноў у ножны.
Сур’ёзныя і маўклівыя выйшлі яны з пустэльнага завулка на больш ажыўленыя вуліцы.
...Восем дзён мінула пасля гэтых падзей, калі аднойчы ўвечары, у гадзіну першага факела, праз Капуанскія вароты ўехаў у Рым чалавек, верхам на кані, хутаючыся ў плашч, каб хоць крыху захавацца ад вялікага дажджу. Верхавы і конь задыхаліся ад доўгай язды і былі ад галавы да ног запырсканы гразёю.
Праехаўшы вароты, коннік прышпорыў каня, за кароткі час даімчаўся да Свяшчэннай вуліцы і спыніўся перад домам, дзе жыла Эўтыбіда. Саскочыўшы з каня і схапіўшы бронзавы дзвярны малаток, ён некалькі разоў моцна ўдарыў у дзверы. Яму ў адказ зараз жа забрахаў сабака, абавязковая прыналежнасць рымскага дома. Пачуліся крокі вартаўніка, які, крыкнуўшы сабаку замаўчаць, спешна пачаў адчыняць.
— Няхай благаславяць цябе багі, добры Гермаген. Я Метробій і прыехаў з Кум...
— Са шчаслівым прыездам...
— Я мокры, як рыба... Юпітэр, уладар дажджу, захацеў пазабавіцца, паказаўшы мне, як добра працуюць яго шлюзы... Гукні каго-небудзь з слуг, загадай адвесці гэтую няшчасную жывёліну ў стайню і даць ёй аўса.
Вартаўнік шчоўкнуў сярэднім пальцам правай рукі аб боль-
шы — гэта быў знак, якім клікалі рабоў, — і, узяўшы ў Метробія повад, адказаў:
— Дык уваходзь, Метробій, ты ведаеш размяшчэнне пакояў. Каля галерэі ты ўбачыш Аспазію, пакаёўку паненкі; яна даложыць аб тваім прыездзе. Пра каня я паклапачуся.
Метробій пераступіў парог, стараючыся не паслізнуцца, што было б самай дрэннай прыметай, і ўвайшоў у пярэднюю, на мазаічнай падлозе якой пры святле бронзавай лямпы відаць быў надпіс: salve (прывітанне). Гэта ж слова, пачуўшы крокі госця, пачаў паўтараць папугай, які сядзеў у клетцы каля сцяны.
Эўтыбіда была ў сваёй напоўненай далікатнымі пахамі і сагрэтай печамі зімовай прыёмнай. Разлёгшыся выгодна на мяккай канапе, яна была занята слуханнем прызнанняў у каханні, пра якія гаварыў ёй юнак, што сядзеў каля яе ног. Яна перабірала яго густыя мяккія валасы, а ён гаварыў ёй паэтычныя, поўныя пяшчоты словы.
Юнак быў Ціт Лукрэцый Кар, знаёмы ўжо чытачу. Ён у той час працаваў над планам сваёй неўміручай паэмы. Прасякнуты ад самага дзяцінства вучэннем Эпікура, ён і ў жыцці выкарыстоўваў навучанні свайго настаўніка і не хацеў сур’ёзна і глыбока кахаць, а шукаў лёгкага і нядоўгага захаплення, «каб стрэламі новай любві ранейшую хутка прагнаць»...
Гэта між іншым не перашкодзіла яму пакончыць самагубствам у сорак чатыры гады ад безнадзейнага кахання.
У кожным разе Лукрэцый быў юнаком прывабным, таленавітым і чароўным субяседнікам; ён меў вялікія сродкі і быў не скупы на выдаткі для сваіх прыемнасцей. Таму Эўтыбіда прымала яго больш ласкава, чым іншых, багацейшых за яго і шчодрых паклоннікаў.
— Значыць, ты мяне кахаеш? — какетнічала куртызанка, забаўляючыся завіткамі юнака. — Я табе не надакучыла?
— He, я цябе кахаю ўсё мацней, бо каханне — адзіная рэч, якой чым больш уладаеш, тым больш яе адчуваеш.
У гэтую хвіліну пачуўся стук у дзверы.
— Хто там? — запыталася Эўтыбіда.
I голас Аспазіі нягучна адказаў:
— Прыбыў Метробій з Кум...
— Ах! — усклікнула Эўтыбіда, усхапіўшыся з канапы і ўся пачырванеўшы. — Ён прыехаў? Правядзі яго ў экседру... Я зараз прыйду.
I, звяртаючыся да Лукрэцыя, які ўстаў з нездаволеным выглядам, яна шпарка сказала ласкавым голасам:
— Пачакай мяне... Ты чуеш, як шалее бура на вуліцы. Я зараз вярнуся... і калі навіны, якія прывёз гэты чалавек, будуць такімі, якіх я вельмі хачу, калі нянавісць мая можа быць задаволена сёння ж жаданай помстай... я буду вясёлая.
I яна пайшла, пакінуўшы Лукрэцыя раззлаваным і вельмі зацікаўленым. Юнак пачаў у задуменні хадзіць па пакоі.
Бура бушавала, і частыя маланкі напаўнялі прыёмную змрочным зіхаценнем, удары грому патрасалі дом, чуўся шум дажджу і граду, а паўночны вецер дзьмуў з прарэзлівым свістам у дзверы, вокны, ва ўсе шчыліны.
— Юпітэр, бог простага народу, забаўляецца і паказвае сваю руйнуючую ўсёмагутнасць! — прашаптаў юнак з лёгкай усмешкай.
Паэт сеў на канапу і аддаўся ўвесь адчуванням, якія былі выкліканы ў ім барацьбою стыхій. Узяўшы навошчаную дошчачку, якая ляжала на прыгожай шафцы, ён пачаў шпарка пісаць на ёй сярэбранай палачкай з жалезным наканечнікам.
Тым часам Эўтыбіда, увайшоўшы ў экседру, дзе быў Метробій, крыкнула рабыні:
— Распалі болыпы агонь у каміне, дай Метробію сухую вопратку і смачную вячэру!
Падышоўшы да Метробія і паціснуўшы яго рукі, яна запыталася:
— Добрыя навіны ты прынёс, мой слаўны Метробій?
— Добрыя з Кум, але самыя дрэнныя з дарогі.
— Бачу, няшчасны мой Метробій; сядай сюды, бліжэй да агню. — Яна падсунула лаўку да каміна. — Скажы, ёсць у цябе доказы?
— Золата, найпрыгажэйшая Эўтыбіда, як ты ведаеш, адчыніла Юпітэру бронзавыя вароты вежы Данаі...
— Кінь балбатаць! Няўжо купанне, якое табе было, не навучыла цябе гаварыць карацей?
— Я падкупіў адну рабыню і праз маленькую шчыліну ў дзвярах мог бачыць, як Спартак у часе спявання пеўняў уваходзіў у пакоі Валерыі.
Эўтыбіда зрабілася падобнай на раз’юшаную тыгрыцу.
— О, багі пекла, дапамажыце мне! I на працягу ўсіх дзён... такім чынам... гэтыя бясчэсныя зневажаюць годнае пашаны імя.
— Думаю, што ў парыве страсці яны не звярнулі ўвагі нават на няшчасныя дні.
— Цяпер няшчасны дзень прыйдзе для іх! Іх праклятыя галовы я прысвячаю багам пекла! Хутчэй пераапранайся і ідзі павячэрай! Чакай мяне ў трыклініі!
I яна знікла.
«Не хацеў бы я ўблытвацца ў якую-небудзь паганую справу, — думаў стары камедыянт, накіроўваючыся ў адзін з прызначаных для гасцей пакояў. — 3 гэтай упартай галоўкай... ад яе можна чакаць усяго... Нават мне страшна зрабілася, як яна раззлавалася!»
Пераапрануўшыся, актор накіраваўся ў трыкліній, дзе яго чакала багатая вячэра. Сярод яды і фалернскага віна гэты паважны чалавек стараўся забыцца на злашчаснае падарожжа і заглушыць у сабе прадчуванне цяжкага і блізкага няшчасця.
Ён яшчэ не павячэраў, калі Эўтыбіда з бледным тварам, але ўжо спакойная, увайшла ў трыкліній са скруткам папіруса, які быў загорнуты ў размаляваны сурыкам пергамент і абвязаны шнурком. Краі тонкага пергамента былі склеены воскам з пячаткай Эўтыбіды, дзе была выразана Венера, якая нараджаецца з пены марской.
Збянтэжаны Метробій запытаўся:
— Найпрыгажэйшая! Каму адрасавана гэта пісьмо?
— Луцыю Карнелію Суле.
— Клянуся маскай бога Мома! He будзем спяшацца з нашымі рашэннямі, мая дзяўчынка!
— Нашымі? Пры чым ты тут?
— Але няхай дапаможа мне дабрэйшы Юпітэр! А калі Суле не спадабаецца, што ўмешваюцца ў яго справы? Калі замест таго, каб пакрыўдзіцца на сваю жонку, ён пакрыўдзіцца на даносчыкаў? I калі ён надумае пакрыўдзіцца на мяне?
— А мне што да гэтага?
— Але... мая дзяўчынка... калі для цябе нічога не азначае гнеў Сулы... ён вельмі шмат азначае для мяне...
— Але хто пра цябе думае?
— Я, прыгожая Эўтыбіда, прыязная для людзей і багоў. Я вельмі моцна люблю сябе.
— Але я не спамянула твайго імя... I ва ўсім, што можа здарыцца, ты будзеш зусім у баку.
— Разумею... вельмі добра... але бачыш, мая дзяўчынка, я задушэўны друг Сулы на працягу трыццаці год...
— О, я ведаю гэта... нават больш задушэўны, чым гэта патрэбна для тваёй добрай славы.
— Гэта няважна... Я ведаю гэтага звера... гэта значыць чалавека... і, нягледзячы на дружбу, якая мяне звязвае з ім гэтулькі год, я ведаю, што ён здольны адкруціць мне галаву... як курыцы. Я ўпэўнены, што ён загадае ўшанаваць мяне самым пышным пахаваннем і бітвай пяцідзесяці гладыятараў вакол майго кастра. Аднак, на маё няшчасце, я не здолею пацешыцца гэтым відовішчам...
— He бойся, — сказала Эўтыбіда, — з табою не здарыцца ніякага няшчасця.
— Усё ад волі багоў, якіх я заўсёды шанаваў.
— А пакуль што ўшануй Вакха і выпі ў славу яго пяцідзесяцігадовага фалернскага, якое я сама табе змяшаю.
I яна наліла віна са збана ў чашу камедыянта.
У трыкліній увайшоў раб у дарожнай вопратцы.
— Памятай, што я казала, Дэмафіл, і нідзе не прыпыняйся да Кум.
Слуга ўзяў з рук Эўтыбіды пісьмо, паклаў яго за пазуху і, пакланіўшыся пані, захінуўся ў плашч і выйшаў.
Эўтыбіда, супакоіўшы Метробія, выйшла з трыклінія і вярнулася ў прыёмную. Лукрэцый, трымаючы ў руцэ дошчачку, збіраўся перачытваць тое, што ён напісаў.
— Прабач мне, я павінна была пакінуць цябе аднаго на больш, як хацела... але я бачу, што ты не траціў часу. Прачытай мне гэтыя вершы, бо тваё ўяўленне можа быць выказана толькі ў вершах... і пры тым ў надзвьічайных вершах.
— Ты і бура, якая лютуе на дварэ, унушылі мне гэтыя вершы, і таму варта, каб я прачытаў іх табе... Калі я пайду дадому, я прачытаю іх буры:
... Марскі буран, як шалёны, раскідвае хвалі, Ён караблі нахінас, нябесныя хмары разносіць, Ці, па палях прабягаючы, круціцца страшнейшым віхрам, Валіць магутныя дрэвы, абвальвае горныя высі, Лес стогадовы калоціць парывіста; так імчыцца Вецер, шалеючы, стогне. праносіцца з рокатам грозным, Значыць, і ветры ёсць целы, ды толькі нябачныя намі. Мора і землі яны падымаюць, нябесныя хмары Крышаць магутна і цягнуць раптоўна ўзняўшымся віхрам, I не іначай цякуць яны, нішчачы ўсё прад сабою, Як і вада, па прыродзе сваёй, хоць і мяккая, мчыцца Гулкай раптоўнай ракою, надзьмутаю водамі ліўня. Поўняць, спадаючы з гораў высокіх у яе, вадаспады,
Лесу абломкі нясуць і ствалы захапляюць ад дрэваў, Моцныя нават масты ўстаяць пад раптоўным ударам Хваляў няздольны: з такой нсзвычайнай сілай імчыцца Ліўнем узрушаны вал, што ўдарае па ўстоях і палях. 3 грукатам ён спусташае ўсё, пад вадою уносіць Груды камення і ўсе перашкоды змятае вадою.
Трэба, каб гэтак жа моцна імкнуліся ветра парывы, Быццам магутны паток, к