Спартак  Рафаэла Джаваньёлі

Спартак

Рафаэла Джаваньёлі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 303с.
Мінск 1997
71.43 МБ
як пісьмо, і аддаў яго Спартаку.
Спартак, вочы якога заблішчэлі, дрыжачай рукой сарваў пячаць і прачытаў пісьмо.
Батыят пісаў, што, дачуўшыся пра майстэрства Спартака, ён запрашае яго да сябе ў Капую ў якасці настаўніка фехтавання і абяцае яму багатае сталаванне і вялікую пенсію.
— I чаму, — пачаў Спартак, хаваючы ліст за пазуху, — чаму ты, неўгамонны Энамай не перадаў мне адразу гэтае пісьмо, замест таго каб рассыпацца ў пустых размовах? Там, у Капуі, сярод дзесяці тысяч таварышаў, мне месца. Там я паступова пагавару з усімі і ўнушу ім веру ў нашу справу, якая саграе мне грудзі. Адтуль у пэўны дзень па ўмоўнаму сігналу выйдзе войска з дзесяці тысяч рабоў, разбіўшы свае кайданы і кінуўшы кольцы гэтых кайданоў у твар прыгнятальнікам, дзесяць тысяч рабоў, якія з жалеза сваіх ганебных кайданоў выкуюць вострыя і непераможныя мячы... Ах, нарэшце, я забяруся ў гняздо, дзе здолею натачыць зубы змеянятам, якія будуць жаліць крылы ганарлівых рымскіх арлоў!
Энамай ў захапленні слухаў гэтую ўзрушаную прамову.
— Я шчаслівы тваёю радасцю, і яшчэ болып будуць здаволены сто трыццаць уступіўшых у саюз, якія нецярпліва цябе чакаюць...
I ён паглядзеў на Спартака з пяшчотай і любоўю, але раптам усклікнуў:
— Ведаеш, Спартак, з таго часу, калі я цябе ўбачыў упершыню, больш месяца таму назад, ты зрабіўся ласкавейшым і прыгажэйшым... Прабач мне, можна было б нават сказаць: вельмі далікатным, але гэтае слова табе не падыходзіць...
Тут Энамай змоўк, бо Спартак, раптам пабляднеўшы, прашаптаў так ціха, што велікан не разабраў яго слоў:
— Ах!.. Клянуся багамі!.. А яна, як...
I няшчасны рудыярый, узвышаны любоўю да свабоды, братэрскай прывязанасцю да прыгнечаных, летуценнем і надзеяй на перамогу да вышэйшага энтузіязму, стаяў цяпер моўчкі, прыгнечаны цяжкасцю нечаканага напамінку.
Нарэшце, германец сказаў голасам, якому ён стараўся надаць мяккасць і сардэчнасць:
— Значыць, ты нас пакінеш, Спартак?
— О, ніколі! Ніколі!.. — усклікнуў фракіец. — Я хутчэй пакіну маю сястру, пакіну хутчэй... — Ён на момант спыніўся, а пасля прадаўжаў: — Я пакіну ўсё... але не справу прыгнечаных рабоў...
I пасля новай кароткай паўзы дадаў:
— He трэба марудзіць, Энамай, ідзі за мною. Хоць сёння дзень вялікай жалобы ў гэтым доме, у кухні Сулы мы знойдзем, чым надмацаваць цябе. Але ніводнага слова пра наш саюз, ніводнай успышкі, ніводнага праклёну!
I Спартак павёў гладыятара да дома.
Праз дванаццаць дзён пасля апублікавання сенацкай пастановы аб аказанні за рахунак дзяржавы ўрачыстых царскіх ушанаванняў целу Луцыя Карнелія Сулы пахавальная працэсія накіравалася з вілы дыктатара ў напрамку да Рыма. За ёю рушылі, апрача консула Лутацыя Катула, двухсот сенатараў і такой жа колькасці рымскіх коннікаў, усе патрыцыі з Кум, Капуі, Байі, Геркуланума, Неапаля, Пампеі і астатніх гарадоў і вёсак Кампанні, прадстаўнікі ўсіх муніцьшій і гарадоў Італіі, дваццаць чатыры ліктары, консульскія сцягі, арлы ўсіх легіёнаў, якія змагаліся за Сулу, і, апрача таго, да пяцідзесяці тысяч легіянераў, якія па сваёй ініцыятыве прыбылі са зброяй, каб апошні раз ушанаваць свайго непераможнага правадыра. Тыся-
чы карпеліяў прыйшлі наўмысля ў бруднай вопратцы з Рыма, шматлікія атрады трубачоў, флейтыстаў і цытрыстаў, натоўп матрон, апранутых у шэрыя тогі і ў самым строгім трауры, і безліч народу, што прыйшоў у Кумы з розных частак Італіі.
Дзесяць дзён павольна рушыла працэсія, і на кожным прыпынку ў кожным горадзе да яе далучаліся новыя натоўпы, павялічваючы ўрачыстасць і пышнасць, роўнай якой не было ніколі.
Каля дзесяці тысяч жыхароў Рыма выйшлі з горада на Апіеву дарогу насустрач пахавальнай працэсіі.
Калі працэсія дасягнула Капуанскіх варот, прызначаны сетанам распарадчык пахавання выстраіў усю гэтувэ масу, каб яшчэ больш павялічыць грандыёзнасць цырымоніі. У самы горад працэсія ўваходзіла ў такім парадку.
Наперадзе ўсіх ішоў распарадчык у суправаджэнні дванаццаці ліктараў, апранутых у цёмнае адзенне. Пасля група музыкантаў, што ігралі на доўгіх пахавальных флейтах, а за імі ішло больш пяцісот прэфікаў, апранутых у траур, якія, заліваючыся слязамі, са стогнамі і енкамі вырываючы сабе валасы, на ўвесь голас выслаўлялі подзвігі і дабрадзейнасць нябожчыка.
I з той прычыны, што распарадчык папярэдзіў прэфікаў пра шчодрасць дзяржаўнай казны на гэтае пахаванне, дык слёзы, якія яны пралівалі, былі несуцешныя: плач, здавалася, быў такім шчырым, а дабрадзейнасці экс-дыктатара Рыма былі, як казалі прэфікі, такія, што ўсе дабрадзейнасці Каміла і Цынцыната, Фабрыцыі і Фабія Максіма, Катона і Сцыпіёна па якасці і колькасці былі горшыя ў гэтых шасцёх разам, чым у аднаго Сулы.
Новая група музыкантаў ішла за прэфікамі і поўніла паветра сумнымі мелодыямі, а за музыкантамі неслі больш як дзве тысячы залатых вянкоў, дары гарадоў і легіёнаў, якія змагаліся за Сулу і яго сяброў.
Следам за пахавальнымі дарамі неслі выявы продкаў Сулы, трафеі яго перамог, а таксама баявыя ўзнагароды, якія ён атрымаў: вянкі і ланцугі.
Затым новая група музыкантаў, а за ёю Метробій у адзенні і знаках адрознення Сулы, старанна загрыміраваны пад нябожчыка: на яго абавязку было паказваць Сулу, якім ён быў у жыцці. Адразу ж за Метробіем рушылі аздобленыя золатам і каштоўнымі каменнямі насілкі; на іх ляжала цела Луцыя Карнелія Сулы, пакрытае імператарскімі сцягамі.
За насілкамі ішлі сваякі Сулы, жрацы, вясталкі, сенат, саслоўе коннікаў; затым натоўпы грамадзян. Слугі і рабы нябожчыка вялі яго баявога каня, сабак і іншую жывёлу, якую асабліва любіў Сула; іх павінны былі прынесці ў ахвяру ў часе спальвання трупа. Апошнімі ішлі легіёны, якія змагаліся пад кіраўніцтвам Сулы.
На форуме быў зроблен прыпынак; там аратары гаварылі надмагільныя прамовы.
Пасля ў ранейшым парадку працэсія зноў рушыла ў напрамку Марсава поля, дзе ўсё было падрыхтавана для пахавальнай цырымоніі.
Насілкі былі пастаўлены побач з кастром, і Валерыя, падышоўшы да трупа, закрыла яму вочы, як належала па звычаю, і, уклаўшы яму ў рот медную манету — плата Харону за пераезд праз воды Ахерона, пацалавала мёртвага ў губы, сказаўшы абавязковыя словы: «Бывай, мы ў парадку, які вызначыла нам прырода, усе пойдзем следам за табою».
Тады ўсе аркестры і хоры зайгралі і заспявалі сумныя песні. Пачалі забіваць прызначаную ў ахвяру жывёлу, кроў якой, змешаную з малаком, мёдам і віном, распырскалі наўкола па зямлі. Тыя, што стаялі бліжэй да кастра, пачалі кідаць туды мазі, масла, духі і іншыя араматычныя рэчывы, безліч вянкоў з кветак і лаўру, так што ўвесь касцёр быў укрыты імі і наўкол яго ўтварыўся шырокі пласт.
У гэты ж час гладыятары з школы, што належала Суле, за выключэннем Арторыкса, якому па просьбе Спартака Валерыя загадала застацца ў Кумах, пачалі ля кастра бітву, і неўзабаве ўсе яны былі мёртвымі, бо ў пахавальных баях нельга было дараваць жыццё нікому з гэтых няшчасных.
Калі абрады закончыліся, Пампей Вялікі, узяўшы факел з рук жраца, які звычайна падпальваў касцёр, захацеў сам, каб яшчэ больш ушанаваць памёршага сябра, паднесці агонь да кастра, наверсе якога загорнутыя ў асбеставую матэрыю былі пакладзены рэшткі Сулы.
Аглушальныя воплескі грымелі па ўсім полі. Полымя занялося ў адзін момант і ахапіла касцёр сярод воблакаў густога і пахучага дыму.
Праз паўгадзіны ад цела таго, які гэтулькі год прымушаў дрыжэць Рым і Італію і сваім імем напоўніў увесь свет, засталося крыху касцей і попелу; іх старанна сабралі ў бронзавую урну, багата ўпрыгожаную арнаментамі з срэбра і пышнымі інкрустацыямі з золата.
Пасля таго як прэфікі сабралі прах Сулы, спецыяльныя служыцелі, выкарыстаўшы рэшткі мазей, зляпілі зараз жа на месцы дзве статуі на ўспамін пра нябожчыка, з якіх адна прадстаўляла Сулу, а другая — ліктара.
Спартак як ланіста, які знаходзіўся на службе ў Сулы, павінен быў таксама надзець жалобнае адзенне, удзельнічаць у працэсіі і прысутнічаць пры забіванні сваіх выхаванцаў, якіх ён пазнаёміў не толькі з таямніцамі фехтавальнага майстэрства, але і з Саюзам прыгнечаных. Таму ён уздыхнуў з палёгкай, калі скончылася пахаванне, і паспяшаўся пайсці; выкарыстоўваючы геркулесаўскую сілу сваіх локцяў, ён прабіваў сабе дарогу сярод масы народу, які, як хвалі ў час адліву, з шумам рынуўся з Марсава поля ў горад.
Сонца зайшло, і змрок гусцеў к ночы, але ажыўлены рух не спыняўся, і ўсюды чуліся, з аднаго боку, заўвагі пра пышнасць пахавання і жалоба па нябожчыку, а з другога — уедлівыя жарты, насмешкі і праклёны па адрасу Сулы і яго прыхільнікаў.
Спартак параўнальна хутка дайшоў да гладыятарскай школы Юлія Рабецыя, дзе ён павінен быў спаткацца з Крысам.
Крыс вельмі ўзрадаваўся, даведаўшыся аб прапанове Лентула Батыята, і горача ўгаварваў Спартака неадкладна накіравацца ў Капую.
— Цяпер поспех нашай справы, — сказаў ён пад канец сяброўскай размовы, — у тваіх руках, Спартак, і калі ты маеш другое пачуццё, болып моцнае, чым высакародная думка пра вызваленне рабоў, дык усякая надзея ўбачыць перамогу нашай вялікай справы знікне для нас назаўсёды.
— Якое б пачуццё ні хвалявала маёй душы, нішто, Крыс, чуеш, нішто не можа адцягнуць мяне ад выканання нашай справы; нішто не прымусіць мяне звярнуць нават на хвіліну са шляху, які я сабе вызначыў; нішто і ніхто не адхіліць мяне ад маіх намераў.
Развітаўшыся з Крысам, Спартак накіраваўся з школы Юлія Рабецыя к дому наследнікаў Сулы. Ён увайшоў у пакой Мірзы, якая, убачыўшы яго, усклікнула:
— Нарэшце! Ужо з гадзіну чакае цябе пані.
Яна пайшла далажыць, што ён з’явіўся, і зараз жа ўвяла рудыярыя ў прыёмную. Валерыя, бледная, закутаная ў цёмную жалобную тогу і шэрую кісяю, устала яму насустрач.
— Спартак... Спартак мой... — казала яна. — Ці кахаеш ты мяне яшчэ больш за ўсё на свеце?
Спартак, які на працягу ўсіх гэтых дзён пакутаваў ад думкі пра Валерыю, не адразу мог загаварыць.
— А чаму, Валерыя, ты ў мяне пра гэта пытаеш? Можа, я чым-небудзь пакрыўдзіў цябе? Даў табе падставу сумнявацца ў маёй пяшчотнасці, у маёй адданасці, у маім пакланенні табе, якая для мяне ўсё, усё на свеце? Табе я аддаў усю сваю прывязанасць, табе я аддаў усе пачуцці майго сэрца. Заўсёды я буду цябе абажаць, калі нават... калі нават...
I раптам ён заплакаў.
— Што з табою? Чаго ты плачаш?
У гэты момант пачуўся