Спартак  Рафаэла Джаваньёлі

Спартак

Рафаэла Джаваньёлі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 303с.
Мінск 1997
71.43 МБ
 стук у дзверы.
— Чаго ты, Мірза? — запыталася Валерыя.
— Прыехаў твой брат, Гартэнзій, і пытаецца, дзе ты, — адказаў голас рабыні па той бок дзвярэй.
— Ужо! Няхай ён пачакае... Панрасі яго пачакаць хвілінку.
— Зараз жа зраблю.
Валерыя, прыслухоўваючыся да заціхаючых крокаў Мірзы, таропка сказала Спарз'аку:
— Вось... ён прыйшоў ужо... якраз з гэтай прычыны я цябе так нецярпліва чакала. Гартэнзій... ведае ўсё... што я кахаю цябе, што ты кахаеш мяне...
— Што ты кажаш!.. Якім чынам?
— Я сама не ведаю... Ен мне пра гэта кінуў слова; ён сказаў, што прыйдзе сёння ўвечары... Схавайся ў тым пакоі. Нябачны, ты пачуеш усё і даведаешся, як можа кахаць Валерыя, і што б тут ні адбылося — ніводнага слова, ніводнага руху, пакуль я цябе не паклічу.
I яна апусціла парцьеру; пасля, прыціскаючы да грудзей далоні, каб стрымаць трапятанне сэрца, села на ложа і, набраўшыся спакойнага выгляду, гукнула звычайным голасам:
— Мірза!
Дзяўчына з’явілася ў дзвярах.
— Прывядзі цяпер Гартэнзія.
Славуты аратар з барадой, не брытай ужо на працягу пятнаццаці дзён, у тозе з цёмнай ваўнянай матэрыі, сур’ёзны і нахмураны, увайшоў у прыёмную сваёй сястры.
— Добры вечар, мілы Гартэнзій! — сказала Валерыя.
— Добры вечар, сястра, — адказаў той няласкава.
— He злуй на мяне, брат мой, і гавары са мною шчыра.
— He адно толькі няшчасце павінна было зваліцца на мяне са смерцю нашага любімейшага Сулы, але яшчэ нечаканы,
незаслужаны сорам даведацца, што дачка маёй маці, забыўшыся на павагу да сябе самой, да мяне, да крыві Месалы, да шлюбнай пасцелі Сулы, пакрыла сябе ганьбай, увайшоўшы ў непрыстойную палюбоўную сувязь з нікчэмным гладыятарам. О, Валерыя, што ты зрабіла?
— Ну, Гартэнзій, ты мяне абвінаваціў і вельмі ў цяжкай форме; раней чым я буду абараняцца, я ў цябе запытаюся, адкуль ідзе гэтае абвінавачванне?
Гартэнзій адказаў адрывіста:
— 3 многіх месцаў... Праз шэсць або сем дзён пасля смерці Сулы Крызагон перадаў мне гэтае пісьмо.
I Гартэнзій падаў Валерыі пакамечаны папірус. Яна разгарнула яго і прачытала:
«Луцыю Карнелію Суле, імператару, дыктатару, шчасліваму, любімцу Венеры, сяброўскае прывітанне.
Цяпер замест звычайнага: «Сцеражыся сабакі» ты мог бы напісаць на знадворнай сцяне свайго дому: «Сцеражыся змяі», нават змеяў, бо не адна, а дзве змяі звілі сабе гняздо пад тваім дахам: Валерыя і Спартак.
Стрымайся ад раптоўнага гневу, падпільнуй іх у гадзіну перйіага спявання пеўняў, і ты ўбачыш, які здзек робіцца з твайго імя, з іалюбнага ложа самага спграшнага і магутнага чалавека ў свеце.
Няхай багі надоўга захаваюць і засцерагуць цябе надалей ад падобнага няшчасця».
Шчокі Валерыі ўзгарэліся ад першага радка гэтага пісьма, а калі яна скончыла, твар яе зрабіўся бледным.
— Адкуль Крызагон атрымаў гэтае пісьмо?
— На жаль, колькі ён не думаў, ён не мог успомніць.
— У ананімным даносе, — спакойным голасам прамовіла Валерыя, — ніколі не варта было б бачыць доказу.
— Але справа ў тым, што Метробій у несуцешным горы з прычыны смерці свайго друга, лічачы за свяшчэнны абавязак адпомсціць за зняважаныя імя і гонар яго, прыйшоў да мяне праз некалькі дзён пасля смерці Луцыя і даў мне доказы тваёй палюбоўнай сувязі са Спартаком.
— Досыць, досыць! — закрычала Валерыя, пачуўшы, што пра таямніцу яе кахання ўведаў такі нікчэмны чалавек, як Метробій. — Досыць, Гартэнзій! Ты прад’явіў мне сваё абвінавачванне, цяпер буду гаварыць я.
I яна ўстала, узняла гнеўны твар да брата, скрыжавала рукі на грудзях і, пабліскваючы вачыма, сказала:
— Так, я кахаю Спартака, дык што ж з гэтага?.. Так, я яго кахаю, кахаю горача, усім сэрцам, ну дык што ж?
— О, вышнія багі, о, вышнія багі! — усклікнуў, разгубіўшыся, Гартэнзій.
— He турбуй вышніх багоў, якія цябе не чуюць, а слухай мяне, калі я табе гавару... Так, я буду кахаць яго заўсёды, — паўтарыла горача Валерыя, — і я ў цябе пытаюся: ну дык што ж?
— Але няхай Юпітэр цябе засцеражэ, ты мяне палохаеш... ты шалёная жанчына!..
— He, я толькі жанчына, якая хоча парушыць вашы дэспатычныя законы, вашы невыносныя залатыя ланцугі, якімі вы, пераможцы свету, звязваеце рукі і ногі сваіх жанчын! Вось чаго я хачу, і запэўніваю цябе, мой брат, што гэта не вар’яцтва, а, наадварот, можа быць доказам звароту розуму. A! I Метробій мяне абвінавачвае, Метробій — гэты гнюсны распусны паяц! I ён мяне абвінавачвае? Сапраўды дзіўна! I я не магу зразумець, чаму ты, Гартэнзій, які так верыш у абвінавачванні Метробія, чаму ты не прапануеш сенату абраць яго за цэнзара... Бо ён быў бы цэнзарам, вартым рымскіх нораваў! Метробій, які сцеражэ нявінных вясталак!.. Воўк, які вядзе ягнят на пашу!.. Гэта якраз тое, чаго яшчэ нестае самому мярзотнаму Рыму, дзе Суле, ад якога горад поўніўся забойствамі, будуюцца статуі і храмы і дзе пад дахам дванаццаці табліц яму было дазволена праводзіць на маіх вачах, побач маіх пакояў усе ночы ў брыдкіх оргіях. О, законы бацькаўшчыны, якія вы шчодрыя і справядлівыя!.. Яны мне таксама дазвалялі тое-сёе: права быць спакойнай сведкай усяго гэтага і нават праліваць слёзы, але таемна, на пасцелі ўдавы і, нарэшце, права ўбачыць сябе адрынутай у любы дзень па адзінай і вельмі зручнай прычыне, — што я не падаравала наследніка свайму ўладару і гаспадару! I, вядома, я перад гэтымі законамі парушыла свой абавязак... я прызнаю гэта... але я не маю намеру ні абараняцца, ні апраўдвацца: я парушыла абавязак тым, што я не мела мужнасці пайсці са Спартаком з дому Сулы. Але за тое, што я пакахала гэтага чалавека, я не толькі не прызнаю сябе за злачынцу, але ганаруся гэтым каханнем. У яго высакароднае і велікадушнае сэрца і розум, варты вялікіх спраў, і калі б ён перамог у Фракіі рымскія легіёны, ён выклікаў бы болып захаплення, чым Сула і Марый, і яго баяліся б больш, чым Анібала і Мітрыдата! Але пераможанага вы зрабілі яго гладыятарам.
— Значыць, ты паўстаеш супраць законаў нашай бацькаўшчыны, супраць нашых звычаяў, супраць усякага
пачуцця прыстойнасці? — запытаўся ў здзіўленні і смутку вялікі аратар.
— Так, так, так... Я паўстаю... я адмаўляюся ад рымскага грамадзянства, ад свайго імя, ад свайго роду... я не хачу нічога і ні ад кога... я пайду жыць у якую-небудзь адасобленую вілу, я перабяруся ў якую-небудзь правінцыю або ў Фракію, к Радопскім гарам, разам са Спартаком, а вы, мая радня, не пачуеце больш ні слова ад мяне.
Валерыя павалілася на ложа бледная і зняможаная.
Гартэнзій, паглядзеўшы спагадліва на сястру, сказаў ёй мяккім і пяшчотным голасам:
— Я бачу, любая Валерыя, што ты адчуваеш сябе зараз нядобра...
— Я? — усклікнула матрона, шпарка ўстаючы. — Я адчуваю сябе надзвычайна, я...
— He, не, Валерыя, павер мне, табе нядобра... ты ўсхваляваная... ты апанаваная празмерным узрушаннем, якое не дае табе спакою і яснасці розуму, неабходных для размовы на такую сур’ёзную тэму... Вернемся заўтра, паслязаўтра, адным словам, у больш зручны час да абмеркавання гэтага пытання.
— Але я цябе папярэджваю, што я непахісная...
— Добра... Мы пагаворым пра гэта... А пакуль што я прашу багоў, каб яны цябе засцерагалі, я іду. Бывай, Валерыя.
— Бывай, Гартэнзій!
I аратар выйшаў, а Спартак убег у пакой, кінуўся да ног Валерыі, абнімаючы яе і цалуючы, і дзякаваў за яе высакародства.
— Так, я хачу заўсёды з табою жыць, заўсёды з табою, высакароднейшы Спартак; я буду тваёй жонкай, і горы тваёй гасціннай Фракіі будуць прытулкам нашага кахання, — гаварыла Валерыя, прыціскаючы Спартака да свайго сэрца.
Некалькі хвілін яны маўчалі. I раптам у глыбокай цішыні пачуўся хор маладых галасоў, звонкіх і моцных, які выконваў на паўварварскай мове — мешаніне грэчаскай з фракійскай — такую песню:
Свабода! Свабода! Багіня багінь!
Да подзвігу сэрца ты нам запалі,
Слабейшых са смертных у бойцы нс кінь!
Свабода! Свабода! Багіня багінь!
Шырока над намі ты крылы раскінь,
Калі ў той час выбухнс люцсйіпы бой;
Калі нападуць на нас ворагі зноў,
У мячы ператворыш ты пугы рабоў! Дзе ганьба панус. народы ў бядзс, Хай самы лянівы вінтоўку бярэ, Хай самы труслівы напсрад ідзс! Свабода! Свабода! Багіня багінь! Свабода! Свабода! Хай грубы наш спеў. Падвой наіпу мужнасць і сілу і гнеў!
Дай цвёрдасць ты змучаным нашым плячам, — Цябе заклікаючы, рвёмся к мячам!
Да зброі, таварышы, смерць палачам!
Спартак адхіліўся ад Валерыі. Ён слухаў так напружана, нібы яго жыццё залежала ад гэтай песні.
Песня сціхла... Схапіўшы рукі Валерыі, Спартак усклікнуў: — Даруй мне... я не магу быць цалкам твой... я больш не належу сабе...
— Што ты кажаш?.. Якая жанчына можа аспрэчваць у мяне ўладу над тваім сэрцам?..
— Гэта не жанчына, — адказаў тужліва гладыятар. — Я звязаны свяшчэннай і нерушымай клятвай... і не належу болып сабе самому...
— Дык чаму ты не адкрыеш мне сваю таямніцу? Хіба ты можаш сумнявацца ў маім каханні, у маёй безумоўнай адданасці? Хіба ты не меў ад мяне дастатковых доказаў гэтага?.. Ты хочаш яшчэ іншых!.. Кажы... загадвай... чаго ты хочаш ад мяне?..
— На жаль, я не магу, — паўтарыў у роспачы Спартак, — я не маю права гаварыць!
Валерыя, плачучы, абдымала яго. Вырываючыся ад яе, ён сказаў:
— Але я вярнуся пасля таго, калі атрымаю дазвол парушыць для цябе маю клятву... я вярнуся заўтра, паслязаўтра, як толькі здолею. I ты мне даруеш і будзеш кахаць мяне яшчэ больш... калі між нас можа быць каханне, больш моцнае, чым тое, якое нас цяпер звязвае... Бывай!
У вялікім звышчалавечым намаганні Спартак вырваўся з абдымкаў любімай жанчыны і выйшаў.
Раздзел IX
ЯК П’ЯНІЦА ДУМАЎ, ШТО ЁН ВЫРАТАВАЎ РЭСПУБЛІКУ
15 лютага 680 года надышоў дзень Луперкалій — так называлася свята ў гонар ваўчыцы, якая выкарміла Ромула і Рэма, заснавальнікаў Рыма, і ў гонар бога Пана. Жрацы, якія называліся луперкамі, выбіраліся на гэтае свята сярод найбольш славутых юнакоў з саслоўя патрыцыяў.
Ад раніцы луперкі рабілі ахвяраванні ў пячоры, дзе, згодна з вераваннямі, ваўчыца карміла будучых цароў. Пасля ахвяраванняў пачаўся багаты nip.
У рэлігіі старадаўніх, як і ў сучаснай, усе абрады былі прычынай для вясёлых зборышчаў, больш або менш непрыстойных, больш або менш таемных, якія наладжваліся ў большай частцы круцялямі за лік легкавер’я і прасцякоў. У гэтым выпадку луперкі самі аплачвалі выдаткі па святкаванню: за вялікі гонар лічылася годнасць жраца-луперка.
Між тым пячора, лес і ўсе навакольныя дарогі былі поўныя народу, сярод як