• Газеты, часопісы і г.д.
  • Спартак  Рафаэла Джаваньёлі

    Спартак

    Рафаэла Джаваньёлі

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 303с.
    Мінск 1997
    71.43 МБ
     пад уплывам фалернскага зноў запалаў гарачай любоўю да бацькаўшчыны і, спалохаўшыся ад доўгай адсутнасці Цэзара, з якім, на яго думку, здарылася няшчасце, рушыў да консула ратаваць рэспубліку.
    Цэзар падумаў:
    «Цяпер гладыятары і пасланцы сената будуць спаборнічаць у бегу, і невядома, хто прыйдзе першым. Вось так вельмі часта ад самых нікчэмных абставін залежаць самыя сур’ёзныя падзеі! Тут усё залежыць ад каня!»
    РаздзелX
    ПАЎСТАННЕ
    Капуя, багатая, вясёлая сталіца Кампанні, самай ураджайнай, самай квітнеючай, самай прыгожай правінцыі Італіі, у перыяд гэтых падзей страціла большую частку ранейшага свайго бляску.
    Калі Кампання зрабілася рымскай правінцыяй, у Капую пачало збірацца вельмі многа рымскіх гараджан і патрыцыянскіх сем’яў, каб задавольвацца тут прыемнай мяккай зімою, і горад за кароткі час рабіўся шматлюдным, пышным і багатым.
    Калі ж Анібал перамог ля Канаў рымлян, Капуя перайшла на бок пераможцы, які зрабіў з гэтага чароўнага горада базу для сваіх ваенных аперацый. Але хутка Анібал быў пераможаны, і з яго паражэннем настаў заняпад Капуі. Рымляне часткова перабілі жыхароў, часткова выгналі, часткова прадалі ў рабства, а горад засялілі каланістамі — горцамі і земляробамі, якія засталіся вернымі Рыму.
    3 таго часу мінула сто трыццаць восем год, і калоніі легіянераў, арганізаваныя Сулай наўкола Капуі, зноў садзейнічалі яе росквіту. Маючы да ста тысяч жыхароў, абкружаная моцнымі сценамі, з прыгожымі вуліцамі, цудоўнымі храмамі, грандыёзнымі порцікамі, палацамі, тэрмамі і амфітэатрамі, Капуя сваім знешнім выглядам не толькі спаборнічала з Рымам, але і была легішай за яго.
    20 лютага 680 года ў гадзіну, калі сонца павольна знікала за вяршынямі гор, у Капуі быў звычайны з надыходам вечара рух народу. Рабочыя заканчвалі работу, зачыняліся крамы.
    Грамадзяне, якія праходзілі па цудоўнай Албанскай вуліцы, спыняліся і здзіўлена паглядалі на атрад з дзесяці коннікаў пад камандай дэкурыёна, які імчаўся на ўвесь кар’ер. Коні былі запырсканы граззю і пакрыты пылам, з ноздраў іх ішла пара, з цугляў капала пена. Усё гэта сцвярджала, што яны вельмі паспешна прайшлі вялікую дарогу і што атрад меў важнае даручэнне.
    Коннікі спыніліся ля дома Мецыя Лібеёна, які быў прэфектам і кіраваў горадам ад імя рымлян.
    Дэкурыён спешыўся, увайшоў у порцік і патрабаваў, каб яго неадкладна пусцілі да прэфекта, якому ён павінен перадаць вельмі важныя пісьмы ад рымскага сената.
    Праз некаторы час некалькі рабоў спешна выйшлі з дома прэфекта і рушылі бягом у розных кірунках.
    Усё гэта зацікавіла вулічны натоўп. Цікаўнасць перайшла ў трывогу, калі ўбачылі трыбуна ваеннай аховы Ціта Сервіліяна, які паспешна ішоў да дома прэфекта.
    А ў той час, калі ваенны трыбун уваходзіў у дом прэфекта, уздоўж акведука, па якому ў Капую перадавалася вада з суседніх гор, рушылі, цяжка дыхаючы, два чалавекі, абодва вялізнага росту і моцнага складу; па адзенню і зброі можна было пазнаць, што яны гладыятары.
    Гэта былі Спартак і Энамай. Выехаўшы з Рыма ноччу з 15-га на 16-га гэтага ж месяца, яны імчаліся на ўвесь дух, і хоць яны мянялі коней на кожнай паштовай станцыі, іх усё ж нагнаў дэкурыён з дзесяццю салдатамі, які ляцеў у Капую папярэдзіць прэфекта пра хуткае паўстанне. Тады Спартаку і Энамаю давялося звярнуць з галоўнай дарогі і адмовіцца ад паслуг паштовых станцый. Яны ехалі прасёлкавымі дарогамі і стараліся навярстаць час, зразаючы вуглы і звіліны дарогі, імчучыся нацянькі. Ім пашанцавала на цэлую гадзіну абагнаць ганцоў сената; яны ўжо набліжаліся да Капуі, калі раптам за сем міль ад горада конь Спартака, зняможаны, паваліўся разам з седаком, і так няўдала, што левая рука рудыярыя была вывіхнута.
    Усхапіўшыся з зямлі, Спартак, не зважаючы на страшэнны боль, сказаў:
    — Сем міль! Нам застаецца толькі сем міль, а мы, няхай будуць пракляты варожыя нам багі, павінны кінуць усякую надзею прыбыць у час. Калі б твой конь мог нас правезці яшчэ тры або чатыры мілі, дык астатняе мы прайшлі б вельмі хутка пяшком. Бо ў нас гадзіна выйгрышу. Нашы ворагі сама менш яшчэ гадзіну пасля прыезду ганцоў павінны будуць патраціць на тое, каб прыняць адпаведныя меры.
    — Меркаванне тваё правільнае, — адказаў германец, — але ці здолее гэтая няшчасная жывёліна падвезці нас, ды яшчэ рыссю, нават дЗве мілі?
    Сапраўды, конь Энамая ледзь стаяў, ад яго ўзнімалася пара, бакі цяжка гойдаліся.
    Тады гэтыя два зняможаныя, якія амаль нічога не елі некалькі дзён, чалавекі вырашылі кінуць каня. Маўклівыя, бледныя, пакрытыя потам, яны ішлі так шпарка, што менш як за паўтары гадзіны апынуліся ля варот горада.
    Тут пакуль што ўсё было ціха. Двое вартаўнікоў спалі, выпрастаўшыся на драўляных лаўках; трое сядзелі на кукішках на мармуровых ступенях, якія ўзнімаліся на земляны насып ля гарадской сцяны, і былі заняты гульнёю ў косці; двое астатніх пазяхалі і балбаталі адзін з адным.
    Спартак і Энамай, прыняўшы выгляд нікчэмных рабоў, пакорліва і моўчкі рушылі наперад; ужо яны прайшлі першую арку варот, у сярэдзіне якой былі падвешаны на ланцугах спускныя краты, мінулі праход, дзе знаходзілася лесвіца, што вяла да землянога насыпу і ў каравульныя памяшканні, і ўжо збіраліся ўвайсці пад другую арку, у якой уласна і былі вароты ў горад, як раптам з боку горада з’явіўся цэнтурыён у суправаджэнні трыццаці легіянераў у поўным узбраенні, у шлемах, у латах, са шчытамі, коп’ямі, мячамі і дроцікамі. Цэнтурыён трымаў у руцэ жазло — знак свайго чыну. Увайшоўшы пад арку варот, ён закрычаў так, як крычаць, падаючы ваенную каманду:
    — Да зброі!
    Вартавыя легіянеры зараз жа ўсхапіліся і з хуткасцю, якой ад іх нельга было чакаць, выстраіліся ва фронт.
    Спартак і Энамай, затрыманыя па загаду цэнтурыёна, адступіліся на некалькі крокаў і абмяняліся шпаркімі позіркамі. Рудыярый ледзьве паспеў стрымаць правую руку германца, які быў схапіўся за рукаяць мяча.
    — Хіба так вартуюць, нягоднікі? — запытаўся сурова цэнтурыён. — Так пільнуюць, гультаі?
    I ён ударыў жазлом аднаго з легіянераў, які спазніўся стаць на сваё месца ў страі.
    — А ты, — звярнуўся ён да пасаромленага начальніка варты, — дрэнна глядзіш дысцыпліны, і я пазбаўляю цябе годнасці начальніка. Гладыятары пагражаюць паўстаннем. Справа можа быць вельмі сур’ёзнай. Апусціце краты, замкніце вароты, будзьце пільнымі, як у час вайны, расстаўце вартавых і рабіце так, як у час вялікай небяспекі.
    Цэнтурыён павярнуўся да Спартака і Энамая і запытаўся, насупіўшы бровы:
    — Вы гладыятары?
    — Гладыятары, — спакойна адказаў Спартак.
    — 3 школы Лентула, вядома?
    — Ты памыляешся, доблесны Папілій, мы на службе ў прэфекта Лібеёна.
    — Ты мяне ведаеш?
    — Я бачыў цябе шмат разоў у доме нашага пана.
    — Сапраўды, — сказаў Папілій, прыглядаючыся да гладыятараў, твар якіх ён ледзь адрозніваў у запанаваўшай ужо цемры, — сапраўды, мне здаецца...
    — Мы два германцы, прызначаныя на службу да Леліі Даміцыі, жонкі Мецыя, насілкі якой мы заўсёды суправаджаем.
    Спартак за чатыры гады жыцця ў школе Лентула Батыята ўцягнуў у Саюз прыгнечаных некалькі гладыятараў, што належалі патрыцыянскім сем’ям у Капуі, і добра ведаў двух гладыятараў-германцаў вялізнага росту, якія былі ўласнасцю прэфекта Мецыя Лібеёна.
    — Слушна! — сказаў цэнтурыён. — Твая праўда! Цяпер я вас пазнаю.
    — Нават... я прыпамінаю, што спаткаў цябе, — гаварыў далей Спартак з нявінным выглядам, — у ціхую гадзіну начы ля ўваходу ў дом трыбуна Ціта Сервіліяна, куды мы ўдваіх праводзілі Даміцыю на насілках. Так, гэтыя начныя прагулкі нашай пані такія частыя, што...
    — Маўчы... дзеля тваіх варварскіх багоў, брудны кімвр! — усклікнуў Папілій, якому не спадабалася, што ў прысутнасці легіянераў гаварылі ў такім духу пра не зусім бездакорныя паводзіны жонкі прэфекта. — А адкуль вы ідзяце?
    — 3 Куманскай вілы нашага пана, куды мы праводзілі транспарт каштоўнага начыння.
    — Вы нічога не ведаеце пра гэтае паўстанне, задуманае ў школе Лентула Батыята?
    — Адкуль жа нам, пане, ведаць пра гэта? I калі б задорныя і буяныя вучні Лентула вырашылі зрабіць якое-небудзь самадурства, дык яны, вядома, не прыйшлі б гаварыць пра гэта з намі, бо яны зайздросцяць нашаму жыццю. Нам добра ў нашага найлепшага пана.
    Гэта было праўдападобна, і словы Спартака былі такія натуральныя, што пераканалі цэнтурыёна. Але ён палічыў патрэбным сказаць:
    — Мне робіцца смешна ад паўстання гладыятараў, але мой абавязак ужыць залежачыя ад мяне меры перасцярогі. Таму я загадваю вам здаць мячы... Хоць шаноўнейшы Мецый цудоўна абыходзіцца з вамі, нашмат лепш, чым заслугоўвае такі
    зброд, як вы, усё-такі вы — гладыятары, подлыя людзі, здольныя да ўсяго... Падаць сюды вашы мячы!
    Тут запальчывы Энамай так злосна выхапіў свой меч, што ледзь не сапсаваў справу. Спартак паспеў адабраць у яго меч і ў той жа час, дастаўшы левай рукой свой, падаў пачціва абодва мячы цэнтурыёну; каб перашкодзіць Энамаю ўспыліць, ён паспяшаўся сказаць:
    — Ты нядобра робіш, Папілій, сумняваючыся ў нас, і наўрад ці падзякуе наш пан за тваё недавер’е; ва ўсякім разе вось табе нашы мячы, і дазволь нам вярнуцца ў дом Мецыя.
    — За тое, што я зрабіў, нікчэмны гладыятар, я сам буду адказваць перад тваім панам, а цяпер выбірайцеся абодва адсюль.
    Спартак разам з германцам, які дрыжэў ад злосці, пакланіўшыся цэнтурыёну, увайшлі ў горад, стрымліваючы крок, каб не выклікаць падазрэння.
    Выйшаўшы на Албанскую вуліцу, абодва гладыятары заўважылі незвычайны рух, шум, беганіну, узрушанае ажыўленне. Яны ўсё больш пераконваліся, што план іх ужо праваліўся, што яны вельмі позна прыйдуць у школу гладыятараў.
    Адышоўшы ад варот на выстрал з лука, яны бягом паімчаліся да школы.
    Школа Лентула Батыята знаходзілася ў адным з найбольш аддаленых кварталаў горада, ля самай гарадской сцяны. Яна змяшчалася ў васемнаццаці або дваццаці дамах, пабудаваных па аднаму плану. Кожны дом складаўся са злучаных паміж сабою двухпавярховых флігеляў, размешчаных вакол унутранага двара, дзе гладыятары займаліся гімнастыкай і фехтаваннем; між іншым на выпадак дажджу былі спецыяльна прыстасаваныя для гэтага залы. У флігелях былі жылыя пакоі-клеткі, кожны на аднаго чалавека, без мэблі, толькі з пасцеллю з сухога лісця або саломы. У кожным доме быў, апрача таго, склад зброі, якая выдавалася гладыятарам для публічных выступленняў. Памяшканні складоў былі запёрты жалезнымі кратамі і дубовымі дзвярыма з масіўнымі замкамі, ключы ад якіх хаваў уласнік школы.
    Паміж дамоў школы цягнуліся вузкія, заблытаныя вулачкі, якія калісьці ск