Спартак  Рафаэла Джаваньёлі

Спартак

Рафаэла Джаваньёлі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 303с.
Мінск 1997
71.43 МБ
ладалі частку горада, але пасля спробы гладыятараў узняць паўстанне, якая была за дваццаць восем год да апісваемых падзей, уся тэрыторыя школы была абгароджана сцяною. Такім чынам, школа Лентула Батыята нагадвала нешта падобнае да маленькай крэпасці ўнутры горада. Вуліцы
вакол яе сцен, бязлюдныя і цёмныя, былі нібы прадмесцем гэтай крэпасці.
Падышоўшы да школы, Спартак і Энамай убачылі пабліскваючыя ад агню факелаў коп’і, мячы і шлемы легіянераў.
— Вельмі позна, — прашаптаў Энамай. — Школа абкружана... Што нам рабіць?
— Пачакай.
I Спартак, напружана прыслухоўваючыся, пачаў сачыць за факеламі, якія ўсё аддаляліся ў глыб вуліц і хутка зніклі.
— Яны толькі пачалі абкружаць школу і размяшчаць атрады салдат на кожным скрыжаванні. Мы лепш ведаем гэтыя заблытаныя праходы і дасягнем старой часткі сцяны мінут на дзесяць раней. Там яна не вельмі высокая, і мы лёгка пералезем.
Сапраўды, Спартак і Энамай, прасоўваючыся па цёмных і заблытаных сцежках, хутка дайшлі да сцяны ў вызначаным месцы.
Энамай са спрытам, які цяжка было прадбачыць у такога гіганта, пачаў карабкацца на сцяну, карыстаючыся выступамі камянёў, на якіх не было тынку, і хутка дабраўся да верху і пачаў спускацца на другі бок, што было яшчэ цяжэй.
Спартак следам за германцам схапіўся правай рукой за востры край каменя, які вытыркаўся са сцяны, і пачаў падымацца; але, калі ён, забыўшыся пра вывіх, пусціў у ход левую руку, крык болю сарваўся з яго губ, і ён упаў дагарь. іа зямлю.
— Што здарылася, Спартак? — запытаўся прыглушаным голасам Энамай, які саскочыў са сцяны ўнутры школы.
— Нічога... — адказаў рудыярый і ў парыве неўтаймоўнай волі, на звяртаючы ўвагі на пакуты, зноў са спрытам сарны пачаў узбірацца наверх. — Нічога... мая вывіхнутая рука... нічога я дабяруся да цябе...
3 апошнімі словамі яго постаць сапраўды паказалася наверсе сцяны, і Энамай убачыў, як Спартак пачаў спускацца з каменя на камень, ад расколіны да расколіны.
Як толькі ён саскочыў на зямлю, Энамай падбег да яго і спалохаўся: рудыярый з пасінелым тварам нагадваў прывід.
— Спартак, — усклікнуў германец, — ты пакутуеш больш, чым можа вытрымаць чалавек! Ты знепрытомнены... сядай сюды.
Т кажучы так, Энамай асцярожна пасадзіў фракійца на камень, прысланіўшы спіною да сцяны.
Спартак сапраўды быў вельмі знясілены. Яго бледныя губы сударгава торгаліся, і ён ледзь чутна стагнаў. Ледзь Энамай прысланіў яго да сцяны, як Спартак схіліў галаву на плячо і застыў. Ён здаваўся мёртвым.
Суровы германец раптам ператварыўся ў міласэрную сястру, пазіраў на сябра, не ведаючы, што рабіць; але, нарэшце, ён узяў левую руку Спартака за пясць і, асцярожна падняўшы рукаў тунікі, агаліў яе. Рука вельмі апухла. Энамай вырашыў, што ў такі момант лепш за ўсё будзе зрабіць перавязку, і пачаў адрываць край свайго плашча.
Але ў гэты час Спартак застагнаў ад моцнага болю, уздрыгануўся, адкрыў вочы і апрытомнеў.
Ен агледзеўся вакол, напружыў свае сілы і, стаўшы на ногі, насмешліва ўсклікнуў:
— Брава, герой! Клянуся Юпітэрам Алімпійскім,Спартак ператварыўся ў нікчэмную бабу! Справа гіне, а я трачу прытомнасць.
Энамай ледзь мог яго пераканаць, што ўсё навокал ціха, што яны прыйшлі яшчэ ў час, што непрытомнасць цягнулася хвіліны дзве і што з яго рукою вельмі дрэнна.
I, гаворачы так, германец моцна перавязаў руку Спартака, надаўшы ёй гарызантальнае становішча на ўзроўні грудзей.
— Гэтак ты будзеш пакутаваць менш. Спартаку досыць адной правай рукі, каб быць непераможным!
— Абы нам пашанцавала дастаць мячы!
I яны шпарка накіраваліся да бліжэйшага дома школы і ўвайшлі ў двор.
Там пяцьсот гладыятараў стаялі, сабраўшыся ў кагорты. Яны адразу пазналі Спартака і Энамая і ўзнялі радасны крык.
— Ціха! — скамандаваў Спартак.
— Ціха! — паўтарыў Энамай.
— Маўчыце і глядзіце строю; цяпер не час для пустых крыкаў.
I як толькі ўсе сціхлі, Спартак запытаўся:
— А дзе трыбуны, цэнтурыёны, начальнікі?
— У будынку Аўроры, раяцца, што рабіць далей, — адказаў, выходзячы з радоў, адзін з дэканаў. — Школа абкружана рымскімі кагортамі, а склады зброі пад вартай шматлікіх атрадаў леніянераў.
— Я ўжо ведаю. Энамай, хадзем у будынак Аўроры! А вы, — звярнуўся Спартак да гладыятараў, — дзеля ўсіх багоў неба і пекла трымайцеся парадку і цішыні.
Яны накіраваліся да будынка Аўроры і ўвайшлі ў фехтавальную залу. Там каля двухсот кіраўнікоў — трыбунаў, цэнтурыёнаў і членаў вярхоўнага штаба Саюза прыгнечаных — абмяркоўвалі пры святле факелаў план далейшых дзеянняў.
— Спартак! — усклікнула некалькі галасоў, як толькі рудыярый увайшоў.
— Спартак! — паўтарылі ўсе ў радасным здзіўленні.
— Мы загінулі, Спартак! — сказаў старшыня сходу.
— He яшчэ, — адказаў фракіец, — калі мы здолеем захапіць хоць адзін склад зброі.
— Але як мы зможам гэта зрабіць? Мы бяззбройныя!
— ІПмат у нас факелаў?
— Трыста пяцьдзесят або чатырыста збярэцца.
— Гэта наша зброя! — усклікнуў Спартак. — Сярод усіх дзесяці тысяч гладыятараў, якія сабраны ў гэтай школе, вы самыя смелыя, і што вас абралі таварышы, вы павінны апраўдаць сёння сваёй адвагай і ільвінай мужнасцю. Ці гатовы вы да ўсяго?
— Да ўсяго гатовы! — адказалі ў адзін голас дзвесце гладыятараў.
— Тады хутчэй... Збярыце факелы... У два, у тры разы павялічым іх колькасць, калі гэта магчыма, запалім іх і ўзброімся імі. Рынемся на варту бліжэйшага склада, прагонім яе, пасля падпалім дзверы і атрымаем столькі зброі, колькі нам патрэбна, каб перамагчы. Клянуся свяшчэннымі багамі Алімпа, не ўсё страчана, пакуль ёсць вера ў справу; не ўсё страчана, пакуль ёсць мужнасць; наадварот, перамога забяспечана, калі мы будзем непахісныя ў рашэнні перамагчы або памерці!
Энтузіязм Спартака адразу перадаўся гладыятарам. Умомант яны сабралі разнастайныя факелы — з пакулля, насмаленага і прасаленага, са скручаных вяровак, змазаных смалою і воскам, з пучкоў смольных дошак, складзеных у трубкі і напоўненых гаручым матэрыялам, — запалілі іх усе і, люта размахваючы імі, як мячамі, былі гатовы пайсці ў бой.
У гэты час цэнтурыён Папілій, узмацніўшы ўсю варту ля варот горада, прывёў да школы трыста з лішкам легіянераў і разам з імі паступіў пад каманду трыбуна Ціта Сервіліяна. Адначасова падышлі да галоўных варот школы амаль семсот салдат гарадской міліцыі пад непасрэдным кіраўніцтвам прэфекта Мецыя Лібеёна.
Прэфект быў чалавекам год пяцідзесяці, высокага росту, вельмі тоўсты, са свежым, румяным тварам, на якім з nep-
шага ж позірку можна было ўбачыць любоў да міру, жаданне спакою, імкненне да эпікурэйскіх асалод за чашай і абедам. Паўстанне гладыятараў, што разбушавалася над горадам, нібы бура, уразіла яго як чалавека, раптоўна абуджанага ў час прыемнага сну. Няшчасны прэфект разгубіўся і заблытаўся, як куранё ў пакуллі.
Салдаты гарадской міліцыі патрабавалі, каб ён сам павёў іх у бой з гладыятарамі. Ён паспрабаваў увільнуць, даводзячы, што яго прысутнасць патрэбна ў прэфектуры, што ён чалавек тогі, а не мяча, чыноўнік, а не ваенны начальнік.
Але намаганні капуанскіх сенатараў, крыкі салдат, а галоўнае, дакаранні сваёй жонкі, даканалі яго, і ён, як ахвяра пад нож, рушыў на чале міліцыі да гладыятарскай школы.
Як толькі яго атрад падышоў да галоўных варот школы, трыбун Сервіліян абвясціў нараду начальнікаў усіх атрадаў, каб абмеркаваць план бліжэйшых дзеянняў.
На нарадзе небарака прэфект мог вымавіць толькі некалькі нязвязных і беззмястоўных фраз. Але энергічны трыбун Сервіліян выступіў з ужо гатовай прапановай.
— Я думаю, — сказаў ён, — што можна прыняць толькі адзін план для ліквідацыі змовы гэтага зброду: вартаваць і абараняць залы, дзе ляжыць зброя, замкнуць вароты школы і ахоўваць іх, каб перашкодзіць уцёкам гладыятараў, загарадзіць усе вуліцы і выхады ў горад. Я паклапаціўся ўжо аб усім гэтым. Цяпер у мяне застаецца каля ста пяцідзесяці легіянераў, якія я, злучыўшы з храбрымі міліцыянерамі горада, мог бы павесці супраць бунтароў, каб прымусіць іх разысціся і вярнуцца ў клеткі.
— Вельмі добра, надзвычайна задумана! Гэта якраз тое, што я хацеў прапанаваць! — усклікнуў Мецый Лібеён.
— Што тычыцца цябе, мудры Лібеён, дык з тае прычыны, што ты, напэўна, хочаш сам удзельнічаць у баі...
— О... калі ты тут... храбры і спрактыкаваны ў бітвах... О, не... ніколі не будзе, каб я...
— 3 тае прычыны, што ты гэтага хочаш, — прадаўжаў, перапыняючы прэфекта, трыбун, — ты можаш застацца з сотняй гэтых капуанскіх салдат ля варот Геркулеса, якія знаходзяцца адсюль на адлегласці двух выстралаў з лука, каб сцерагчы разам з пастаўленымі ўжо там легіянерамі выхад. — I ён неўзаметкі прашаптаў на вуха Лібеёну. — Табе там не пагражае ніякая небяспека.
— Надзвычайна! — сказаў, крыху асмялеўшы, Мецый Лі-
беён. — Ну, дык ідзі і дзейнічай, храбры і празорлівейшы чалавек, а я пайду да прызначанага мне месца, і калі тыя паспрабуюць выйсці адтуль... ім дрэнна будзе... хоць урэшце я чалавек тогі... так... Але я яшчэ памятаю свае юнацкія ваенныя подзвігі... і гора гэтым няшчасным!
I, паціснуўшы руку Сервіліяну, ён з атрадам капуанскіх салдат накіраваўся да даручанага яму месца.
Тым часам група гладыятараў, узброіўшыся факеламі, рыхтавалася заўладаць складам зброі. Уваход у гэты склад сцераглі пяцьдзесят рабоў і легіянераў, якія вырашылі абараняць дзверы склада ад мяцежнікаў цаною свайго жыцця.
Але ў тую хвіліну, калі Спартак, Энамай і іх таварышы гатовы былі атакаваць склад, гукі трубы парушылі цішыню ночы і сумна прагучэлі па дварах.
— Цішэй! — усклікнуў Спартак, спыняючы сваіх таварышаў.
Пасля таго як змоўкла труба, пачуўся голас грамадскага вяшчуна, які ад імя рымскага сената патрабаваў, каб бунтары вярнуліся ў свае камеры, папярэджваў, што ў выпадку непаслухмянства пасля другога трубнага сігналу яны будуць разагнаны ваеннай сілай рэспублікі.
Адзін момант Спартак стаяў у нерашучасці, разважаючы, а пасля павярнуўся да сваіх таварышаў і сказаў:
— Калі атака ўдасца, дык мячоў хопіць нам для таго, каб заўладаць астатнімі складамі школы. Калі ж нас адаб’юць, нам будзе адзін толькі выхад: першыя цэнтурыёны з абодвух паўстаўшых легіёнаў павінны зараз жа вярнуцца да сваіх часцей і, калі праз чвэртку гадзіны яны не пачуюць спявання нашага гімна, прапанаваць усім моўчкі разысціся па сваіх камерах. Гэта будзе знакам, што мы не змаглі захапіць зброю. А мы ў такім разе звалім на зямлю і падпалім тую брамку, якая знаходзіцца на палове адлегласці выстралу з лука ад варот Геркулеса, і, дабраўшыся да тракціра Ганімеда, узброімся там чым можна, пераможам усе перашкоды і ў колькасці ста, шасцідзесяці, трыццаці, адным словам, усе, хто з нас застанецца жывым, станем лагерам на гары Везувій і ўзнімем там сцяг свабоды. У такім выпадку па самых кароткіх дарогах, без зброі або ўзброеныя, групамі або па адным няхай збяруцца туды ўсе нашы браты. Адтуль пачнецца вайна прыгнечаных супраць прыгнятальнікаў.
I бачачы, што два першыя цэнтурыёны не хочуць пакінуць
сваё месца тут, дз