Спартак  Рафаэла Джаваньёлі

Спартак

Рафаэла Джаваньёлі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 303с.
Мінск 1997
71.43 МБ
ні, але штуршкі бывалі так часта і ў той жа час былі такія няшкодныя, што да іх тут прызвычаіліся і мала думалі пра іх. Уся ніжняя частка схілаў Везувія была скрозь пакрыта садамі, вінаграднікамі, гаямі, аліўкавымі і фруктовымі дрэвамі, віламі і палацамі.
Выгляд, які мелі ў гэтую раніцу пад зіхатлівымі праменнямі ўзыходзячага сонца Везувій і Неапалітанскі заліў, быў дзівосны. Гладыятары ў здзіўленні пазіралі на гэтую чароўную панараму.
А Спартак, прыглядаючыся да схілаў Везувія, стараўся вызначыць, ці даходзіць дарога, па якой пасоўваўся атрад, да самай вяршыні. Але чым вышэй, то ўсё больш густымі лясамі былі пакрыты схілы. Спартак вырашыў накіраваць у разведку Барторыкса з трыццаццю спрытнымі людзьмі.
Разведчыкі вярнуліся гадзіны праз тры, і Барторыкс сказаў Спартаку, што дарога ўзнімаецца яшчэ прыблізна на дзве мілі па схіле, а пасля ператвараецца ў абрывістую вузенькую сцежку, якая вядзе праз лясы да вяршыні, а затым знікае паміж скал і прорваў. Доступ да вяршыні быў нялёгкі.
— Ах! — усклікнуў узрадаваны Спартак. — Дык хадзем туды, дзе арлы і дзікія звяры знаходзяць надзейны прытулак. Лёс, як бы ён ні хацеў, не мог даць нам больш выгаднага месца!
Атрад рушыў да вяршыні Везувія, а Спартак, адазваўшы дзевяць чалавек са школы Лентула і забяспечыўшы іх грашыма,
загадаў накіравацца тром у Рым, тром у Равену і тром у Капую; яны павінны былі паведаміць гладыятарам, якія знаходзіліся ў школах гэтых гарадоў, што Спартак з пяццю сотнямі спыніўся ў лагеры на Везувіі, і папярэдзіць, каб туды па адным, маніпуламі, легіёнамі, як ім зручней, як мага хутчэй усе з’явіліся для барацьбы за свабоду.
Накіроўваючы разведчыкаў па трох у кожны з гарадоў, Спартак разважыў, што, нават у горшым вьшадку, калі некаторыя будуць злоўлены, дык усё ж трое трапяць па прызначэнню.
Падрабязна праінструктаваўшы і загадаўшы як мага асцерагацца, Спартак правёў іх і накіраваўся даганяць астатніх. Неўзабаве кончыліся сады і вінаграднікі, дарога знікла, і гладыятары ўвайшлі ў лес. Мясцовасць была пустэльная, рэдка толькі трапляўся адзінокі пастух з нешматлікімі козамі, якія пасвіліся на скалах.
Пасля двух гадзін цяжкага пад’ёму кагорта Спартака ўзышла на шырокую пляцоўку, якая была на некалькі сот крокаў ніжэй вяршыні Везувія, пакрытай, нібы агромністай прасціною, іпырокім слоем вечнага снегу.
Тут Спартак спыніў сваіх салдат і, пакуль яны адпачывалі, абышоў пляцоўку. 3 аднаго боку пляцоўкі вілася па скалах стромая сцежка, па якой падняліся сюды гладыятары; з другога вертыкальна ўзвышаліся непрыступныя скалы; з трэцяга стромныя абрывы спадалі ў лясістыя прорвы; спуск і ўздым тут былі яшчэ цяжэйшыя, амаль недаступныя.
Нарэшце, з паўднёвага боку пляцоўка канчалася глыбокай, страшнай прорвай, абкружанай агромністымі абваламі, якія надавалі гэтай прорве выгляд калодзежа, па ўнутраных сценах якога не маглі б ускарабкацца не толькі людзі, але нават і козы. Гэтая цясніна, у якую праз шчыліны скал прабівалася слабае святло, канчалася падобнай да тунеля пячорай, якая нечакана давала выйсце на пышны, квітнеючы схіл, які цягнуўся аж да раўніны.
Уважліва агледзеўшы пляцоўку, Спартак пераканаўся, што болып зручнага месца для лагера нельга было і прыдумаць. Перш за ўсё ён загадаў адной з маніпул, узброенай тапарамі і сякерамі, нарыхтаваць дроў і раскласці агні, каб засцерагчыся ад начных замаразкаў, якія на гэтай вышыні ў палове лютага былі досыць моцныя.
Потым ён выставіў нешматлікую варту на амаль непрыступным усходнім баку пляцоўкі і другі атрад у колькасці каля
паловы маніпулы — з боку Пампеі, адкуль яны падняліся. Апрача таго, ён загадаў забарыкадаваць сцежкі стваламі дрэў і каменнямі.
Як толькі надышла ноч, гладыятары, стомленыя працай, паснулі.
Спартак не спаў, і яго атлетычная фігура, стройная і нерухомая, напаўасветленая агнямі, вырысоўвалася ў змроку, нібы прывід аднаго з гігантаў, якія, згодна з міфічнымі паданнямі, абвясцілі вайну Юпітэру і зрабілі лагер на Флагрэйскіх палях каля Везувія, каб тут нагрувасціць горы на горы і штурмаваць неба.
Ён доўгі час так стаяў, пазіраючы ў бок мора на агеньчык, які зіхацеў на адным з караблёў у гавані Пампеі.
Раптам Спартак уздрыгануўся і, насцярожыўшыся, павярнуў галаву ў бок сцежкі.
— Аднак... Гэта салдаты ўздымаюцца на гару... так хутка!.. Я не чакаў.
Праз некалькі секунд у цішыні начы пачуўся гучны і ясны голас вартавога:
— Хто ідзе?
I вокліч:
— Да зброі!
Абуджаныя гладыятары ўжо ўзбройваліся і выстройваліся ў баявы парадак.
Але ў адказ на вокліч вартавога прагучэў лозунг:
— Пастаянства і перамога!
На сцежцьі з’явіўся Энамай, а за ім узнімаўся цэлы атрад гладыятараў.
Спартак рынуўся цераз насып насустрач Энамаю, і абодва горача абняліся, прычым Энамай стараўся не закрануць вывіхнутай рукі сябра.
— О, Энамай, я не спадзяваўся ўбачыць цябе так хутка!
— I я таксама, — адказаў германец, цалуючы Спартака ў лоб.
Пасля прывітанняў Энамай расказаў, як яго атрад больш гадзіны супраціўляўся рымскім кагортам, як дваццаць таварышаў загінулі ў гэтай бітве, як астатнія па яго загаду рассыпаліся па адным, выбраліся з Капуі, сабраліся на ўмоўленым месцы пад акведукам і як некалькі гадзін таму назад непадалёку ад Везувія сустрэлі аднаго з ганцоў Спартака, які паказаў ім дарогу ў лагер.
Прыйшоўшых тым часам накармілі, яны паляглі ля агнёў.
Досвіткам загучэлі ражкі, воіны выстраіліся ў баявы парадак, і Спартак з Энамаем зрабілі агляд. Змянілі варту, накіравалі частку людзей па харчы і дровы, а астатнім было загадана збіраць каменні для кідання ў ворага і рабіць прашчы з вяровак.
За гэтай працай прайшоў увесь дзень. На досвітку другога дня гладыятары былі збуджаны крыкамі вартавых, якія заклікалі да зброі. Гэтым разам трывога была не дарэмнай: з боку Пампеі падыходзілі дзве кагорты рымлян у колькасці каля тысячы чалавек пад камандай трыбуна Ціта Сервіліяна.
Энергічны Сервіліян на другую раніцу пасля расправы з гладыятарамі з’явіўся ў Капуанскі сенат і заявіў, што больш за сотню гладыятараў ноччу ўцяклі, што да іх кожную гадзіну далучаюцца рабы з навакольных віл, што кіруюць імі здольныя правадыры, што, калі паўстання не ліквідаваць зараз жа, яно можа разрасціся і зрабіцца сапраўды небяспечным. Таму неабходна, не трацячы ні хвіліны, дагнаць уцекачоў, пасекчы іх на кавалкі, а галовы іх, насаджаныя на пікі, выставіць у школе Лентула на страх астатнім.
Сенат прыняў прапанову Ціта Сервіліяна і апублікаваў дэкрэт, па якім прызначалася ўзнагарода ў два таланты за галовы Спартака і Энамая. Абодва правадыры разам з іх таварышамі былі засуджаны да распяцця; пад пагрозай суровага пакарання забаранялася свабодным і рабам чым бы там ні было дапамагаць бунтарам.
Другім дэкрэтам сенат даручыў Ціту Сервіліяну неадкладна ліквідаваць паўстанне, даўшы для гэтай мэты дзве кагорты пад яго каманду.
Ціт Сервіліян, не трацячы ні хвіліны, на чале тысячы двухсот чалавек, карацейшай дарогай рушыў да Везувія, выведаў ад мясцовых жыхароў, дзе ўмацаваліся гладыятары, і вырашыў неадкладна на іх напасці.
Досвіткам, пасля кароткай і гарачай прамовы да салдат, ён пачаў уздымацца да вяршыні і, калі ўзышло сонца, быў ля лагера.
Хоць і вельмі асцярожна пасоўваліся рымскія кагорты, вартавы гладыятараў заўважыў іх раней, чым яны падышлі на адлегласць выстралу з самастрэла.
Крык трывогі прагучэў сярод скал і быў паўтораны шматразовым рэхам у пячорах.
Гладыятары зараз жа пачалі строіцца ў баявы парадак, а кагорты Сервіліяна кінуліся бягом з крыкам, падобным да
выцця хваль у час буры, славутым «крыкам слана», з якім рымскія легіянеры звычайна кідаліся ў атаку.
He зважаючы на град каменняў, якія падалі на іх зверху, рымляне дасягнулі насыпу і пусцілі ў ход зброю, кідаючы дроцікі ў тых гладыятараў, якія не прыкрываліся за насыпам.
Спартак, пазіраючы зверху са скалы, на якой стаяла яго войска, адразу зразумеў грубую памылку начальніка рымлян: Сервіліян павёў сваіх салдат самкнутым строем па сцежцы, дзе нельга было разгарнуць фронта і дзе іх шчыльная і густая маса была пастаўлена пад град каменняў. Спартак выставіў сваіх салдат наперад, размясціў іх у два рады на ўсю шырыню пляцоўкі ад таго боку, адкуль пачалася атака, і загадаў кідаць каменні.
— Праз чвэртку гадзіны, — сказаў рудыярый, — рымляне кінуцца наўцёкі, і мы, гонячыся за імі, усіх іх знішчым нашчэнт.
Сапраўды, неўзабаве калона тых, што нападалі, пачала хістацца і расстройвацца. Дарэмна Сервіліян ужо хрыплым голасам патрабаваў ад салдат, каб яны цвёрда вытрымлівалі ўраган каменняў; пярэднія рады адступалі, націскаючы на заднія. Пачалася таўкатня. Адступленне ператварылася ў панічныя ўцёкі.
Тады гладыятары пагналіся за рымлянамі, збіваючы ар’ергард і павялічваючы паніку. Нарэшце, там, дзе вузкая сцежка ператваралася ў даліну, Сервіліян паспрабаваў сабраць вопытных старых легіянераў і арганізаваць супраціўленне. Хутка, аднак, ён загінуў ад рукі Спартака, а яго ветэраны былі пасечаны.
Паражэнне рымскіх кагорт было канчатковым: больш чатырохсот легіянераў ляжалі мёртвымі, больш трохсот трапілі ў палон і, абяззброеныя, былі, па загаду Спартака, адпушчаны на волю. У пераможцаў было трыццаць забітых і каля пяцідзесяці раненых.
I гладыятары, надзеўшы шлемы і латы, адабраныя ў непрыяцеля, вярнуліся ў свой лагер, нагружаныя здабычай, несучы вялізную колькасць зброі для таго, каб забяспечыць ёю таварышаў, якія, вядома, неўзабаве да іх з’явяцца.
Раздзел XII
ЯК СПАРТАК ДАВЁЎ ЛІК СВАІХ БАЙЦОЎ ДА ДЗЕСЯЦІ ТЫСЯЧ
Вестка пра паражэнне рымскіх кагорт маланкай разляцелася па ўсёй Кампанні і выклікала вялікае хваляванне. Усе бліжэйшыя гарады — Нола, Геркуланум, Байі, Неапаль, Мізен, Кумы, Капуя — рыхтаваліся да абароны. Адна толькі Пампея, не маючы сцен, пакорліва прымала гладыятараў, якія прыходзілі туды запасацца прадуктамі і здзіўлялі жыхароў сваёй дысцыплінаванасцю.
Няшчасны Лібеён, палахлівы прэфект правінцыі, накіроўваў ганцоў за ганцамі ў рымскі сенат, упрошваючы дапамагчы неадкладна.
Але ў Рыме ніхто, апрача Катыліны і Юлія Цэзара, якія ведалі асабістыя якасці Спартака, не надавалі сур’ёзнага значэння гэтаму паўстанню. У дадатак Рым быў заняты ў той час значна болып сур’ёзнымі войнамі: у Іспаніі ўзняў паўстанне Серторый, разумны і мужны правадыр, якога не маглі зламаць ні храбрасць маладога Пампея, ні тактыка старога Метэла; на ўсходзе зноў выступіў супраць рымлян Мітрыдат. Консул Лукул, які рыхтаваўся да паходу супраць яго, бярог для гэтай мэты кожны легіён. Таму ён паслаў супраць гладыятараў трыбуна Клодыя Глабра толькі з шасцю кагортамі, гэта значыць менш як з трыма тысячамі легіянераў.
Спартак, які добра вывучыў страявы парадак грэчаскіх фаланг, фракійскай