Спартак
Рафаэла Джаваньёлі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 303с.
Мінск 1997
ты арганізаваў сваё войска па рымскаму ўзору, дык цяпер, калі гэтае войска вырасла да чатырох і за кароткі час вырасце да васьмі-дзесяці легіёнаў, было б карысным, каб і яго правадыр як консул у рымлян акружыў сябе штабам для падтрымання свайго аўтарытэта. Ад заўтрашняга дня табе патрэбны будуць ардынарцы, бо на фронце, дзе змагаецца войска з дваццаці тысяч чалавек, ты не абыдзешся без іх для перадачы тваіх загадаў начальнікам легіёнаў.
Спартак, у здзіўленні пазіраючы на яе, прашаптаў:
— Ты надзвычайная дзяўчына...
— Скажу так: у мяне гарачая і ўпартая душа мужчыны і слабое цела жанчыны. У мяне цвёрдае сэрца і дапытлівы розум. Я размаўляю на грэчаскай і лацінскай мовах. Я здолею зрабіць сур’ёзныя паслугі справе, якой я прынесла ў дар усе свае багацці — каля шасцісот талантаў — і якой ад гэтай хвіліны ўрачыста прысвячаю маё жыццё.
Павярнуўшыся да галоўнай лагернай вуліцы, яна прарэзліва свіснула, і зараз жа з’явіўся раб з канём, на спіне якога ляжалі два невялікія мяшкі. У іх змяшчалася золата Эўтыбіды.
Здзіўлены Спартак адказаў, што яе з радасцю прымуць у лагер гладыятараў, што ўвечары збярэцца штаб Саюза для абмеркавання пытання пра яе высакароднае ахвяраванне. Адносна ж просьбы быць залічанай у яго ардынарцы ён нічога не абяцаў.
Яшчэ раз падзякаваўшы Эўтыбідзе, ён развітаўся з ёю і вярнуўся ў палатку.
У гэты ж вечар Спартак склікаў штаб Саюза прыгнечаных. Было вырашана суму, прапанаваную ў дар грачанкай, прыняць і на гэтыя грошы заказаць зброю, шчыты і панцыры ў аружэйнікаў суседніх гарадоў. Грачанцы была нададзена гана-
ровая годнасць ардынарца, і ў гэтым чыне разам з іншымі дзевяццю юнакамі яе прыпісалі да галоўнай кватэры, якую палічылі неабходным стварыць пры вярхоўным правадыры. Дзвесце з шасцісот талантаў Эўтыбіды было вырашана скарыстаць на куплю коней для таго, каб павялічыць кавалерыю.
Частку сваіх войскаў пад камандай Крыса Спартак паставіў на адпачынак каля Нолы, дзе яны і зрабілі лагер. А сам з астатнімі легіёнамі разбіў у некалькіх сутычках нанава сфарміраваныя атрады Варынія і, нарэшце, сустрэўся з галоўнымі яго сіламі, падмацаванымі свежымі, прысланымі з Рыма часцямі. Каля горада Аквіна гладыятары нанеслі рымлянам поўнае паражэнне пасля доўгай і кровапралітнай бітвы. Варыній страшэнна змагаўся за гонар рымскага імені і доўгі час супраціўляўся. Ранены Спартаком, ён вымушаны быў пакінуць у руках ворага свайго каня і падзякаваць багоў за дзівоснае выратаванне жыцця. Больш чатырох тысяч рымлян загінула, а гладыятары заўладалі зброяй, абозамі і сцягамі непрыяцельскіх легіёнаў, захапілі таксама і ліктараў, якія, як было заведзена, ішлі наперадзе прэтара ў якасці яго ганаровай варты.
Раздзел XIV
У ЯКІМ РАСКАЗВАЕЦЦА ПРА РОЗНЫЯ ПАЧУЦЦІ I ПРА САМАЛЮБСТВА ЛІКТАРА СЕМПЛІЦЫЯНА
Пасля паражэння каля Аквіна Варыній сабраў рэшткі сваіх легіёнаў, каля дзесяці тысяч чалавек, і стаў лагерам у такім разліку, каб прыкрыць Апіеву дарогу.
Ён пачаў асцерагацца, што пракляты гладыятар, які перавярнуў усе правілы тактыкі, парушыў усе традыцыі ваеннага майстэрства, адважыцца рушыць свае бунтарскія легіёны на Рым.
Спартак, аднак, вельмі добра разумеў, што трыццаць тысяч гладыятараў не могуць рызыкаваць паходам на Рым. Патрэбна было клапаціцца пра далейшы рост і ўмацаванне арміі.
Пасля бліскучай перамогі пад Аквінам ён паслаў кур’ераў у лагер каля Нолы з весткай пра паражэнне Варынія, паставіў на адпачынак свае легіёны ў былым лагеры рымлян, перадаў камандаванне над імі Энамаю і ўзяў з яго клятву, што ён не рушыць з лагера, пакуль сам Спартак не вернецца. А другой гадзіне пасля поўначы Спартак на чале атрада з трохсот кавалерыстаў паімчаўся з мэтай, вядомай толькі яму аднаму.
Між тым у лагер каля Нолы штодня сыходзіліся рабы і гладыятары такімі натоўпамі, што Крыс змог сфарміраваць яшчэ тры легіёны па пяць тысяч чалавек. Новыя легіёны, выконваючы загад Спартака, штодня практыкаваліся па фехтаванню, праводзілі страявыя вучэнні і тактычныя манеўры з вялікай ахвотай і стараннасцю.
Усведамленне, што яны свабодныя, што яны — воіны святога сцяга, надавала салдатам пачуццё ўласнай годнасці; прага да помсты за перажытыя знявагі абуджала ў іх сэрцах жаданне рушыць на бой з прыгнятальнікамі.
Калі ў наланскі лагер прыйшла вестка пра перамогу пад Аквінам, радасць была аднадушная, шумная і гарачая. Па ўсім лагеры чуліся вясёлыя песні, урачыстыя воклічы і ажыўленыя размовы.
Спартак у гэты час на чале сваіх трохсот кавалерыстаў на ўвесь дух імчаўся ў напрамку да Рыма. He адважваючы-
ся ехаць удзень па Апіевай дарозе, Спартак рушыў толькі ноччу.
Удзень яны хаваліся або дзе-небудзь у лесе, або ў адасобленых вілах.
На трэці дзень апоўначы яны дасягнулі ваколіцы горада Тускулума. Спартак схаваў сваіх коннікаў у таемным і безапасным месцы і загадаў чакаць яго на працягу дваццаці чатырох гадзін.
У выпадку, калі ён не вернецца, ён загадаў ім варочацца без яго ў аквінскі лагер. А сам адзін накіраваўся конна па дарозе ў Тускулум.
За дзве мілі ад гэтага горада Спартак запытаўся у стрэчнага селяніна, дзе знаходзіцца віла Валерыі Месалы, удавы Сулы, і паімчаўся ў паказаным яму напрамку. Даехаўшы да вілы, ён злез з каня, апусціў на твар забрала і пазваніў ля варот.
Сонны вартаўнік не адразу адчыніў брамку і зусім не хацеў будзіць аканома дома. Калі, нарэшце, аканом з’явіўся, Спартак назваў сябе салдатам з арміі консула Лукула, які змагаўся тады ў Фракіі, і сказаў, што ён прывёз важныя навіны ад Валерыя Месалы, стрыечнага брата пані, які быў трыбунам у Лукула. Але аканом не згаджаўся турбаваць сярод ночы сваю пані. Тады Спартак вырашыў выкарыстаць ваенную хітрасць.
— Ну, так, добра, чалавек, ці разбіраеш ты па-грэчаску?
— Я не ведаю грэчаскіх літараў. Я дрэнна разбіраю нават лацінскія...
— Але, можа, сярод рабоў знойдзецца хоць адзін грэк, які здолее прачытаць рэкамендацыйнае пісьмо, з якім накіраваў мяне трыбун Месала да сваёй стрыечнай сястры?
Аканом дома з глыбокім уздыхам, сумна пакруціўшы галавою, адказаў:
— Усе рабы паўцякалі з гэтай вілы, грэкі і не грэкі, у лагер гладыятара... — I, пацішыўшы голас, дадаў: — Подлага гладыятара. Брыдкага і праклятага... Няхай спапяліць яго ўсевышні Юпітэр!
Тады Спартак напісаў на пакрытай воскам дошчачцы радкі з Гамера:
«Я здалёк прыйшоў, о жанчына, любая сэрцу, з тым, каб палка абняць твае, о царыца, калені».
Падаючы аканому дома дошчачку, ён сказаў:
— Загадай, каб гэтую дошчачку зараз жа перадалі служанцы тваёй пані, і няхай тая абудзіць яе неадкладна.
Запіска была нарэшце адпраўлена.
А мнімы салдат, чакаючы адказу, прадоўжыў размову з аканомам дома.
— Скажы мне, стары, што дрэннае зрабіў табе Спартак, за што ты так моцна яго ненавідзіш?
— Ты пытаешся, што ён мне зрабіў?
— Як я чуў, гэты махляр абвясціў свабоду для ўсіх рабоў. А ты таксама раб і па справядлівасці быў бы павінен спачуваць гэтаму круцялю, калі толькі ты не прыкідваешся!
— Я прыкідваюся? О, няхай Мінас будзе літасцівы да цябе ў дзень суда! Чаму ты думаеш, што я прыкідваюся? Mae два сыны ўцяклі ў лагер гладыятара, і ўжо тры месяцы я не маю ад іх вестак... і — хто ведае — ці жывыя яны...
I стары пачаў плакаць, расчуліўшы Спартака.
— Такім чынам, ты думаеш, што Спартак дрэнна робіць, жадаючы свабоды для рабоў? Ты думаеш, што дрэнна зрабілі твае сыны, пайшоўшы да яго?
— Клянуся ўсімі багамі, апекунамі Самніума! Вядома, дрэнная справа — паўстаць супраць Рыма. I пра якую свабоду гаворыць гэты дурны гладыятар? Я нарадзіўся вольным у гарах Самніума. Надышла грамадзянская вайна. Нашы правадыры крычалі: «Хочам набыць правы грамадзянства, якімі ўжо карыстаюцца жыхары Лацыума!» I мы паўсталі, мы змагаліся і рызыкавалі жыццём... А пасля я, вольны пастух Самніума, зрабіўся рабом сям’і Месалы. I яшчэ добра, што я трапіў да гэтага высакароднага і велікадушнага сямейства. I жонка вольнага самніта зрабілася таксама рабыняй і нарадзіла сыноў у рабстве. Вар’яцтва! Мары! Фантазія! I ў пагоні за імі дарэмна праліваецца кроў нашых сыноў. Што азначае для мяне, што рабы стануць свабоднымі, калі дзеля гэтага будуць забіты мае 'сыны? Што я зраблю з гэтай свабодай? Я буду свабодна праліваць слёзы! Дапусцім, што мае сыны не памерлі, усё ідзе вельмі добра і заўтра я і яны будзем свабоднымі! Ну, добра! А далей? Цяпер мы ў нашай дабрэйшай пані маем усё, што нам патрэбна, і нават болып — маем лішняе. Заўтра мы, свабодныя, пойдзем працаваць на чужых палях за нізкую аплату, на якую не здолеем набыць нават самага патрэбнага... Свабода памерці ад голаду! О, якія мы тады будзем шчаслівыя!
Гарачыя словы старога навялі Спартака на цяжкія і сумныя думкі.
Нарэшце, вярнуўшыся з дома, рабыня сказала, што пані прачнулася і хоча пабачыць ганца. 3 дрыжаннем сэрца пайшоў
з ёю Спартак. Рабыня правяла яго да габінета матроны. Спартак увайшоў, падняў забрала і ўпаў да ног Валерыі.
Без слоў, без крыку яна абняла рукамі яго шыю і доўгі час не магла адарвацца ад яго. Нарэшце, адвёўшы галаву, яна пачала глядзець у яго твар.
— Ты прыйшоў! Скажы мне, як ты трапіў сюды? Табе не пагражае тут небяспека? Можа ты вядзеш сваё войска на Рым? Калі скончыцца гэтая вайна, якая прымушае мяне дрыжэць штогадзінна? Ты здабудзеш свабоду і зможаш вярнуцца ў Фракію, у гэтую шчаслівую краіну, дзе калісьці жылі багі, і я магу пайсці разам з табою, не разлучаючыся больш?
Гладыятар тужліва ўсміхнуўся і, цалуючы яе, прамовіў:
— Доўгай і жорсткай будзе вайна... I я назаву сябе шчаслівым, калі мне пашанцуе ўвесці рабоў вольнымі ў іх родныя краіны... А каб устанавіць справядлівасць і роўнасць на свеце, патрэбна будзе вайна народаў, якія паўстануць не толькі супраць Рыма, уладара свету, але кожны народ пойдзе супраць ненасытных патрыцыяў, супраць прывілеяванай касты ва ўласнай краіне.
Вялікі смутак чуўся ў яго словах. Відаць, мала спадзяваўся ён убачыць вынік вялікай справы.
Пяшчотнай ласкай старалася Валерыя прагнаць смутак і клопат з яго твара.
Прынеслі маленькую Пастумію. Спартак залюбаваўся далікатнай прыгажосцю сваёй дачкі, яе вялікімі чорнымі вачыма, падобнымі на вочы Валерыі, і густою масай валасоў, светлых, як у яго. Хітры смех Пастуміі, яе забаўная балбатня і балаўнасць зрабілі Спартака зусім шчаслівым.
А час ішоў, даўно развіднелася і шпарка ў шчаслівым забыцці міналі гадзі