Спартак
Рафаэла Джаваньёлі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 303с.
Мінск 1997
ы дня.
Змрок пачаў ахутваць зямлю, і разам са святлом пачала знікаць радасць Спартака. Патрэбна было сказаць Валерыі, што ён можа застацца з ёю толькі на некалькі гадзін, што абавязак правадыра прымушае яго вярнуцца ў гэтую ж ноч да пакінутага войска. Але роспач, з якою яна сустрэла яго словы, прымусіла яго адкласці свой адыход.
Даўно аднеслі спаць Пастумію, а Спартак усё яшчэ не адважваўся пакінуць няшчасную жанчыну. Сярод пацалункаў і пяшчотнай ласкі ён гаварыў ёй словы пра надзею, смяяўся з яе прадчуванняў і страху, але ўсмешка яго была напружанай, а словы цяжка сыходзілі з вуснаў.
Нарэшце, вада, якая капала ў Шкляным шары клепсідры,
дайшла да шостай рысы, якая азначала шостую гадзіну ночы. Тады Спартак устаў з ложа, вырваўся з абдымкаў Валерыі, збіраючыся надзець латы, шлем і меч.
— He, Спартак, не ідзі, дзеля тваіх багоў! Справы гладыятараў ідуць добра... У іх храбрыя началыгікі... А ты... застанься... Маё бязмежнае каханне, мая найвялікшая адданасць напоўняць радасцю тваё жыццё.
— Валерыя, няўжо ты хочаш, каб я страціў свой гонар? Каб я здрадзіў тым, каго я сам заклікаў да зброі? He прымушай мяне зрабіцца пагарджаным. Пусці мяне... Я не магу, я павінен ехаць!..
Тады, не памятаючы сябе, Валерыя ўпала перад дзвярыма.
— Я болып не ўбачу цябе! He едзь сёння! Заклінаю цябе дзеля нашай дачкі! Ты паедзеш заўтра... на світанні... калі сонца ўзыдзе сярод пахучасці палеткаў, сярод вясёлага шчабятання птушак... пасля таго, калі ты абнімеш мяне... пасля таго, калі ты пацалуеш маленькую Пастумію... Вось я табе павешу на шыю ланцужок з медальёнам. У ім схаваны чорны завіток валасоў маці і светлы завіток дачкі.
Спартак схапіў медальён і паднёс да вуснаў.
— Насі яго пад латамі, пад тунікай, проста на грудзях.
Раптам звон зброі і гучныя галасы пачуліся на пляцоўцы перад домам.
Абое напружана прыслухаліся, стрымліваючы дыханне.
— Што здарылася?
— Напэўна, выявілі, што я тут, — адказаў Спартак, стараючыся вырвацца з рук Валерыі, якая яшчэ мацней абнімала яго.
— He выходзь... не ідзі... дзеля літасці да мяне!.. — ўсклікнула няшчасная жанчына.
— Ты хочаш, каб я жывым трапіў у рукі ворагаў? Ты хочаш бачыць мяне распятым на крыжы?
— Ах, не! Клянуся ўсімі багамі пекла!.. — I Валерыя, выпусціўшы з сваіх рук Спартака, падалася ў жаху назад.
Выцягнуўшы сваёй пяшчотнай рукою з ножан вялізны іспанскі меч, які вісеў на баку ў Спартака, яна падала яго гладыятару і сказала голасам, якому старалася надаць цвёрдасці і рашучасці:
— Ратуйся, калі можаш... а калі павінен памерці, дык памры з працятымі грудзьмі і з мячом у руцэ.
Спартак, схапіўшы меч, ступіў крок, каб пайсці.
— Спартак, бывай!
— Бывай! — адказаў ён, сціскаючы яе ў сваіх абдымках.
Але раптам губы Валерыі, якія прыхінуліся да губ Спартака, зрабіліся халоднымі, і рудыярый адчуў, што яе цела абвяла і бязвольна павісла на яго руках.
Кінуўшы на падлогу меч, Спартак падняў яе, паклаў на ложа і, апусціўшыся на калені, пачаў саграваць яе сваім дыханнем.
Але Валерыя не зварухнулася.
У гэтую хвіліну пачуўся стук у дзверы.
— Міласцівая Валерыя! Пані мая...
3 маланкавай хуткасцю Спартак падняў меч і падышоў да дзвярэй.
— Што здарылася?
— Пяцьдзесят конных салдат... сюды... з’явіліся, — сказаў, дрыжучы і заікаючыся, стары аканом дома, выпучыўшы вочы пры агні факела на Спартака. — Яны патрабуюць, каб ім вярнулі іх начальніка, і кажуць, што ты... Спартак.
— Ідзі і скажы: праз хвіліну я буду з імі.
I ён замкнуў дзверы перад носам аслупянелага ад здзіўлення старога. У апошні раз пацалаваўшы Валерыю, Спартак шпарка выйшаў з пакоя. На пляцоўцы перад домам стаялі пяцьдзесят кавалерыстаў яго атрада.
— Ну? — запытаўся ён строгім голасам. — Што вы тут робіце, чаго вы хочаце?
— Па загаду камандзіра Мамілія, — адказаў дэкурыён, — мы ехалі за табою зводдаля і асцерагаліся...
— На коней! — закрычаў Спартак.
Усе пяцьдзесят, схапіўшыся левай рукою за грывы, а правай абапёршыся аб спіны, у адзін момант ускочылі на коней, пакрытых цёмна-сінімі чапракамі.
У тыя часы яшчэ не ўжывалі ні страмён, ні сёдлаў.
— Прывядзіце майго каня, — загадаў Спартак старым рабам, якія стаялі з факеламі.
Ускочыўшы на каня, ён пад’ехаў да аканома дома.
— Як завуць тваіх сыноў?
— О, доблесны Спартак, — адказаў плаксіва стары, — не злуйся на іх за мае неабдуманыя словы...
— Рабская душа! — закрычаў абурана фракіец. — Няўжо ты мяне лічыш такім подлым і палахлівым? Я пытаюся, як завуць тваіх слаўных хлопчыкаў, бацькам якіх ты не варты быць, для таго, каб паклапаціцца пра іх.
— Даруй мне... доблесны Спартак! Аквілій і Ацылій іх імё-
ны... сыны Лібедзія... Вазьмі іх пад сваю апеку, вялікі правадыр, і няхай табе паспрыяюць багі і Юпітэр.
— У пекла нізкіх падлізнікаў! — закрычаў Спартак.
I, прышпорыўшы каня, крыкнуў кавалерыстам:
— Галопам!
Атрад на ўвесь дух паімчаўся па алеі і шпарка выехаў за агарожу вілы.
Спартак увесь час прышпорваў каня, нібы, пасоўваючыся з празмернай хуткасцю, ён мог уцячы ад пакутлівых клопатаў і пазбавіцца трывогі, якая разам з ім імчалася галопам.
Прыбыўшы ў Аквін і параіўшыся з Энамаем, Барторыксам і астатнімі камандзірамі, Спартак вырашыў ліквідаваць аквінскі лагер і на чале дваццаці тысяч гладыятараў накіраваўся ў Нолу, куды прыбыў пасля пяцідзённага паходу.
Урачыста і радасна дваццаць пяць тысяч гладыятараў, якія стаялі лагерам у Ноле, сустрэлі сваіх братоў, якія вярнуліся з Аквіна. На працягу трох дзён прадаўжаліся спевы, музыка, весялосць.
Савет вярхоўнага штаба Саюза прыгнечаных пастанавіў, каб гладыятарскія войскі перайшлі на зімовую стаянку, бо было відавочна, што з прычыны набліжэння перыяда дажджу і снегу Рым нічога не прадпрыме супраць іх.
Пабудавалі новы лагер, значна большы, добра ўмацаваны шырокім і глыбокім ровам і высокім валам. У гэтым лагеры размясцілася ўся армія.
Спартак задумаў па-новаму арганізаваць сваё войска такім чынам, каб германцы былі ўсе разам, каб разам былі галы, фракійцы, грэкі і самніты. Гэтая новая пабудова мела некаторыя невыгоды ў тым сэнсе, што магла выклікаць спрэчкі і зайздрасць паміж асобнымі легіёнамі; але затое кожны легіён зрабіўся непараўнальна больш моцным і цэлым, ахвотна падпарадкоўваўся свайму камандзіру той жа нацыянальнасці, якой былі салдаты.
За некалькі дзён Спартак з пяцідзесяці тысяч чалавек (да гэтай лічбы дайшла ўжо колькасць паўстаўшых) сфарміраваў дзесяць легіёнаў па пяць тысяч чалавек у кожным і падзяліў усё войска такім чынам: два першыя легіёны, якія складаліся з германцаў, пад камандай Вільміра і Мераведа, утварылі першы корпус пад начальствам Энамая; трэці, чацвёрты, пяты і шосты легіёны, набраныя з галаў, пад камандай Арторыкса, Барторыкса, Арвінія і Брэзавіра ўтварылі другі корпус з Крысам на чале; сёмы, складзены з грэкаў, меў за камандзіра
вельмі храбрага эпірота, якога звалі Фесалоніем; восьмым, у які былі залічаны гладыятары і пастухі з Самніума, камандаваў Рутылій, гладыятар з добраахвотнікаў; у дзевятым і дзесятым былі аб’яднаны фракійцы. Камандзірам аднаго з іх быў Месембрый, чалавек год пяцідзесяці, старанны выканаўца свайго абавязку, а другога — вельмі малады, але беззаветна храбры Артац.
Кавалерыю, якая налічвала да трох тысяч чалавек, Спартак падзяліў на шэсць звенняў і начальнікам яе прызначыў Мамілія.
Вярхоўным правадыром зноў быў абраны пад бурныя воклічы пяцідзесяці трох тысяч байцоў самы храбры і самы вопытны з іх — Спартак.
Закончыўшы перабудову легіёнаў, фракіец вырашыў зрабіць агляд войска, і, калі ён з’явіўся перад трыма карпусамі, апрануты ў скромныя даспехі, верхам на кані, без багатай вуздэчкі, без каштоўнага чапрака, аднадушны крык, падобны да грому, вырваўся з грудзей пяцідзесяці трох тысяч гладыятараў.
— Слава Спартаку!
I калі крыкі сціхлі і аркестры перасталі іграць песню свабоды, якая зрабілася баявым гімнам гладыятараў, Энамай верхам на вялізным гнядым кані спыніўся перад першым корпусам і гукнуў магутным голасам:
— Гладыятары! Выслухайце мяне!
У радах адразу сціхлі, і германец гаварыў далей:
— Калі наша войска сфарміравана па рымскаму ўзору, дык чаму наш вярхоўны правадыр не мае знакаў адрознення і пашаны, якія рымляне даюць консулам у іх войсках?
— Імператарскія знакі адрознення Спартаку! — закрычаў Крыс.
— Імператарскія знакі адрознення Спартаку! — паўтарылі, як адзін чалавек, пяцьдзесят тры тысячы гладыятараў.
Калі ўсе сціхлі, Спартак з пабляднеўшым ад хвалявання тварам падаў знак, што хоча гаварыць.
— Дзякуй вам, дарагія таварышы і браты, але я не хачу ніякага адрознення, ніякага ўшанавання, ніякіх прывілей. Мы падымаем мячы не для стварэння вярхоўнай улады, не для ўстанаўлення прывілей і адрозненняў, а для заваявання свабоды, правоў і роўнасці.
— Ты наш імператар, — усклікнуў Рутылій, — і такім цябе зрабілі твая мудрасць, твая мужнасць, твая доблесць і надзвычайныя якасці тваёй волі і розуму! Ты наш імператар, таму
што мы аднадушна і добраахвотна цябе такім абвясцілі! Калі не дзеля твайго гонару, дык дзеля нашай годнасці мы патрабуем, каб ты надзеў імператарскую мантыю і меў бы пры сабе ардынарцаў і каб наперадзе цябе ішлі ліктары.
— Мантыю Спартаку! Ардынарцаў і ліктараў! — аглушальна закрычалі легіёны.
I Крыс гукнуў на ўвесь дух:
— Няхай рымскія ліктары, узятыя Спартаком у палон пад Аквінам, ідуць наперадзе яго са сваімі фасцыямі!
Ад гэтай прамовы пачуліся крыкі і воплескі, такія магутныя і страшэнныя, што, здавалася, ад іх задрыжэла зямля.
Спартак, заўсёды скромны і аднолькавы як у дні няшчасця, так і ў дні сваіх бліскучых перамог, доўга працівіўся жаданню сваіх легіёнаў, але яму давялося падпарадкавацца, надзець сярэбраныя латы, загадзя заказаныя Крысам у Пампеі самаму вопытнаму майстру, шлем, таксама з серабра тонкай работы, і іспанскі меч з залатою рукаяццю. На плечы яму накінулі мантыю з танчэйшай ваўнянай матэрыі пурпуровага колеру, абшытую залатой палоскай на тры пальцы ўшыркі.
I вось Спартак з’явіўся ў імператарскіх знаках адрознення, верхам на сваім чорным кані, простая скураная збруя якога была заменена прыгожымі павадамі, сярэбранай вуздэчкай і на спіну якога быў накінут дзівосны блакітны чапрак з сярэбранай каймою; шумныя воплескі зашугалі рэхам, і пачуўся агульны крык:
— Прывет табе, Спартак, імператар!
Хутка з’явіліся ліктары прэтара Публ