Спартак  Рафаэла Джаваньёлі

Спартак

Рафаэла Джаваньёлі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 303с.
Мінск 1997
71.43 МБ
д свайго авангарда, што тут знаходзіцца войска Спартака.
Унікнуць бітвы было немагчыма.
He разгубіўшыся, Фурый спыніў свае калоны і загадаў велітам і прашчнікам зараз жа выстраіцца ў ланцуг, як мага больш расцягваючы свой фронт: ён баяўся, што праціўнік, які перавышаў яго па колькасці, можа абкружыць яго кагорты, якім ён загадаў заняць пазіцыю на ўзгорку, што падыходзіў да самай дарогі. Яны павінны былі выстраіцца ў баявую лінію, пакуль веліты і прашчнікі стрымліваюць першы націск гладыятараў.
Але не былі яшчэ закончаны гэтыя манеўры, як лёгкаўзброеныя веліты і прашчнікі Спартака рынуліся ўжо на фронт рымскіх прашчнікаў. Тыл, храбра абараняючыся, усё ж вымушан быў адысці да нізу ўзгорка пад націскам вялізнай колькасці праціўнікаў, і Фурый ледзь-ледзь мог разгарнуць свае чатыры кагорты ў баявую лінію. Трубы і букцыны затрубілі сігнал да атакі. Легіянеры пад камандай Фурыя з такой сілай наваліліся на велітаў Спартака, што тыя ў сваю чаргу павінны былі адступіць, кінуўшы апошнія дроцікі ў рымлян. Але ўжо ў гэты
час гладыятарскія кагорты з гучным крыкам «бара!» рынуліся на рымлян.
Хутка нічога не было чуваць, апрача аглушальнага звону шчытоў, лязгату мячоў і дзікіх крыкаў байцоў.
3 паўгадзіны біліся з аднолькавай адвагай; але рымлян было вельмі мала ў параўнанні з гладыятарамі, і яны не маглі доўга супраціўляцца шалёнаму націску апошніх. Хутка ад упартага праследавання, напору, ад удараў з усіх бакоў легіёны Фурыя пачалі паддавацца, і якраз у гэты момант выйшаў з засады Крыс з другім легіёнам. Рымляне, атакаваныя з флангаў і з тылу, кінуліся наўцёкі, але, сціснутыя ў гэтым кальцы мячоў, амаль усе, і адным з першых Фурый, загінулі ганаровай смерцю. He даўшы нават адпачыць сваім воінам, Спартак павёў іх супраць Варынія і праз некалькі дзён разбіў яго ў кровапралітнай бітве.
Болып дзвюх тысяч рымлян было забіта, болыпая частка раненых трапіла ў рукі пераможцаў, але Спартак, абяззброіўшы іх, адпусціў на волю: ён разумеў, што трымаць палонных у лагеры было рызыкоўна.
Публій Варыній уцёк у гарадок Аліфу, дзе і даведаўся пра поўны разгром свайго квестара. Ён сабраў за ноч колькі мог уцекачоў, вывеў рэшткі свайго войска з Кампанні і схаваўся ў Бавіянуме, адным з гарадоў Самніума.
Гэтыя дзве перамогі зрабілі імя Спартака такім грозным, што ён вырашыў выкарыстаць манеўр, з дапамогай якога спадзяваўся вызваліць з Капуі пяць тысяч гладыятараў, якія яшчэ засталіся ў школе Лентула Батыята.
Праз тры дні пасля бітвы з Варыніем Спартак на чале сваіх дзесяці тысяч салдат падышоў да сцен Капуі і праз пасланца патрабаваў ад прэфекта і сената, каб усе гладыятары школы Лентула былі выпушчаны з горада: у адваротным выпадку ён пагражаў узяць горад штурмам, аддаць грабяжу і агню і перарэзаць усіх грамадзян незалежна ад узросту і полу.
Мецый Лібеён з пакарэжаным ад страху тварам, заікаючыся, паведаміў сенату пра патрабаванне Спартака. Сенатары, якія дрыжэлі не менш за прзфекта, моўчкі паглядалі адзін на аднаго, і ні адзін не адважыўся гаварыць.
Выкарыстаўшы гэтую нерашучасць, ваенны трыбун, які камандаваў чатырма кагортамі, прысланымі ўжо некалькі месяцаў таму назад рымскім сенатам для абароны Капуі, папрасіў слова. Ён, адзіны, які не паддаўся паніцы, даводзіў, што заявы Спартака ёсць толькі дзёрзкія пагрозы, што гладыятар не можа
ўзяць горада. Капуя вельмі добра абаронена сваімі сценнымі ўмацаваннямі (гласісамі), каб войска, якое не мае скарпіёнаў, таранаў, катапульт, балістаў і сценных кос, магло ісці на штурм.
Але страх, які апанаваў капуанскіх сенатараў і ад якога ў першы момант словы застылі ў іх на вуснах, цяпер разварушыў іх, прымусіў усхапіцца са сваіх месцаў, нібы іх укусіў тарантул; і ўсе разам яны пачалі ў перапалоху крычаць, што трыбун звар’яцеў, што Нола была ўзята куды болып слабейшым атрадам гладыятараў усяго за дзве гадзіны, што ў ёй былі спалены ўсе дамы і выразаны ўсе жыхары, што яны для здавальнення ганарыстага капрызу трыбуна не хочуць быць пасечанымі, што высылка з горада пяці тысяч гладыятараў з’яўляецца мудрым мерапрыемствам, бо такім чынам будзе ўнікнута пастаянная небяспека паўстанняў і разні. Палахлівыя прамовы сенатараў знайшлі падтрымку ў народзе, які сабраўся на плошчы і які голасна патрабаваў, каб згадзіліся на прапанову Спартака і выратавалі гэтым горад.
У выніку патрабаванне Спартака было прынята амаль аднагалосна, і пяць тысяч гладыятараў, зачыненых у школе Лентула, былі выпушчаны з горада і прыйшлі да Спартака, што размясціўся лагерам паблізу Капуі. Гэтыя прыйшоўшыя былі прыняты з воклічамі радасці, неадкладна ўсе яны былі ўзброены і стварылі трэці легіён, камандаваць якім было даручана Барторыксу, перадаўшаму свае абавязкі начальніка конніцы Брэзавіру.
Між тым рымскі сенат паслаў Варынію восем кагорт, складзеных з ветэранаў, і даў яму паўнамоцтвы сабраць на месцы яшчэ шаснаццаць кагорт, каб ён мог скласці два легіёны, патрэбныя для сканчэння вайны з гладыятарамі.
Тым часам Спартак з-пад Капуі вярнуўся ў Нолу. Тут яго чакала некалькі прыемных сюрпрызаў. Самым прыемным было прыбыццё гладыятара Граніка, які прывёў з сабою больш пяці тысяч галаў, германцаў і фракійцаў са школ Равены. Цяпер войска гладыятараў, падзеленае на чатыры легіёны, дасягнула лічбы ў дваццаць тысяч чалавек. Другім сюрпрызам, не менш радасным для Спартака, была прысутнасць у лагеры яго сястры Мірзы, якой Валерыя дала свабоду, і гала Арторыкса, любімага сябра Спартака.
Мірза расказала Спартаку пра Валерыю. Матрона жыла цяпер у сваёй вясковай віле каля горада Тускулума. Яна вельмі сумавала, і толькі маленькая дачка, якая нарадзілася пасля
смерці Сулы і таму названая Пастуміяй (народжаная пасля), цешыла яе ў няспынным смутку і трывозе. Праслухаўшы гэты расказ, ён доўгі час хадзіў наўкола палаткі, каб схаваць слёзы, якія мімаволі цяклі з вачэй.
Аднойчы, калі Спартак размаўляў з сястрою, у палатку увайшоў начальнік яго варты і далажыў, што нейкі малады воін, які прыехаў з Рыма, хоча яго пабачыць.
Спартак выйшаў на прэторый. Палатка Спартака была пастаўлена на самым высокім месцы лагера, і перад ёю была зроблена прасторная пляцоўка — месца, якое рымляне называюць прэторыем, а за яго палаткай была другая палатка, дзе захоўваліся сцягі; каля яе стаялі на варце дзесяць салдат са сваім дэканам.
Хлопчык год чатырнаццаці ў зграбным, нават багатым узбраенні стаяў на прэторыі. Туніка, звязаная з маленькіх кольцаў бліскучага срэбра, спускалася амаль да кален яго гібкай і тонкай постаці. Гэты панцыр апяразваўся скураным паяском, які быў упрыгожаны срэбрам і ўсыпаны залатымі цвічкамі.
Ногі былі ў жалезных латах, завязаных ззаду скуранымі рамянямі; правая рука была пакрыта нарукаўнікам, таксама жалезным; на левай вісеў маленькі круглы лёгкі шчыт з бронзы, на выгнутай паверхні якога былі надзіва ўмела вычаканены фігуры і ўзоры. 3 правага пляча на левы бок звешваўся замест перавязі доўгі залаты ланцуг, на якім вісеў невялікі лёгкі меч. Маленькі сярэбраны шлем, на заднім баку якога замест нашлемніка ўздымалася залатая змейка, пакрываў галаву хлопчыка, з-пад шлема выбіваліся завіткі найтанчэйшых рыжых валасоў, што аздаблялі прыгожы твар, зусім дзіцячы і белы, як алебастр. Вялікія вочы міндалепадобнай формы, колеру марской вады ярка паблісквалі і надавалі гэтаму жаночаму твару выгляд смеласці і рашучасці.
Спартак здзіўлена паглядзеў на хлопчыка і сказаў:
— Дык гэта ты хочаш мяне бачыць? Хто ты? Што табе патрэбна?
Твар хлопчыка пачырванеў, пасля пабляднеў.
— Так, Спартак, я. Хіба ты мяне не пазнаеш?
Спартак углядаўся ў гэтыя дзівосныя рысы твару, дарэмна стараючыся штосьці прыпомніць.
— Сапраўды... мне здаецца, я цябе бачыў, але дзе?.. Калі? Ты рымлянін?
Хлопчык адмоўна пакруціў галавою і ўсміхнуўся:
— Твая памяць не такая моцная, як твая рука, доблесны Спартак.
Ад гэтай усмешкі нібы маланкай асвятлілася памяць фракійца.
— Ці можа гэтае быць? Клянуся Юпітэрам Алімпійцам!.. Гэта ты, Эўтыбіда?
— Так, я Эўтыбіда, — адказваў мнімы хлопчык. Перад Спартаком сапраўды стаяла грачанка ў адзенні воіна. — Хіба я не была рабыняй? Хіба я не страціла бацькаўшчыну? He была даведзена да стану нізкай куртызанкі?
Гэтыя словы дзяўчына вымаўляла са стрыманым гневам.
— Я разумею цябе... — сказаў Спартак. Ён падумаў пра сваю сястру.
На момант ён змоўк, а пасля ўзняў галаву і, глыбока і гучна ўздыхнуўшы, дадаў:
— Але ты — жанчына... са слабымі мускуламі... якая прызвычаілася да выгодаў... да асалод пяшчотнага жыцця. Што ты хочаш тут рабіць?
— Ах! — усклікнула з гневам дзяўчына. —Ах! Няхай Апалон Дэльфійскі прасвятліць яго розум... Ён нічога не цяміць!.. Клянуся помслівымі фурыямі... Я хачу адпомсціць за майго бацьку, за маіх братоў, за маю падняволеную радзіму, за маё юнацтва, за мой гонар, затаптаны ў гразь, за маё жыццё, асуджанае на вечную ганьбу! I ты ў мяне пытаешся, што я хачу рабіць у гэтым лагеры!
Палкая энергія, якая прагучала ў гэтых словах, расчуліла Спартака. Ён працягнуў грачанцы руку і сказаў:
— Няхай будзе так... Аставайся ў лагеры; удзельнічай у нашых паходах, калі ты можаш маршыраваць, змагайся разам з намі, калі ты ўмееш змагацца...
— Я магу рабіць усё, што я хачу, — сказала Эўтыбіда і сутаргава паціснула працягнутую ёй руку.
Але гэты дотык нібы адабраў у яе ўсю энергію. Яна ўздрыганулася, пабляднела і адчула, што ў яе падгінаюцца калені. Спартак схапіў яе другую руку, каб падтрымаць яе і не даць паваліцца.
— Што з табою? — запытаў ён спагадліва.
— Я хачу цалаваць твае слаўныя рукі, — прашаптала яна, нахіляючыся да рук гладыятара і раз за разам цалуючы іх.
Спартак шпарка выхапіў рукі і строга сказаў:
— Дзякуй табе, храбрая дзяўчына, за дапамогу справе прыгнечаных, дзякуй табе за праяўленае захапленне. Але тыя,
якія хочуць выкараніць рабства, павінны пачаць са знішчэння рабскіх прывычак...
Эўтыбіда засаромелася і апусціла галаву.
Спартак дзелавым тонам запытаўся ў яе:
— Да якой часці нашага войска ты хацела б прыпісацца?
— Ад таго дня, калі ты ўзняў сцяг паўстання, я ад рання да вечара вучылася фехтаваць і сядзець на кані... У мяне тры выдатныя скакуны, — сказала, супакойваючыся, куртызанка. Яна ўзняла, нарэшце, позірк на Спартака і запыталася: — Ты хочаш мець мяне пры сабе за твайго ардынарца?
— У мяне няма ардынарцаў, — адказаў правадыр гладыятараў.
— Аднак, калі