Спартак
Рафаэла Джаваньёлі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 303с.
Мінск 1997
міліцыі, войск Мітрыдата і рымскіх легіёнаў, у радах якіх ён змагаўся, пераканаўся ў перавагах рымскай тактыкі і баявога строю рымскага легіёна. Ён вырашыў арганізаваць войска па рымскаму ўзору. Ён заказаў у Пампеі значок для першага гладыятарскага легіёна— кап’ё, на вастрыі якога замест рымскага арла была змешчана чырвоная шапка, якою звычайна пан пакрываў галаву раба, калі хацеў даць яму волю. Пад шапкай ён загадаў прымацаваць бронзавы вобразатвор кошкі — самай вольналюбівай з жывёлін. Кожная цэнтурыя таксама атрымала свой значок — дзве бронзавыя
рукі, злучаныя разам над такою ж чырвонай шапкай — сімвалам вызвалення.
Першы свой легіён Спартак падзяліў на дзве кагорты па пяцьсот чалавек у кожнай, а кожную кагорту на пяць маніпул па сто чалавек. На кожных дзесяць чалавек ён прызначыў дэкана, а на кожную маніпулу — двух цэнтурыёнаў, ніжэйшага і вышэйшага.
Па такому ўзору павінны былі строіцца і наступныя легіёны гладыятарскага войска.
Спартак не сумняваўся, што да яго прыйдуць усе гладыятары Італіі, і пад яго камандай будзе шмат легіёнаў.
Усведамляючы, што ён гаспадар на Везувіі і на суседніх раўнінах, Спартак штодня прымушаў свае атрады падоўгу практыкавацца ў тактычных манеўрах: разгортваць рады, змыкаць, сыходзіцца ў вызначаным пункце, рабіць абыходны рух, паварочвацца направа і налева, строіцца ў калону і ў тры баявыя лініі і з трэцяй, перайшоўшы цераз другую, заняць месца ў першай лініі і г. д. 3 труб і букцын, адабраных у легіянераў Сервіліяна, Спартак арганізаваў невялікі духавы аркестр, які вучыўся іграць ранішнюю пабудку, збор і сігналы ў атаку.
Дзякуючы дысцыпліне, уведзенай у гладыятарскім легіёне, Спартак за кароткі час заваяваў прыхільнасць усіх навакольных пастухоў. Ужо за дзень да прыбыцця Клодыя ён ведаў не толькі пра яго набліжэнне, але і пра колькасць яго войска і зразумеў, што з тысяча двумастамі чалавек нельга выступіць у адкрытым полі супраць трох тысяч рымскіх легіянераў. Спартак адступіў у свой лагер на Везувій і тут чакаў атакі непрыяцеля.
Упэўніўшыся ў тым, што гладыятары знаходзяцца ў сваім лагеры, Клодый, які добра ведаў гэтую мясцовасць, пацёр сабе рукі і ўсклікнуў са здаволенай усмешкай:
— Мыш у пастцы! Праз пяць дзён яны будуць у нашых руках.
Задумаўшы ўзяць гладыятараў голадам, ён падзяліў сваё войска на дзве часткі: тысячу чалавек пакінуў на шырокай консульскай дарозе ля нізу гары пад камандай цэнтурыёна Марка Валерыя Месалы Нігра, а сам павёў астатнія чатыры кагорты ў ropy па дарозе на Везувій, аж да таго месца, дзе пачыналіся лясы і знаёмая ўжо нам звілістая сцежка. Тут ён загадаў паставіць лагер. Потым ён загадаў Валерыю Месале абысці нізам гары і спыніцца ў лагеры на супрацьлеглым схіле Везувія, на дарозе, якая вяла да горада Нолы.
На другі дзень досвіткам Спартак, абыходзячы як звычайна пляцоўку, убачыў атрад Месалы, які размясціўся пад скаламі, што выступалі ў бок Нолы. Западозрыўшы штосьці нядобрае, ён, заклікаўшы да зброі дзве маніпулы, стаў на чале іх і спусціўся па сцежцы, якая вяла да Пампеі. Але не паспеў ён прайсці і дзвюх міль, як убачыў лагер Клодыя Глабра ва ўсёй сваёй грознай магутнасці.
Спартак вярнуўся на пляцоўку і паклікаў да сябе Энамая, Барторыкса і самых праніклівых і адважных камандзіраў. Ён расказаў пра крайнюю небяспеку іх становішча і запытаўся, што рабіць. Энамай, натхняючыся нецярплівай сваёю мужнасцю, закрычаў:
— Клянуся эрыніямі! Што іншае нам застаецца зрабіць, калі не кінуцца з лютасцю дзікіх звяроў на адзін або другі рымскі лагер і тысячы памерці, а двумстам выратавацца?!
— У першы момант і я так падумаў, — адказваў яму Спартак. — Але ці зразумеў ты, што абодва лагеры ворагаў заперлі нам выхад на адкрытае месца, што ні з аднаго, ні з другога боку мы не зможам разгарнуць нашы сілы больш, як на дзесяць радоў? Чым жа нам дапаможа тое, што нас тысяча дзвесце, калі мы здолеем біцца не больш як па дваццаць чалавек?
Энамай апусціў галаву. Іншыя стаялі маўклівыя і прыгнечаныя.
— Прадуктаў у нас ёсць толькі на пяць або на шэсць дзён, — гаварыў далей Спартак, — ну... а пасля? Урэшце, абыдзем пляцоўку яшчэ раз, паглядзім, ці няма спосабу выйсці з гэтай магілы.
I разам з таварышамі Спартак пачаў абыходзіць лагер.
Калі начальнікі гладыятараў дайшлі да абрывістых скал з боку Сарэнта, яны спыніліся ля краю пляцоўкі, каб на вока вымераць глыбіню прорвы. I ўсе адвялі позіркі ў жаху перад гэтай страшэннай безданню.
— Тут, — заўважыў адзін, — толькі каменні могуць дасягнуць дна.
Непадалёк ад начальнікаў пятнаццаць-дваццаць гладыятараў-галаў, седзячы на зямлі, спляталі вельмі ўмела шчыты з тоўстых лазовых дубцоў, пакрываючы іх зверху кавалкамі цвёрдай скуры. Позірк Спартака механічна спыніўся на гэтай рабоце. Адзін з галаў сказаў яму ўсміхаючыся:
— Як бачыш, шчытоў з метала і скуры ў нас у лагеры не больш сямісот, і вось мы хочам зрабіць для ўсіх астатніх такія
плеценыя шчыты са скураным верхам, на колькі ў нас хопіць скуры.
— Гез і Тэтуан вас шчодра ўзнагародзяць у будучым жыцці! — усклікнуў Спартак, расчулены такімі клопатамі.
Нагнуўшыся, ён набраў у жменю лазовых дубцоў, гнуткіх і моцных. Раптам твар яго пасвятлеў і ён усклікнуў:
— Клянуся Юпітэрам найдабрэйшым! Мы выратаваны!.. Бачыце вы гэтыя дубцы? Мы зробім з іх лесвіцу! Калі яе прымацаваць да гэтай скалы, дык можна спусціцца ўніз, на дно прорвы, і адтуль праз цясніну выйсці на адкрытае месца, зайсці ў тыл рымлянам і наладзіць ім добрую бойню.
Усмешка недаверлівасці з’явілася на тварах камандзіраў. Энамай, круцячы галавою, сказаў:
— Спартак, ты трызніш!
— Лесвіцу на восемсот або дзевяцьсот футаў у даўжыню? — запытаўся Барторыкс.
— Хто вельмі жадае, для таго няма немагчымага. Нас тысяча дзвесце чалавек. За тры гадзіны мы спляцём гэтую лесвіцу.
I ён зараз жа загадаў, каб чатыры маніпулы ўзброеных сякерамі гладыятараў неадкладна накіраваліся ў суседнія лясы высякаць лазовыя дубцы. Сабралі ўсе вяроўкі і рамяні і размясцілі ўсіх астатніх гладыятараў на пляцоўцы ў два рады.
Менш як праз гадзіну пасланыя ў лес легіёны вярнуліся з вялізнымі бярэмамі лазняку. Спартак першы пачаў звязваць дубцы. Хутка адны рыхтавалі, другія вязалі, трэція складвалі гатовыя звенні.
За дзве гадзіны да заходу сонца лесвіца даўжынёю амаль на дзевяцьсот футаў была гатова. Спартак сам агледзеў і абмацаў кожную яе частку. Тады да аднаго канца лесвіцы прывязалі два вялізныя камяні і асцярожна пачалі спускаць яе гэтым канцом у прорву.
Каменні, прывязаныя да лесвіцы, былі цяжэйшыя за самага цяжкага з гладыятараў — Энамая. Калі яны дасягнулі дна прорвы, лесвіца, прымацаваная зверху, перастала гойдацца, астоялася моцна і нерухома.
Энамай, самы цяжкі, першым распачаў небяспечны спуск. Перад спускам германец жартам сказаў:
— Клянуся ўсеведаннем і ўсёмагутнасцю Ватана, нават самая лёгкая з валькірый не адчувала б выгады ў час такога падарожжа.
3 гэтым жартам яго гіганцкая постаць знікла між скал.
Спартак, нахіліўшыся да прорвы, сачыў за ім і ўздрыгваў ад кожнага пагойдвання, ад кожнага дрыжэння лесвіцы. Яго твар збялеў. Здавалася, што ўсё яго жыццё вісела на гэтых хісткіх лазовых дубцах. Гладыятары, стоўпіўшыся ля краю абрыва, напружана сачылі за падобным на хвалі рухам лесвіцы. Мінула тры мінуты, якія здаваліся трыма вякамі. Нарэшце пагойдванні спыніліся. Пачуўся глухі голас:
— Ціха! Увага!
Гэта быў умоўны сігнал. Энамай спусціўся на дно прорвы. Усе ўздыхнулі з вялікай палёгкай.
Тады з ліхаманкавай нецярплівасцю і з вялікай асцярогай гладыятары пачалі спускацца адзін за адным.
Трыццаць шэсць гадзін прадаўжаўся гэты спуск, і толькі досвіткам другога дня ўсе апынуліся ўнізе на раўніне.
Зброю спусцілі вязанкамі на вяроўцы. Апошнімі апынуліся ўнізе Спартак і Барторыкс. Гладыятары з шумнай радасцю абступілі Спартака, але ён сказаў, каб яны сціхлі, і загадаў да надыходу ночы хавацца ў лесе. Калі сцямнелася, Спартак падзяліў свой легіён на два роўных атрады і адзін з іх, пад камандай Энамая, накіраваў да лагера Клодыя Глабра, а сам на чале другога рушыў туды, дзе стаяў са сваімі кагортамі Месала.
Ціха набліжаўся атрад Спартака да рымскага лагера. Нарэшце яны падышлі так блізка, што вартавы пачуў тупат іх крокаў.
— Хто ідзе? — закрычаў легіянер і, не атрымаўшы адказу, падаў сігнал трывогі.
Але гладыятары бягом спусціліся ў роў, падняліся па другім яго схіле і з нечуванай шпаркасцю ўзабраліся на насып. Спартак пранізаў вартавога сваім мячом.
Рымскі лагер умомант запоўніўся крыкамі, праклёнамі, упрошваннем, панікай, перапалохамі і смерцю. Гэта была не бітва, а бойня. За паўгадзіны больш чатырохсот легіянераў развіталіся з жыццём. Астатнія кінуліся наўцёкі.
Энамай, напаўшы на лагер Клодыя Глабра, таксама меў поўную перамогу менш як за гадзіну і так напалохаў рэшткі рымскага войска, што яны ў паніцы рынуліся наўцёкі.
Так дзякуючы праніклівасці Спартака тысяча гладыятараў перамаглі тры тысячы рымлян, трэцяя частка якіх загінула, a зброя, значкі, маёмасць і абодва лагеры дасталіся гладыятарам.
Праз дзень пазней абодва атрады злучыліся ў лагеры Клодыя Глабра.
Успамінаючы жарт Глабра: «мыш у пастцы», гладыятары склалі вясёлую песню:
Жыў кот калісьці строгі, Мыпіэй лютэйшы вораг. Хацеў ён мыш спаймаць. Ён спячым прытварыўся, Над норкай прытаіўся, Пачаў мышэй чакаць.
Ды вораг хітры, лоўкі, Ён з і этай мышалоўкі Кату на спіну — скок! Кот думаў аб пабсдзе I аб смачным абедзе I вось яму урок.
Вяроўку мыш дастала, Званочак прывязала На хвост кату хутчэй... Звініць званок жахліва, А кот жа палахліва Уцёк пад смех мышэй.
Між тым у Капуі з школы Лентула Батыята гладыятары ўцякалі натоўпамі. Штодня, нават штогадзіну прыходзілі ў лагер на Везувій сотні новых барацьбітоў, і на працягу дваццаці дзён пасля перамогі Спартака над Клодыем Глабрам іх з’явілася больш чатырох тысяч.
Паражэнне Глабра выклікала ў Рыме некаторы шум: сенату і рымскаму народу здавалася ганебным, што пераможцаў свету разбіў «натоўп самых подлых гладыятараў».
«Самыя подлыя» між тым з’явіліся аднойчы каля сцен Нолы, багатага і шматлюднага горада, патрабавалі вольнага ўваходу, абяцаючы паважаць жыццё і маёмасць гараджан.
Грамадзяне Нолы сабраліся на форум і пасля доўгага абмеркавання вырашыл