• Газеты, часопісы і г.д.
  • Спартак  Рафаэла Джаваньёлі

    Спартак

    Рафаэла Джаваньёлі

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 303с.
    Мінск 1997
    71.43 МБ
    -насам, — дадаў пасол.
    — Добра, — сказаў Спартак і звярнуўся да дэкана: — Завядзіце світу пасла ў суседнюю палатку, здыміце павязкі з вачэй і дайце ім падмацавацца.
    Калі дэкан і гладыятары адвялі спадарожнікаў пасла, Спартак падышоў да апошняга, зняў павязку з яго вачэй і сказаў:
    — Садзіся. Ты можаш цяпер бесперашкодна глядзець на лагер пагараджаных гладыятараў. — I ён зноў сеў, не зводзячы позірку з патрыцыя: што пасол быў паз'рыцыем, відаць было па пурпуровай паласе, якою была абшыта яго тога.
    Гэта быў чалавек год пяцідзесяці, высокага росту, грузны і нават тлусты, з сівымі, коратка абстрыжанымі валасамі, з высакароднымі і выразнымі рысамі твару: асанка ў яго была поўная велічнасці, нават фанабэрыстасці, захаванай пад далікатнай ветлівасцю.
    — Дык садзіся. Гэта лаўка — не курульнае крэсла, да якога ты прызвычаіўся, але на ёй будзе ўсё-такі лепш, чым на нагах.
    — Дзякуй табе, Спартак, — адказаў патрыцый, разглядаючы правадыра гладыятараў. Пасля ён скіраваў свой позірк на вялізны лагер, які з верху прэторыя быў відаць, як на далоні. — Клянуся дванаццаццю багамі Згоды, я не бачыў такога выдатнага лагера. Толькі лагер Кая Марыя пад Акве Секстыле змог бы з ім параўнацца!
    — Што ты, — з горкай іроніяй сказаў Спартак, — гэта ж быў рымскі лагер, а мы — подлыя гладыятары.
    — He спрачацца з табою, не выказваць да цябе пагарду і не наклікаць на сябе пагарду прыйшоў я сюды, — з пачуццём уласнай вартасці сказаў рымлянін. — Пакінь сваю іронію, Спартак, я зусім шчыра захоплены вашым лагерам.
    I ён зноў доўгі час пазіраў наўкола вачыма спрактыкаванага старога салдата.
    — Клянуся Геркулесам, Спартак, ты народжаны не для таго, каб быць гладыятарам.
    — Hi я, ні шэсцьдзесят тысяч няшчасных, якіх ты бачыш у гэтым лагеры, ні мільёны людзей, якіх вы заняволілі, не былі народжаны для таго, каб быць рабамі да сябе падобных.
    — Рабы заўсёды былі, — запярэчыў пасол, — ад таго дня, калі адзін чалавек замахнуўся жалезам на другога. Чалавек чалавеку воўк. Павер мне, Спартак, твая мара — мара высакароднай душы, але мара неажыццявімая. Закон чалавечай натуры — каб былі паны і слугі. Так заўсёды было і так заўсёды будзе.
    — He, не заўсёды была гэтая розніца! — усклікнуў Спартак. — Яна з’явілася ад таго дня, калі чалавек, народжаны для земляробства, кінуў апрацоўваць зямлю сваёй радзімы і гэтым
    здабываць сабе харчаванне, ад таго дня, калі справядлівасць, што бытавала сярод земляробаў, адышла з палёў, якія былі апошнім яе прытулкам, і схавалася на Алімп, калі ўзніклі няўмерныя апетыты, нястрымныя жаданні, раскоша, куцяжы, сваркі, вайна і ганебныя пабоішчы...
    — Значыць, ты хочаш вярнуць людзей да іх першабытнага стану? А ці здолееш?.. Калі б з табою аб’яднаўся сам рымскі сенат, дык і тады ты не ўбачыў бы пераможнага завяршэння справы, якую ты задумаў. Адны толькі багі маглі б змяніць натуру чалавека.
    Спартак не адказваў. Нарэшце, ён запытаўся ў рымляніна: — Чаго ты прыйшоў сюды?
    Патрыцый схамянуўся.
    — Я, Кай Руф Рала, з саслоўя коннікаў, прыйшоў да цябе ў якасці пасла ад консула Марка Цярэнція Варона Лукула з двума даручэннямі.
    На твары Спартака мільганула лёгкая ўсмешка.
    — Першае?
    — Прапанаваць табе адпусціць за выкуп — пра суму мы дамовімся — рымлян, якіх ты ўзяў у палон у часе апошняй бітвы.
    — А другое?
    Пасол, здавалася, збянтэжыўся; ён адкрыў рот, каб адказаць, але ў нерашучасці спыніўся і, нарэшце, сказаў:
    — Адкажы мне раней на першую прапанову.
    — Я вам вярну чатыры тысячы палонных за дзесяць тысяч іспанскіх мячоў, дзесяць тысяч шчытоў, дзесяць тысяч панцыраў і сто тысяч дроцікаў, зробленых вашымі лепшымі майстрамі.
    — Як гэта?— запытаўся з абурэннем здзіўлены Кай Руф Рала. — Ты патрабуеш, каб мы самі забяспечылі цябе зброяй, якой ты будзеш прадаўжаць ваяваць з намі?
    — Так, і патрабую, каб гэта зброя была вышэйшай якасці і каб на працягу дваццаці дзёп яна была дастаўлена ў мой лагер.
    — He, — адказаў з гневам пасол, — пакінь сабе нашых салдат, але зброі ты не атрымаеш. Мы, рымляне, ад Атылія Рэгула навучыліся ніколі не рабіць таго, што можа быць шкодным для радзімы і карысным для ворага.
    — Вельмі добра, — спакойна сказаў Спартак, — праз дваццаць дзён гэтая зброя павінна быць у мяне.
    — Клянуся Юпітэрам! — усклікнуў з дрэнна захаваным шаленствам Руф Рала. — Хіба ты не разумееш, што я табе
    кажу? Ты не атрымаеш зброі, паўтараю: не атрымаеш! Пакінь у сябе палонных.
    — Добра, гэта мы пабачым. Скажы мне цяпер пра другую прапанову консула Варона Лукула.
    I ён зноў насмешліва ўсміхнуўся.
    Рымлянін пачаў спакойна, лагодным і амаль ліслівым голасам:
    — Консул даручыў мне прапанаваць табе спыніць ваенныя дзеянні.
    — Oro! А на якіх умовах?
    — Ты кахаеш рымлянку славутага роду, удаву Сулы, і яна кахае цябе, і сенат, каб унікнуць ганьбы, якую яна можа наклікаць на сябе гэтым каханнем, гатовы сам прасіць Валерыю быць тваёю жонкай; пасля жаніцьбы на любімай жанчыне консул Варон Лукул прапануе табе на выбар два шляхі: калі цябе цягне воінская слава, ты пойдзеш у якасці квестара пад камандай Пампея ў Іспанію; калі ты хочаш спакою і хатняй утульнасці, цябе пашлюць прэфектам у адзін з гарадоў Афрыкі, які ты сам выбераш. Пры гэтым ты зможаш атрымаць маленькую Пастумію, плод твайго злачыннага кахання з жонкай Сулы; у адваротным выпадку дзяўчынка будзе перададзена апекунам Фауста і Фаусты — іншых дзяцей дыктатара, і ты страціш не толькі ўсякае права на яе, але нават і надзею калінебудзь абняць яе.
    Спартак падняўся і, выпрастаўшыся, запытаўся спакойна ціхім голасам:
    — А мае таварышы?
    — Рабы павінны вярнуцца ў свае казармы, гладыятары — у свае школы.
    — I... — сказаў, павольна адчаканьваючы словы, Спартак, — і... ўсё скончана?
    — Сенат усё забудзе і ўсім даруе.
    — Дзякуй! Які ён добры, які літасцівы, які высакародны, гэты сенат!
    — A то што? — сказаў фанабэрыста Руф Рала. — Сенат павінен быў загадаць распяць усіх узбунтаваўшыхся рабоў, а ён замест гэтага ім даруе — хіба гэтага недастаткова?
    — Нават залішне! Сенат даруе ўзброенаму ворагу, і пры тым пераможцу... Сапраўды, ніколі не было прыкладу такога велікадушша! А калі гладыятары не захочуць разысціся, нягледзячы на мае ўгаворы і парады?
    — Тады... — нерашуча сказаў рымскі патрыцый, апусціў-
    шы позірк і цярэбячы рукамі край тогі, — тады... такому спрактыкаванаму палкаводцу, як ты... які робіць урэшце толькі добрае для гэтых няшчасных... не можа не здарыцца... заўсёды здарыцца выпадак павесці войска... у цяжкае месца...
    — Дзе консул Марк Цярэнцій Варон Лукул, — сказаў Спартак, пабляднеўшы ад гневу, як мярцвяк, — будзе чакаць яго са сваімі легіёнамі, абкружыць іх, і здача рабоў будзе з'ады няўхільнай і адбудзецца без шуму. А консул можа нават прыпісаць сабе гонар лёгкай перамогі, хіба не праўда?
    Рымлянін яшчэ ніжэй апусціў галаву і маўчаў.
    — Хіба не праўда? — закрычаў Спартак грымотным голасам, які прымусіў уздрыгануцца рымляніна.
    Пасол зірнуў на Спартака, але такі гнеў палаў у вачах фракійца, што рымлянін мімаволі адступіў на крок.
    — Клянуся ўсімі багамі Алімпа! Падзякуй багам, тваім заступнікам, што пагарджаны і нікчэмны гладыятар умее паважаць міжнароднае права і гнеў не можа зацямніць мой розум і я не забываюся, што ты прыйшоў сюды як пасол... Подлы і каварны, як твой сенат, ты прыйшоў прапанаваць мне зрабіць здрадніцтва, самае агіднае і самае ганебнае. Ты стараўся падкупіць чалавека, закаханага, бацьку, для таго каб падманам дамагчыся перамогі там, дзе не можаш заваяваць яе сілай зброі.
    — Эй, варвар! — усклікнуў абураны Руф Рала. — Здаецца, ты забываешся, з кім размаўляеш!
    — He, Марк Цярэнцій Варон Лукул, такі ж несумленны, як і пагарджаны консул Рыма, гэта ты забыўся, дзе ты знаходзішся і з кім гаворыш! А ты думаў, што я цябе не пазнаў? Ты прыйшоў сюды пад ілжывым прозвішчам, крадком, каб паспрабаваць падкупіць маё сэрца, якое ты мераў на свой узор, і лічыў мяне здольным на подласць, на якую ты здольны сам, самы злачынны чалавек... Ідзі... варочайся ў Рым... Збяры новыя легіёны і прыходзь змагацца ў адкрытым полі; там, калі ты адважышся стаць тварам у твар са мною, як ты стаіш зараз, там я дам табе адказ, варты тваіх гнюсных прапаноў.
    — Дык ты спадзяешся, няшчасны вар’ят, — сказаў з незахаванай пагардай консул Варон Лукул, — што ты зможаш яшчэ доўгі час трымацца супраць нашых легіёнаў? Ты пацяшаеш сябе надзеяй мець канчатковую перамогу над магутным і шчаслівым Рымам...
    — Я спадзяюся адвесці на іх родныя землі гэтую масу няшчасных рабоў, і там, у нашых краінах, я спадзяюся ўзняць
    супраць вас паўстанне ўсіх прыгнечаных вамі народаў і пакончыць з вашым гнюсным і беззаконным панаваннем.
    I загадным жэстам рукі ён загадаў консулу пайсці.
    Велічна захінуўся ў сваю тогу Варон Лукул і сказаў:
    — Мы пабачымся на полі бітвы.
    — Няхай дазволяць багі... Але я гэтаму не веру.
    Консул ужо адыходзіў, як раптам Спартак зноў паклікаў яго:
    — Паслухай, рымскі консул... 3 тае прычыны, што нямногія мае салдаты, якія трапілі ў вашы рукі як палонныя, былі распяты, і я бачу, што ў адносінах да нас, гладыятараў, вы, рымляне, не прызнаеце міжнароднага права, дык я цябе папярэджваю: калі на працягу дваццаці дзён мне не даставяць сюды, у мой лагер, зброі і даспехаў, якіх я патрабую, чатыры тысячы вашых салдат, узятых ў палон, будуць таксама распяты.
    — Як! Ты адважышся? — Консул пабляднеў ад гневу.
    — Усё дазваляецца супраць такога народу, як вы, у якіх няма нічога святога і якія нічога не паважаюць... 3 вамі — ганьба за ганьбу, забойства за забойства, бойня за бойню... Ідзі!
    На вокліч Спартака з’явіліся дэкан і гладыятары. Ён загадаў правесці рымскага пасла і яго слуг да варот лагера. Пасля ён выклікаў да сябе Крыса, Граніка і Энамая і расказаў ім пра наведванне лагера консулам Цярэнціем Варонам Лукулам і аб прапановах, якія той зрабіў, за выключэннем той часткі, што тычылася яго кахання да Валерыі.
    Усе тры начальнікі горача ўхвалілі высакародныя паводзіны Спартака і пайшлі ў захапленні да свайго доблеснага друга і вярхоўнага правадыра.
    Спартак вярнуўся ў палатку, калі ўжо надышла ноч і, пагутарыўшы з Мірзай, якая, заўважыўшы, што ён расстроены, пачала абыходзіцца з ім пяшчотна, увайшоў у сваё аддзяленне, дзе знаходзілася яго пасцель з свежага сена, пакрытага авечымі скурамі.
    Ён доўгі час не мог заснуць, варочаўся з боку на бок, стагнаў, уздыхаў і за