• Газеты, часопісы і г.д.
  • Спартак  Рафаэла Джаваньёлі

    Спартак

    Рафаэла Джаваньёлі

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 303с.
    Мінск 1997
    71.43 МБ
    публіцы пад шалёны смех натоўпа.
    У гэты час коннік, які збіраў грошы для фокусніка, падаў яму капялюш, амаль поўны дробных манет. Арторыкс пераклаў іх у скураную сумку, што вісела ў яго на поясе, і падзякаваў патрыцыю.
    Але калі гал збіраўся яшчэ раз прымусіць сваіх жывёлін кінуць косці, увага натоўпа раптоўна была прыцягнута гучнымі воклічамі: кампанія мімаў і камедыянтаў у жахлівых масках, скачучы і танцуючы пад гукі флейт і кіфар, у суправаджэнні вялізнага натоўпу пасоўвалася да курыі Карынскай.
    Хутка ўсе, што акружалі фокусніка, рушылі насустрач маскам, і гал застаўся адзін на плошчы. Тады ён сабраў свае прылады, узяў у руку малпу, паклікаў сабаку і ўвайшоў у тракцір, непадалёку ад курыі.
    Тым часам акторы, падняўшыся на ступенькі курыі, пачалі паказваць пантаміму пад выбухі смеху і гучныя крыкі натоўпу.
    Арторыкс, скарыстаўшы зручны момант, выйшаў з тракціра і паціху пачаў прабірацца праз натоўп. Праз чвэртку гадзіны яму пашанцавала трапіць на вуліцу, якая вяла да Вялікага цырка.
    Пакуль ён ідзе па гэтай вуліцы, поўнай святочнага натоўпу і вясёлага шуму, растлумачым коратка, як і чаму Арторыкс пад выглядам фокусніка прыбыў у Рым.
    На другі ж дзень пасля забойства няшчаснага Рутылія атрад гладыятарскай конніцы, які прабраўся ў пошуках фуража аж да Барыума, даведаўся пра таемнае здарэнне напярэдадні на Гнацкай дарозе, дзе непадалёку адзін ад аднаго былі знойдзены трупы двух невядомых людзей, — адзін, як відаць, заможны землеўласнік, другі адпушчанік.
    Кавалерысты, вельмі здзівіўшыся, пазналі ў адным з трупаў храбрага Рутылія, пераапранутага — яны не маглі зразумець навошта — за апулійскага землеўласніка. Яны паведамілі пра гэта Спартаку, які пачаў падазраваць, што нейкі здраднік хаваецца, як відаць, у самым лагеры і дзейнічае супраць яго планаў. Але ён не мог дакладна высветліць, ці трапіў Рутылій у пастаўленую для яго пастку або загінуў у выніку выпадковай сваркі.
    Пасля ганаровага і ўрачыстага пахавання, якое было наладжана загінуўшаму, трэба было падумаць пра другога пасланца ў Рым да Катыліны. Спартак вырашыў, што для выбару чалавека няма патрэбы склікаць ваенны савет, і даручыў гэтую далікатную справу, без нічыйго ведама, самаму дарагому для сябе чалавеку — Арторыксу.
    Арторыкс, рыхтуючыся да такой справы, адшукаў сапраўднага фокусніка і пад вялікім сакрэтам у сваёй палатцы навучыўся розным штукам, якія пасля ён паказваў на плошчы ў Рыме.
    Накіроўваючыся да Вялікага цырка, Арторыкс хутка дайшоў да курыі Саліярскай; там вакол сталоў, сярод ажыўленых крыкаў, вясёлых воклічаў і няспыннага шуму сядзела шмат людзей рознага саслоўя і багацця, занятых ядою.
    Улюбёным пачастункам у часе сатурналій была свініна, з якой гатаваліся розныя стравы.
    — Дык няхай жыве Сатурн! — крычаў нейкі раб — кападакіец велізарнага росту, ля якога апынуўся Арторыкс. — Няхай жыве Сатурн і выдатныя сасіскі, згатаваныя тракціршчыкам Курыёнам, ні з кім непараўнальным у прыгатаванні яды з свініны!
    — О, няхай вызваляць багі ад таго, каб я выхваляўся гэтым! — адказаў Курыён, чалавек нізенькага росту, тлусты і круглы. Ён ставіў у гэты час на стол вялікую талерку з гарачымі сасіскамі. — Але я магу на ўвесь голас сказаць, што такіх сасісак, вымя і вантробаў, якія падаюцца ў мяне, не знойдзецца на стале ў Лукула і Марка Краса, клянуся чорнымі валасамі Юноны, заступніцы майго дома!
    — Jo bona saturnalia! Няхай жывуць вясёлыя сатурналіі! — зароў у адказ ап’янелы раб, які згуртоўваў усіх сабутыльнікаў за сталом. — Няхай зробяць вышэйшыя багі так, каб вярнулася царства Сатурна і знік з зямлі ўсякі след рабства!
    — Але тады ты не еў бы гэтых выдатных сасісак Курыёна і не піў бы гэтага выдатнага цэкубскага.
    — Ну дык што ж? — закрычаў абурана кападакіец. — Хіба неабходны для жыцця сасіскі і віно? Хіба мала вады ў крыніцах маіх родных гор, каб суняць смагу вольнага чалавека?
    — Вада добрая для мыцця і купання, — запярэчыў другі раб, — але, каб суняць смагу, я аддаю перавагу віну.
    — I дубцам турэмшчыка! — дадаў кападакіец. — О, Finesift, о, выраджаны афінянін, як цябе прынізіла працяглае рабства!
    Арторыкс прыпыніўся выпіць шклянку тускуланскага віна і ўважліва ўслухоўваўся ў гутарку.
    — Ого!.. — усклікнуў адзін грамадзянін, звяртаючыся да кападакійца, — мілейшы, мне здаецца, што, прыкрываючыся сатурналіямі, ты праводзіш прапаганду рэвалюцыі сярод рабоў на карысць Спартака.
    — Да Эрэба подлага гладыятара! — закрычаў адзін патрыцый, пачуўшы гэтае імя.
    — Няхай ён будзе пракляты! — закрычала яшчэ шэсць-сем чалавек, што сядзелі за сталом кападакійца.
    — Ах, доблесныя, ах, храбрэйшыя людзі! — сказаў са спакойнай іроніяй кападакіец. — He кідайце попусту вашыя дроцікі; подлы гладыятар далёка адсюль.
    — Клянуся багамі, заступнікамі Рыма! Гэты подлы раб адважваецца зневажаць нас, рымскіх грамадзян, абараняючы гнюснейшага варвара.
    — Цішэй, не гарачыцеся, я нікога не зневажаю, і менш за ўсё вас, славутыя патрыцыі і грамадзяне, адзін з якіх у дадатак мой пан. Я не пайду, як не пайшоў да гэтага часу, за Спартаком; у канчатковую перамогу яго справы я не веру: супраць яго — шчасце гэтага горада, любімага багамі. Але я не лічу сябе абавязаным ненавідзець і праклінаць яго, як гэта робіце вы, за тое, што ён хоча заваяваць свабоду сабе і сваім таварышам і мужна змагаецца супраць рымскіх легіёнаў. Я так кажу, карыстаючыся тою свабодай дзеяння і слова, якая даецца нам, рабам, у гэтыя тры дні абрадамі сатурналій.
    Пачуліся гучныя няўхвальныя воклічы, і грамадзянін, які быў якраз уладаром кападакійца, усклікнуў у страшэнным гневе:
    — Ну, клянуся белымі павязкамі багіні Дзявочнасці, што за гаворку мне даводзіцца слухаць! Ты менш бы мяне зняважыў, дзёрзкі раб, каб выказаў пагарду да мяне, да жонкі і да гонару майго дома! Прасі, прасі тваіх багоў, каб я не прыпомніў гэтых тваіх шалёных слоў пасля сканчэння сатурналій!
    — Абараняць гладыятара!
    — Хваліць яго подлыя справы!
    — Выхваляць гнюснейшага разбойніка!
    — Клянуся Геркулесам! Якая дзёрзкасць!..
    — Ды яшчэ сёння, якраз сёння, калі мы яшчэ мацней адчуваем пагібельную шкоду яго паўстання! — усклікнуў уласнік кападакійца. — Сёння, калі па яго віне ў Рыме няма нават ста,
    нават дзесяці гладыятараў, каб зарэзаць іх у цырку ў гонар бога Сатурна!
    «Якое няшчасце!» — падумаў Арторыкс, які папіваў сваё тускуланскае маленькімі глыткамі.
    — А між тым ёсць старадаўні звычай, які заўсёды свята захоўваўся, — сказаў патрыцый, — каб Сатурну прыносіліся ў ахвяру людзі, бо Сатурн па паходжанню бажаство пекла. I, клянуся ўсімі багамі, добры Сатурн атрымае свае чалавечыя ахвяры! Я першы падам прыклад і перадам жрацам аднаго раба, каб яго закалолі на алтары бога, і знойдуцца набожныя людзі ў Рыме, якія зробяць, як і я.
    — Так! Гэта добра! — усклікнуў сумным голасам уладар кападакійца. — Але хто нам дасць любімае відовішча — бой гладыятараў?
    — Хто нам гэтае дасць? — паўтарылі многія сумна.
    Арторыкс закрыў твар рукамі ад пачуцця сораму, якое апанавала яго ад таго, што і ён належыць да чалавечага роду.
    — Гэтае нам дадуць нашы доблесныя консулы Гелій Публікола і Кней Карнелій Лентул Кладыян, якія абодва пойдуць увесну супраць гладыятараў з двума арміямі па трыццаць тысяч салдат у кожнай, — сказаў патрыцый. — I мы ўбачым, клянуся Геркулесам-пераможцам, ці здолее гэты варвар, грабежнік скаціны, аказаць супраціўленне консульскім легіёнам, іх дапаможным часцям і саюзнікам!
    — Як быццам легіёны, якія ён разбіў каля Фондзі, — іранічна заўважыў кападакіец, — не былі консульскімі легіёнамі.
    — О! Паміж прэтарскім войскам і двума консульскімі ёсць розніца, якой ты, варвар, не можаш зразумець! Клянуся цудоўнымі мячамі бога Марса, гладыятары будуць хутка разгромлены, і ўсе, якія трапяць у нашы турмы, пойдуць тысячамі ў цырк! Як я прагну з асалодай задаволіцца пакутамі ад сканання гэтых разбойнікаў!
    Арторыкс дрыжэў ад гневу. «Добра, што я даведаўся пра гэтае», — падумаў ён.
    Заплаціўшы за выпітае віно, ён выбраўся са сваёй жывёлай з натоўпу і накіраваўся да Палаціна, дзе знаходзіўся дом Катыліны.
    У порціку гэтага дома піравала мноства кліентаў, адпушчанікаў і рабоў Катыліны, аб’ядаючыся і абапіваючыся. З’яўленне фокусніка выклікала шалёныя воплескі, і ён павінен быў зараз жа паўтарыць перад гэтым натоўпам п’яніц прад-
    стаўленне, якім ён тры гадзіны таму назад забаўляў народ у Карынскай курыі.
    Пакуль адзін з гасцей Катыліны, абыходзячы прысутных, збіраў плату для яго, Арторыкс падышоў да аканома дома і запытаўся, дзе яго пан.
    Аканом паглядзеў на фокусніка няўважлівым позіркам і пагардліва адказаў:
    — Майго пана няма дома. Калі хочаш пабачыць Катыліну, спусціся да форума, там ты яго, напэўна, знойдзеш...
    Як толькі Арторыксу ўдалося пазбавіцца ад новых паклоннікаў яго майстэрства, ён сышоў з Палаціна і паспешна рушыў на форум.
    Тут цісканіна была асабліва моцная. Утварыўся сапраўдны кругазварот людскіх натоўпаў. Адны ішлі ў храм Сатурна, другія варочаліся адтуль.
    Наперадзе кожнай групы выступалі мімы, трубачы, песняры і цытрысты; усе спявалі гімны ў гонар вялікага бацькі Сатурна, і усе, як апантаныя, выгуквалі яго імя.
    Гэты аглушальны шум яшчэ больш узмацняўся крыкамі тысяч прадаўцоў цацак і яды, безліччу мімаў, паяцаў і разносчыкаў.
    Ледзь пасоўваючыся ў суцэльнай масе народу, Арторыкс прабіваўся да храма. Яго сабака, які бег побач, час ад часу вішчэў ад болю. Няшчасная жывёліна прабіралася спрытна і асцярожна, але ў натоўпе ёй увесь час наступалі то на адну, то на другую лапу.
    За некалькі крокаў перад Арторыксам ішлі двое юнакоў і стары. Па адзенні старога, хоць яно было пышяае і дарагое, Арторыкс адразу пазнаў міма. На безбародым твары яго, зрэзаным маршчынамі, якія былі дрэнна захаваны пад грымам, адлюстроўваліся ўсе гнюсныя і нізкія страсці. Двое юнакоў, якія ішлі побач міма, належалі да класа патрыцыяў — гэта было відаць па іх туніках, абшытых пурпурам. На бледным твары аднаго відаць была меланхолія, твар другога выяўляў цвёрдую волю.
    Стары быў Метробій, юнакі — Ціт Лукрэцый Кар і Кай Лонгін Касій.
    — Клянуся славай майго няўміручага друга Луцыя Карнелія Сулы, — гаварыў камедыянт сваім спадарожнікам, прадаўжаючы гутарку, — я даўно не бачыў жанчын, прыгажэйшых за гэтую Клодыю.
    — Якая яна чароўна прыгожая! Я, здаецца, закахаўся! — сказаў Касій.
    — Ты