Спартак
Рафаэла Джаваньёлі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 303с.
Мінск 1997
Гэта быў Метробій.
Метробій, не бачачы больш перад сабою Арторыкса, спыніўся і, азірнуўшыся, запытаўся ў самога сябе:
— Куды гэта ён знік?
— Вось я, шаноўны Метробій, — сказаў, выходзячы з-за сваёй засады, Арторыкс.
Метробій адступіў ўбок, дзе нізкая сцяна да паловы чалавечага росту адгароджвала вуліцу ад ракі, і сказаў ліслівым голасам:
— А, дык гэта сапраўды ты, мілы гладыятар... Я цябе пазнаў і пайшоў дагнаць цябе. Мы пазнаёміліся з табою на куманскай віле Сулы... Я хачу, каб ты са мною паабедаў... Вып’ем добрага фалернскага віна...
— На абед у Мамертынскую турму хацеў бы ты павесці мяне, стары здраднік, — ціха прамовіў Арторыкс, набліжаючыся да камедыянта.
— Зусім не! Што выдумаў! Няхай Юпітэр заб’е мяне сваёю маланкай, калі я не хачу пачаставаць цябе найлепшым фалернскім... — Метробій, кажучы гэта, патроху адступаўся назад.
— He, мутнай вады жоўтага Тыбра нап’ешся ты, подлы п’яніца, сёння ўвечары! — I, адкінуўшы драбіны і вяроўку, спусціўшы на зямлю малпу, ён рынуўся да старога камедыянта.
— Каравул! Дапамажыце! Сябры! Ён мяне забівае... Дапамажыце!.. Сюды бяжыце! — крычаў камедыянт, уцякаючы, але Арторыкс, з кінжалам у зубах, дагнаў яго і схапіў моцнымі рукамі за горла.
— А! На абед, які ты мне прапанаваў, ты запрасіў яшчэ і сяброў!
Сапраўды, у канцы вуліцы паказаўся асветлены факеламі натоўп рабоў і кліентаў з дома, адкуль нядаўна ўцёк Арторыкс, пасланы, як патрабаваў Метробій, па слядах гладыятара.
Тады Арторыкс ударыў некалькі разоў Метробія кінжалам у грудзі і сказаў:
— Яны не паспеюць выратаваць цябе і схапіць мяне... агідны нягоднік. — Падняўшы паўмёртвага ўжо міма абодвума рукамі, ён кінуў яго ў раку. — Гэта будзе, стары п’яніца, першая і апошняя вада, якую ты вып’еш...
Пачуўся ўсплёск вады і крык Метробія, які знік у брудных хвалях.
Гладыятар скінуў плашч і, схапіўшы Эндыміёна, кінуў яго ў раку, а пасля, ускочыўшы на сцяну, сам скочыў у ваду.
— Ратуйце! Паміраю!.. — яшчэ раз пачуўся крык Метробія.
Тыя, што беглі на дапамогу, дабраліся да месца, дзе адбылася крывавая драма, пачалі кідацца туды і сюды ўздоўж сцяны. Усе крычалі, але ніхто нічога не рабіў, каб выратаваць камедыянта.
Арторыкс плыў наперарэз ракі па дыяганалі, накіроўваючыся да другога берага.
Пакуль на беразе пракліналі яго і аплаквалі смерць Метробія, ён шчасліва дабраўся да другога берага і знік у змроку, які ўсё больш гусцеў над Вечным горадам.
Раздзел XVIII
КОНСУЛЫ НА ВАЙНЕ. БІТВА ПАД КАМЕРЫНАМ. СМЕРЦЬ ЭНАМАЯ
Пасля таго калі знікла ўсякая надзея мець за правадыра Луцыя Сергія Катыліну, гладыятары прынялі прапанову Спартака: у бліжэйшую вясну рушыць у напрамку да Альп, пасля пераходу цераз Альпы войска паўстаўшых распусціць, кожнаму вярнуцца ў сваю краіну, дзе старацца ўзняць насельніцтва супраць рымлян. Празорлівы Спартак разумеў, што зацяжная вайна з Рымам у Італіі не можа закончыцца інакш як поўнай перамогай квірытаў.
Таму ў канцы лютага 682 года Спартак рушыў з Апуліі з дванаццаццю легіёнамі па пяць тысяч чалавек у кожным, з пяццю тысячамі велітаў і васьмю тысячамі кавалерыстаў — агулам больш як з сямюдзесяццю тысячамі салдат, выдатна абучаных і вельмі добра ўзброеных. Ён вёў армію ў кірунку Самніума, трымаючыся бліжэй да мора.
Пасля дзесяцідзённага паходу фракіец даведаўся, што консул Лентул Кладыян арганізоўвае ў Умбрыі армію прыблізна ў трыццаць тысяч чалавек, каб адрэзаць яму дарогу да ракі Падуса (По), у той час як з тылу рушыць з Лацыума другі консул, Гелій Публікола, з такімі ж сіламі, каб не даць яму магчымасці вярнуцца ў Апулію.
Сапраўды, сенат, які ўжо не толькі саромеўся гэтай вайны, але і разумеў усю яе небяспеку, паслаў супраць Спартака як у вельмі цяжкі паход абодвух консулаў і даў у іх карыстанне дзве вялізныя арміі з даручэннем раз і назаўсёды пакончыць з гладыятарамі.
Аднак вопыт гэтай вайны і паражэнні, панесеныя прэтарам Варыніем, квестарам Касініем і самім Орэстам, нічому не навучылі ні Лентула, ні Гелія, якія не падумалі пра сумесныя дзеянні супраць Спартака і ці то з прычыны ўзаемнага саперніцтва і ад імкнення кожнага да славы, ці то з прычыны прынятага імі няправільнага тактычнага плана выступілі кожны паасобку са сваёй арміяй.
Спартак вырашыў раней напасці на Гелія, які павінен быў
выйсці яму насустрач з Лацыума; але ад рабоў з навакольных гарадоў, якія не мелі мужнасці ўцячы ў лагер гладыятараў і дапамагалі ім сваім шпіянажам, ён даведаўся, што Гелій усё яшчэ знаходзіцца ў горадзе Анагіі, чакаючы сваю кавалерыю, і не кранецца адтуль раней чым праз пятнаццаць дзён.
Тады правадыр гладыятараў вырашыў ісці наперад, спадзеючыся сустрэць Лентула, які пасоўваўся з Умбрыі, і разбіць яго, пасля чаго ён мог бы вярнуцца крыху назад і разграміць Гелія або зусім абысціся без бітвы з ім і накіравацца проста да Альпаў.
Дайшоўшы да Аскулума і атрымаўшы весткі пра набліжэнне Лентула, Спартак размясціў лагер на выгаднай пазіцыі і, значна ўмацаваўшы яе, пачаў чакаць тут консула.
У гэтыя дні Спартак вырашыў выклікаць і рашуча пагаварыць з Энамаем, які ад таго часу, калі Эўтыбіда была прыкамандзіравана да яго ў якасці ардынарца, стаў хмурны, узлаваны і трымаўся задзірыста ў адносінах да Спартака.
Як сумленны і высакародны чалавек Спартак нават не падумаў, што ў незразумелых паводзінах германца магла адыгрываць якую-небудзь ролю Эўтыбіда. Эўтыбіда старанна ўнікала сустрэчы з вярхоўным правадыром і дамаглася таго, што ён амаль забыўся пра яе.
Спартак загадаў аднаму з ардынарцаў выклікаць Энамая. Ардынарац сустрэў Энамая па дарозе.
Германец сам ішоў да правадыра і ўвайшоў у палатку насуплены. Ён спыніўся перад Спартаком і сказаў:
— Вітаю цябе, вярхоўны правадыр гладыятараў! Мне трэба з табою пагаварыць і...
— I мне з табою, — перапыніў яго Спартак, устаўшы і падаўшы знак ардынарцу выйсці.
— Я рад, што ты прыйшоў, брат мой Энамай. Гавары, што ты хацеў мне сказаць.
— Я хацеў... — пачаў грозным тонам, але апускаючы позірк, германец. — Мне абрыдзела, і я стаміўся быць забаўкай тваіх капрызаў. Лепш мне быць рабом у рымлян... Я хачу змагацца і не хачу нікому служыць.
— Але няхай дапамогуць табе багі! Што гэта за мае капрызы, і калі я спрабаваў зрабіць сабе цацку з цябе або з каго-небудзь іншага?
— Я не кажу гэтага... — Энамай зноў апусціў позірк і загаварыў далей з відавочным замяшаннем. — Я не ведаю, ці ты... але я ведаю, што ўрэшце я чалавек...
— Вядома, і сумленны і мужны, якім ты быў у мінулым і якім можаш быць надалей, — сказаў Спартак, дапытліва і пільна пазіраючы ў вочы Энамаю. — Але адкуль гэтыя няўцямныя, незразумелыя адносіны да мяне? Чым я цябе зняважыў? Чым я правініўся перад табою асабіста або перад нашай агульнай справай, якой я цалкам аддаў сваё жыццё?
— Зняважыў... сказаць праўду... ты мяне не зняважыў... ты ні ў чым не вінаваты перад нашай справай... наадварот, здольны правадыр, ты гэтае давёў, урэшце... мне няма за што скардзіцца на цябе...
Так адказаў Энамай, гаворка якога, раней панурая і дзёрзкая, зрабілася паступова мяккай і пакорлівай і закончылася дружалюбным тонам.
— Дык чаму ты так змяніўся? Чаму ў цябе такая злосць? Хіба мяне абралі за вярхоўнага правадыра не супраць майго жадання? Хіба я не трымаўся з усімі маімі таварышамі і асабліва з табою заўсёды, як брат, як сябар і як паплечнік?
Так сказаў Спартак з жалем і смуткам.
— He, Спартак, не глядзі так на мяне, — адказаў Энамай, ледзь стрымліваючы хваляванне. — Я не меў намер сказаць...
— Калі я дамагаўся рашэння вярнуцца ў нашыя краіны, дык таму, што пасля доўгай і сталай развагі я ўбачыў, што, змагаючыся ў Італіі, мы не здолеем перамагчы Рым. Рым! Заваяваць Рым і знішчыць яго магутнасць, хіба ты не ведаеш, што ад гэтай думкі мацней б’ецца сэрца ў мяне ў грудзях? Хіба ты не разумееш, што гэтая думка мучыць мяне ў часе сну і парушае спакой маіх начэй? Быць больш вялікім, чым Пір і Анібал! Дамагчыся таго, чаго не ўдалося зрабіць гэтым слаўным палкаводцам! Але Рым, на які нападаюць у Італіі, — гэта Антэй; павалены на зямлю Геркулесам, ён падымаецца зноў яшчэ больш моцным, чым раней. Пасля разгрому аднаго войска Рым за некалькі дзён выставіць другое, за другім — трэцяе і пад канец пашле войска ў шэсцьдзесят-семдзесят легіёнаў, якое зусім знішчыць нас. Каб перамагчы Антэя, магутны Геркулес больш не кідаў яго на зямлю, а задушыў ў сваіх магутных руках. Каб перамагчы Рым, мы павінны ўзняць усе прыгнечаныя ім народы, абкружыць Рымскую імперыю, рушыць з усіх бакоў супраць Італіі і, усё больш звужваючы наша кольца вакол сцен Сэрвія Тулія, уварвацца ў колькасці шасцісот-сямісот тысяч, задушыць назаўсёды гэты адзначаны лёсам народ і гэты крывавы горад. Вось адзіны спосаб перамагчы Рым, вось адзіны шлях да знішчэння яго ўлады. Калі гэта не
ўдасца нам, дык будзе зроблена нашымі ўнукамі, праўнукамі, але толькі такім чынам. Усякая іншая вайна — бескарысная. Мітрыдат будзе разбіты, як быў разбіты Анібал; народы Рэйна, парфяне будуць разгромлены, як былі разгромлены карфагеняне, іберыйцы, грэкі. Нішто, апрача аднадушнага саюза ўсіх прыгнечаных супраць адзінага прыгнятальніка, ле зможа даць перамогу над гэтым гіганцкім спрутам, які працягвае павольна, паступова, але няўхільна свае страшэнныя шчупальцы па ўсёй зямлі!
Спартак гаварыў натхнёна і палка. Энамай, які па сутнасці быў сумленным і шчырым чалавекам і ў глыбіні душы быў адданы Спартаку, адчуваў, як пад уплывам гэтай прамовы згасае ў яго сэрцы гнеў, запалены бясчэснымі хітрыкамі Эўты-біды. I, калі Спартак скончыў, ён прамовіў у захапленні:
— Даруй мне, Спартак, ты не чалавек, ты паўбог!
— He, я самы шчаслівы з людзей, бо ў табе я зноў знаходжу брата! — усклікнуў расчулены фракіец, абдымаючы Энамая.
I, пагутарьіўшы па-сяброўску, абодва накіраваліся да палатак германцаў.
Па дарозе яны сустрэлі Арторыкса, якога за тры дні да гэтага правадыр гладыятараў паслаў на разведку, каб атрымаць весткі пра войскі Гелія.
— Прывет табе, Спартак! — сказаў ён. — Да Гелія прыйшла ўжо частка яго конніцы, і ён рушыў у дарогу. Ён нападзе на нас сама пазней праз пяць дзён.
Абменьваючыся думкамі пра будучую бітву, Спартак увайшоў у палатку Эламая.
Энамай пасадзіў Спартака за стол разам са сваімі ардыларцамі. Сярод іх н