Спартак
Рафаэла Джаваньёлі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 303с.
Мінск 1997
снуў вельмі позна, забыўшыся патушыць лямпу.
Ён спаў гадзіны дзве і ў сне сціскаў дадзены яму Валерыяй медальён, што заўсёды насіў на шыі, як раптам быў абуджаны пацалункам. Ён прачнуўся, сеў на пасцелі і ўсклікнуў:
— Хто гэта? Хто тут? — I ён убачыў Эўтыбіду, якая стаяла на каленях перад яго ложкам і, склаўшы ўпрашалыіа свае маленькія рукі, шаптала:
— Пашкадуй мяне, пашкадуй, Спартак, я паміраю ад кахання...
— Эўтыбіда? Ты тут? Якім чынам?
— Ужо столькі начэй я хаваюся ў гэтым кутку, чакаю, пакуль ты заснеш, станаўлюся на калені каля тваёй пасцелі, пазіраю на твой твар і ціха плачу. Я цябе абажаю, Спартак, як абажаюць багоў. Вось пяць ужо доўгіх год, як я цябе кахаю безнадзейна, як звар’яцелая. Адрынутая табою, я дарэмна стараюся пазбыцца твайго вобраза ў маім сэрцы... Я шукала душэўнага спакою, выехала з Рыма, дзе я цябе ўведала, але ў Грэцыі ты быў перад маімі вачыма, як у Рыме; і нават выгляд роднай зямлі, успаміны пра маю нявінную юнасць, гукі роднай мовы — нішто не магло прымусіць маё сэрца забыцца на цябе... Я кахаю цябе так, што ніякія словы не могуць выказаць... Злітуйся нада мною... не адштурхвай мяне, не праганяй мяне! Я буду тваёй служанкай, тваёй рабыняй; калі ты яшчэ раз адвернешся ад мяне з пагардай, ты зробіш мяне здольнай да ўсяго, да самых дзікіх і несумленных учынкаў.
Так упрошвала Эўтыбіда, пакрываючы рукі Спартака гарачымі пацалункамі. Спартак усё мацней сціскаў медальён з завітком валасоў Валерыі. Нарэшце, ён далікатна адвёў сваю руку ад Эўтыбіды і амаль з бацькоўскай дабратою сказаў:
— Супакойся... шалёная ты дзяўчына... Я кахаю другую жанчыну, яна мяне зрабіла бацькам, а ты ведаеш, што ў Спартака толькі адна вера. Ён аддаў сваё жыццё справе прыгнечаных і памрэ за яе. I ён ніколі не пакахае другую... Кінь зусім думаць пра мяне і кінь гаварыць пра немагчымае каханне...
— Клянуся эрыніямі! — усклікнула глухім голасам Эўтыбіда. — Валерыя, праклятая Валерыя!.. Яна адрывае цябе ад маіх пяшчот...
— Дзяўчына! — твар Спартака пацямнеў і зрабіўся грозным. — Ідзі з маёй палаткі. Заўтра ты пойдзеш у штаб Энамая, ты больш не лічышся маім ардынарцам.
Куртызанка з апушчанай галавою, кусаючы рукі, каб заглушыць рыданні, павольнымі крокамі выйшла з палаткі.
Спартак адкрыў медальён і пацалаваў дзве пасмы схаваных там валасоў.
Раздзел XVI
ЛЕЎ ЛЯ НОГ ДЗЯЎЧЫНЫ.
ЗАБОЙЦА, ЯКІ АТРЫМАЎ ПА ЗАСЛУГАХ
3 палаткі правадыра Эўтыбіда выйшла са скажоным тварам, пабліскваючымі вачыма, чырвоная ад гневу, з роспаччу ў сэрцы.
Яна доўгі час бадзялася па маўклівым лагеры, пакутуючы без меры. Ёй патрэбна была помста, помста жорсткая, доўгая, крывавая.
Ранішні вецер, рэзкі і халодны, вярнуў яе да жыцця. Яна закруцілася ў пеплум, агледзелася і накіравалася да сваёй палаткі.
На другі дзень Спартак паведаміў Энамаю, што пасылае да яго на службу аднаго з сваіх ардынарцаў.
Германец быў здзіўлены, калі ўбачыў Эўтыбіду, якая прыбыла да яго, прыгажосцю якой ён не адзін раз захапляўся і якую ён лічыў палюбоўніцай Спартака.
Вядома, што для такой жанчыны, як Эўтыбіда, няцяжка было завабіць у свае сеці грубага і прастадушнага германца. Вельмі хутка яна дамаглася поўнай і бязмежнай улады над ім.
Між тым у лагеры каля Венузіі Спартак прадаўжаў нястомна навучаць два новыя легіёны. Праз васемнаццаць дзён пасля гутаркі Спартака з консулам Маркам Цярэнціем Лукулам былі дастаўлены ў лагер гладыятараў дзесяць тысяч панцыраў, шчыты, мячы і дроцікі — цана выкупу за чатыры тысячы палонных. Як толькі былі ўзброены два апошнія легіёны, Спартак пакінуў свой лагер у Венузіі і ўвайшоў у Апулію, дайшоўшы раней да Барыума, а пасля да Брундызіума, самага важнага і вялікага ваеннага порта, які быў у рымлян на Адрыятычным моры.
У канцы жніўня Спартак, не спрабуючы ўзяць вельмі ўмацаваны Брундызіум, размясціўся лагерам каля горада Гнатыя ў надзейным месцы, якое ён яшчэ болын умацаваў акопамі; ён вырашыў перазімаваць у гэтай правінцыі, дзе ўраджайнасць глебы і багацце пашы і жывёлы забяспечвалі яго войску харчаванне.
Тут Спартак склікаў у самым сакрэтным парадку ваенны савет, які абмеркаваў, што патрэбна зрабіць для далейшага вядзення вайны. Як відаць, было прынята вельмі важнае рашэнне, бо ў лагеры гладыятараў нікому не ўдалося дазнацца пра таямніцу гэтай нарады.
Нарада закончылася пад вечар. А ноччу Эўтыбіда паклікала да сябе ў палатку Энамая, які павінен быў вельмі нагнуць галаву, каб увайсці ў храм Венеры, як ён называў жартам палатку Эўтыбіды.
Увайшоўшы, гігант стаў на калені перад грачанкай і, узяўшы абедзве яе рукі, паднёс іх да губ са словамі:
— О, мая чароўная Эўтыбіда!
— Доўгі час вы гаварылі на нарадзе? — запыталася Эўтыбіда, прыхільна і ласкава пазіраючы на вялізнага германца, які распасцёрся ля яе ног.
— На жаль, доўга, — адказаў Энамай, — і я цябе запэўніваю, мне абрыдзелі ўсе гэтыя нарады: я — чалавек зброі, і, клянуся маланкамі Тора, усе гэтыя сходы нічога не даюць маёй душы.
— Але ж Спартак таксама чалавек дзеяння, і, калі да мужнасці дадаць асцярогу, гэта будзе значна лепш для поспеху нашай справы.
— Будзе... гэта так, але я палічыў бы за лепшае ісці проста на Рым.
— Шалёная думка! Толькі тады, калі нас будзе не менш двухсот тысяч, мы здолеем зрабіць гэтую адважную спробу. — I вы, — запыталася нібы няўважліва Эўтыбіда, — абмяркоўвалі сур’ёзныя і важныя справы на сённяшняй нарадзе?
— Так... сур’ёзныя і важныя справы. Гаварылі Спартак, Крыс і Гранік.
— Вядома... вы абмяркоўвалі план ваенных дзеянняў для веснавой кампаніі?
— He зусім... Але тое, што мы пастанавілі, амаль проста тычыцца гэтага. Абмяркоўвалі... Ах! — ён раптам спыніўся. — Мы абяцалі адзін аднаму свяшчэннай клятвай не казаць нікому пра тое, што было вырашана. А я цяпер ледзь не выказаў табе ўсё ад самага пачатку.
— Але ж ты не ворагу гаворыш пра вашы планы?..
— О, мая чароўная Венера... і ты можаш думаць, што я не давяраю табе?
— Ну! — усклікнула ў гневе грачанка. — Клянуся Апалонам Дэльфійскім! He хапала б яшчэ, пасля таго калі я аддала
справе прыгнечаных усе свае багацці і кінула дзеля яе ўсе прыемнасці раскошнага, поўнага асалод жыцця, каб ты адважваўся западозрыць маю адцанасць!
— Няхай збавіць мяне ад гэтага Одын... Я кахаю цябе страшэнна; я цябе паважаю і шаную так, што, не зважаючы на дадзеную клятву, для мяне нічога не азначае расказаць табе, аб чым...
— Ах, не, непатрэбна, — сказала, прыкідваючыся яшчэ больш раззлаванай, дзяўчына. — Якая мне справа да вашых сакрэтаў!.. Я не хачу нічога ведаць. Зусім не хачу.
— Ну вось, ты злуеш. Чым я цябе пакрыўдзіў, мая абажаемая? — сказаў, амаль плачучы, Энамай. — Паслухай... прашу цябе... Ведай, што...
— Маўчы, я не хачу, каб ты парушыў сваю клятву. Каб ты верыў у мяне... каб ты паважаў мяне... каб ты кахаў, як ты кажаш, дык ты разумеў бы, што гэтая клятва звязвае цябе ў дачыненні да ўсіх, але не да мяне. Бо ты кажаш, што я — душа і думка твайго жыцця. Але, на жаль, ты любіш ва мне толькі маю няшчасную прыгажосць, ты прагнеш толькі маіх пацалункаў... і каханне чыстае і глыбокае, якое я спадзявалася знайсці ў табе, было толькі падманам, толькі сном...
Голас Эўтыбіды здаваўся ўсхваляваным, і пад канец яна пачала прытворна нястрымна плакаць.
Гігант у невымоўнай трывозе пачаў прасіць прабачэння. Ён запэўніваў, што кахае яе больш, як самога сябе, што шануе яе, як святую, абажае, як багіню.
Урэшце ён расказаў ёй, што Спартак пераканаў іх у неабходнасці прыцягнуць на свой бок рымскую моладзь, гатовую распачаць мяцеж, што было вырашана накіраваць заўтра надзейнага пасла да Катыліны з просьбай прыняць камандаванне над гладыятарскім войскам і што за гэтае даручэнне добраахвотна ўзяўся Рутылій.
Эўтыбіда здавалася расчуленай, супакоенай і ласкавай. Як толькі Энамай пайшоў, яна таксама выйшла і накіравалася ў палатку, дзе знаходзіліся пры яе конях двое адданых ёй слуг.
«Так-так... нядрэнна прыдумана. He! Паставіць Катыліну на чале шасцідзесяці тысяч рабоў — гэта значыць надаць высакароднасць і войску і самому паўстанню. 3 ім прышлі б знатныя і смелыя патрыцыі Рыма, з ім, напэўна, паўстала б уся чэрнь на берагах Тыбра... I паўстанне рабоў ператварылася б у самую небяспечную грамадзянскую вайну, у выніку якой змяніўся б зусім дзяржаўны лад... I няма чаго спадзявацца, што пры
Катыліне, вярхоўным правадыры, Спартак страціць уплыў; Катыліна вельмі разумны, ён зразумее, што без Спартака ён не змог бы і на працягу адзінага дня кіраваць гэтымі дзікімі натоўпамі. He... не... Гэтае не ўваходзіць у мае планы... і доблесны Спартак гэтым разам нічога не даб’ецца».
Так разважаючы, яна падышла да палаткі, паклікала свайго вернага Ксенакрата і ціхім голасам па-грэчаску пачала размаўляць з ім.
На другі дзень досвіткам па вялікай консульскай дарозе шпаркай рыссю верхам на шустрым гнядым кані апулійскай пароды ехаў статны, моцны хлапец у простай туніцы з грубага сукна, у шырокім цёмным плашчы на плячах і ў суконным капелюшы. Па вопратцы і па выгляду яго можна было палічыць за багатага землеўласніка, які накіроўваўся на кірмаш у Барыум.
Праехаўшы тры гадзіны, падарожнік спыніўся на паштовай станцыі, каб падмацавацца і даць адпачыць каню.
Тоўсты, з чырвоным тварам, гаспадар, балбатлівы і цікаўны, як і ўсе людзі яго прафесіі, паглядзеў на каня падарожніка і сказаў:
— Відаць, што твой высакародны і выдатны апуліец прайшоў вялікую дарогу.
— Ён бяжыць ужо шэсць гадзін, — адказаў падарожнік. I раптам дадаў: — Табе падабаецца мой апуліец?
— Клянуся крыламі Пегаса, я не бачыў ніколі больш прыгожага каня.
— Небарака! Хто ведае, які ён будзе праз месяц! — уздыхнуў падарожнік, уваходзячы ў дом станцыі.
Гаспадар прапанаваў яму сесці за адзін з сталоў, якія былі ў пакоі.
— Ты хочаш што-небудзь з’есці? Можа ты хочаш старога фармійскага віна? Яно не горшае за нектар Юпітэра. I чаму твой конь праз месяц будзе ў заняпадзе? Ці не засмажыць табе заднюю частку баранчыка? Баранчык далікатны і салодкі, як малако, якім яго паіла маці... Я магу прапанаваць табе выдатнае масла і свежы сыр, які паблісквае слязою, як раса на свежай траўцы.
Балбатня гаспадара была перапынена прыездам новага падарожніка. Успараныя ноздры яго каня і пена, якою была пакрыта вуздэчка, паказвалі, што ён прабег доўгую дарогу.
Новы падарожнік быў высокім дзябёлым чалавекам год
сарака, з моцнымі му