Спартак  Рафаэла Джаваньёлі

Спартак

Рафаэла Джаваньёлі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 303с.
Мінск 1997
71.43 МБ
сць пасланых раней для ліквідацыі гэтай справы палкаводцаў вымушаны сур’ёзна абмяркоўваць пытанне пра смехатворны спачатку мяцеж гладыятараў, які ператварыўся ў страшную вайну і вельмі цяжкую пагрозу для самога Рыма, другія крычалі, што надышоў, нарэшце, час узняцца супраць гладыятараў усёй сіле дзяржавы.
Сенат спецыяльным дэкрэтам вырашыў не даручаць больш весці гэтую вайну консулам, а паслаць вопытнага палкаводца, з усёй паўнатою ўлады і самымі неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Фармальна гэтая справа даручалася прэтару Сіцыліі, якога якраз патрэбна было абраць.
Пачуўшы пра такое рашэнне, усе кандыдаты на пасаду сіцылійскага прэтара зніклі, напалоханыя цяжкасцю ўскладаемай сенатам задачы.
Сябры Юлія Цэзара падгаворвалі яго выставіць сваю кан-
дыдатуру, абяцаючы выклапатаць для яго ад сената і народу восем легіёнаў і даводзячы яму, што з сарака васьмю тысячамі легіянераў і дваццацю тысячамі лёгкаўзброеных і кавалерыі з дапаможных часцей ён без намаганняў пераможа гладыятараў.
Але Цэзар, якому не давалі сну трыумф і перамогі Пампея, усё ж рашуча адмовіўся. Перамога над Спартаком не дала б пераможцу не толькі трыумфа, але нават пачэснай авацыі, бо нельга было дапусціць, каб рымская фанабэрлівасць аказала нікчэмным гладыятарам гонар лічыць іх раўнапраўным ваюючым бокам.
— Калі я вазьмуся весці вайну, дык толькі такую, якая дала б мне трыумф, — так адказваў Цэзар сваім сябрам.
Магчыма, што ў яго была і больш моцная падстава для такога адказу. Ён добра разумеў, што гладыятары, якія ўзяліся за зброю, рабы, якія далучыліся да апошніх, і нікчэмныя пастухі Самніума, якія пайшлі за іх сцягамі, уяўлялі якраз тыя тры класы немаёмасных і прыгнечаных, на якія ён хацеў абаперціся, каб зламаць назаўсёды тыранічную ўладу алігархаў. Ен разумеў: для таго каб прыцягнуць сімпатыі і любоў гэтых абяздоленых класаў, было б вельмі нядобра з’явіцца перад імі ў якасці пакаральніка, пакрытага крывёю няшчасных гладыятараў.
У выніку у дзень камісій на форум замест Цэзара з’явіўся ў беласнежным адзенні Марк Ліцыній Крас і выставіў сваю кандыдатуру на пасаду прэтара ў Сіцыліі. Зрабіць гэтае яго падахвочвалі найбольш ганаровыя сенатары, безліч яго кліентаў, а больш за ўсё — яго ўласная ганарлівасць.
Марку Ліцынію Красу было ў той час каля сарака год. Першы ў Рыме па багаццю, ён у розныя часы змагаўся пад камакдай Сулы ў італьянскую вайну і ў часе грамадзянскіх мецяжоў і паказаў цвёрдасць духу, воінскую доблесць і вялікую прадбачлівасць.
Вядома, Крас быў абраны аднагалосна. Яму было дадзена права набраць шэсць легіёнаў з адпаведнай колькасцю дапаможных войск і даручана з астаткаў войск Лентула і Гелія скласці яшчэ чатыры легіёны. Такім чынам, Крас атрымаў у сваё распараджэнне ўсяго восемдзесят чатыры тысячы чалавек — вялізнае войска, болыпае за якое не бачылі з часоў вайны Сулы з Мітрыдатам.
Крас з ліхаманкавай энергіяй заняўся фарміраваннем войскаў, выбраў сабе квестара і трыбунаў сярод найбольш вядо-
мых у вайсковай справе людзей, не звяртаючы ўвагі ні на іх становішча, ні на іх саслоўе. На пасаду квестара ён прызначыў Публія Элія Скрофу, простага земляроба, які пасля ўдзелу ў адзінаццаці войнах і ста трыццаці бітвах, атрымаўшы дваццаць дзве раны, вярнуўся да мірнага жыцця. Крас не лічыў ніжэй сваёй годнасці асабіста прасіць, каб ён паступіў да яго на службу. Скрофа, расчулены наведваннем Краса, ахвотна згадзіўся быць за квестара ў яго войску. Праз адзінаццаць дзён пасля свайго абрання за прэтара Крас выступіў на чале чатырох легіёнаў, складзеных з старых салдат, і накіраваўся ў Отрыколум, горад, які знаходзіўся паміж земляў экваў і ўмбраў. Там адзін з намеснікаў Краса, Аўл Мумій, набіраў два другія легіёны і дапаможныя часці.
У першым легіёне Краса былі дзве кагорты, каля тысячы чалавек, складзеныя цалкам з юнакоў самых відных сем’яў, якія захацелі ісці за Красам у якасці звычайных салдат. Сярод гэтых юнакоў былі Марк Порцый Катон, Ціт Лукрэцый Кар, Кай Лонгін Касій, Фаўст, сын Сулы, і сотні іншых з консульскіх сем’яў і сем’яў саслоўя коннікаў.
Спартак у гэты час стаяў лагерам у Арэцыуме, заканчваючы баявую падрыхтоўку сваіх легіёнаў.
Калі надышоў зручны момант, ён у адну бурную ноч, скарыстаўшы лютаваўшы ураган, вывеў войска з лагера і шпаркімі пераходамі рушыў уздоўж усходняга схіла Апенінскага хрыбта на Рым. Ён разлічваў як мага даўжэй захаваць свой рух ад Краса і падысці да Рыма ў той час, калі гэты апошні будзе яшчэ далёка. Аднак Крас хутка разгадаў маршрут Спартака і павёў сваю армію да Рыма карацейшай дарогай — уздоўж заходняга схіла Апенінскіх гор і з усёй, якая была магчыма, хуткасцю. Адзін пераход Краса быў роўны тром пераходам Спартака. У той жа час ён загадаў Аўлу Мумію з двума легіёнамі і шасцю тысячамі дапаможных войскаў дагнаць Спартака і затрымаць яго, але вельмі строга забараніў прымаць бой, пакуль ён, Крас, не падыдзе і не атакуе Спартака з тылу.
Мумій пасля двухдзённага марша дагнаў гладыятарскую армію паміж Фуцынскім возерам і Рэатай і заняў вельмі моцную пазіцыю каля Субіяка на схілах абрывістай гары з намерам рушыць адсюль на другі дзень.
Але яго трыбуны пачалі падгаворваць яго не адступаць болып перад непрыяцелем, а выкарыстаць спрыяючую пазіцыю і разбіць Спартака без дапамогі Краса; у абкружаючых горных
цяснінах гладыятару не магла даць карысці яго колькасная перавага.
Мумій захапіўся думкай пра верную перамогу і на другі дзень, як толькі з’явіўся Спартак, уступіў з ім у бой. Фракіец убачыў, што на гэтай пазіцыі ён не можа разгарнуць свае чатырнаццаць легіёнаў. Пакуль трынаццаты і чатырнаццаты легіёны змагаліся з ворагам, ён, сабраўшы ў адзін корпус усіх велітаў і стралкоў з астатніх легіёнаў, загадаў ім узабрацца на вяршыні навакольных гор і з тылу ўдарыць па рымлянах, кідаючы на іх вялізныя каменні і паражаючы іх стрэламі.
Лёгкаўзброеныя атрады з вялікай стараннасцю паслухаліся загаду Спартака, і прыблізна праз тры гадзіны пасля пачатку бітвы рымляне ўбачылі ў вялікім здзіўленні і жаху, што ўсе бліжэйшыя суседнія вяршыні пакрыты непрыяцельскімі прашчнікамі і стралкамі, якія кідалі на іх усё, што магло забіць, пасля пачалі спускацца ўніз, абкружаючы іх з флангаў і з тылу. У паніцы рымляне павярнулі і імкліва рынуліся наўцёк, кідаючы зброю і шчыты. Іх было забіта тут больш сямі тысяч.
Раздзел XX
АД БІТВЫ КАЛЯ ГАРЫ ГАРГАНСКАЙ ДА ПАХАВАННЯ КРЫСА
Аднак гэтая перамога не дала Спартаку перавагі над Красам. Але і Красу не ўдалося тут захапіць Спартака. Конная разведка Спартака выявіла ззаду галоўную армію Краса. I Спартак зразумеў, што, маючы з тылу Краса, ісці на Рым ужо немагчыма.
Тады ён накіраваў сваё войска ў Кампанню, мінаючы Рым.
А Крас даведаўся пра разгром Мумія толькі на другі дзень і ўзлаваўся бязмерна ад неразважнасці Мумія.
Уцекачы з разбітай арміі Мумія, дабраўшыся да Рыма, выклікалі там вялікую паніку, якая між іншым крыху сціхла, калі было атрымана данясенне Краса, што разбіта толькі невялікая частка яго арміі.
Крас, абураны паводзінамі легіянераў Мумія, прасіў сенат неадкладна адаслаць да яго ўсіх уцекачоў.
Калі ўцекачы вярнуліся ў лагер, Крас, сабраўшы вакол прэторыя ўсё сваё войска, размясціў яго ў выглядзе карэ, у сярэдзіне якога паставіў уцекачоў, абяззброеных, сумных і згараючых ад сораму.
Потым Крас, які ўмеў добра гаварыць, суровымі і рэзкімі словамі заклеймаваў іх маладушша: яны ўцяклі, нібы палахлівыя бабы, пакідаўшы зброю, якою іх продкі ў больш цяжкіх умовах, у болып небяспечных выпрабаваннях заваявалі ўвесь свет. Ён давёў, што неабходна ў корані задушыць гэты дурны страх, які дазваляў на працягу трох год свабодна гаспадарыць у Італіі зборышчу пагарджаных рабоў; гладыятары, гаварыў ён, аказаліся моцнымі і храбрымі не з прычыны сваёй доблесці, але праз баязлівасць рымскіх легіёнаў, якія былі калісьці славутымі за сваю непераможную магутнасць, а цяпер зрабіліся прадметам пагарды і насмешкі ўсяго свету.
Ён заявіў, што надышоў час доблесных спраў і вялікіх перамог, і калі для воінаў страціў значэнне гонар рымскага імені, дык ён прымусіць іх быць храбрымі пад страхам самых жорсткіх пакаранняў.
— Я ўвяду кару смерцю, — сказаў пад канец Крас, — кожнага дзесятага, што ў рэдкіх выпадках рабілі нашы бацькі. Амаль два вякі не даводзілася скарыстоўваць гэтую сумную неабходнасць, але з той прычыны, што вы ганебна кідаеце сваю зброю перад такім нікчэмным ворагам, дык, клянуся багамі Згоды, я ўжыву для вас гэтае пакаранне. I, пачынаючы з сённяшняга дня, яму будуць падвергнуты дзевяць тысяч баязліўцаў, якія з ганебным выглядам стаяць перад вамі са слязамі вельмі позняга раскаяння.
He зважаючы на просьбы трыбунаў і патрыцыяў, якія былі ў яго лагеры, ён застаўся непахісным і загадаў да вечара выканаць гэты суровы прысуд.
Тады асуджаныя пачалі кідаць жэрабя, і з кожных дзесяці салдат адзін, які яго выцягваў, перадаваўся ліктарам. Ліктары спачатку лупцавалі яго дубцамі, пасля адсякалі галаву.
Так за некалькі гадзін былі абезгалоўлены дзевяцьсот салдат.
Гэта страшнае пакаранне, якое засуджала на смерць некаторых, іпто змагаліся вельмі храбра і не мелі за сабою ніякай віны, зрабіла вялікае і цяжкае ўражанне ў лагеры рымлян. Пяцёра або шасцёра самых годных з легіянераў Мумія, пра храбрасць якіх ведалі ўсе, хто змагаўся пад Субіякам, былі пакараны за чужую палахлівасць. Сярод іх адзін дваццацігадовы юнак па прозвішчу Эмілій Глабрыён, які да канца супраціўляўся націску гладыятараў, атрымаў дзве раны, не пакідаючы свайго месца, і быў захоплены ўцекачамі і зацягнуты далёка ад лагера. Усе гэта ведалі, усе голасна заяўлялі пра гэтае, але непахіснае жэрабя прыпала яму, і ён павінен быў памерці.
Сярод агульнага плачу гэты доблесны юнак са спакоем і цвёрдасцю, вартымі Муцыя Сцэволы і Юнія Брута, стаў перад прэтарам і мужна сказаў:
— Пакаранне кожнага дзесятага, якое ты ўжыў, патрэбна на карысць рэспублікі. Лёс аказаўся варожым для мяне, і я павінен памерці; але з той прычыны, што ты, Марк Крас, ведаеш, што я не быў палахліўцам і не ўцякаў, а змагаўся, нават паранены, як належыць рымляніну, дык я прашу ў цябе літасці: няхай дубец ліктараў не апаганіць маю спіну, няхай яны ўдараць мяне, але толькі сякерай.
Усе са слязамі пачалі ўпрошваць прэтара, і той, відавочна сам расчулены,