• Газеты, часопісы і г.д.
  • Спартак  Рафаэла Джаваньёлі

    Спартак

    Рафаэла Джаваньёлі

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 303с.
    Мінск 1997
    71.43 МБ
    казаў:
    — Я згодзен выканаць тваю просьбу, мужны юнак, я вель-
    мі шкадую, што суровасць закона нашых продкаў забараняе захаваць табе жыццё, як ты гэтага заслугоўваеш...
    — Памерці на полі бітвы ад рукі ворага або тут, на прэторыі, ад сякеры ліктара — гэта адно і тое ж, бо я аддаю жыццё за бацькаўшчыну; мне дастаткова ўжо таго, піто ўсе даведаюцца, даведаецца мая маці, даведаецца народ, даведаецца сенат, што я не быў палахліўцам... Смерць — нішто, калі я выратаваў свой гонар.
    Тады адзін з салдат, выйшаўшы з радоў легіёнаў Мумія і падбегшы да прэтара з поўнымі слёз вачамі моцна крыкнуў:
    — Слаўны Крас, я — Валерый Атал, рымскі грамадзянін і салдат трэцяй кагорты трэцяга легіёна, аднаго з тых, якія былі разбіты пад Субіякам. Я быў побач з гэтым мужным юнаком і бачыў, як ён змагаўся паранены і супраціўляўся ў той час, калі мы кінуліся наўцёкі, пацягнуўшы і яго супраць яго волі з сабою. 3 той прычыны, што ліктар павінен забіць аднаго з кожных дзесяці, што ўцякалі, дык няхай ён заб’е мяне, які ўцякаў, а не гэтага, у імя багоў, заступнікаў Рыма, які трымаўся, як рымлянін старадаўняга роду!
    Учынак салдата, які ў часе бою падцаўся паніцы і кінуўся наўцёкі, а цяпер праявіў высакароднасць душы, узмацніў агульнае хваляванне. Але Крас быў непахісны, і Глабрыёна перадалі ліктару.
    Тады пачуліся крыкі спачування і спагады не толькі сярод двух пакараных легіёнаў, але і сярод астатніх. Глабрыён, павярнуўшыся да іх, сказаў:
    — Калі вы верыце, што я паміраю без віны, калі выпадак са мною выклікае ў вас шчырае спачуванне, калі вы хочаце ўсцешыць маю душу ў Элізіуме, дык дайце клятву багамі Згоды, дайце клятву, што вы ўсе памраце, але ніколі не павернеце спіну перад гнюснымі гладыятарамі.
    — Імем багоў клянёмся! — закрычалі адначасова шэсцьдзесят тысяч галасоў.
    — Вышэйшыя багі няхай абароняць Рым! Я паміраю з радасцю! — усклікнуў юнак.
    I ён падставіў аголеную шыю пад сякеру ліктара, які шпарка, але верным ударам адсек яго высакародную галаву.
    Марк Крас адвярнуўся, каб схаваць слёзы, якія каціліся ў яго па шчаках.
    Па сканчэнню экзекуцыі Крас загадаў раздаць уцекачам зброю і выказаў надзею, што яны ўжо ніколі не кінуцца наўцёкі ад ворага.
    На другі дзень ён зняўся з лагера і рушыў даганяць Спартака. А Спартак вельмі хутка перасек Кампанню і Самніум і зноў павёў сваё войска ў Апулію, жадаючы завабіць туды Краса і далёка ад Рыма ўступіць у генеральную бітву з ім, зусім знішчыць яго легіёны і пасля гэтага зноў павярнуць на Рым.
    Але калі Спартак пасоўваўся шпаркім маршам, дык не менш хутка ішлі легіёны Краса, якія пасля апісанага вышэй пакарання цярпліва зносілі ўсе цяжкасці і прагнулі новых бітваў. За пятнаццаць дзён прэтар дагнаў гладыятара каля Сіпонтума і чакаў зручнага выпадку завязаць з ім бітву.
    Тры дні абодва войскі стаялі адно насупраць другога, як раптам у ціхую гадзіну ночы Крас быў абуджаны адным са сваіх ардынарцаў, які паведаміў аб прыбыцці пасланца-гладыятара, што, як ён сказаў, павінен пагаварыць з прэтарам пра вельмі важныя справы.
    Крас зараз жа ўстаў і загадаў увесці гладыятара.
    Апошні быў малога росту і адзеты ў раскошныя даспехі. Падышоўшы да Краса, ён падняў забрала і паказаў прэтару свой бледны жаночы твар.
    — Ты не пазнаеш мяне, Марк Ліцыній Крас?
    — Эўтыбіда! — усклікнуў здзіўлены Крас. — Клянуся маланкамі Юпітэра! Эўтыбіда! I якім чынам ты тут? I чаму ў гэты час? У гэтым узбраенні?..
    Адразу адчуўшы недавер’е, ён прадаўжаў далей суровым голасам:
    — Калі ты прыйшла злавіць мяне ў пастку, дык я цябе папярэджваю, што ты прыйшла дарэмна, бо я не Клодый, не Варыній, не Анфідый Орэст...
    — Гэта не перашкаджае табе мець тупы розум, няшчасны мой Крас, — адказала з насмешлівай і дзёрзкай усмешкай грачанка. — Ты самы багаты, але не самы разумны сярод рымлян...
    — Але чаго ты хочаш? Да чаго ты гнеш? Кажы коратка.
    I Эўтыбіда расказала Красу прычыну сваёй неўтаймоўнай нянавісці да Спартака, расказала пра знішчэнне пры яе садзейнічанні дзесяці тысяч германцаў; прызналася прэтару, як пасля бітвы яна набыла славу доблеснай і храбрэйшай жанчыны ў гладыятараў, якія з таго часу цалкам ёй давяраюць. Нарэшце, закончыла, што, карыстаючыся гэтым давер’ем, яна прыстроілася ардынарцам у Крыса для таго, каб дапамагчы рымлянам знішчыць войска гладыятараў.
    Крас выслухаў словы Эўтыбіды з вялікай увагай. Калі яна скончыла, ён павольна і спакойна адказаў:
    — А калі ўся гэтая твая балбатня — толькі хітрасць, каб зацягнуць мяне ў пастку, падрыхтаваную Спартаком? Што ты скажаш на гэта, прыгажэйшая Эўтыбіда? Хто мне паручыцца за шчырасць тваіх слоў і намераў?..
    — Я сама, што аддаю маё жыццё ў твае рукі.
    — А калі і гэта нейкая хітрасць?.. А калі ты ахвяруеш сваё жыццё, каб толькі перамагла справа рабоў?..
    — Клянуся тваімі багамі, Крас, ты болып недаверлівы, чым гэта дазваляе розум.
    — А ці не думаеш ты, — сказаў павольна прэтар, — што лепш быць занадта недаверлівым, чым занадта даверлівым?
    Эўтыбіда, зірнуўшы на Краса выпрабавальна, сказала:
    — Хто ведае!.. Магчыма, што твая праўда. У кожным разе выслухай мяне, Марк Крас. Я карыстаюся, як ужо табе сказала, поўным давер’ем Спартака, Крыса і астатніх начальнікаў гладыятараў. Напрыклад, я ведаю, што задумаў на тваю пагібель гнюсны фракіец.
    — Ты не хлусіш? — запытаўся Крас. — Ну, што ён задумаў?
    — Заўтра, сярод дня, і з як мага большай агалоскай для таго каб да цябе найхутчэй дайшлі весткі пра гэта, два корпусы пад камандай Граніка і Арторыкса сілаю ў восем легіёнаў, з кавалерыяй, увогуле сорак тысяч чалавек, пад кіраўніцтвам Спартака, выйдуць з Сіпонтума, накіроўваючыся да Барлетэ, а Крыс са сваім корпусам у трыццаць тысяч чалавек застанецца каля Сіпонтума, распускаючы чуткі сярод навакольнага насельніцтва, што ён аддзяліўся ад Спартака з прычыны непрымірымых рознагалоссяў, якія ўзніклі паміж іх абодвух. Як толькі ты даведаешся пра адыход Спартака, ты кінешся на Крыса, але, калі той завяжа з табою бой, Спартак, які схаваецца са сваім войскам у суседніх лясах, вернецца назад, рынецца на цябе з тылу, і тваё войска, якое б яно ні было храбрае, будзе пасечана нашчэнт.
    — Пабачым, ці траплю я ў пастку!
    — Без майго папярэджання, павер мне, Крас, ты трапіў бы ў яе. Ці не хочаш ты злавіць іх у тую самую пастку, якую яны расставілі для цябе, ці не хочаш ты разбіць і знішчыць трыццаць тысяч салдат Крыса і пасля рынуцца на Спартака?
    — Ну, добра... Што я павінен зрабіць для гэтага?
    — Выступіць заўтра перад узыходам сонца і накіравацца да
    Сіпонтума; ты дойдзеш туды, калі Спартак будзе за пятнаццаць або дваццаць міль ад таго месца. Ён будзе чакаць, каб я — бо гэтае далікатнае даручэнне будзе даверана мне — даставіла яму вестку пра тваё выступленне. Я, наадварот, скажу яму, што ты нс крануўся з свайго лагера. Тым часам я вярнуся да Крыса і перадам яму, што Спартак загадвае яму накіравацца да гары Гарганскай і там абараняцца да смерці ў выпадку, калі ты нападзеш на яго. Ледзь толькі Крыс адыдзе на значную адлегласць ад Спартака і наблізіцца да схілаў Гарганта, ты на яго нападзеш і знішчыш яго легіёны значна раней, чым Спартак здолее прыйсці яму на дапамогу.
    Крас слухаў у здзіўленні, пазіраючы на гэтае каварнае стварэнне, якое прапанавала яму такі прадуманы і дакладны план.
    — Клянуся Юпітэрам-вызваліцелем, ты страшная жанчына!
    — Такою мяне зрабілі рымляне, клянуся ўсімі багамі! — адказала яна з горкай усмешкай. — Але што ты скажаш пра такі план?
    — На самым дне пекла нельга б было скласці больш жахлівага. Толькі, паўтараю, я не веру табе і...
    — Добра, паслухай. Чым ты рызыкуеш, выступіўшы заўтра за дзве або тры гадзіны да паўдня? У горшым выпадку, дапускаючы, што я цябе падвяла, ты апынішся тварам у твар з усім гладыятарскім войскам. Але хіба ты тут не для таго? Хіба ты не прагнеш уступіць у рашучы бой?
    — Добра, я табе веру... або, праўдзівей, хачу верыць. I я табе абяцаю, што калі ўсё будзе так, як ты кажаш, ты атрымаеш вялікую ўзнагароду ад мяне і яшчэ большую ад сената, калі я паведамлю пра ваенныя паслугі, якія ты зрабіла рымскаму народу.
    — ІПто мне да вашых узнагарод? Што мне за справа да рымскага народу? — сказала з пагардлівай мінай грачанка. — Бо не дзеля цябе і не дзеля рымлян я прапаную табе перамогу, а дзеля маёй помсты! Абы мне пачуць прадсмяротнае хрыпенне Спартака, паміраючага сярод перабітых таварышаў! На што мне патрэбны твае дары? Для чаго мне ўзнагарода сената?!
    Твар Эўтыбіды ў гэты момант быў такі жахлівы, што Крас уздрыгануўся ад агіды і страху.
    Эўтыбіда, ускочыўшы на каня, ціхенька выехала з рымскага лагера і, пусціўшы гарачую жывёліну буйнай рыссю, накіравалася да лагера гладыятараў.
    Досвіткам Крас загадаў зняць палаткі і, пусціўшы наперад конніцу, выступіў у напрамку Сіпонтума.
    Тым часам Спартак сапраўды выступіў з васьмю легіёнамі і кавалерыяй у напрамку да Барлетэ. А Крыс застаўся са сваімі шасцю легіёнамі ў Сіпонтуме. Па ваколіцы разышліся чуткі, што войска гладыятараў, з прычыны вялікай сваркі, якая ўзнікла паміж Спартаком і Крысам, падзялілася на дзве часткі.
    Пра гэтыя чуткі Крас даведаўся зараз жа ад сваіх разведчыкаў.
    «Відаць, Эўтыбіда нас не падвяла», — падумаў начальнік рымлян.
    На другую ноч, калі войска Краса прытаілася ў густым лесе ў цяснінах Гарганскіх гор, за чатыры мілі ад Сіпонтума, Эўтыбіда на ўвесь дух імчалася да Барлетэ з данясеннем Крыса Спартаку, што непрыяцель трапіў у пастку і што ён, Крыс, чакае неадкладнага выступлення Спартака да Сіпонтума.
    Грачанка, з’явіўшыся да Спартака, перадала яму лжывую навіну. Яна паведаміла, што, згодна з весткамі разведчыкаў Крыса, рымляне яшчэ не рушылі з свайго лагера.
    — Клянуся багамі, — усклікнуў фракіец, — гэты Крас разумнейшы і хітрэйшы, чым я думаў! Варочайся да Крыса і скажы яму, каб ён не кратаўся з лагера, што б ні здарылася, а калі Крас падыдзе і пачне з ім бітву, неадкладна пашліце да мяне трох ардынарцаў праз чвэртку гадзіны аднаго за адным. 3 трох хоць адзін у кожным выпадку дабярэцца да мяне. Мне здаецца, што гэтае нежаданне Краса выкарыстаць зручны момант разбіць нас, мяне і Крыса ў паасобку, з’яўляецца дрэннай прыметай для нас.
    I фракіец некалькі разоў правёў правай рукою па лбе, нібы хочучы прагнаць