Спартак
Рафаэла Джаваньёлі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 303с.
Мінск 1997
дат на паказаную яму гару з такою асцярогай, што Канікчый і Каст нічога не заўважылі; з той прычыны, што Мамерк прадбачыў, што ад паблісквання зброі на сонцы непрыяцель можа выявіць прысутнасць яго салдат, ён загадаў ім пакрыць шлемы і латы галінкамі.
Але выпадак расстроіў планы рымлян. У нізе гары, на якой легіён Краса зрабіў засаду, быў маленькі храм Юпітэра. Мірза, вельмі рэлігійная, не прапускаючы ні аднаго выпадку прыносіць ахвяры багам і памаліцца за Спартака, накіравалася гэтым часам у храм, ведучы за сабою белае казлянё.
Падышоўшы блізка да храма, Мірза ўбачыла на другім баку ўзгорка рымскіх салдат, якія Сядзелі на кортачках і ляжалі ў траве. Без крыку, без лішняга руху яна павярнула назад і зайшла ў лагер Канікчыя і Каста папярэдзіць пра засаду; пасля пабегла сказаць Спартаку.
Тады Кай Канікчый за гадзіну да паўдня вывеў свае легіёны з палатак і напаў на схаваных у засадзе рымлян.
Мамерк зараз жа паслаў па дапамогу да Краса.
Крас неадкладна накіраваў два легіёны. Столькі ж паслаў Спартак на падмацаванне сваім. 3 той прычыны, што бітва прадаўжалася шмат гадзін, туды падышлі ўсе сілы як рымлян, так і гладыятараў. Пачаўся бой, больш жорсткі, чым усе іншыя.
Увесь дзень абодва бакі біліся з надзвычайнай лютасцю, і толькі цемра начы спыніла бітву.
Болып як адзінаццаць тысяч было забіта ў рымлян, а ў гладыятараў дванаццаць тысяч трыста, у тым ліку загінулі Канікчый, Каст і Індутыямар — усе трое начальнікі легіёнаў.
А праз чатыры гадзіны пасля бітвы Спартак, сабраўшы сваіх, рушыў далей па стромых сцежках сярод лясоў і абрываў да Петэлінскіх гор.
Крас, застаўшыся гаспадаром поля бітвы, загадаў спаліць трупы сваіх і, на вялікае здзіўленне, як сваё, так і ўсяго свайго войска, пераканаўся, што з дванаццаці тысяч трохсот гладыятараў, якія былі забіты ў гэтым баі, толькі двое былі паранены ў спіну, а ўсе астатнія загінулі тварам да ворага, параненыя Ў грудзі.
Пасля гэтай бітвы, калі войска Спартака імкнула праз горы, Крас раскаяўся ўжо, што напісаў сенату пра дапамогу, і вырашыў пакончыць з мяцежнікамі да прыходу Лукула і Пампея.
Прызначыўшы Скрофу начальнікам шасцідзесяці тысяч чалавек, ён загадаў яму гнацца за Спартаком, не даючы яму ні адпачынку, ні спакою, а сам з астатнімі дванаццацю тысячамі і з усім абозам, пасоўваючыся ўначы і ўдзень, накіраваўся ў Фурыі і адтуль у Патэнцу, рассылаючы ва ўсе бакі вярбоўшчыкаў і абяцаючы вялікую ўзнагароду ўсім, хто паступіць да яго ў армію.
Скрофа ўсяляк ускладняў адступленне Спартака і, часта завязваючы баі з яго ар’ергардам, дабіваўся частковых поспехаў і захопліваў у палон маніпулы гладыятараў, якіх вешаў на дрэвах уздоўж дарогі.
Калі аднойчы армія Спартака спынілася перад ракою, якая ўздулася ад дажджу і пераправіцца праз якую было нельга, рымская кавалерыя імкліва напала на хвост калоны гладыятараў.
Спартак страшэнна раззлаваўся, раптам павярнуў фронт, выстраіў свае легіёны і рынуўся на непрыяцеля. Ён сказаў воінам, што трэба перамагчы або загінуць. Націск гладыятараў быў такі люты, што праз дзве гадзіны рымляне кінуліся наўцёкі і гладыятары, ўпарта гонячыся за імі, зрабілі сярод іх вялікае спусташэнне.
Паражэнне рымлян было вельмі цяжкім; больш дзесяці тысяч з іх загінула, а гладыятараў у гэтай бітве было забіта ўсяго каля васьмісот. Рымляне ў паніцы беглі да Фурый і схаваліся тут за сценамі крэпасці.
Крас, даведаўшыся пра паражэнне Скрофы, з Патэнцы паспяшаўся ў Фурыі са сваімі трыццаццю васьмю тысячамі салдат, бо гэтую колькасць разам з новымі трыма спешна сабранымі легіёнамі мела яго войска. Тут, пагразіўшыся карай адступіўшым легіёнам Скрофы, ён за некалькі дзён аднавіў разбітыя легіёны і накіраваўся па слядах Спартака, які, як запэўнівалі рымскія разведчыкі, размясціўся лагерам каля ракі Брадануса, непадалёку ад Сільвія.
Аднойчы, дзён праз пяць пасля бою са Скрофай, да Спартака прыехалі конна тры гладыятары, якія перадалі яму пісьмо ад Валерыі.
Спартак пабляднеў і прыклаў руку да грудзей, каб стрымаць хваляванне сэрца. Ён адпусціў ганцоў, загадаўшы, каб пра іх паклапаціліся.
Пасля, разгарнуўшы папірус, ён прачытаў наступнае:
Непераможнаму і доблеснаму Спартаку
Валерыя Месала.
Славы і здароўя.
Варожы лёс і варожыя багі не захацелі абараняць тваю высакародную справу, якой ты, любы мой Спартак, аддаў усе скарбы тваёй высакароднейшай душы. Хаця перамога дзякуючы пгваёй звышчалавечай доблесці, праніклівасці і шчырасці ўжо тры гады развявае твае свабодныя сцягі, але ты не можаш адолець варожай долі і рымскай усемагутнасці, бо супраць цябе выкліканы з Азіі Лукул і ў час, калі я пішу, Пампей Вялікі, вярнуўшыся з Іспаніі, выступае з усім сваім войскам, накіроўваючыся ў Самніум. Саступі, Спартак, саступі і захавай сваё жыццё для майго палкага, невымоўнага, незгасаемага кахання; захавай сябе для наійай любай малюткі Пастуміі, якая
застанецца сіратою без бацькі, калі ты будзеш упарта прадаўжаць вайну, якая зрабілася цяпер, безумоўна, безнадзейнай.
Жанчына, якую кахае Спартак, не можа, не павінна і не будзе раіць яму зрабіць баязлівы ўчынак. Складаючы зброю пасля таго, калі на працягу трох год ты трымаў у страху ўсю Італію, пасля таго, калі ты пакрыў сваё імя славай і лаўрамі столькіх бліскучых перамог, ты не здаешся ад страху перад тваімі ворагймі, ты саступаеш перад лёсам, перад невядомай таямніцай, непераможнай уладай. He было, няма і ніколі не будзе чалавечай сілы, якая магла б спаборнічаць з лёсам, перад якім разбіваліся зйўсёды намаганні самых магутных людзей, якіх ведала гісторыя, — Кіра і Піра, Ксеркса і Анібала.
Раней чым на арэну вайны прыбудзе Пампей, здай зброю Красу. Каб не падзяліць славы йд перамогі над табою са сваім сапернікам, ён, напэўна, згодзіцца на ганаровыя йля цябе ўмовы.
Пакінь гэтуіо справу, якая зрабілася цяпер неажыццявімай, схавайся ў маёй тускуланскай віле, дзе цябе чакае каханне, самае чыстае, самае пяшчотнае, самае палкае, самае адданае.
О, Спартак, няшчасная жанчынй цябе ўпрошвае, няшчасная маці цябе заклінае, твая дачка, чуеш, Спартак, твая няшчасная дачка разам са мною ля тваіх ног, абдымае твае калені, са слязамі ўпрошвае цябе, каб ты захаваў для нас сваё жыццё, якое даражэй для нас за ўсе скарбы свету.
Мая рука дрыжыць, плач мяне душыць, і гарачыя слёзы цякуць з вачэй нй папірус і ў многіх месцах вытраўляюць напісанае мною.
О, Спартак, пашкадуй сваю дачку, пашкадуй мяне, слабую няшчасную жанчыну, якая памрэ ад роспачы, ад смутку, калі ты загінеш.
О, Спартак, пашкадуй тую, якая цябе так моцна кахае, якая цябе абагаўляе / шануе болый, як могуць шанаваць і абагаўляць вышэйшых багоў, о, Спартак, пашкадуй мяне!..
В а л е р ы я.
Спартак плакаў, і слёзы яго падалі на сляды слёз, якія пралівала Валерыя.
Скончыўшы чытаць, ён пацалаваў папірус і, склаўшы яго, схаваў у сябе на грудзях. Потым надзеў панцыр і шлем, падперазаў меч і, узяўшы шчыт, паклікаў ардынарца і загадаў прывесці каня і падрыхтаваць атрад коннікаў.
Праз чвэртку гадзіны, пагаварыўшы раней з Гранікам, ён выехаў галопам з лагера на чале сваіх кавалерыстаў.
На другі дзень раніцою Марк Крас атрымаў дошчачку, перададзеную яму паслом ад Спартака. Крас прачытаў на ёй наступнае
Марку Ліцынію Красу, імператару,
Спартак.
Прывітанне.
Мне неабходна пагаварыць з табою. За дзесяць міль ад твайго лагера і за дзесяць ад майго ёсць маленькая віла, якая належыць патрыцыю Ціту Осілію
з Венузы. Я знаходжуся на гэтай віле з трымастамі маіх коннікаў. Ці хочаш ты прыбыць туды ж з такою ж колькасцю тваіх людзей? Я прыйшоў з сумленнымі намерамі і ва ўсім давяраюся твайму сумленню.
С п а р т а к.
Крас зараз жа загадаў конніку вярнуцца да Спартака і перадаць яму, што праз чатыры гадзіны ён будзе ў прызначаным месцы, і ад таго, што Спартак спадзяецца на яго сумленне, так і ён спадзяецца на сумленне Спартака.
Праз тры з паловай гадзіны, за дзве гадзіны да паўдня, Крас прыбыў на вілу Ціта Осілія на чале атрада кавалерыі.
Яго спаткалі з усімі знакамі пашаны і правялі ў палац вілы, дзе ў маленькай галерэі яго чакаў Спартак. Падаўшы сваім знак выйсці, Спартак паднёс да губ правую руку:
— Прывет табе, слаўны Марк Крас.
I адступіў на сярэдзіну пакоя, каб даць увайсці правадыру рымлян, які далікатна адказаў:
— I табе таксама, доблесны Спартак, прывет.
Абодва палкаводцы спыніліся адзін насупраць другога, пазіраючы адзін на аднаго моўчкі.
Спартак разглядаў рэзкія і строгія абрысы касцістага, смуглага, чыста рымскага твара Краса, кароткую шыю, шырокія плечы і крывыя ногі, каля кален крыху выгнутыя ў бакі. Крас любаваўся велічнасцю, гнуткасцю і дасканалым хараством геркулесавых форм Спартака, яго высокім ілбом, бляскам вачэй і прыгожым тварам, ва ўсіх рысах якога была высакародная сумленнасць.
I рымскі палкаводзец, як ні наракаў на самога сябе, не мог пазбавіцца пачуцця захаплення перад правадыром гладыятараў. Першы перарваў маўчанне Спартак:
— Скажы, Крас, ці не здаецца табе, што гэтая вайна зацягнулася вельмі надоўга?
Рымлянін хвіліну падумаў, пасля сказаў:
— Так, вельмі надоўга.
— Табе не здаецца, што мы маглі б пакласці ёй канец? — запытаўся зноў гладыятар.
— Але якім чынам?
— Заключыўшы мір.
— Мір?! — здзіўлена ўсклікнуў Крас.
— А чаму не?
— Але... Таму што... Якім чынам можна было б заключыць гэты мір?
— Клянуся Геркулесам!.. як заключаецца заўсёды мір паміж двух ваюючых бакоў.
— Ах! — усклікнуў Крас з іранічнай усмешкай. — Як заключаюць мір з Анібалам, з Антыёхам, з Мітрыдатам?..
— А чаму не? — паўтарыў з тонкай іроніяй Спартак.
— Таму што, — адказваў у прыкрасці і адначасова збянтэжана правадыр рымлян, — хіба вы ваюючы народ?
— Мы — саюз многіх народаў, якія ваююць супраць рымскай тыраніі.
— Клянуся Марсам-мсціўцам! —усклікнуў іранічна Крас. — А я думаў, што вы нахабны натоўп пагарджаных рабоў, якія ўзбунтаваліся супраць свайго законнага ўладара.
— Так, але з адною толькі папраўкай: мы не пагарджаныя, мы — рабы вашага несправядлівага і незаконнага самаўпраўства, калі хочаш, але не пагарджаныя, не. Пра законнасць вашага права над намі лепш мы не будзем гаварыць.
— Адным словам, ты хацеў бы заключыць мір з Рымам, нібы ты адно што Анібал або Мітрыдат? — Якія правінцыі ты хочаш? Колькі патрабуеш за ваенныя выдаткі?
Іскра абурэння бліснула ў вачах Спартака, але ён стрымаў гнеў. Прыклаўшы