Спартак  Рафаэла Джаваньёлі

Спартак

Рафаэла Джаваньёлі
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 303с.
Мінск 1997
71.43 МБ
ўклівым здзіўленні стаялі вакол яго.
Так закончыў сваё жыццё гэты незвычайны чалавек, у якім веліч пачуццяў, высокі розум, нястрымная мужнасць, незвычайныя здольнасці, глыбокая мудрасць — усе неабходныя якасці спалучыліся для таго, каб ён зрабіўся адным з найбольш славутых палкаводцаў, якіх ведае гісторыя.
Праз дзве гадзіны пасля гэтага рымляне пайшлі ў свае палаткі, і панурая цішыня на полі бітвы перарывалася толькі стогнамі раненых і паміраючых.
Нейкі цень бадзяўся па гэтай раўніне, ледзь прабіраючыся сярод цел. Шлем і кальчуга на ім паблісквалі ад месячнага святла; гэта, мусіць, воін, але ён на дзіва малога росту і стройны, як жанчына... Вось ён дайшоў да таго месца, дзе трупы ляжалі гурбой. Тут паваліўся Спартак.
Тады воін спыніўся. Нахіліўшыся да целаў, ён разглядаў іх адно за адным. Нарэшце, ён знайшоў цела Спартака. Ён стаў перад ім на калені, прыўзняў яго светлавалосую галаву і прысланіў да пічыта.
Маленькі воін, моцна плачучы, пачаў цалаваць з чуллівай пяшчотай твар Спартака.
— О, Спартак! Брат мой! Якім я знайшла цябе! ПІто зрабілі яны з твайго дзівоснага цела! Ніколі ўжо не ўбачу я ясных вачэй тваіх, ніколі, любы брат мой, не ўбачу тваёй пяшчотнай усмешкі, не пачую ўжо больш твайго гучнага голасу. О, брат мой!.. Ты не чуеш, не бачыш больш... не адчуваеш!
I са страшэнным стогнам абняла Мірза халодны труп Спартака.
— Што рабіць мне, самай няшчаснай на гэтым свеце, без цябе, без сяброў тваіх, без братоў тваіх па зброі?! Усе вы ляжыце тут на гэтым полі, душы вашы ў Элізіуме, а справа вашая загінула тут на зямлі... Дык пачакай мяне... Я хачу далучыцца да вас!
I, выхапіўшы кінжал, яна цвёрдай рукою ўсадзіла яго сабе ў шыю.
У тую ж ноч два гладыятары прыйшлі да месца, дзе ўпаў Спартак. Яны паднялі яго труп, загарнулі ў вялікую суконную коўдру і панеслі. За дзве мілі ад дарогі іх чакалі вясковыя калёсы, у якія былі запрэжаны два быкі, пад наглядам старога селяніна.
Паклаўшы на іх цела Спартака, яны прыкрылі яго мяшкамі са збожжам. Фурманка рушыла — і за ёю пайшлі абодва салдаты.
Гэтыя два салдаты былі блізняты — сыны Лібедыя, старога аканома тускуланскай вілы Валерыі. Яны везлі астанкі іх загінуўшага правадыра ў вілу любімай ім жанчыны, каб выратаваць яго цела ад ганьбы, якую б, напэўна, над ім учыніла нахабная дзёрзкасць пераможцаў.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Пасля бітвы каля Брадануса вайна з гладыятарамі была неўзабаве скончана. Тыя некалькі тысяч, якія ўцалелі ад гэтай разні, рассеяныя ў гарах, без начальнікаў, без сувязі паміж сабою, праследуемыя з аднаго боку Красам, з другога — Пампеем, за некалькі дзён былі знішчаны. Толькі шэсць тысяч трапілі ў палон і былі распяты ўздоўж Апіевай дарогі ад Капуі да Рыма.
Так закончылася гэтая вайна, якая прадаўжалася амаль чатыры гады і ў якой гладыятары паказалі сябе людзьмі, вартымі свабоды і здольнымі да вялікіх спраў.
Праз дваццаць два дні пасля бітвы каля Брадануса, у той час калі Крас і Пампей, апанаваныя зайздрасцю і нянавісцю адзін да аднаго, набліжаліся са сваімі арміямі да Рыма, адзін перад адным прыпісваючы сабе гонар патушэння гэтага пажару і абодва патрабуючы ўзнагародзіць іх консульствамі, у канклаве сваёй тускуланскай вілы сядзела прыгожая Валерыя, апранутая ў шэрую жалобную столу.
Дачка Месалы была бледная, і на яе твары быў адбітак вялікага гора. На мармуровым століку перад ёю стаяла пазалочаная урна. У руцэ Валерыя сціскала папірус. Чорныя вочы былі скіраваны на урну. Яе можна было параўнаць з Ніабеяй, яна, здавалася, гаварыла: «Зірніце, ці ёсць пакуты, роўныя з маімі?»
Каля гэтага ж століка, апранутая ў траур, стаяла на лавачцы светлавалосая маленькая Пастумія.
Дзяўчынка вадзіла сваімі ручкамі па упрыгожанню пахавальнай урны і пазірала разумнымі вачыма на маці, нібы злуючы за яе доўгую маўклівасць.
Валерыя раптам схамянулася і зноў узялася чытаць пісьмо:
Чароўнай Валерыі Месале ад Спартака.
Прывітанне і шчасце.
Дзеля твайго кахання, чароўная Валерыя, я спаткаўся з Маркам Красам і сказаў яму, ійто кіну ваяваць. На гэта я згадзіўся дзеля цябе і нашай любай
Пастуміі, але прэтар Сіцыліі прапанаваў мне жыццё і свабоду цаною здрадніцтва. Я палічыў за лепшае быць няўдзячным у адносінах да цябе, быць бесчалавечым да маёй дачкі, чым здрадзіць маім братам і пакрыць маё імя вечнай ганьбай.
Калі ты атрымаеш гэтае пісьмо, напэўна, мяне ўжо не будзе: мы напярэдадні вялікай і рашучай бітвы, дзе я аддам сваё жыццё.
Так хоча злашчасны лёс.
Перад смерцю я адчуваю патрэбу, о мая любая Валерыя, прасіць у цябе даравання за ўсе пакуты, якія я прычыніў табе.
Будзь мужнай і жыві, жыві дзеля кахання да мяне, жыві дзеля нашай нявіннай дзяўчынкі — вось просьба паміраючага.
Слёзы сціскаюць мне горла, я задыхаюся, і мяне суцяшае толькі адна думка, што я змагу абняць твой неўміручы дух на лепшым свеце. Да цябе з апошнім пацалункам ляціць апошняя думка, апошняе біццё сэрца твййго Спартака.
Валерыя паднесла пісьмо да губ і заплакала.
— Мама, чаму ты гэтак плачаш? — сумна запыталася дзяўчынка.
— Няшчаснае дзіцятка! — усклікнула Валерыя, гладзячы светлавалосую галоўку Пастуміі.
— 3 табою нічога не здарылася, а ты плачаш! — сказала Пастумія з дакорам. — Калі я плачу, ты кажаш, што я брыдкая. Цяпер ты брыдкая, мама!
— He кажы так. О, калі б ты ведала, дзіця маё, як мне балюча ад тваіх слоў!
— Калі плачаш ты, мне таксама балюча.
— О, якая ты мілая і разам з тым жорсткая, адзіная цяпер любоў мая.
I, зноў пацалаваўшы пісьмо і хаваючы яго на грудзях, яна працягнула рукі да Пастуміі, пасадзіла яе да сябе на калені, стараючыся стрымаць слёзы.
— Твая праўда, няшчаснае дзіцятка: я была брыдкаю... але ад гэтага часу я буду добрай і буду думаць толькі пра цябе.
Раптам Пастумія запыталася ў маці:
— Скажы мне, мама, што там у сярэдзіне.
Стрымліваючы рыданні, Валерыя сказала:
— У гэтай урне, небарака, ляжыць прах твайго бацькі.
I яна зноў расплакалася.
ТЛУМАЧЭННЕ ЗАМЕЖНЫХ СЛОЎ, ІМЁН I НАЗВАЎ
Абола — мужчынскас верхняе адзсннс.
Аграф — засцежка, спражка. кручок.
Аква Секстыйская — пры Аквс Секстыйскай у Галіі рымскі палкаводзсц Марый разбіў у 112 г. да нашай эры полчышчы тэўтонаў.
Акведук — вадаправод.
Акропаль — выіпэйшая ўмацаваная частка старадаўняга грэчаскага горада. дзс жыхары ратаваліся і абараняліся ад непрыяцеля (тое ж самае, піто крэмль у старадаўніх рускіх гарадах).
Александрыйская мова (папіыраная ў Александрыі) — грэчаская мова з прымессю яўрэйскай і егшецкай. Алсксандрыя (горад у Егіпце, заснаваны ў 331 г. да нашай эры Александрам Македонскім) была на працягу нскалькіх стагоддзяў (з III в. да нашай эры) цэнтрам асветы. Там знаходзілася найвялікшая ў свсцс бібліятэка. Туды з’язджаліся для папаўнення сваёй адукацыі выдатныя вучоныя, філосафы і пісьменнікі таго часу.
Алігйрхія — спосаб кіравання, пры якім дзяржаўная ўлада знаходзіцца ў руках невялікай групы асоб. Такое алігархічнае кіраванне было ў час дыктатуры Сулы, якога падтрымлівала нсшматлікая партыя знаці.
Алімп — самая высокая гара Балканскага паўвострава (2985 м у вышыню). Старажытныя грэкі лічылі Алімп месцам жыцця багоў.
Амфара — высокая гліняная пасудзіна з доўгім вузкім горлам і дзьвюма ручкамі; ужывалася рымлянамі для вады і для віна.
Ангустыклава — туніка з вузкай пурпуровай каймою.
Антэй — па грэчаскіх паданнях, велікан, сын багіні Зямлі. Пакуль ён дакранаўся зямлі, ніхто нс мог яго перамагчы, таму што ён набіраўся сілы ад сваёй маці Зямлі. Геракл пасля доўгай барацьбы перамог яго, падняўшы ў паветра.
Анціох Вялікі — магутны сірыйскі цар (жыў у пачатку II в. да нашай эры), які хацеў пашырыць свае заваёвы на Еўропу, алс быў пераможаны рымлянамі.
Апалон Дэльфійскі — Апалон у грэкаў і рымлян — бог сонца і святла, апякун спеваў, музыкі і паэзіі. Па грэчаскіх паданнях, Апалон заснаваў у Дэльфах (каля гары Парнаса) свяцілішча, у якім праз аракула адкрываў людзям волю багоў.
Апіева йарога — славутая васнная дарога ад Рыма да Капуі. пабудаваная
ў 312 годзе да наіпай эры рымскім цэнзарам Апіем Клаўдзісм. Нездарма гэтая дарога набыла назву «царыцы» ўсіх дарог — яна была выбрукавана камсннымі плітамі і так моцна пабудавана, іпто ў некаторых мссцах захавалася і да нашага часу.
Аптыматы — у час Рымскай рэспублікі канссрватыўная арыстакратычная партыя, якая была за панаваннс сената і супраць рэформ на карысць народу.
Ардынарац — воін, які лічыўся пры васнным начальніку і выконваў яго даручэнні.
Арэлата — горад у Галіі (цяперашні Арль).
Ac — дробная рымская манста.
Атрыум — чатырохкутні дворык унутры дома, вымашчаны дрэвам або каменсм. часамі мармурам. Атрыум абкружалі калонамі. у яго выходзілі ўсе пакоі дома. У Атрыумс знаходзіўся ачаг і свяшчэнныя адлюстраванні продкаў. Пасярод Атрыума часта рабілі нсвялікі басейн (імнлувія), куды нраз адтуліну ў даху сцякала дажджавая вада.
Атычны — уласцівы жыхарам Атыкі; Атыка (вобласць у Старажытнай Грэцыі з галоўным горадам Афіны) была вядомая за высокае развіццё навукі, філасофіі і мастацтва. Адсюль праяўленне дасціпнасці, розуму, развіцця называюць атычным. Атычная мова, як болып дасканалая і багатая, зрабілася мовай адукаваных класаў у Грэцыі.
Аурэя — рымская залатая манета.
Аўгуры — асобыя жрацы і гадальнікі. якія, як верылі рымляне. па палёту і голасу птушак, па маланцы, па ўнутранасцях ахвяравальнай жывёлы ўмслі адгадваць волю багоў і прадракалі шчаслівы або няшчасны вынік той або іншай справы. Рымскія кіраўнічыя звярталіся да аўгураў ва ўсіх важных выпадках: перад выступленнем войска ў паход, псрад скліканнем народнага сходу і інпі. Пры неспрыяючым прадраканні ніякай справы нс пачыналі.
Ахерон — на грэчаскіх паданнях. адна з рэк у падземным царстве, цсраз якую перавозчык Харон перавозіў дуіпы памёршых.
Ахіл, або Ахілес, — герой Траянскай вайны. апісанай Гамерам у «Іліядзс». Самы храбры з правадыроў грэчаскага войска. Маці Ахіла. багіня Фстыда. каб зрабіць яго няўразлівы.м. выкупала яго ў вадзе ракі падземнага свету С’гыксе, і толькі пятка, за якую яна яго трымала. засталася не абмытай святой вадой. У часе бітвы пры аблозе Троі траянскі царэвіч Парыс папаў сваёй стралою якраз у гэтую пятку і забіў яго. Адсюль словы «ахілесава пята», гэта значыць слабос, бсзабароннае месца ў чалавека.
Аякс — грэчаскі герой у часе траянскай вайны. Пакончыў жыццё самагубств