Старая казка Палесся
Турава-Пінская зямля
Юрый Лабынцаў
Выдавец: Полымя
Памер: 141с.
Мінск 1993
Ю. Я. Пабынцад
Старая казка
ПАЛЕССЯ
Ю. Я. Пабынцад
ПА РОДНЫМ КРАІ
Старая казка
ПАЛЕССЯ
(ТУРАВАПІНСКАЯ ЗЯМЛЯ)
□
МІНСКйПОЛЫМЯ» 1993
ББК 26.89 (2Б)
Л12
УДК 908 (476—13)
Серыя заснавана ў 1985 годзе
Пераклад з рускай мовы М. I. Шорнікавай
Пераклад падрыхтаваны па выданні: 10. А. Лабынцев. В глубннном Полесье. —
М.: Нскусство, 1989.
Лабынцаў Ю. А.
Л 12 Старая казка Палесся: (ТураваПінская зямля) /Пер. з рус. мовы М. I. Шорнікавай; Прадм. Г. Каханоўскага. — Мн.: Полымя, 1993. — 144 с.: іл. — (Па родным краі)
ISBN 5345006989
Маршрут, прапанаваны ў кнізе, праходзіць па старажытным Палескім краі, які здаўна лічыўся калыскай усходняга славянства. Чытача чакаюць сустрэчы не толькі з самабытнай сялянскай культурай, але 1 з выдатнымі помнікамі старадаўніх гарадоў — Турава і Пінска.
Разлічана на шырокае кола чытачоў.
1805080000 — 003
л М 306 (03) — 93
ISBN 5345006989
БЗ 47—92 ББК 26.89 (2Б)+63.3 (2Б)
© Ю. А. Лабынцаў, 1993
© Пераклад. М. I. Шернікава, 1993
ПРАЦАЎНІК НАВУКІ
Імя доктара філалагічных навук Юрыя Андрэевіча Лабынцава дастаткова вядомае не толькі сярод спецыялістаў, а і значна пшрэй. Яго ведаюць тыя, для каго неабыякавая наша нацыянальная культура, лёс даўніх кніжных скарбаў, загадкі іх з’яўлення і многае іншае. Ён увайшоў у беларускае літаратуразнаўства і кнігазнаўства неяк адразу ж, амаль без разбегу. Увайшоў і замацаваўся. Гэты масквіч доўга заставаўся загадкай і для мяне, і для многіх маіх калег: адкуль у яго такая прывязанасць да Беларусі? Заўважу, што амаль ніводнае беларускае свята не абыходзіцца без яго ўдзелу. Я сам з ім упершыню сустрэўся на Купалавым свяце ў Вязынцы.
Нарадзіўся вучоны ў 1948 годзе ў сям’і беларуса Андрэя Платонавіча Лабынцава. Яго род паходзіць з апетых Аркадзем Куляшовым Саматэвічаў (Самацеевічаў), што на Магілёўшчыне, і нават вучыўся Лабынцаўстарэйшы ў бацькоў народнага паэта. ІТотым, атрымаўшы адукацыю, стаў здольным эканамістам. Масква, як ведаем, раней часта вызванівала лепшых у свае інстытуты. Тое напаткала і Андрэя Платонавіча. Там ужо і застаўся.
Ю. А. Лабынцаў у 1976 годзе скончыў Вроцлаўскі універсітэт, куды быў накіраваны па лініі навуковакультурнага абмену паміж СССР і ПНР. Там спецыялізаваўся па кнігазнаўстве і філалогіі. Абараніў аж дзве магістэрскія дысертацыі. Дадаткова вывучаў культуралогію і індыйскую філалогію. Вярнуушыся ў Маскву, малады спецыяліст стаў працаваць навуковым уупрацоўнікам галоўнай бібліятэкі краіны. Адна за другой выходзілі нявуковыя публікацыі. У 1980 годзе ён абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: "Кірылаўскае кнігадрукаванне ў Супраслі і яго роля ў развіцці ўсходнеславянскіх культур канца XVII — XVIII стст." Для Юрыя Андрэевіча наступіў своеасаблівы зорны час, калі штогод сталі з’яўляцца яго творы. Сёння ён — аўтар 25 кніг і брашур, ды больш за 200 навуковых
3
і навуковапапулярных публікацый. У тым ліку "Кнрмлловскне нздання Супральской тнпографнн" (1979), "Русское нсторнческое повествованме XVI — XVII вв." (1984), "Опнсанне нзданнй Несвнжской тнпографнн Васнлня Тяпннского" (1985), "Скарынаўскі каляндар" (1988, 1989) і інш. Друкаваўся ён у Маскве, Мінску, Кіеве, Варшаве, Белградзе, Сафіі. У 1991 годзе Ю. А. Лабынцаў абараніў доктарскую дысертацыю па скарынаўскай праблематыцы.
Яго кніга "В глубннном Полесье" (М.: йскусство, 1989) раскрыла вочы нават самім беларусам на прыроду, гісторыю, этнаграфію, старадаўнюю архітэктуру гэтага самабытнага краю Беларусі. Безумоўна, зналёту сялянскую культуру палешукоў не разгадаеш. Тут трэіба пажыць, пахадзіць сваімі нагамі, паўглядацца ў твары людзей, каб ведаць, аб чым яны думаюць. Падарожжы па далінах Прыпяці спалучаліся ў вучонага з пошукамі невядомых матэрыялаў у бібліятэках і архівах, што ўрэшце надало кнізе каларыт свежасці інфармацыі і адчуванне маляўнічасці асабіста ўбачаных і зразуметых мясцовых гарадоў, мястэчак і вёсак.
Прапануемая кніга — гэта зноў наша Палессе, толькі ў параўнанні з ранейшым выданнем папраўленая і некалькі абноўленая. Як і шмат хто, Ю. А. Лабынцаў пазбаўляецца стылю застойных часоў, хоць якраз гэтага вучонага найменш закранула тая бездухоўнасць. Прыемна, што героіка духоўнасці пачынае браць верх над духам гераізацыі. Надышоў час асэнсоўваць кожны факт гістарычнага мінулага роднай Беларусі, каб пазбавіцца ад усталяваных раней стэрэатыпаў.
Хочацца верыць, што цікавасць да бацькавай Беларусі ў Юрыя Андрэевіча Лабынцава не пагасне, і ён надалей будзе падобраму здзіўляць нас нечаканымі адкрыццямі, што датычыць і асобных постацей нашай культуры, і такіх цэнтраў сгаражытнай дзяржавы, як Полацк, Тураў, Гродна, Вільня, Менск, Пінск, Наваградак, Крэва, Магілёў, Смаленск, Віцебск, Орша, Заслаўе, Друцк, Бярэсце, Браслаў, Мсціслаў, Крычаў...
Аўтарская спеласць абяцае яшчэ быць плённай. У планах вучонага — стварыць арыгінальныя працы аб прадвесніках беларускага нацыянальнага адраджэння XIX стагоддзя. Ён добра адчувае, колькі праблем у распрацоўцы беларускага крыніцазнаўства і таксама плануе асобнае даследаванне. A там далей яму бачаццй абрысы некалькіх навуковамастацкіх кніг. Словам, чытачу застаецца толькі сачыць за гэтым цікавым вучоным і пісьменнікам, і ён варты таго.
ГЕНАДЗЬ КАХАНОЎСКІ, дохтар гістарычных навук
■
ДА БЕЛАРУСКАГА ВЫДАННЯ
У 1989 годзе маскоўскае выдавецтва "Нскусство" апублікавала маю кнігу "В глубйнном Полесье". Яна была напісана да трагічнага красавіка 1986 года. Хоць Чарнобыльская бяда не абмінула і ТураваПінскай зямлі, чытачы не згубілі цікавасці да кнігі — яе хутка раскупілі, асабліва на Беларусі і Украіне. Паступіла шмат просьбаў перавыдаць яе.
У тэкст беларускага выдання ўнесены ,новыя факты, а падрабязнасці, якія добра вядомы тутэййіым чытачам, наадварот, апушчаны. Я палічыў мэтазгодным даць гэтай кніжцы новую назву — "Старая казка Палесся'.
Аўтар
ПАМЯЦЬ СТАГОДДЗЯЎ
Слова пра Палессе • Псторыя краю
Палессе... Велізарны, поўны таямніц край у самым цэнтры Еўропы. На сотні кіламетраў цягнуцца тут глухія лясы, багністыя балоты. Край гэты заўсёды здаваўся загадкавым, закінутым светам, які пастаянна вабіў уяўленне чужаземцаў ужо ў часы сярэднявечча. Амаль на тысячу кіламетраў працягнулася ад вытокаў да ўпадзення ў Дняпро паўнаводная ІІрыпяць — галоўная рака Палесся. Незлічонае мноства рэк, рэчак і ручаёў утвараюць складаную сістэму вялікіх і малых водных артэрый, вакол шумяць векавыя лясы, а сярод іх раскінуліся старадаўнія паселішчы.
Пра Палессе шмат пішуць. I не толькі ў нас, але і за мяжой. Да аварыі ў Чарнобылі гэтыя мясціны — не куток, а цэлы край — лічыліся сапраўднай скарбніцай старажытнай самабытнай сялянскай культуры і прыроды, адносна мала кранутымі бедамі цывілізацыі. Такое здавалася неверагодным. За два крокі ад прамысловых цэнтраў на працягу стагоддзяў, амаль не мяняючыся, існаваў асаолівы ўклад жыцця "лясных людзей" — сялянпалешукоў, што нібы прыйшлі ў сённяшні дзень з часоў Кіеўскай Русі. Палессе — тая чыстая крьпгіца славянства, напіцца з якой — значыць, спазнаць культуру і быт нашых далёкіх продкаў, убачыць іх у самых простых праявах чалавечага жыцця, якія дапамагаюць спасцігнуць галоўныя яго каштоўнасці, а магчыма, і сам сэнс.
Так, Палессе менавіта такое. I гэта не толькі мая думка. Вучоныя розных спецыяльнасцей усё больш актыўна працуюць у гэтым запаведніку старажытнай сялянскай культуры. Існуюць навуковыя праграмы па вывучэнні Палесся — іх ажыццяўляюць інстытуты акадэмій навук Расіі і Беларусі, ВНУ, а таксама спецыялісты з іншых устаноў. Трэба спяшацца. За мінулыя дватры дзесяцігоддзі некрануты вякамі Палескі край пачаў адчувальна змяняцца. Гарадская культура бесперашкодна ўваходзіць у дзверы сельскіх хат, а ў некаторых вёсках і сёлах знікаюць і самі гэтыя хаты: на месцы старых драўляных домікаў з’явіліся
6
мураваныя аднасямейныя катэджы з усімі выгодамі і гаражамі.
Робіцца іншай і прырода Палесся. На месцы высечаных векавых сасновых бароў і дуброў узніклі маладнякі, якія не даюць ніякага ўяўлення аб магутнасці і велічы былых лясоў. Амаль знікла дзічына, адышоў у больш ціхія і недаступныя месцы звер. Нават рэкі, ручаі і балоты моцна змяніліся. Паўсюдная, часам няўмелая і зусім неапраўданая меліярацыя прывяла да таго, што на Палессі зараз у многіх месцах не хапае... вады! У некаторых вёсках летам зусім перасыхаюць студні. Цяпер маладое пакаленне толькі ад бацькоў і дзядоў зможа даведацца пра славутыя, на дзесяткі вёрст, разлівы палескіх рэк. Усё гэта ўжо ў мінулым...
I тым не менш Палессе ўсё яшчэ захоўвае на сваіх прасторах вялікае мноства помнікаў культуры розных часоў. На яго балотах, як і раней, даспяваюць пад асеннім сонцам цудаягады — журавіны, у лясах растуць грыбы, падаюць на зямлю дажджлівай восенню спелыя цяжкія арэхі. Багаты край! Людзі пачалі выпраўляць і яўныя памылкі зусім нядаўняга мінулага. На палескай зямлі з’явіліся першыя запаведнікі і заказнікі. Адраджаюцца старадаўнія абрады. У многіх сёлах арганізаваны ўласныя фальклорныя ансамблі. Створаны і першыя музеі вёсак і сёл — лепшыя сведчанні любві да бацькоўскай зямлі, да сваёй ціхай сялянскай бацькаўшчыны.
У еўрапейскай навуцы, у цэнтрах гарадской культуры сгагоддзямі складвалася легенда пра Палессе як пра месца звычайнае, пазбаўленае якіхнебудзь прыродных і гістарычных славутасцей. Зрэшты, і зараз многія лічаць, што Палессе — гэта край суцэльных балот, багнаў, нізін. А тут жа ёсць і горы, дакладней, гарыстыя ўзвышшы, што ўзнімаюцца над навакольнымі раўнінамі на дзесяткі метраў. Сямтам выступаюць з нетраў зямлі і невялікія гранітныя скалы. Пад імі — кладоўкі самацветаў, у якіх ёсць нават каштоўныя і паўкаштоўныя камяні.
Вядома, што нашы продкі — старажытныя славяне — сяліліся на берагах велічных рэк, каля ціхіх азёр. Стараліся знайсці такія мясціны, каб глеба ў ваколіцах была больш урадлівай. 3 цягам часу на падобных тэрыторыях узнікалі цэлыя групы паселішчаў і нават гарады. Такая, напрыклад, гісторыя Уладзімірскага аполля ці Растоўскай зямлі. Гэтак жа сама на мяжы велізарнага чарназёмнага ііоля, што працягнулася на дзесяткі кіламетраў на поўдзень ад ракі Прыпяці, быў заснаваны і адзін са старэйшых гарадоў Палесся і ўсёй Старажытнай Русі — Тураў. Самым урадлівым на Беларусі гэтае "поле" з’яўляецца і па сённяшні дзень. Вёскі, сёлы, гарадкі, што стаяць на ім,