Старая казка Палесся
Турава-Пінская зямля
Юрый Лабынцаў
Выдавец: Полымя
Памер: 141с.
Мінск 1993
7
маюць ледзь не тысячагадовую гісторьпо. Як і іх продкі, сучасныя палешукі займаюцца земляробствам і жывёлагадоўляй, ляснымі промысламі, ловяць рыбу ў рэках і азёрах, збіраюць лекавыя травы. He забыты і традыцыйныя ў многіх сёлах ганчарства, вербапляценне, ткацтва, вышыўка. У асабліва глухіх месцах значную крыніцу даходу жыхароў складалі збор ягад і грыбоў і нават паляванне. На многае з таго наклаў забарону Чарнобыль. Палескія пчолы і пчалярства славіліся з незапомных часоў. Гэты асаблівы промысел, займаліся якім паўсюдна, садзейнічаў складванню асобнай культуры, сляды яе сустракаюцца амаль у кожным палескім доме.
Паўночная частка Палесся знаходзіцца на тэрыторьгі Беларусі, паўднёвая — на Украіне. Беларускае Палессе пачынаецца ад заходняй граніцы і цягнецца на ўсход да дняпроўскіх ускраін рэспублікі. Адразу ж за Беларускім Палессем — Расія, некалі загадкавая для Еўропы Масковія, неабсяжныя прасторы якой здаваліся ў сярэдневяковай Венецыі, Парыжы, Лондане канцом усяго свету.
ТураваПінская зямля ў сэрцы ўсяго Палесся, само яго сэрца. Размешчаны на вялізнай, цяжкадаступнай тэрыторыі, гэты надзвычай урадлівы, месцамі гарысты край, захаваў, збярог усе багацці шматвяковай культуры — сялянскай і гарадской. Старадаўнія драўляныя і мураваныя будынкі, прадметы амаль нязменнага ў стагоддзях сялянскага побыту і многія інпіыя рэдкасці сустрэне тут паўсюдна любы цікаўны падарожнік. Ёсць на Палессі і некалькі невялікіх вёсачак — жывая памяць зямлі — нібы перанесеных у наш супермеханізаваны век з былінных часоў. Лёс тых, на жаль, ужо адзінкавых пасяленняў, якія з’яўляюцца для нас зараз асаблівай гісторыкакультурнай каштоўнасцю, надзвычай хвалюе ўсіх аматараў даўніны. Яны ж — апошняя, вельмі тонкая жывая нітка сувязі нашага старажытнага мінулага з сучасным. Ужо ніхто не зрубіць палескую драўляную хату, не паставіць цэлую вуліцу, вёсачку ці нават хутар. Можна толькі аднавіць, узнавіць усё па зазнятых і замаляваных узорах. Перарвецца лінія старажытнай сялянскай культуры, шматвяковага вопыту, умення, майстэрства, поўнага асаблівых сакрэтаў. Вядома ж, як бы мы ні стараліся перашкодзіць, падобны абрыў немінучы. Культура далёкага мінулага, асабліва ў яе амаль этнаграфічным выглядзе, стане здабыткам музеяў. Змены нарастаюць з кожным годам, месяцам, нават днём. Таму вось мяне так і турбуе лёс некалькіх невялікіх палескіх пасёлкаў — казачных, дзіўных, дзе цяпер жывуць толькі адны старыя, верныя старадаўнім, знікаючым запаветам продкаў. Вельмі добра разумеючы, што просты, практычны ўклад сялянскага
8
Тураў. Гравюра XIX cm.
Пінск. Гравюра XIX cm.
побыту асуджаны на нядоўгаё жыццё, хочацца знайсці спосао захаваць для патомства хоць бы часцінку самага каштоўнага з яго, зрабіць зберажоную часцінку той дарагой рэліквіяй, якая сілкавала б карані нашай нацыянальнасці, як некалі сілкавала ўсё багацце старажытнай сялянскай культуры,
Падобная пастаноўка пытання зусім правамерная, апраўданая. Новага тут нічога няма. Ва ўсім свеце зараз заклапочаны зберажэннем духоўных і матэрыяльных помнікаў сялянскай культуры. Асабліва папулярнай формай такога захавання сталі музеі пад адкрытым небам. Усё часцей наладжваемыя фальклорныя святы, у тым ліку і міжнародныя, — дзейсная форма раскрыцця духоўных багаццяў розных народаў. Гэтаму ж служыць і адраджэнне старадаўніх рамёстваў, якому ўрады многіх краін удзяляюць у апошні час самую сур’ёзную ўвагу. Праблема захавання самабытных сялянскіх культур стала сусветнай.
Дзякуючы значнасці і цяжкадаступнасці тэрыторыі, сваёй цэльнасці Палессе працягвае заставацца велізарным натуральным музеем пад адкрытым небам. Тут можна яшчэ ўбачыць і старадаўнія касцюмы ў побыце, пачуц» старажытныя песні, нават трапіць на язычніцкае славянскае свята Івана Купалы, якое пасапраўднаму спраўляюць толькі тут.
Машпрут, што прапануецца чытачу, выбраны не выпадкова. Ён пройдзе па вялізным старажытным краі, які здавён лічаць калыскаю ўсходняга славянства. Імя гэтаму краю даюць назвы двух гарадоў — Турава і Пінска, якія оылі ў часы Кіеўскай Русі і пазней цэнтрамі княстваў. ТураваПінская зямля, альбо інакш ТураваПінскае Палессе, на працягу многіх стагоддзяў давала прыстанак славянам. У лясных гушчарах узнікалі хутары і вёсачкі, засноўваліся гарады і гарадкі, будаваліся храмы і замкі, пракладваліся дарогі і водныя каналы. Амаль непрыкметна мянялася і аблічча самой зямлі, якая захоўвала на паверхні і ў нетрах помнікі самых розных часоў, пачынаючы ад дагістарычных і язычніцкіх. Заўсёды яна была шчодрая на таленты: дойліды і ўмелыя рамеснікі, сялянскія майстры і казачнікі, славутыя літаратары нарадзіліся і тварылі тут. Зямля гэтая — радзіма ледзь не самага выдатнага пісьменніка Старажытнай Русі Кірылы Тураўскага. Менавіта тут на працягу некалькіх стагоддзяў жылі продкі вялікага расійскага знаўцы чалавечай душы — Ф. М. Дастаеўскага. Назва іх родавага гнязда — маёнтка Дастоева, што размешчаны непадалёк ад Пінска, — і дала такое вядомае цяпер у свеце прозвіпіча.
Пазнаёміўшыся з гэтым багацейшым і ў той жа час мала каму вядомым краем, немагчыма не палюбіць яго.
ю
Пінск. Гравюра XIX cm.
Мне пашчасціла бываць тут рэгулярна на працягу дваццаці гадоў, і я не перастаю здзіўляцца і захапляцца гэтымі мясцінамі, адкрываючы ўсё новае і новае ў яго гісторыі і культуры. За гады падарожжаў і пошукаў (не толькі на ТураваПінскай зямлі, але і ў архівах, кнігасховішчах і музеях Масквы, СанктПецярбурга, Кіева, Мінска, Вільнюса, а таксама Варшавы, Кракаві, Вроцлава і іншых гарадоў) цікавага было знойдзена тг к шмат, што пры адборы матэрыялу для кнігі ўзніклі пэўныя цяжкасці. Давялося ахвяраваць значнай колькасцю сабранага, абмежавацца толькі найбольш цікавым, толькі унікальным.
Асноўны кірунак нашага шляху з усходу на захад па рацэ Прыпяці, уздоўж яе і па яе прытоках — Гарыні, Стыры, Ясельдзе, Піне і іншых рэках. У невялікі цяпер гарадок Тураў, якім адчыняецца шлях, можна дабрацца на аўтобусе, але лепш за ўсё вадою — са старажытнага Мазыра. Падарожжа па звілістай, велічнай Прыпяці стане лепшым уступам у сівую гісторыю гэтага малавядомага краю. I калі хуткаходнае рачное судна падыдзе да маленькага тураўскага прычалу, вас ахопіць зачараванне прыгажосцю гэтых ціхіх і ўсё япгчэ дзікіх мясцін, так цесна звязаных з лесам, ракой, полем, балотам, заліўнымі лугамі. Тураў стане для вас акном у Палессе, у яго больш чым тысячагадовую гісторыю.
Адкрываюць яе археалагічныя знаходкі. Гэта чалавечыя прылады каменнага века, яго старажытнейшай (палеалітычнай) і навейшай (неалітычнай) пары. Старажытны чалавек засяліў Палессе вельмі пгчыльна — у некаторых
11
Вёска. Гравюра XIX cm.
Сяляне. Гравюра XIX cm.
месцах канцэнтрацыя пасяленняў здаецца амаль неверагоднай. Ад бронзавага века захавалася вялікая колькасць розных помнікаў матэрыяльнай культуры, некаторыя з іх знойдзены зусім недалёка ад Турава, напрыклад, каля вёскі Хільчыцы, дзе была буйная стаянка бронзавага веку. Цікава, што Хільчыцкае пасяленне, а дакладней, цэлая група пасяленняў, якія вядуць сваю гісторыю ад эпохі неаліту, працягвала існаваць і значна пазней, г. зн. у жалезным веку, што, відаць, і паслужыла асновай для з’яўлення падання пра "горад Хіл", папярэднік цяперашняга Турава. Народны погалас гаворыць, што гэта было вялікае пасяленне, заснаванае ў незапомныя часы. Яно займала тэрыторыю ад ракі Ствігі да Прыпяці і праіснавала да часу ўзнікнення феадальнага ладу, які прыйшоў на змену першабытнаабшчыннаму. Тады тут пачалі ўзнікаць пасяленні аднаго з племянных згуртаванняў усходніх славян — драгавічоў, што жылі ў асноўным па абодвух баках Прыпяці ад яе вярхоўяў і да Дняпра.
Драгавічы валодалі досыць высока развітай культурай. Займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, звералоўствам, рамёствамі, гандлем. Асабліва былі развіты ткацтва, бандарнае і ганчарнае рамёствы, пазней у асяроддзі драгавічоў з’явіліся і першыя ўласныя ювеліры. Тое, што паблізу ТураваПінскай зямлі праходзіў водны шлях "з вараг у грэкі", адбілася на гандлёвым тавараабмене. Тут знойдзена мноства прадметаў з далёкага Усходу і з іншых месц.
Нам мала вядома пра штодзённы побыт драгавічоў, іх вераваннях, хоць некаторыя з іх у тым ці іншым выглядзе захаваліся на Палессі да самага апошняга часу. Некаторыя рысы ўкладу, што налічваюць, відаць, ужо паўтаратысячагадовую гісторыю, можна назіраць яшчэ і зараз. Падрабязна чытач пазнаёміцца з імі ў адпаведных раздзелах кнігі. Думаевда, што пасля знаёмства з культурай Палесся чытач на поўную меру ацэніць высокую ступень развіцця ўсходнеславянскіх плямён. Плямёны гэтыя мелі сваіх князёў, якія затым падпарадкаваліся князям кіеўскім, што аб’ядналі племянныя землі вакол Кіева, цэнтра новай еўрапейскай дзяржавы — Кіеўскай Русі. Вядома імя аднаго з такіх князёў ТураваПінскай зямлі — Тур. Уладзімір яшчэ пры жыцці раздаў сынам свае ўдзелы. У драгавічоў стаў княжыць у Тураве яго старэйшы сьгн Святаполк, Ізяславу ён аддаў Полацк, a Станіславу — Смаленск.
Пасля смерці Уладзіміра і Яраслава гісторыя Русі аж да сярэдзіны XIII ст. становіцца гісторыяй некалькіх асобных княстваў. Важная роля ў гэтай гісторыі належала Тураўскай зямлі, а таксама яе бліжэйшым паўночным
13
Мяшчане з ДавыдГарадка. Гравюра XIX сгп.
Свінцовы абразок Божай Маці. Тураў, XIII cm.
суседзям — Полацкай і Смаленскай землям. Тураўская зямля з’яўлялася звязуючым звяном паміж Руссю і Псльшчай. Па Прыпяці праз Тураў ішоў водны шлях з Польшчы ў Кіеў. Тураўшчына знаходзілася ў непасрэднай блізкасці з чэрвеньскімі гарадамі — самай заходняй ускраінай Русі — вечным прадметам пагранічных спрэчак з Польшчай. Акрамя таго, з Тураўшчыны ажыццяўляліся пахсды на ваяўнічых ятвягаў, якія жылі на паўночназаходняй граніцы княства.
Вялікія кіеўскія князі надавалі асаблівае значэнне Тураўскай зямлі. На думку многіх вучоных, у X і XI стст. Тураў з’яўляўся другім па значэнні пасля Кіева ў Старажытнай Русі. На карысць такога меркавання сведчаць
15
Тураўскія далі
і факты атрымання княства старэйшымі сынамі вялікіх кіеўскіх князёў.
Пасля перанясення цэнтра велікакняжацкай палітыкі на паўднёвыя ўскраіны Русі, у палавецкія стэпы, значэнне Турава ўпала. Частка тэрыторыі Тураўскай зямлі адьппла да іншых княстваў, у тым ліку і старажытны Мазыр, які канчаткова стаў уласнасцю кіеўскіх вялікіх князёў. На псацягу наступных гадоў калісьці адзінае Тураўскае княства працягвала драбівда на больш дробныя ўдзелы з цэнтрамі ў Пінску, Нясвіжы, Дубровіцы, Ваўкавыску і інш. У XIII ст. ТураваПінская зямля страчвае палітычную самастойнасць, трапляе ў залежнасць ад бліжэйшых буйных княстваў — ГаліцкаВалынскага і Літоўскага; у склад апошняга яна ў рэшце рэшт і ўвайшла.