Старая казка Палесся
Турава-Пінская зямля
Юрый Лабынцаў
Выдавец: Полымя
Памер: 141с.
Мінск 1993
Столінскі парк з’яўляецца выдатным помнікам садовапаркавага мастацтва канца XIX ст., ледзь не галоўнай славутасцю ўсяго горада. Ён — адзін з лептых прыкладаў натурных пейзажных паркаў, пры пабудове якіх у рукатворны раслінны ландшафт уносіліся асобныя экзатычныя віды, цэлыя іх групы ам экземпляры. Ствараўся асаблівы дэндрарый, своеасаблівая жывая калекцыя, што „часткова нагадвала і батанічны сад, але была ў цэлым,
70
безумоўна, самым сапраўдным пейзажным паркам з прыгожымі палянамі, лужкамі, алеямі. У гісторыі развіцця культуры, асабліва ўсіх відаў інтэлектуальнай творчасці, роля старадаўніх садоў і паркаў надзвычай вялікая. Гэта неаспрэчна даказана даследчыкамі ўсіх краін. Пачынаючы з глыбокай старажытнасці, рукатворныя зялёныя аазісы называліся прытулкамі вечнай прыгажосці, гармоніі і натхнення. Пачэрпнуўшы, адчуўшы іх прыгажосць, людзі нібы атрымлівалі ад прыроды дар абнаўлення.
Зусім немагчыма ўявіць без садоў і паркаў вядомыя прыгарады СанктПецярбурга — Пушкін і Паўлаўск, але цяжка гэта зрабіць і ў адносінах многіх беларускіх мястэчак, гарадоў, старадаўніх сядзіб. Сады і паркі рэспублікі маюць, прынамсі, паўтаратысячагадовую гісторыю. Найбольш інтэнсіўнае садовапаркавае будаўніцтва пачалося тут у XVIII ст. На працягу ўсяго наступнага часу на беларускай зямлі было створана каля тысячы сядзібных паркаў розных тыпаў і кампазіцый, Толькі дзесятая іх частка захавалася амаль у першапачатковым выглядзе, астатнія цалкам ці часткова страчаны, зусім зменены і нічым ужо не нагадваюць ранейшыя па выглядзе, характары і планіроўцы. Старадаўнія сады і паркі Беларусі маюць велізарную мастацкаэстэтычную і гістарычную каштоўнасць. Некаторыя з іх проста свяшчэнныя — пад кронамі іх дрэў тварылі народныя мастакі, пісьменнікі, музыканты, паэты, напрыклад Адам Міцкевіч.
Маньковічам на славутасці пашанцавала шмат менш, хоць праз гэтае старажытнае паселішча праязджала нямала выдатных людзей — беларусаў, украінцаў, палякаў, рускіх, а філасофскай асновай у стварэнні тутэйшага парку паслужылі ідэі Ж.Ж. Русо. Менавіта ён, Ж.Ж. Русо, з яго культам натуральнай прыроды і даў у канцы XVIII ст. штуршок развіццю новага напрамку ў садовапаркавым мастацтве — пейзажнага, калі пачалі стварацца паркі з далёкімі перспектывамі, чаргаваннем закрытых і адкрытых прастораў, колернымі і светлавымі кантрастамі. Усе гэтыя прынцыпы знайшлі ўвасабленне і ў планіроўцы парку ў Маньковічах, продкі ўладальнікаў якога, Радзівілаў, былі, дарэчы сказаць, знаёмы і з Ж.Ж. Русо. Вялікі філосаф збіраўся ў канцы жыцця пераехаць у Беларусь, каб быць як мага бліжэй да прыроды, жыць у адным з яе паркаў.
Столін — адзін з летапісных "гарадоў Пагарынскіх", заснаваны не пазней XII ст. Вакол яго велізарная колькасць археалагічных помнікаў, а вось архітэктурных у самім горадзе захавалася нямнога. Заслугоўваюць увагі, бадай, два: былая сінагога ў цэнтры горада і царква на Гарынскай вуліцы. Апошняя выглядае вельмі прывабна,
71
нават прыгожа. Яна пабудавана некалькі дзесяцігоддзяў назад. Гэты драўляны храм створаны ў стылі псеўдакласіцызму. У аснове кампазіцыі — квадратны ў плане асноўны аб’ём з васьмігранным барабанам, купалападобным дахам і невялікай галоўкай. Да яго прымыкаюць пяцігранны алтарны зруб і прамавугольны бабінец з прырубленай шмат’яруснай шатровай званіцай.
У свой час у Століне знаходзілася рэзідэнцыя яўрэйскага цадзіка, аднаго з кіраўнікоў секты хаседзімаў. Столінскія цадзікі былі ледзь не самымі галоўнымі, іх шанавалі. Жылі яны ў вялікім драўляным домепалацы, які не захаваўся. Былая сінагога, пабудаваная з цэглы ў 1792 г., зведала значныя пераборкі. Гэта прамавугольны ў плане будынак, па сваіх абрысах некалькі хіліцца да збудаванняў эпохі позняга барока.
Есць у Століне і яшчэ адна славутасць, яна асаблівая, не архітэктурная. Гэта — кірмаш. Ён збірае многія тысячы гараджан і сялян з усяго раёна, прыязджаюць на яго і жыхары Украіны, а таксама розных куткоў Брэсцкай вобласці. Адкрываецца кірмаш яшчэ зацемна, адразу ж пачынаецца ажыўлены гандаль, а пад абед ля гандлёвых радоў застаецца толькі некалькі няўдачнікаў, якія не распрадалі свой тавар. На кірмаш звозіцца ўсё, чым багаты раён, што дала тутэйшая зямля. У ларках, часовых павільёнах і аўтакрамах прадаюць прамысловыя тавары; сяляне бойка прапануюць свініну, ялавічыну, сала, грыбы, ягады, наогул усякую спажыву. Прама на зямлі ці на акуратных драўляных прылаўках расклалі свае вырабы народныя ўмельцы. Чаго тут толькі няма! I прыгожыя вышыўкі, і плеценыя кашы, і саламяныя капелюшы, і розныя сумачкі, каробачкі, свістулькі... А навокал усюды весялосць, песні, музыка, смех, яркія, пярэстыя колеры. Кірмаш і сапраўды рознакаляровы. Ён — радасная, незабыўная падзея, пра якую памятаюць вельмі доўга, і не толькі, як відаць, столінцы, але і ўраджэнцы больш буйных, сталічных гарадоў. Відавочна, што да кірмапіу доўга і старанна рыхтаваліся, з нецярпеннем чакалі і вось зараз прыйшлі не толькі, каб купіць, але і ўбачыць, пачуць, прыняць паўнапраўны ўдзел у гэтым дружным, вясёлым абрадзе, які закружыў кожнага — старога і маладога, гараджаніна і селяніна з далёкага хутара.
Цікавыя ўсе рады кірмашу, але асабліва тыя, дзе гандлююць народныя ўмельцы. Упэўнены, што, паглядзеўшы іх вырабы, вы асабліва будзеце ўражаны прывезенай керамікай. Гэтыя лініі, гэты малюнак, нарэтце, сама манера і тэхніка выканання нагадваюць ганчарныя прадметы са старажытнейшых паселішчаў. датуемых
72
археолагамі гадамі першага тысячагоддзя нашай эры. Што гэта — містыфікацыя, масавая падробка пад першабытную даўніну? He, гэта творы мясцовых гараднянскіх майстроў, што жывуць за 30 кіламетраў на захад ад Століна сярод зыбкіх балот і лясоў. Сама прырода паклапацілася пра тое, каб там, на велізарным востраве, складзеным з выдатных глін, на працягу многіх стагоддзяў, не перапыняючыся, развівалася і ўдасканальвалася тое дзіўнае рамяство, карані якога, традыцыі якога аказаліся такімі жыццяздольнымі. Сівая старажытнасць, вечная прыгажосць, калісьці знойдзеная і ўпершыню ўвасобленая нашымі продкамі, не памерлі. Дзякуючы гараднянскім ганчарам яны працягваюць жыць. Гэта здаецца цудам і, каб лепш разгледзець яго, адправімся ў .Гарадную — месца казачнае, непаўторнае, запаветнае.
У ГАСЦЯХ У НАРОДНЫХ УМЕЛЬЦАЎ
Гарадная — сталіца беларускіх ганчароў • Троіцкая царква • Палеская гаворка • Палеская школа дойлідства • Вёска Плотніца • Вёска Вуйвічы ? Вёска Колбы • Капліца, якую маляваў А. Блок • Лапацін — музей А. Блока • Па берагах Стыры • Вёска Востраў. Прачысценская царква «Вёска Лемяшэвічы. Царква Раства Багародзіцы
На старадаўніх геаграфічных картах, вычарчаных або надрукаваных у заходнееўрапейскіх дзяржанах, сціплая цяпер вёска Гарадная абазначалася як вельмі ўмацаваны горад. Такімі ж значкамі, сілуэтам крэпасці, замка ці высокіх сцен з уезнымі варотамі адзначалася і месцазнаходжанне буйнейшага горада тутэйшых мясцін — Пінска. Гэта не памылка, можа, толькі перабольшанне.
Гарадная — паселішча вельмі старажытнае, якое стала дастаткова рана гарадком, а затым і горадам. Гісторыя яго малавядомая, не вывучаная, а тое нямногае, што мы ведаем, не дае магчымасці намаляваць нават прыблізную карціну жыцця горада аж да XVI ст. Як сведчаць дадзеныя археалогіі, у бліжэйшых ваколіцах Гарадной чалавек пасяліўся яшчэ ў бронзавым веку. Відаць, ужо ў XVI ст. Гарадная мела статус горада. Галоўнай яго славутасцю была ганчарная вытворчасць. Майстры аб’ядноўваліся ў свой цэх, які адстойваў іх інтарэсы, рэгламентаваў вытворчасць вырабаў, якасць, асартымент і мастацкаэстэтычныя характарыстыкі прадукцыі. Цэхавы статут рэгламентаваў не толькі вытворчасць і ўсё звязанае з ёю, але і пытанні сацыяльнага жыцця. Цэхавая арганізацыя з’яўлялася значнай грамадскапалітычнай сілай, здольнай
73
Макошык Макотра Бунька Слоік
Слой Ныразнак Вазонніца Макіуш'
Мыска Кубак Адьшец
Нмвы посуду дадзгны на мове палешукоў
Хладышка Жбанок Паладынец
супрацьстаяць у асобных вьшадках і насіллю мясцовай грамадзянскай улады, і волі магната, і нават жаданням царкоўных іерархаў. Цэхі былі самай моцнай апорай братстваў — рэлігійнанацыянальных аб’яднанняў, якія змагаліся супраць каталіцкай экспансіі, за адраджэнне і захаванне роднай культуры. У статуце цэха асаблівая ўвага ўдзялялася праблемам вучнёўства, перадачы майстэрства. Строга вызначаліся колькасць вучняў у хожнага майстра, тэрміны вучнёўства, ступень складанасці кваліфікацыйнага экзамену.
Здарылася так, што цяпер Гарадная ператварылася ў сапраўдную сталіцу беларускіх ганчароў. Менавіта тут, як нідзе больш, захоўваюць старажытныя дынастычныя традыцыі ганчарства, вырабляюць посуд у стылі мінулых часоў, стараюцца перадаць патомкам сакрэты няпростага рамяства. А яно вядома на Палессі яшчэ з ранняга неаліту. Гэта было дзяцінства ганчарства. Людзі яшчэ не ведалі ганчарнага круга, і ўсе вырабы ляпіліся рукамі, а затым абпальваліся. У канцы першага тысячагоддзя нашай эры з’явіліся ганчарны круг і горан для абпалу. Праіснавалі яны без якіхнебудзь сур’ёзных змен і мадыфікацый аж да нашых дзён. Ганчарны круг — прыстасаванне не вельмі складанае: адзіндва драўляныя дыскі, насаджаныя на вось, — вось і ўсё. Але вынайдзены ён быў не адразу, для гэтага спатрэбіліся стагоддзі. Распаўсюджвалася вынаходства таксама марудна, відаць, на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, пакуль ганчарны круг, які круцілі рукамі ці нагамі, не заняў сваё трывалае месца сярод многіх
75
Вёсха Гарадная. Стары ганчар за працай. Здымак 1933 г.
Асенні кірмаш у вёсцы Высокае Пінскага раёна
іншых такіх жа геніяльна простых прылад тысячагадовых сялянскіх рамёстваў.
He выклікае сумнення, што гісторыю гараднянскага ганчарства трэба пачынаць з часу, што папярэднічаў з’яўленню ў славян першых адзнак дзяржаўнасці. Менавіта тады ў гэтых багатых для развіцця ганчарнага рамяства мясцінах нашы продкідрыгавічы пачалі вырабляць гліняны посуд. Выключнае геаграфічнае размяшчэнне Гарадной, наяўнасць гіганцкіх запасаў выдатных па якасці глін садзейнічалі таму, што тут узнік адзін з цэнтраў усходнеславянскага ганчарства, чыя прадукцыя мела найшырэйшы збыт па ўсім Палессі. Досыць падрабязныя звесткі аб дзейнасці гараднянскіх ганчароў, аб іх майстэрстве мы маем з першай паловы XIX ст. Дзякуючы гэтаму можна прасачыць развіодё мясцовага ганчарства на працягу больш чым стагоддзя. Аж да перадваенных гадоў яно захоўвала самыя архаічныя рысы. Майстры выраблялі непаліваную кераміку. У 1930ыя гады адбываюода прыкметныя змены ў тэхніцы вырабу і асартыменце вырабаў. Пачынае ўжывацца бясколерная і каляровая паліва, змяншаюода памеры посуду. Скарачаеода колькасць майстроў і іх памочнікаў, рэзка змяншаецца колькасць вырабаў. Калі зусім нядаўна, у пачатку XX ст., у Гарадной