• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старая казка Палесся Турава-Пінская зямля Юрый Лабынцаў

    Старая казка Палесся

    Турава-Пінская зямля
    Юрый Лабынцаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 141с.
    Мінск 1993
    79.17 МБ
    ^к *. ?х. нРОДкі, цяперашнія давыдгародцы цудоўныя агароднікі і кветкаводы. Амаль у кожным доме вырошчваюць выдатную агародніну і насенне. Раней усё гэта ў свежым і сушаным выглядзе развозілі па Беларусі, Расіі, Украіне, Літве, Полыпчы. Давыдгарадоцкія мяшчане гандлявалі і мяснымі вырабамі, вэнджанай, салёнай, марынаванай і сушанай рыбай, грыбамі, ягадамі.
    3 рамёстваў асабліва славілася шавецтва. Давыдгародцы рабілі такія скураныя боты і туфлі, пра якія да гэтага часу расказваюр, легенды. Справа ў тым, пгго яны зусім не прамакалі і былі надзвычай трывалыя. Знаўцы за
    58
    Вёска Вялемічы. Ілвінская царква. XIX cm.
    Вёска Взлемічы. Адзенне даяўчынкі
    Здымак І93Оых гадоў
    Абраз "Сабор Міхаіла Архангела" з царквы вёскі Рубель. XVIII cm.
    Столін. Асенні кірмаш. Ткачыхі за кроснамі. Здымак J986 г.
    Ганчар са сваімі вырабамі на кірмашы ў СтолЬіе
    пэўнівалі, што высокія давыдгародскія боты па сваіх якасцях значна лепшыя за славутыя асташы, што вырабляліся майстрамі на Селігеры. 3 іншых рамёстваў жыхароў вылучаліся сеткапляценне, ткацтва, разьба па дрэве. Значны прыбытак даваў продаж плеценых з саломы капелюшоў розных пакрояў, шапак і кошыкаў, а таксама плеценых з вярбовых прутоў кузавоў для павозак. Нярэдка гэтыя вырабы фарбавалі ў розныя колеры і расггісвалі, што надавала ім асаблівы, прывабны выгляд.
    Гэтак жа як і для драўлянага Турава, вялікай бядой для давыдгародцаў былі пажары. Яны неаднаразова спусташалі горад. Перад самай вайной, 6 мая 1936 г., ДавыдГарадок, які адышоў па Рыжскім мірным дагаворы 1921 г. да буржуазнай Польшчы, выгараў дашчэнту. He пацярпелі толькі нямногія мураваныя оудынкі ў цэнтры, напрыклад касцёл. Цудам ацалелі і некаторыя драўляныя будынкі, у тым ліку старадаўнія. Сярод іх драўляная Георгіеўская царква, пабудаваная ў канцы XVII — пачатку XVIII ст. Яна да гэтага часу стаіць на высокім узгоркаватым беразе рэчкі Сежкі ва ўсходняй частцы горада. У народзе яе часцей называюць Юраўскай, бо імя Георгій часцей гучала як Ягэрый, Юрый, таму і царква называецца Юраўскай, а не Георгіеўскай. Яна вельмі прыгожая і разам са зваіііцай і шматлікімі высокімі драўлянымі крыжамі, што стаяць асобна, выглядае надта маляўніча. Вакол яе старадаўнія моіілкі, на якіх нямала каменных надмагільных помнікаў надзвычай дзіўных, амаль загадкавых абрысаў. Двух’ярусная каркасная званіца пад шатровым дахам стаіць на некаторым аддаленні ад царквы, у паўночназаходнім кутку царкоўнага двара, насупраць уваходу. Сама царква трохзрубная, пакрытая трыма чатырохскатнымі дахамі, увенчанымі невялікімі купаламі з маленькімі галоўкамі. У інтэр’еры драўляны разны Іканастас, царскія вароты якога цяпер захоўваюцца у Заслаўскім музеі рамёстваў і народных промыслаў. Ен пяціярусны, датуепца сярэдзінай XVIII ст. і выкананы, бясспрэчна, мясцовымі майстрамі. Асабліва цікавая разная частка іканастаса, падзеленага на ярусы простымі карнізамі з паўкалонкамі. Адчуваецца грунтоўная, чыста прафесійная прапрацоўка матэрыялу. Малюнак разных кампазіцый нагадвае, бадай, больш стыль ракако, у той час як, іх дэталі, хутчэй, цягйуцца да познебарочнага стылю. Гэта не здаевда дзіўным, паколькі дадзены помнік уяўляе сабой дастаткова звычайны сплаў мясцовых беларускіх школ разьбы па дрэве, якія бралі вельмі многае ад барочнай асновы мастацтва свайго часу, але ўлічвалі густы новага веку. Тыя, хто бачыў ’ падобныя разныя іканастасы, прыгадаюць інтэр’еры цэркваў Масквы і Падмаскоўя XVII — пачатку XVIII ст. Нічога дзіўнага ў
    63
    тым няма, паколькі ўсе яны з’яўляюцца творамі беларускіх майстроў. Менавіта яны, беларускія майстры, прынеслі ў Расію XVII ст. невядомае да той пары мастацтва — аб’ёмную ажурную арнаментальную разьбу, якая адразу ж заваявала самае шырокае прызнанне. У розных рускіх дакументах разьба гэта пачала называцца "беларускай рэззю". Ёю ўпрыгожвалі не только інтэр’еры шматлікіх цэркваў, але і палацаў. У адной толькі Маскве ў другой палове XVII ст. працавала некалькі дзесяткаў беларускіх майстроўрэзчыкаў, у тым ліку больш дваццаці ў Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля, сярод кіраўнікоў якіх былі і беларускія майстры "разных і сталярных спраў". "Беларуская рэзь" атрымала ў Расіі надзвычай шырокае распаўсюджанне і аказала самае прамое ўздзеянне на далейшае развіццё гэтага мастацтва.
    Жывапіс Юраўскага храма ў асноўным даволі позні. Найбольшую каштоўнасць маюць іконы з іканастаса, створаныя ў XVIII ст. Зрэшты, мясцовы жывапіс значна ўступае разьбе.
    За два кіламетры на паўночны ўсход ад горада, ва ўрочышчы Леваноўшчына, знаходзіцца цікавы археалагічны помнік. Гэта — выяўлены некалькі гадоў назад у час земляных работ могільнік. Пры абследаванні яго знойдзены розныя ганчарныя вырабы: лепная пахавальная ўрна са светлажоўтай гліны, посуд, міскі, гаршкі. Усе знаходкі адносяцца да прадметаў зарубінецкай культуры і датуюцца I—V стст. нашай эры.
    Некалькі падобных могільнікаў знаходзяцца ў ваколіцах вёскі Вялемічы на поўдзень ад ДавыдГарадка. На іх выяўлены сотні пахаванняў, самыя раннія з якіх адносяцца да пачатку нашай эры. Пры раскопках знойдзены бронзавыя ўпрыгожанні, гліняны посуд, жалезныя нажы і іншыя прадметы. Недалёка ад могільнікаў — сляды пасяленняў плямён зарубінецкай культуры. На іх удалося выявіць рэшткі жылых і гаспадарчых памяшканняў, шматлікія прадметы побыту.
    Ва ўсходняй частцы Вялемічаў стаіць драўляная Ільінская царква, пафарбаваная ў тон лістоты дрэў. Пабудавана яна ўсяго толькі стагоддзе назад, але яе аблічча моцна нагадвае ўкраінскія храмы, створаныя ў эпоху позняга барока. У барочным стылі выканана і трох’ярусная (васьмярык на двух чацверыках) званіца, што стаіць воддаль. У цэнтры кампазіцыі царквы — квадратны асноўны аб’ём, да якога прырублены квадратны бабінец, прамавугольныя бакавыя памяшканні і пяцівугольная алтарная частка з невялікімі бакавымі рызніцамі. Кожны зруб вянчае самастойны верх з гранёнымі купаламі і маленькімі галоўкамі. Сцены царквы абабіты дошкамі,
    64
    размешчанымі па вертыкалі, што надае ёй адчуванне накіраванасці ўвышыню.
    За балотамі, на паўднёвы захад ад Вялемічаў, на правым беразе ракі Гарыні стаіць вёска Рубель — адзін з самых старажытных населеных пунктаў краю, вядомы ў пісьмовых крыніцах з 1511 г. У ім знаходзіцца яшчэ адна драўляная царква, якая нагадвае будынкі эпохі барока. Гэта амаль двухсотгадовы Міхайлаўскі храм, асвечаны ў 1796 г. Складаюць яго тры шмат’ярусныя зрубы адной вышыні і розных абрысаў і памераў. Асноўны зрўб — васьмігранны, завершаны васьмерыком на чацверыку з гранёным купалам і галоўкай; бабінец — прамавугольны; алтарны зруб — пяцігранны, завершаны гэтак жа, як і бабінец, васьмерыком з гранёным купалам і галоўкай. 3 трох бакоў царква акружана прытворамі, прыбудаванымі пазней, а поба'ч — трох’ярусная драўляная званіца.
    У ваколіцах Рубеля, як і каля Вялемічаў, шмат археалагічных помнікаў, раскопкі якіх у асноўным не праводзіліся. Гэта курганы, могільнікі, месцы старажытных селішчаў. За некалькі кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Рубеля, за вёскай Хатомель, знаходзіцца цэлы комплекс былых селішчаў. Сярод самых цікавых старажытных помнікаў — даволі вялікае гарадзішча, што адносіцца да VII—X стст. Побач з ім — селішча і могільнік. У Хатомельскім археалагічным комплексе знойдзены рэшткі жылых памяшканняў, якія ацяпляліся глінабітнымі печамі, a таксама і пахаванні. Першапачаткова тут сяліліся плямёны пражскай культуры, затым на працягу некалькіх стагоддзяў жылі драўляне. На ўсім Палессі гэта адно з самых ранніх іх пасяленняў.
    Яшчэ далей ад Хатомеля, у глыбіню Палесся, за 20 кіламетраў на поўдзень, сярод непраходных балот і пушчаў ляжыць вёсачка Альманы. Гэта сапраўдная скарбніца старадаўняй палескай культуры, радзіма многіх казак, сказанняў, павер’яў, песень. Іх часам можна пачуць і зараз. Старыя, ды і не зусім яшчэ старыя людзі раскажуць ці праспяваюць пра палонных княгіньпрыгажунь, добрых рыцараў, зачараваныя замкі, што стаялі тут непадалёк; пра клады, якія ахоўвалі пачвары; пра герояў, што перамаглі нячыстую сілу; пра дзяўчат, пакінутых каханымі, Значна радзей, але ўсё яшчэ можна пачуць і расказы пра чараўнікоў — яны, аказваецца, у мностве жылі ў гэтай і суседніх вёсках. Усе лічылі чараўнікоў людзьмі асаблівымі, што прадалі сваю душу нячыстай сіле і атрымалі ўзамен дар чараўніцтва. Амаль нязменна ў іх лік ~ яны складалі нібы нейкае асаблівае супольніцтва — уключаліся знахары, казачнікі, спевакідудары, пастухі, млынары і наоіул людзі, што жылі на водшыбе. Самыя мудрагелістыя, блытаныя,
    5. Зак. 5375.
    65
    зусім легендарныя — гэта роспавяды пра ваўкалакаўпярэваратняў і іх штучкі. Ваўкалак прымае ў асноўным аблічча ваўка. Ен нападае на людзей, асабліва жанчын і дзяцей, высмоктвае з іх кроў. Найбольш агрэсіўныя яны напярэдадні святак і на Купалле, тады ж яны могуць ператварацца не толькі ў ваўкоў, але ў многіх іншых жывёл і нават птушак і паўзуноў: сабак, кошак, жаб, воранаў, соў і г. д. У фальклоры ваўкалак — персанаж вельмі старажытны, ён уваходзіць у пантэон славянскай міфалогіі ўжо ў язычніцкія часы. Сказанні пра ваўкалакаў вядомыя ў палякаў, чэхаў, сербаў, харватаў і іншых народаў, прычым назва гэтай істоты па гучанні вельмі блізкая да беларускай. 3 вобразам ваўкалака можна сустрэцца і ў творах класічнай беларускай літаратуры, ёсць ён, напрыклад, у паэзіі Янкі Купалы.
    Палескія павер’і вельмі разнастайныя. Старыя іх добра памятаюць, а звязаныя з імі звычаі часткова захоўваюць да гэтага часу. Ад бацькі і маці яны атрымалі ў спадчыну асаблівую любоў да ачага, агонь у якім лічыўся амаль свяшчэнным. Гэты хатні агонь — сімвал сямейнага дабрабыту, удачы, цяпла, ладу. Ён пастаянна цепліўся ў печы, яго вельмі неахвотна пазычалі суседзям. Свяшчэннымі былі сонца, вада і зямля, а таксама некаторыя дрэвы, участкі лесу, камяні. У кожнай палескай хаце шанавалі дамавіка, нават звярталіся да яго з асобнымі малітвамі. Каб уміласцівіць чароўную істоту, рабіліся прынашэнні ў выглядзе ежы і забітай хатняй жывёліны ці птушкі. Галоўным лясным духам лічыўся лесавік, лясун — велізарнае касматае стварэнне, ва ўладзе якога часта знаходзіцца чалавечае жыццё. Лясун — дух злы, ён можа задушыць усякага сустрэчнага, украсці дзяўчыну, зрабіць яе сваёй наложніцай — лесавіхай. У яго громападобны голас, але ён можа крычаць і птушкай, выць зверам ці рыдаць, як чалавек. Лесавік часам пацяшаецца з людзей, заманьвае іх у чашчобу, прымушае доўга блукаць. Каб яго задобрыць, неабходна рабіць паднашэнні.