• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старая казка Палесся Турава-Пінская зямля Юрый Лабынцаў

    Старая казка Палесся

    Турава-Пінская зямля
    Юрый Лабынцаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 141с.
    Мінск 1993
    79.17 МБ
    36
    друкаваліся шмат разоў. За кароткі тэрмін яны вытрымалі па некалькі выданняў, што садзейнічала паўсюднаму адраджэнню славы Кірыла, асабліва на яго радзіме, у Беларусі. У XIX ст. пра Кірыла Тураўскага пачынаюць пісаць вучоныя ў Расіі і за мяжой, з’яўляюцца першыя навуковыя выданні яго твораў, але, як гэта ні парадаксальна, вялікі тураўлянін і да гэтага часу ледзь не самы малавывучаны старажытнарускі пісьменнік.
    Творчасцю Кірыла, як падкрэсліваў яшчэ ў XIX ст. Ю. Ф. Самарын, "двнжет... пафас, восторг", а яго творы — "свободные нзлняння благочестнвых помыслов — гнмны". Гімны гэтыя, паэзія гэта нарадзіліся тут, у Тураве, і натхнялі пісьменніка не адна толькі кніжная прамудрасць, але і вунь той далёкі лес за Прыпяццю, сама рака — усё, што акружала яго з ранніх гадоў у ціхай палескай старане. Неўміручае слова Кірыла Тураўскага стала самым велічным помнікам яго роднаму гораду, а цяперашняе багацце старажытнай моўнай культуры Тураўшчыны зрабіла магчымым ужо ў нашы дні стварэнне пяцітомнага "Туровского словаря", у якім адлюстраваны ўсе асаблівасці гаворкі замшукоў — так традыцыйна называлі жыхары навакольных месц ураджэнцаў Тураўскага краю — рамеснікаў, хлебаробаў, жывёлаводаў, паляўнічых, рыбакоў.
    Тураўшчына — гэта не толькі горад і яго бліжэйшыя вёскі з іх своеасаблівай культурай, але і глухія лясныя прасторы, дзе жылі і жывуць людзі з уласным малавядомым укладам жьгцця, сваімі звычаямі, павер’ямі, сваімі традыцыямі. У адзін з такіх куткоў адправімся і мы.
    САМАБЫТНАЯ КУЛЬТУРА СЯЛЯНПАЛЕШУКОЎ
    Неацэненыя каштоўнасці • У лясных нетрах • Палескія пчолы • Бортніцтва • Калоднае пчалярства» Рамяство ці мастацтва? • Сядзіба палешука • Жывёлаводы, паляўнічыя, рыбакі • Родны лес • Танежскія плачы • Вёска Рудня • Песня пра палескія пушчы
    Сялянская культура. Што гэта за паняцце, што за з’ява? Ці існавала яна ў сапраўднасці, ці была чымсьці большым і істотным у гісторыі таго ці ішпага народа, каб называцца менавіта так — культура? Адзіны адказ на ўсе пытанні атрыманы ўжо даўно, ён станоўчы, але, на жаль, да гэтага часу часта даводзіцца чуць і чытаць, бывдам культурныя каштоўнасці, створаныя сялянствам, гэта, маўляў, нешта дастаткова прымітыўнае, што аджыло, мела некаторае значэнне толькі калісьці. 3 такім падыходам, а тым больш
    37
    шырокавяшчальнай агітацыяй, пагадзіцца ніяк нельга. Асабліва гэта датычыць нас, усходніх славян, што здавён сялянствавалі. Ад тысячагадовага дрэва ўсходнеславянскай сялянскай культуры галіны прараслі і ў сённяшні дзень. Аспрэчваць гэта не варта хоць бы таму, што пераважная большасць сённяшніх жыхароў нашай краіны — дзеці, унукі і праўнукі самых сапраўдных сялян. Вядома, вельмі моцна змяніліся ўмовы жыцця і ў горадзе, і асабліва ў вёсцы, якая часта ператвараецца ў невялікі добраўпарадкаваны гарадок. Толькі як быць з памяццю пра свой спрадвечны сялянскі род, непарыўна звязаны з зямлёй, з маральнымі ўстоямі сялянства, заснаванымі на сумленнасці, прастаце і працавітасці, чым заўсёды вызначаліся нашы продкі. Ці не таму і ўзнікаюць мясцовыя фальклорныя ансамблі, адраджаюцца промыслы, нарэшце, з’яўляюцца цэлыя літаратурныя напрамкі — іх заснавальнікаў, дзяцей усё тых жа сялян, масцітыя крытыкі не без з’едлівай іроніі назвалі калісьці "дзеравеншчыкамі". A менавіта ж у прамых нашчадкаў сялян, непасрэдных пераемнікаў сялянскай культуры, і ёсць чаму вучыцца. He, яна, вядома ж, існавала і па сённяшні дзень працягвае праяўляцца, некалі сапраўды вялікая сялянская культура, што пакінула нам немалыя мастацкія каштоўнасці, да канца разабрацца ў якіх мы дагэтуль не змаглі.
    Пастараемся пранікнуць у глыбінныя куткі Палесся, дзе і зараз яшчэ жывыя старажытныя сялянскія заняткі і промыслы, што зрабілі такі прыкметны ўплыў на ўвесь жыццёвы ўклад і культуру палешукоў. Накіруемся на паўднёвы ўсход ад Турава ў край вялізных лясоў і балот. Частка яго за ракой Ствігай цяпер з’яўляецца тэрыторыяй Прыпяцкага ландшафтавагідралагічнага запаведніка. Створаны ён параўнальна нядаўна, у 1969 г., і займае плошчу больш за 60 тысяч гектараў, з іх амаль 60 працэнтаў — балота. Лясы запаведніка параўнаўча маладыя, сярэдні іх узрост — шэсцьдзесят гадоў. Некалькі гадоў назад яны моцна пацярпелі ад пажару, сляды якога відаць паўсюдна. Спачатку наш шлях праходзіць па даволі ажыўленай асфальтаванай шашы, што разразае запаведнік на дзве часткі. Ёсць тут і іншыя дарогі, а таксама веткі чыгуначнай вузкакалейкі. Усе яны ў многім зводзяць на нішто намаганні невялікага штата работнікаў запаведніка, ствараюць непераадольныя цяжкасці ў ахове яго фауны і флоры.
    Галоўнае багацце запаведніка — велічныя пойменныя дубровы, якіх больш на свеце, бадай, няма. Сярэдні ўзрост дрэў — звыш двухсот гадоў, але ёсць і больш старыя, дубыпатрыярхі, у дуплах іх часам селяцца дзікія пчолы.
    38
    Гэта асобная — абарыгенная — парода пчол, так званая цёмная лясная, якая жыве тут спрадвеку. У Беларусі яе зараз моцна пацяснілі нетутэйшыя пароды — карпацкая, каўказская, украінская і інш. Але на Палессі яшчэ можна сустрэць тых непатрабавальных працавітых пчол, што служылі і далёкім продкам славян. Тут узнік асобны лясны промысел, які атрымаў шырокае распаўсюджанне і велізарнае эканамічнае значэнне, дзякуючы чаму вызначыўся на некалькі стагоддзяў характар развіцця гэтага лясного краю. Промысел атрымаў назву борцевага, бортніцтва. Ён і па сённяшні дзень вядомы ў некаторых усходнееўрапейскіх народаў: усходніх і заходніх славян, літоўцаў, чувашоў, мардвы, башкір і ў іншых, у каго на працягу стагоддзяў складваліся вельмі падобныя традыцыі пчалярства. Традыцыі гэтыя знайшлі адлюстраванне ў мове, прыёмах самой гаспадаркі, садзейнічалі з’яўленню унікальнай, у многім адзінай культуры борцевага промысла.
    На Палессі цяпер засталося ўсяго некалькі борцаў — штучных дуплаў, дзе жывуць пчолы. А калісьці ж іх тут было шмат тысяч. 3за інтэнсіўнага высякання лясоў бортніцтва знікла на нашых вачах. У невялікіх лясных вёсачках і пасёлках дажываюць свае дні і апошнія бортнікі, узрост якіх ужо вельмі паважны. Гэта надзвычай ціхія, гактоўныя і чулыя людзі, што валодаюць надзвычайным талентам і разуменнем сакрэтаў прыроды. Яны выдатныя цесляры, рэзчыкі — словам, майстры на ўсе рукі. Інакш нельга. Праца бортніка патрабавала вялікіх практычных ведаў, спрыту і фізічнай сілы. Борць выдзёўбвалася задоўга да раення пчол часцей у сасне ці дубе, куды бортнік узбіраўся пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання — лезіва. Доўгія гадзіны даводзілася вісець высока над зямлёй. Новую борць затым нярэдка мецілі спецыяльнымі значкамі, што называліся борцевымі сцягамі. У распараджэнні аднаго бортніка было да некалькіх дзесяткаў борцевых дрэў, у асобных з іх мелася да трох і больш борцяў. Такія дрэвы асабліва цаніліся, былі прадметам гонару пчаляра.
    У Вялікім княстве Літоўскім некаторыя бортнікі, у асноўным гараджане і дробная шляхта, аб’ядноўваліся ў асобныя прафесійныя карпарацыі — цэхі, што мелі статуты, уласныя сцягі і рытуал пасвячэння. Індустрыя борцевага промысла і перапрацоўкі яго прадуктаў была вельмі развітая, аб чым сведчаць як назвы спецыяльнасцей, звязаных з промыслам і перапрацоўкай мёду і воску, так і градацыя пасяленняў і рэгіёнаў, дзе займаліся пераважна бортніцтвам.
    Майстар боргнік карыстаўся вялікай колькасцю самых розных інструментаў, якія дапамагалі яму на ўсіх этапах яго нялёгкай працы. Некаторыя з іх ён рабіў сам, іншыя
    39
    У лодцы. Гравюра XIX cm.
    Гаць на балоце. Гравюра XIX cm.
    У глухой вёсачцы. Гравюра XIX cm.
    Калода на зямлі
    Калода на дубе
    купляў у горадзе альбо заказваў мясцовым кавалям, цеслярам, рымарам. Як правіла, бортнік меў некалькі сякер з шырокім лязом — так званыя барты, металічныя цяслы, розныя корбы асаблівых канструкцый, долаты, скрэбніцы, малаткі, пешні, арыгінальны вымяральны інструмент, выраблены з дрэва і іншых матэрыялаў. Усё гэта прызначалася ў асноўным для выдзёўбвання борці. Уласна пчалярскі інвентар складалі ножмёдарэз, сітак, падобны на шлем касманаўта, які засцерагаў галаву ад укусаў пчол, дымакур, ройніца, зробленая з лубу ці бяросты і прызначаная для зборкі і пераноскі вылецеўшых раёў, прыстасаванне для адціскання мёду і некаторыя іншыя. Кожны бортнік меў адно, a то і некалькі лезіў. Асноўную іх частку складала плеценая з пяці сырамятных палосак скуры трыццацімятровая вяроўка з драўлянай дошкайлавачкай на адным канцы, кручком на другім і рухомым казлом. Добрае лезіва служыла вельмі доўга і выкарыстоўвалася на ўсіх этапах абсталявання борці і здабывання мёду. Бортнікі мелі і асобны посуд для збірання мёду і яго захавання. Гэта лабзені, якія вырабляліся з~ лубу і бяросты, і кадоўбы — выдзяўбаныя з дрэва прадаўгаватыя кадзі са шчыльна прыгнанай драўлянай накрыўкай. Посуд, інструменты і іншыя прадметы інвентару бортніка амаль заўсёды ўпрыгожваліся ці то насечкай рознага малюнка, ці то разьбой, ці то незвычайнай формы дэталлю. Часам па ўпрыгожаннях няцяжка адрозніць вырабы таго ці іншага майстра, многія з якіх былі славутыя на ўсё Палессе —Беларускае і Украінскае.
    Прафесія бортніка была спадчыннай, ад бацькі да сына перадаваліся сакрэты нялёгкага рамяства, якое многім здавалася магічным. I сапраўды, каб прывабіць пчаліны рой у новую борць, выконвалася цэлае дзейства — тварба, што ўключала тайную частку з заклінаннямі і замовамі, а таксама апырскванне настоем з траў і кветак, акурванне верасам, націранне і г. д. Нядзіўна, што толькі перад смерцю бортнік паведамляў свайму пераемніку самыя запаветныя тайны. Ён вучыў яго чараўніцтву і перадаваў свой борцевы сцяг — знак, які амаль заўсёды складаўся са спалучэнняў розных па велічыні і форме трохвугольнікаў, скобак, колцаў, рысачак.
    Бортныя сцягі, або "ішсьмена", з’явіліся, магчыма, ужо тады, калі ў славян яшчэ не было ніякай пісьменнасці. He выключана, што тыя знакі прайшлі шматвяковую эвалюцыю ў сваім развіцці. Яны не такія простыя, як можа здацца на першы погляд. Гэта свайго роду сялянская геральдьгчная сістэма, дасканала разабрацца ў якой мы пакуль не змаглі.
    Інвентар бортніка, звалены цяпер у цёмных кутках
    43
    хлявоў, камор, на гарышчах, a то і проста на вуліцы, можна сустрэць у любой лясной вёсачцы.
    Калі намеціўся заняпад бортніцтва ў сувязі з высечкай першабытных лясоў, на Палессі пачало развівацца калоднае пчалярства, пры якім дупло для пчол выдзёўбвалася не ў жывым дрэве, а ў яго адсечанай частцы — калодзе. Калоды маглі быць развешаны на дрэвах, часткова ўстаноўлены на спецыяльных памостах — падкурах, прымацаваных да ствала дрэва або на зямлі. Для аховы калод ад мядзведзяў, а іх яшчэ ў пачатку нашага стагоддзя на Палессі было нямала, выкарыстоўвалі падкуры з убітымі знізу вострымі драўлянымі ці жалезнымі штырамі. Аховай ад касалапых улужылі і іншыя прыстасаванні. Самае распаўсюджанае з іх — самабітка — тоўстае бервяно ці камень на сырамятным рамяні. Есць такія самабіткі і ў Прыпяцкім запаведніку. Ад яе калісьці загінуў тут мядзведзь — на яго ўпала з дрэва масіўная калода, мёдам з якой ён хацеў паласавацца.