• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старая казка Палесся Турава-Пінская зямля Юрый Лабынцаў

    Старая казка Палесся

    Турава-Пінская зямля
    Юрый Лабынцаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 141с.
    Мінск 1993
    79.17 МБ
    Калоды розных форм і памераў, вырабленыя мясцовымі ўмельцамі, — найбольш распаўсюджаны помнік старадаўняй народнай культуры. Да гэтага часу на самых вялікіх дрэвах, што растуць па ўсім Палессі, можна бачыць тысячы такіх, як правіла, пустых калод, што застаюцца своеасаблівым напамінкам аб забытым старажытным промысле, аб адным з самых характэрных бакоў былой культуры сялянпалешукоў.
    У кожнай сялянскай сям’і, вясковай хаце вельмі многія рэчы вырабляліся сваімі рукамі. Жанчыны пралі, ткалі палатно, шылі, вышывалі, амаль цалкам забяспечвалі патрэбнасць сям’і ў адзенні, а сёетое выраблялі і на продаж. Мужчыны добра ведалі цяслярскае, бандарнае, часам кавальскае рамяство, былі неблагімі рэзчыкамі па дрэве, плялі з лыка, лазы, сзломы, умслі рабіць вытанчаныя берасцяныя кашы розных памераў і шмат чаго іншага. Усе гэтыя прадметы ствараліся для штодзённых патрэб, толькі зараз мы пачалі цікавівда імі, нават з захапленнем збіраць. He дзіва: палескія разныя калаўроты, саламяны посуд незвычайных форм, вьппытыя язычніцкім узорам ручнікі — усё гэта самыя сапраўдныя творы народнага мастацтва з тысячагадовай гісторыяй.
    Дом палешука, яго хата ў глухіх месцах аж да канца XIX ст. у большасці была курная, зрубленая з сасновых бярвенняў, з дашчаным дахам. Абагравалася яна печчу, зроОленай цалкам з гліны. Для гэтага выраблялася своеасаблівая драўляная форма, якая абмазвалася глінай і паступова выпальвалася, пасля чаго на яе месцы заставаўся трывалы маналіт. Такая печ служыла гаспадарам без рамонту вельмі доўті час.
    У столі курнай хаты для выхаду дыму рабілася невялікая
    44
    адтўліна з драўлянай засаўкай. У гэту адтуліну можна было ўстаўляць лучнік — вялікую лубяную трубу, што з’яўлялася часткай асвятляльнага прыстасавання, на якім гарэла лучына. Да канца лучніка падвешваўся посвет — жалезная рашотка, куды падкладваліся хваёвыя трэскі. Часам, праўда вельмі рэдка, лучнікі рабіліся і з гліны — іх выраблялі майстрыганчары ў сяле Гарадная, а потым развозілі на вазах па ўсім Палессі. Такі гліняны лучнік крыху нагадваў усечаны зверху каўпак або велізарны гаршчок без дна, да ніжняй часткі якога мацаваўся посвет,
    У хаце над печчу рабіўся драўляны палок, а пад самай столлю — вялікая паліца. На ёй сушылі лучыну. Каля сцен стаялі лаўкі і вялікі стол, а ўсю прастору ад печы да сцяны займала вялізная драўляная лава, на якой спала большая частка сям’і. Паміж печну і сцяной знаходзілася перакладзіна для сушкі адзення і іншых патрэб. На думку беларускіх этнографаў і пісьменнікаў мінулага стагоддзя, у тым ліку і ўраджэнцаў Палесся, курная хата не з’яўлялася тым сапраўдным цымным пеклам, пра якое ў свой час так любілі пісаць. Вось звесгкі з кніжкі "Туров н Туровхцнна", выдадзенай у Мінску ў 1877 г.: "...представляемая некоторымн... гнусною курная нзба для простолюдііна несравненно выгоднее протнв... светлой"; "В... курной нзбе не больше как через полчаса все зловредные нспарення не только нзнутрн кзбы, но н нз стен н нз подлогн моіут выйтн вон..."; "Скажут, что дым выедает глаза, но посмотреть бы на 80летннх старнков н старух, прожнвшнх всю жнзнь в курных нзбах,..". А вось яшчэ адна думка, якая належыць вядомаму журналісту, пасля рэдактару "Вестннка Западной Росснн" I. Эрэмічу, які нарадзіўся і вырас у глыбінным Палессі. У сваіх "Очерках Белорусского Полесья", надрукаваных ў 1868 г. у Вільні, ён пісаў: "Я думаю таксама, што тыя вельмі памыляцца, якія мяркуюць, што дым курнай хаты адмоўна ўплывае на здароўе чалавека, асабліва на яго зрок. На Палессі паляць у печах часцей за ўсё сасновымі або бярозавымі дровамі, а дым ад гэтых дроў не толькі не пагаршае стану здароўя, а бадай што служыць сродкам, часткова гаючым, часткова засцсрагальным ад многіх хвароб".
    На сядзібе палешука будаваліся і шматлікія складскія памяшканні, а таксама жывёльны двор, памеры якога часам былі вельмі значныя. Гэта нядзіўна, паколькі на надзвычай багатым сенакоснымі ўі'оддзямі Палессі жывёлагадоўля атрымала вялікае развіццё. Сяляне трымалі кароў, свіней, авечак, валоў, коней і іншую жыўнасць. Нямала было ў іх і птушкі, у асноўным качак, гусей і курэй.
    Значнай падмогай у гаспадарцк служыла паляванне, спосабы і прылады якога былі часам даволі арыгінальныя.
    45
    Палешукі ў мностве здабывалі вадаплаўную і баравую, г. зн. лясную, дзічыну: гусей, качак, кулікоў, глушцоў, цецерукоў, рабчыкаў і іншую птушку; прамышлялі пушнога звера: вавёрак, лісіц, куніц, выдраў, норак; стралялі вепрукоў, ласёў, мядзведзяў, казуль і аленяў. Забарона на захоўванне агнястрэльнай зброі, уведзеная для насельніцтва Беларусі пасля паўстання 1863 г., садзейнічала вынаходніцтву самалоўных прылад палявання, якія вырабляліся ў асноўным з самых звычайных, падручных матэрыялаў: дрэва, жалеза, вяровак і г. д.
    Яшчэ большую ролю адыгрывалі самалоўныя прылады ў рыбалоўстве. Дзякуючы багаццю ў вадаёмах Палесся разнастайнай рыбы рыбалоўны промысел атрымаў у краі вельмі вялікае развіццё. Кожная палеская сям’я мела для гэтага спецыяльныя снасці і лодкічаўны. Лавілі рыбу практычна ўсюды: на вялікіх і малых рэках, азёрах, у ручаях, пратоках, нават на балотах. Найбольш распаўсюджанымі прыладамі лоўлі былі: сеткі, венцеры, бучы, настаўкі, якія вырабляліся амаль кожным гаспадаром самастойна з прутоў, вяровак, бяросты. Асаблівага майстэрства патрабавала пляценне з лазы бучаў і венцераў, а таксама сетак з нітак. Часта рыбу білі восцямі, што каваліся мясцовымі кавалямі. Арыгінальнымі прыладамі доўлі былі кацец і езы. Кацец рабіўся з тонкіх драўляных калкоў, сплецсных лазовымі прутамі ці вяроўкай, !і ставіўся на адной з праток, перагароджваючы яе. Рыба ішла ў кацец і ў рэшце рэшт трапляла ў галоўную яго частку, што ўяўляла сабой авальную пастку, з якой уладальнік катца рэгулярна выбіраў рыбу. 3 пачаткам спаду вады кацец зусім перагароджваў буйной і сярэдняй рыбе выхад у раку, яе вылоўлівалі ў велізарнай колькасці і змяшчалі непадалёк у адно з маленькіх азёр. Гэта азярцо называлася саджам і служыла да ледастава сховішчам жывой рыбы, што ішла на продаж. Езамі нават перагароджвалі ўсю раку, калі вясной лавілі асятроў. Для этага абавязкова выкарыстоўвалася вялікая лодка — у яс ўцягвалася цэнтральная частка еза — сетка з уловам, якая завязвалася. Рыбалоўства давала некаторым сялянам вялікі прыбытак. Яны вазілі прадаваць рыбу нават у Вільню, Кіеў, Варшаву і іншыя гарады.
    У глухім лясным кутку за Ствігай земляробства не адыгрывала такой ролі, як у мясцовасцях каля Турава і на захад ад яго. У глыбінным Палессі толькі на невялікіх баравых палянах меліся зусім маленькія палі, якія ледзь забяспечвалі патрэбы іх гаспадароў. Аіарод тутэйшага палешука быў таксама бедны. Тым не менш недахопу ў ягадах і фруктах людзі не адчувалі. Усё гэта даваў родны лес, у якім раслі разнастайныя плады і ягады, мноства
    46
    грыбоў, арэхаў, прыдатных да ады каранёў і траў. У зборы дароў лесу палескі селянін дасягнуў вялікай дасканаласці, сапраўднага майстэрства.
    Стагоддзі ляснога жыцця садзейнічалі стварэнню спецыяльнага збіральніцкага інвентару: кошыкаў, берасцянак, каробак, што вырабляліся з лазы, арэхавых прутоў, лубу, бяросты, саломы і іншых матэрыялаў. Падобныя вырабы вельмі разнастайныя, практычныя і прыгожыя. У іх няма нічога лішняга, яны дасканалыя па форме, паколькі творцам іх з’яўляўся не адзін чалавек, а цэлыя пакаленні людзей, блізкіх да зямлі, якія жылі ёю. Як шкада, што, ахоўваючы помнікі старадаўніх рамёстваў, мы ніколі ўжо не зможам узнавіць поўную карціну мастацкай творчасці, адчуць асаблівасць вырабаў той ці іншай мясцовасці або выдатнага безымяннага майстра, які так цаніўся калісьці ў сваёй акрузе. Занадта позна пачалі збіраць усё гэта, усвядоміўшы нарэшце, ды і то пакуль не ўсюды, што і ў палескай вёсачцы ёсць, аказваецца, шмат цікавага. He заўсёды задумваюцца над гэтым і мясцовыя жыхары. А ў дзеда ж, напрыклад, які пляце лапці, патутэйшаму пастолы, і рэжа па дрэве на самаробным такарным станку з лучным прывадам, можна многаму навучыцца. Калісьці і яго, зусім яшчэ маленькага хлапчука, у доўгія зімовыя вечары вучыў усяму гэтаму бацька. Год ад году расло ўменне маладога селяніна. Ён спасцігаў неабходныя навыкі працоўнага жыцця, асвойваў цяслярскую і сталярную справу, вучыўся плссці з лыка, каваць у кузні, вырабляць аўчыны і шкуркі пушных звяроў. Ад адных заняткаў да другіх пераходзіў лёгка: улетку з раніцы правяраў пасткі на рыбу, касіў сена, бортнічаў, гнаў дзёгаць і смалу, сек лес; вечарам займаўся рамонтам і вырабам рознага хатняга і гаспадарчага інвентару, наладжваў снасці на заўтрашні дзень. Зімой у дзённы час паляваў на баравую птушку і звера, а вечарамі рыхтаваўся да вясны і лета — рамантаваў інструмент, віў вяроўкі, плёў сеткі, рабіў самаловы, кашы, посуд, гнуў дугі, палазы, вобады для колаў, плёў лапці і г. д.
    Жаночая работа была больш тонкая. Зімовымі вечарамі гаспадыня і яе дочкі пралі, ткалі, шылі, вышывалі. Тут жа, за работай, пры святле лучыны маці і бацька расказвалі дзецям і дамачадцам розныя гісторыі, казкі, распавядалі аб прыкметах і павер’ях, гаварылі, калі трэба ставіць на гарышчы яду для дамавіка, у якім выпадку звяртацца да ведзьмака, г. зн. чараўніка, а не да свяшчэнніка, вучылі, як засцерагчыся ад падкопаў ваўкалака — пярэваратня, што прымае розныя абліччы — ваўка, мядзведзя, розных звяроў і птушак.
    Вялікімі падзеямі ў жыцці вёскі былі вяселлі і пахаванні,
    47
    а таксама розныя традыцыйныя святы, у якіх удзельнічалі ўсе жыхары. Абрады суправаджаліся музыкай і спевамі. Пры гэтым ужываліся экзатычныя музычныя інструменты, напрыклад драўляныя трубы двух і больш метраў даўжыні. Падобныя трубы, але меншых памераў, выкарыстоўвалі мясцовыя пастухі, якія часта выконвалі і ролю вясковых музыкантаў. Ці не найбольш ярка і радасна адзначаліся святкі. Да іх доўга рыхтаваліся, а потым месяцамі ўспаміналі былыя ўрачыстасці: як калядавалі, чым за гэта ўзнагародзілі, пачаставалі, якія былі ражаныя, каго яны пацешылі больш за ўсіх. Вандроўныя дударыспевакі лічыліся ў палескіх вёсачках заўсёды жаданымі гасцямі. Іх ігру, спевы, расказы пра бачанае і пачутае, а таксама казкі, легенды, жарты ўспаміналі многія гады.
    Вандруючы па заствігскіх лясах (большая частка знаходзіцца ў сучасным Лельчыцкім адміністрацьгйным раёне), пераконваешся ў тым, якой катастрафічнай была для беларусаў і іх культуры другая сусветная вайна. Фашысты спалілі ў гэтым партызанскім раёне ўсе вёскі і пасёлак Лельчыцы, забілі тысячы мірных жыхароў. У сяле Тонеж загадалі сялянам сабрацца на плошчы каля царквы. Тых, хто спрабаваў схавацпа або не мог ісці, забівалі на месцы. Жанчын, старых і больш за сто дзяцей, што прыйшлі на пдошчу, сагналі ў драўляную царкву і спалілі жывымі. Так помсцілі гітлераўцы няскоранаму народу. У самым цэнтры Тонежа стаіць цяпер сцішіы абеліск у памяць тых трохсот жыхароў, якія былі спалеяы карнікамі ў студзені 1943 г. Непадалёк — брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, што загінулі пры вызваленні гэтых мясцін, a побач, у цянісгым скверы, знаходзіцца невялікі помнік ста аднаму ўраджэнцу вёскі, якія не вярнуліся з вайны. Вялікае было гора, але памяць пра спаленых. закатаваных, забітых — вечная. Кожны год чуюода ў Тонежы плачы. Гэта ўсенароднае памінанне тых аднавяскоўцаў, хто загінуў у мінулай вайне, — салдат, партызан і мірных жыхароў. Тонежскія плачы. Пра іх ведае кожны яа Беларусі. Народжаныя ў сяле, што славілася сваімі спевакамі, яны блізкія да рускіх галашэлняў. Як дзіўна ўсё праламілася, нават у горы наша сялянства не страчвае свайго гонару, велічы — яго несціханы боль, яго горкія слёзы, ператвараючыся ў галашзнні, становяцца самымі высокімі ўзорамі агульначалавечага, сусветнага мастацтва...