Старая казка Палесся
Турава-Пінская зямля
Юрый Лабынцаў
Выдавец: Полымя
Памер: 141с.
Мінск 1993
Развітваючыся з Заствіжжам, пабывайце абавязкова ў Рудні — лясной вёсачцы, размешчанай на самай паўднёвазаходняй мяжы запаведніка. Дабірацца сюды лепш за ўсё з Тонежа. Ісці давядзецца пешшу па сцежках і гацях. Жыхары Рудні — патомныя палешукі, у іх гаспадарцы лясныя промыслы, збор ягад і грыбоў адыгрываюць усё
48
яшчэ вельмі вялікую ролю. "Лес і балота іх кормяць", — кажуць пра руднянцаў суседзі, якія жывуць, між іншым, не так ужо і блізка — за пятнаццаць і больш кіламетраў ад Рудні. Ідучы па палескіх прасторах, парослых стройнымі соснамі, я часта ўспамінаю, як захапляўся I. Эрэміч тутэйшымі мясцінамі больш за стагоддзе назад: "Люблю вас, лясы маёй радзімы, лясы гіганцкія, лясы дрымучыя, невядомыя, бясконцыя! Я не забуду вас, вашай цішыні, вашага шэпту, вашай засені... Я апынуўся пад шатамі векавых хвой. Якая ўрачыстая цішыня, якое красамоўнае маўчанне навокал мяне! Якая прастора тут для душы маёй і цела! Як лёгка лунае думка мая!.. Як прыемна і свабодна расшыраюцца мае лёгкія для ўдыхання паветра чыстага, водарнага, незаражанага тленнем, напоўненага гаючьгмі смалянымі часцінкамі! Вакол мяне волаты лясоў. Ствалы іх роўныя і чыстыя. Да самай верхавіны не стракаціць іх ніводзін сучок, ніводная галінка. Яны стаяць, як свечкі гіганцкія... Лясы, бадай, яшчэ больш чароўныя зімою... Ствалы дрэў па калені патанулі ў цёплым, пушыстым дыване снегу. Часам толькі на ім відаць след жывёліны, што прабіралася з лесу на дарогу, — то дробны, які пакінуў пасля сябе на снезе ледзь прыкметную палоску, то буйны і размашысты... Групы дрэў прыбраныя, як на баль... Сонечны прамень, здрабняючыся ў незлічоных іх гранях, іскрыцца ўсімі колерамі вясёлкі і робіць іх цудоўнае ззянне невыносным для слабага зроку чалавека... Стройная пірамідальная елка высока ўзнесла свой востры шпіль у сіняе неба. Лапкі яе, насуперак законам прыроды, пасваяцку прыціскаюцца да зямлі. Пад іх шатамі ўтварыўся шацёр, пасланы шаўкавістаю травою. Мядзведзь спіць пад гэтым сумётам сном літаргічным. А там, удалечыні, праімчаўся статак дзікіх коз, што ледзь дакраналіся да снегу сваімі вострымі капыткамі... Але спусцімся з воблакаў паэзіі ў прозу побыту штодзённага. Лес дастаўляе палешуку так многа жыццёвых выгод і дастатку... Хата ляснога жыхара моцная і прасторная; будынкі для рознай жывёлы — узруб, а дрэва — у абхват таўшчынёю; у хаце цёпла і светла... Прывольна жывуць гэтыя анахарэты... Якія яны ласкавыя, уважлівыя, гасцінныя! Зараз бы, здаеода, пырхнуў з мітусні, што мяне акружае, эгаізму і ненатуральнасці ў абдымкі гэтых добрых дзяцей прыроды, і век бы з імі не расставаўся".
Прыгадваюцца і іншыя словы журналіста — пра невычэрпнасць тутэйшых лясоў. "Што датычыць воклічаў тых палітыкаэканомаў, якія, не выходзячы са свайго пецярбургскага кабінета, аплакваюць знішчэнне нябачных імі лясоў, лямант іх заўсёды здаваўся мне, як палешуку, даволі забаўным. Лес можна знішчыць там толькі, дзе яго
4. Зак. 5375.
49
нямнога. Але знішчыць лясы палескія, ды. гэта амаль тое ж, што выпіць Дняпро". На вялікі жаль, "палітыкаэканомы", аказалася, мелі рацыю. 3 цягам часу суцэльныя прамысловыя высечкі прывялі да таго, што велізарныя па плошчы векавыя бары і дубровы аказаліся цалкам высечанымі. Казачныя палескія пушчы ператварыліся ў звычайныя маладыя лясы, якіх шмат на нашай планеце. Пра былую веліч дрымучых пушчаў нагадваюць толькі нямногія хвоіпатрыярхі ды старадаўнія пойменныя дубровы ў Прыпяцкім запаведніку.
ДА ПАГАРЫНСКІХ ГАРАДКОЎ
У шлях на Пінск • Сяло Альшаны • Вёска Рамель» ДавыдГарадок • Замкавая гара • Давыдгарадоцкія мяшчане • Юраўская царква • "Беларуская рэзь" • Могільнік на Леваноўшчыне • Сяло Вялемічы* Ільінская царква • Вёска Рубель • Міхайлаўская царква • Археалагічныя помнікі Хатомеля ’ Вёска Альманы — куток старадаўняга Палесся • Звычаі, павер’і, сказанні, прыкметы • Рака Гарынь • Вёска Харомск • Чортава гарадзішча • Сяло Альпень «Вёска Дубянец • Вёска Беражно • Вёска Белавуіпа • Столін • Парк "Манькавічы” • Царква і сінагога»
Асеннія кірмашы
Сухапутная дарога з Турава ў Пінск праходзіць па велізарным чарназёмным полі. На нашым шляху і крыху ў баку размяшчаюцца вельмі старажытныя паселішчы, якія толькі на трычатыры стагоддзі ўступаюць ва ўзросце самому Тураву. Першае з іх — Верасніца, добра ўжо знаёмая нам па ўкладным запісе князя К. I. Астрожскага, зробленым у 1508 г. на Тураўскім евангеллі. За Верасніцай, непадалёк ад ДавыдГарадка, размешчана старадаўняе сяло Альшаны, у якім больш за тысячу дамоў. Зусім яшчэ нядаўна ў цэнтры сяла, паблізу возера, стаяла прыгожая драўляная царква, зрубленая ў 1866 г. Гэты помнік старажыгнага дойлідства, упрыгожаны дэкаратыўнай разьбой, згарэў некалькі гадоў назад. На месцы пажарышча заСтаўся толькі падмурак, пгго сіратліва прабіваецца скрозь буйное пустазелле, якое запоўніла пустку. Папялішча глядзіцца ледзь зацягнутай велізарнай ранай, і зажыўленне яе адбудзецца не хутка. Але да гэтага часу ў размовах альшанцаў можна пачуць; "Ля царквы”. "Каля царквы”, "За царквою" і г. д.
Зусім недалёка ад Альшан, за тры кіламетры на поўдзень, знаходзіцца вёска Рэмель, вядомая па пісьмовых крынідах з 1452 г. У паўночнай частцы вёскі стаіць драўлядая Міхайлаўская царква XVIII ст. У пачатку
50
ДавыдГарадок ля падножжа гарадзішча
Адзенне давыдгарадоцкіх мяшчан. Здымак пачатку XX cm.
Касцюмы давыдгарадоцкіх мвшчанак.
Здымак зроблены ў канцы XIX cm.
Юраўская царква ў ДавыдГарадку. XVIII cm.
Купалы Юраўскай царквы
Разныя царскія вароты Юраўскай царквы. Сярэдзіна XVIII cm.
Драўляныя крыжы ля Юраўскай царквы
Каменны крыж ля Юраўскай царквы. XIX cm.
Давыдгарадоцкія майстры Мікіта і Пахом. Срэбраная з пазалотай рыза абраза "Божай маці Адзігітрыя’’. 1752 г.
нашага стагоддзя да яе прыбудавана трох’ярусная званіца з шатровым дахам. Асноўнае памяшканне храма квадратны зруб, аб’яднаны з пяцігранным алтарным зрубам агульным дахам з невялікімі галоўкамі. Рэмельская царква, пабудаваная, гэтак жа, як і згарэўшая альшанская, невядомымі сялянскімі майстрамі, — выдатны ўзор мясцовай будаўнічай культуры, што налічвае ўжо многія стагоддзі.
ДавыдГарадок — месца яшчэ больш старажытнае. Ляжыць ён на абодвух берагах паўнаводнай Гарыні, цэнтральная частка — на яе астравах. У незапомныя часы славянамі на гэтай рацэ заснавана мноства градаў. Летапісцы называюць іх "городы Погорынскне", г. зн., што назвы многіх з пасяленняў ужо не оылі ім вядомы. Пра частку тых градаў не засталося нават вусных паданняў.
Погалас гаворыць, што стваральнік ДавыдГарадка — яцвяжскі князь, важак ваяўнічага племя, якое знікла з твару зямлі. Пры хрышчэнні князь названы Давыдам, a яго гарадок сталі зваць Давыдавым. Больш праўдападобнай здаецца версія аб заснаванні горада валынскім князем Давыдам Ігаравічам, унукам Яраслава Мудрага, у самым пачатку XII ст. 3 1100 па 1112 г. Давыд Ігаравіч валодаў Пагарыннем і тады ж заклаў недалёка ад упадзення Гарыні ў Прыпяць крэпасць. Ад тых часоў у ДавыдГарадку захавалася гарадзііпча на правым беразе Гарыні, якое часта называюць Замкавай гарой. Яно мае дыяметр да 110 метраў і вышыню да 5 метраў. Сямтам відаць рэшткі абаронных валоў — у мінулыя часы іх акружаў пшрэкі роў.
На гарадзішчы не адзін раз вяліся расконкі, якія раскрылі рэшткі жылых і гаспадарчых пабудоў, пахаванні. Дамы давыдгародцаў у XII—XIV стст. рубіліся з хваёвых бярвенняў, даўжынёй ад 2,5 да 5 метраў. Падлога ў дамах была драўляная, а печы — глінабітныя. Вуліцы масціліся бярвеннямі. У паўночнай частцы гарадзішча выяўлены рэшткі драўллнай капліцы, побач з якой знойдзены пахаванні ў дубовых калодах. Пры раскопках выяўлены прадметы побьіту старажытных гараджан: наканечнікі коп’яў і стрэл, сякіры, долаты, нажы, касцяныя іголкі для пляцення сетак, верацёны, лыжкі, рэшткі глінянага посуду, абутку і г. д. .
ДавыдГарадок уваходзіў у склад Тураўскага княства і ў самым канцы XIV ст. разам з іншымі землямі адышоў да Вялікага княства Літоўскага. У 1400 г. за ўдзел у змове пакараюць смерцю апошняга мясцовага князя, Мітка Давыдавіча. Пасля горад часта мяняе сваіх уладальнікаў, пакуль у 1551 г. не становіцца ўласнасцю багацейшых магнатаў Радзівілаў, якія моцна асталяваліся тут больш чым на два стагоддзі раней. Радзівілы ўмацоўваюць замак,
57
узведзены на гарадзішчы, і горад, акружаны драўлянымі сценамі. У XVII ст. ДавыдГарадок неаднаразова спусташаўся, а ў час рускапольскай вайны 1654—1667 гг. быў разбураны і спалены. 3 таго часу значэнне яго як мясцовага цэнтра гавдлю і рамёстваў рэзка ўпала. Ён ператварыўся ў невялікі пасёлак, які ўвайшоў у 1793 г. у склад Расіі. V 1796 г. ДавыдГарадок стаў мястэчкам Мазырскага павета. Быў зацверджаны яго герб: стужка ракі з сярэбранымі прыстанямі, з залатым суднам і двума варотамі, што сімвалізавалі эканамічнае значэнне горада як гандлёвых варот Пагарыння і Валыні. У 1836 г., пасля пераводу жыхароў у саслоўе мяшчан, значна ажывілася гандлёваэканамічнае жыццё горада. Тут будуюцца суднаверф і розныя склады, насельніцтва пачынае весці актыўны гандаль з усім Палессем, а таксама з Варшавай, Данцыгам, Вільняй, Кіевам, Кенігсбергам і гарадамі ўверх па Гарыні'
У памяць аб тым, што ў горадзе калісьці была свая рада, стаяла радная палата, у якой збіраліся выбарныя. Адна з вуліц называлася “Радзічы. Некалькі сем’яў давыдгародцаў, патомкаў выбарных, афіцыйна называліся раднымі мяшчанамі. Мужчыны з гэтых сем’яў па святах насілі парадную вопратку выбарных: вельмі доўгі кафтан з пазументамі і кутасамі, шырокі шаўковы пасак, высокую футравую шапку, якая наі’адвала баярскую.
Па характары, паводзінах, знешнім абліччы і вопратцы давыдгародцаў лёгка пазнавалі на ўсім Палессі. Жыхары гаР^ка былі ў асноўным высокага росту, упэўненыя ў сваёй сіле, спакойныя, з надзвычай развітым пачуццём незалежнасці, якую яны ўсяляк імкнуліся засцерагчы яд магнатаў і замахаў дзяржавы, даказваючы законнасць сваіх старадаўніх прывілей і мяшчанскія правы. Адзенне давыдгародцаў, асабліва жаночае, было надзвычай каларытнае. Яшчэ да гэтага часу ў некаторых дамах патомных гараджан захоўваюцца старадаўнія кафтаны цёмнага колеру, кушакі, прыгожыя паскі, вышытыя кашулі з запанкамі, гіганцкія, багата ўпрыгожаныя жаночыя галаўныя ўборы, значна болыпыя па памерах, чым у Тураве.