Старая казка Палесся
Турава-Пінская зямля
Юрый Лабынцаў
Выдавец: Полымя
Памер: 141с.
Мінск 1993
Дзякуючы свайму выгоднаму становішчу на стыку розных водных шляхоў горад хутка рос. Ужо ў X ст. — гэта буйнейшы эканамічны і культурны цэнтр, галоўны горад Тураўскага феадальнага княства. Тут узнікла адна з першых на Русі епіскапій. У старадаўняй устаўной грамаце гаворыцца аб "поставленнн" гэтай епіскапіі кіеўскім князем Уладзімірам "в лето 6513", г. зн. у 1005 г. Тады ж Тураўскай епіскапіі былі дадзены "в послушанне" ''городы с погосты", у лік якіх трапілі Брэст, Пінск, Навагрудак, Ваўкавыск, Смедынь і многія іншыя. Першым епіскапам стаў Фама, пры якім у горадзе пачалося інтэнсіўнае храмавае будаўніцтва.
Спачатку ўсе цэрквы тут былі драўляныя. Першы мураваны храм з’явіўся толькі ў другой палове XII ст. Параўнальна нядаўна археолагі раскапалі фундаменты той царквы. Яна была трохнефная, трохапсідная з нартэксам. Некаторыя рысы архітэктуры і прыёмы работы адР°3ніваюць дадзенае збудаванне ад пабудоў майстроў кіеўскай школы. Вядомы гісторык архітэктуры П. А. Рапапорт пісаў, што "гэтыя адрозненні не дазваляюць цалкам адносіць царкву ў Тураве да кіеўскай архітэктурнай школы, яны сведчаць хутчэй пра тое, што тут складваліся перадумовы фарміравання самастойнай мясцовай школы".
Яшчэ ў даваенны час у раёне сучаснай вуліцы Калініна знаходзіўся адзін з самых старажытных помнікаў горада — так званая Турстудня. Народнае паданне гаворыць, што менавіта ў ёй хрысціўся легендарны князь Тур. Сцвярджалася таксама, што ў студні тры дны: залатое, сярэбранае і меднае; і калі прарвецца меднае дно — затопіць увесь
28
Тураў, калі сярэбранае — палавіну свету, а калі залатое — увесь свет. У тых жа паданнях гаворыцца пра 75 ці нават 80 цэркваў, што існавалі ў старажытным горадзе.
Вадома ж, асноўная ўвага ўсіх легендарных апавядаў датычыць Тураўскай, ці Замкавай, гары, якую часта называюць таксама Замчышчам. Яна размешчана ў паўночназаходняй частцы горада, дзе выраўнаванае рэчьшіча ракі Езды зліваецца з адным з рукавоў Прыпяці — калісьці паўнаводным Струменем. Гэта паўночная натуральная мяжа гарадзішча. 3 паўднёвага і ўсходняга боку яго засцерагалі валы і роў, што дзялілі Замчышча на дзве часткі — дзядзінец і вакольны горад. Месцамі рэшткі гэтага рова бачны і цяпер. На самым краі дзядзінца добра праглядваецца курганападобнае ўзвышша, якое старажылы Турава так і называлі: курган. Некаторыя даследчыкі лічаць яго рэшткамі абарончай вежы, але не менш абгрунтаванае меркаванне перадаецца з пакалення ў пакаленне аб тым, што курган насыпаны ў часй татарскага нашэсця. Старажытны горад меў свой працяг на левым беразе ракі Струмень, дзе дастаткова добра бачны сляды былога пасялення.
Паводле сведчання мясцовых аматараў даўніны, што жылі ў мінулым стагоддзі, значная частка дзядзінца і вакольнага горада была размыта водамі Струменя ўжо да сярэдзіны XIX ст. Гэта дазволіла зрабіць першыя археалагічныя знаходкі, якія пралілі некаторае святло на культуру і побыт старажытных тураўлян. У 1889 г. археолаг В. 3. Завітневіч распачаў спецыяльнае даследаванне гарадзішча, з таго часу раскопкі тут вядуцца рэгулярна. Вучоным удалося выявіць рэшткі шматлікіх драўляных будынкаў, каменнага храма, саркафагаў, знайсці вялікую колькасць прадметаў матэрыяльнай культуры, сярод якіх нямала унікальных. Паступова пачала складвацца больш выразная карціна жыцця аднаго са старэйшых старажытнарускіх гарадоў. У пяці напластаваннях культурнага слою Замчышча аказалася захаванай уся гісторыя горада.
Ён меў вельмі шырокія эканамічныя сувязі, гандляваў з навакольнымі землямі — Прычарнамор’ем, Прыбалтыкай, Усходам. Мясцовыя майстры добра ведалі многія рамёствы — ганчарства, разьбу па косці, апрацоўку металаў, ювелірную справу і інш. На поўдзень ад княжацкага палаца знаходзіўся Барысаглебскі сабор, на захад ад сабора, за ракой Ездай, на ўзвышшы стаяла епіскапскае падвор’е, таму гэта месца да самага апошняга часу называлася "Владычье". Ад сабора да падвор’я, ішла насыпная плаціна, якая забяспечвала ў любую пару года бесперашкодныя зносіны паміж імі. Владычье — адзін з галоўных ачагоў
29
усёй старажытнарускай адукаванасці, кніжнасці, літаратуры. Выхаванцам гэтага цэнтра быў славуты пісьменнік Кірыл, пасля епіскап Тураўскі, слава якога стала сусветнай,
Некалькі стагоддзяў захоўвалася ў горадзе адна з самых старажытных кніг Русі — пергаментнае Тураўскае евангелле, вывезенае адсюль у 1865 г. (цяпер захоўваецца ў Вільні). Рукапіс датуецца XI ст. На тых аркушах, што зберагліся, знаходзіцца нямала запісаў, самы старажытны з якіх адносіцца да 1508 г. У ім гаворыцца, што 2 мая таго года "прм дрьжаве... короля... Жнкгнмоньта, — я, кнзь Костентнн йвановнчь Острозкый пан внленьскый, гетьмань... короля... Жнкгнмоньта, староста луцкын н брасловскый н веннцкый, маршалок волынской землн, н з женою моею княгннею Татьяною, н с сыном ншнм кнзм йльею, надалн есмо в Турове н запнсалн у евангелнн ко црквн... к Преображенню... надалн есмо сад с пасекою, н поле с сеножатьмн, н с езеры н зь жамежькамн, но сюн сгороне на передсельн села Вересннцкого, но сюн стороне Вороннне от замку..." Гэ'гы шчодры дарунак князёў Астрожскіх Прэабражэнскай царкве (сад с пасекай, сенажаці і іншыя ўгоддзі каля сучаснага сяла Верасніца), мацверджаны ўласнаручным запісам князя на асабліва шануемай мясцовай святыні — старажытнейшым евангеллі, затым неаднаразова аспрэчваўся. Пра гэта на працягу XVIII ст. рабіліся ўкладныя запісы на польскай мове.
Тураўскае пергаментнае евангелле — выдатны помнік кніжнага мастацтва. Яно напісана уставам — асабліва выразным і прыгожым пісьмом, якое вызначаевда строгай геаметрычнасцю малюнка і каліграфічнасцю. Старонкі рукапісу ўпрыгожаны ініцыяламі старавізантыйскага тыпу, расфарбаваны чырвонай, сіняй і зялёнай фарбамі, Арнаментальным упрыгожаннем з’яўляецца таксама канцоўка, якая складаецца з некалькіх фігур, Пры перапісванні тэксту ўжыта не толькі звычайнае чарніла, але і кінавар (у загалоўках).
Да ліку самых старажытных помнікаў горада адносяцца і каменныя крыжы, цяпер перанесеныя ў памяшканне адзінай царквы, што захавалася ў Тураве. Падацні ўпарта звязваюць іх паходжаннс з перыядам хрысціянізацыі Тураўшчыны. Крыжы быодам самі прыплылі ўверх па цячэнні Прыпяці і затым аказаліся пастаўленымі сярод палёў у паўднёвазаходняй частцы горада. Народ здавён называў іэгыя крыжы "голымі” ў адрозненне ад каменных крыжоў у сёлах Вераснша і Пагост, над якімі былі збудаваны^ капліцы. Тураўскія каменныя крыжы маюць бышыяю болыа за два метры і шырыню крьтху менш за метр. Больш падрабязную характарыстыку даць it. немаг
30
чыма, паколькі, з’яўляючыся і па сённяшні дзень прадметам асаблівай пашаны вернікаў, яны схаваны ад вачэй пад тоўстым слоем шматлікіх вышытых ручнікоў.
У былыя часы пакланіцца тым святыням прыплывалі людзі з усёй Прыпяці. Лічылася, што крыжы цудатворныя. вылечваюць хворых. Асабліва шмат людзей збіралася да іх на Узвіжанне.
У адрозненне ад гэтых вялікіх каменных крыжоў на Барысаглебскіх могілках пры пахаваннях здаўна знаходзілі крыжы малыя. Яны выразаліся з чырванаватага мясцовага каменя і па велічыні былі з далонь. Такія крыжы трапляліся даволі часта, і гэта дае магчымасць меркаваць, што іх выраблялі ў Тураве ці дзесьці паблізу ад яго.
На тых жа Барысаглебскіх могілках яшчэ ў 1909 г. на глыбіні паўтара метра быў выяўлены першы старажытны каменны саркафаг. Пахаванне аказалася багатае. Нябожчыкам мог быць тураўскі князь ці епіскап. У далейшым удалося знайсці яшчэ пахаванні, у тым ліку пры раскопках на Замчышчы ў 1963 г. рэшткаў каменнай царквы XII ст.
У другой палове XII ст. Тураўскае княства, на чале якога працяглы час стаялі сыны вялікіх князёў кіеўскіх, страчвае сваё былое налітычнае значэнне. 3 першай чвэрці XIV ст. яно ўваходзіць у склад Вялікага княства Літоўскага. У першай трэці наступнага стагоддзя спыняецца сгаражытная дынастыя тураўскіх князёў і горад пераходзіць ва ўладанне князя Свідрыгайлы. У 1502 і 1521 гт. на Тураў нападалі татары, што прымусіла князёў Асгрожскіх, якія валодалі горадам з 1508 па 1620 г., пабудаваць на гары добра ўмацаваны замак. Гара потым атрымала назву Замкавая. У XVII ст. горад неаднаразова падвяргаўся захопам і спусташэнням. Яго насельніцтва зменшылася ў чатыры разы і дасягнула ранейшага ўзроўню толькі праз стагоддзе.
У XVIII ст. Тураў становіцца графствам. Большай яго часткай валодае маршалак галоўнага літоўскага трыбунала Іван Салагуб. У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Тураўшчына ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Тады ў горадзе было каля пяцісот дамоў, некалькі цэркваў і сінагога. Тураў, як і ў бсльш старажытныя часы, падзяляўся на тры часткі: мястэчка і два прадмесці, якія называліся Заяцелле і Запясочча. Размешчаны паміж ракой і велізарным чарназёмным полгм гсрад меў больш за тры вярсты ў даўжыню і звыш вярсты ў шырыню. У розных яго частках узвышаліся цэрквы* Прэабражэнская, Раждзественская, Ільінская, Мікалаеўская, Міхайлаўская, Петрапаўлаўская і Усіхсвяцкая Яны былі драўляныя, і велізарны пажар 1834 г. знішчыў амаль усе іх, за выключэннем Прэабражэнскай і могільнікавай Усіхсвяцкай.
31
Усіхсвяцкая драўляная царква, пабудаваная ў 1810 г., захавалася да нашых дзён. 3 адной з цэнтральных вуліц сучаснага Турава — Ленінскай добра відаць атулены зелянінай трохзрубны храм — узор будаўнічага мастацтва мясцовых народных майстроў. Ён мае прамавугольны ў плане бабінец, асноўнае памяшканне і алтарную частку. Першапачаткова на царкве былі шатровыя пакрыцці, увенчаныя дэкаратыўнымі галоўкамі і крыжамі. Зараз, пасля нядаўняй перабудовы храма, яны заменены двухсхільнымі дахамі, а з заходняй яго часткі прыбудавана невялікая званіца з шатровым дахам. Унутранае ўбранне царквы вельмі простае. Галоўная яго частка — двух’ярусны іканастас, упрыгожаны простай, але дастаткова прыгожай разьбой работы мясцовых умельцаў.
Ад Усіхсвяцкай царквы зручна выйсці да паўночнаўсходняй ускраіны гарадка. За ёю пачынаюцца лугі і старыя рэчышчы Прыпяці, якая вясною моцна разліваецца. Тут можна на свае вочы ўбачыць яшчэ адну рэдкасць старажытнага горада — розных памераў драўляныя лодкі. Майстэрства іх вырабу перадаецца з пакалення ў пакаленне. Наяўнасць у Тураве двух каналаў, якія нібы апяразваюць горад з паўднёвага і ўсходняга боку, і рэк, што ахоўвалі яго межы з захаду і поўначы, дазваляла тураўлянам карыстацца лодкамі пры перамяшчэнні па ўсім перыметры горада. На сялянскіх верфях Тураўшчыны яшчэ зусім нядаўна будавалі не толькі вялікія і малыя лодкі, але і дастаткова буйныя судны: парусныя берліны грузападымальнасцю да шаснаццаці тон і баркі, якія бралі на борт да сямі і больш тон. Прамежкавым тыпам судна была шугалея. Яна нагадвала вялікую лодку і выраблялася з цэлага дубовага ствала. Краі абшываліся сасновымі дошкамі і дадаткова ўмацоўваліся шчыльна прыгнанымі дубовымі каранямі. Шу’алеі ўжываліся для малых перавозак. Гэтыя дастаткова быстраходныя, манеўраныя і даўгавечныя судны зніклі з ужытку параўнальна нядаўна.