Старажытная беларуская літаратура
Выдавец: Юнацтва
Памер: 464с.
Мінск 1996
ШКОЛЬНАЯ fW) БІБЛІЯТЭКА
СТАРАЖЫТНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА
ШКОЛЬНАЯ Pet) БІБЛІЯТЭКА
СТАРАЖЫТНАЯ
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА
ЗБОРНІК
Мінск «Юнацтва» 1996
ББК 84(4Бен)6 С77
УДК 882.6-8
Укладальнікі Л. С. КУРБЕКА, У. А. МАРУК
Мастак А. У. БАСАЛЫГА
Для старэйшага школьнага ўзросту
СТАРАЖЫТНАЯ беларуская літаратура: С 77 Зборнік: Для ст. шк. узросту / Уклад. Л. С. Курбека, У. А. Марук; Прадм. У. Г. Кароткага; Маст. А. У. Басалыга.— Мн.: Юнацтва, 1996.— 464 с.: іл.— (Школьная бібліятэка).
ISBN 985-05-0073-5.
У кнігу ўключаны творы старажытнай пісьменнасці, творы вялікіх гуманістаў-асветнікаў Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага, С. Полацкага і інш. У асноўным, гэта — палемічная і сатырычная літаратура, у якой ярка выявіліся настроі і мары беларускага народа ў розныя гістарычныя часы.
8820600000—031
С 74—95
М 307(03) —96
ББК 84(4 Бен)6
ISBN 985-05-0073-5
© Л. С. Курбека, укладанне. 1990
© У. А. Марук, укладанне. 1996
© У. Г. Кароткі, прадмова. 1990
© А. У. Басалыга, афармленне. 1996
3 ГІСТОРЫІ МАСТАЦКАГА СЛОВА БЕЛАРУСІ
Дарагі чытач! У гэтай кнізе змешчаны найлепшыя здабыткі айчыннай пісьмовай культуры старажытнасці. Яны розныя па жанру, па зместу, па тэме, па сюжэту, па сваёй архітэктоніцы. Аднак усіх іх аб’ядноўвае высокае патрыятычнае гучанне, ідэйнасць, абвостранае пачуццё сучаснасці і накіраванасць у будучыню. «Не гнблюшіе н вонстнну не тльюіціе» — такую характарыстыку кнігам даў адзін з невядомых нам творцаў XVII ст., як бы працягваючы думку вялікага Нестара: «Кнігі суть рекы, напаяіце вселенную». Гэтыя лаканічныя выказванні нашых продкаў — выпрацаваныя стагодцзямі адносіны да кнігі, разуменне яе ролі і значэння. Кніга як скарбонка мовы, народных традыцый, абрадаў і звычаяў перадавалася з пакалення ў пакаленне як духоўны запавет нашчадкам. Таму знішчыць кнігу — азначала знішчыць гісторыю краю, забіць у народзе памяць пра мінулае, пазбавіць яго духоўных скарбаў. Адсюль становіцца зразумелым, чаму ў тыя далёкія часы кнігі захоўваліся за мурамі манастыроў і княжацкіх замкаў, у вежах і ратушных збудаваннях.
Старажытная кніга істотна адрозніваецца ад нашых сучасных. Папершае, да пачатку XVI ст. яна была рукапіснай, аўтарства большасці кніг вызначыць немагчыма, па-другое, у многіх кнігах паўтараліся ўрыўкі або цэлыя раздзелы з папярэдніх твораў. Гэта унікальная з’ява вытлумачваецца тымі гістарычнымі ўмовамі, у якіх стваралася старажытнабеларуская літаратура.
Літаратура Беларусі — адна з самых старадаўніх у Еўропе. Яна ўзнікла раней, чым, скажам, літаратуры Англіі, Францыі, Германіі. Узнікненне і пашырэнне літаратурнай творчасці звязваецца з прыняццем у 988 годзе старажытнай Руссю хрысціянства з высокай пісьмовай культурай Візантыі, яе літаратурных дасягненняў непасрэдна ці праз адзінаверную Балгарыю. Большасць жанраў, успрынятых Руссю, былі пераважна царкоўнага характару. Гэта жыціі, пропаведзі, малітвы, павучанні, пацерыкі і іншыя творы для благачасцівага чытання ці царкоўнай службы. Аднак само жыццё, патрэбы часу і грамадства дыктавалі свае ўмовы, выпрацоўвалі новыя этычныя і эстэтычныя ўяўленні. Таму з цягам часу запазычаныя жанры пераважна з-за сваёй кансерватыўнасці сталі своеасаблівай перашкодай для прапаганды новых ідэй, новых запатрабаванняў часу. У выніку пачынаецца ўзаемапранікненне адных жанраў у другія, ломка традыцыйных канонаў. Сінкрэтызм (пэўная злітнасць, нерасчлянёнасць адзінага віду літаратуры) з’яўляўся адной з вызначальных рыс старажыт-
набеларускіх помнікаў пісьменнасці. Літаратура X — ХШ стагоддзяў стала своеасаблівай творчай лабараторыяй стварэння і развіцця жанраў. Аднак некаторыя з іх, скажам, евангелле, так і засталіся на Русі «мёртвым» жанрам, іншыя — летапісы, пропаведзі, малітвы, павучанні, жыціі — пладаносна жывілі літаратуру Беларусі і ў больш познія стагоддзі.
Нельга думаць, што духоўнае жыццё нашых далёкіх продкаў было замкнёным у коле рэлігійна-фантастычных уяўленняў. Багаты гісторыкалітаратурны матэрыял старадаўні беларускі чытач чэрпаў з грэка-візантыйскіх хронік, дзе знаходзіліся звесткі як пра жыццё еўрапейскіх народаў, так і пра народы Блізкага Усходу, Егіпта і г. д. Гэта ў першую чаргу хронікі Іяана Малалы і Георгія Амартолы, «Елінскі і рымскі летапісец», «Гісторыя юдзейскай вайны» Іосіфа Флавія. Старажытнабеларускі чытач быў добра знаёмы з усходнімі аповесцямі пра Варлаама і Іясафа, пра Акіра Прамудрага, а таксама з першым узорам перакладнога рамана «Дзяўгеніява дзеянне».
Звесткі гісторыі, геаграфіі, уяўленні пра жывы і нежывы свет чытач знаходзіў у «Хрысціянскай тапаграфіі» Казьмы Індыкоплава, а таксама ў «Шасцідзённіку» і «Фізіялогу». У 1073 г. для кіеўскага князя Святаслава з балгарскага арыгінала быў перапісаны «Ізборнік», у якім змяшчаліся творы гістарычнага, філасофскага, дыдактычнага характару. Любімымі творамі старажытнага ўсходнеславянскага чытача былі таксама перакладныя аповесці «Александрыя» і «Троя». Аляксандр Македонскі, «удзельнікі» траянскай эпапеі былі блізкімі па свайму духу да гераічных імкненняў нашых далёкіх продкаў. Разам з хрысціянскімі «страстацерпцамі» яны стваралі сонм герояў, годных усялякага пераймання і наследавання.
Свой пачатак старажытцая беларуская літаратура бярэ з адзінай літаратуры трох братніх народаў — рускага, беларускага і ўкраінскага,— з літаратуры старажытнай Русі. Паколькі цэнтральным і самым магутным на той час было Кіеўскае княства, то становіцца зразумелым, чаму большасць помнікаў гэтага перыяду арыентавана на Кіеў. Гэта датычыцца і летапісаў, і помнікаў агіяграфіі (апісанняў жыцця святых), і твораў нетрадыцыйных жанраў («Слова пра паход Ігаравы») і інш. Паяўляюцца першыя ўсходнеславянскія арыгінальныя аўтары Іларыён, Кірыла Тураўскі, Феадосій Пячэрскі. Іх творчасць сведчыць аб высокай славеснай культуры нашых далёкіх продкаў, якія сваім словам, няхай яшчэ ў царкоўнаславянскай абалонцы, маглі пранікнёна гаварыць пра надзённыя праблемы, прапагандаваць свае ідэі, уводзіць чытача ў кола хрысціянскіх уяўленняў, грунтуючыся ўжо на культ-урна-грамадскай глебе ўсходніх славян. Гэта яны і іх паслядоўнікі выпрацавалі сваю арыгінальную, глыбока патрыятычную канцэпцыю ўсеагульнай і айчыннай гісторыі. Для стварэння сваіх твораў яны адбіралі толькі тыя факты, звесткі (з іх пункту гледжання, самыя важныя), якія дапамагалі будаваць стройную карціну зямнога свету ад яго пачатку да сваіх дзён. Вырысоўваўся бесперапынны ход гісторыі, зафіксаваны ў сціплых або разгорнутых апавяданнях пра тыя ці іншыя падзеі.
Такім творам, які стваралі на працягу стагоддзяў многія вядомыя і невядомыя нам дзеячы старажытнай культуры, была «Аповесць мінулых часоў», поўная назва якой «Се повЬста временьных літ, откуду есть пошла Руская земля, кто в КневЬ нача первЬе княжнтн н откуду Руская земля стала есть». Даўшы такую назву твору, вялікі мысліцель, гісторык і пісьменнік мінулага Нестар лаканічна выказаў і мэту сваёй працы, і храналагічныя межы падзей, пра якія ішла гаворка. «йсходшцамн мудросту» для нашых летапісцаў былі не толькі помнікі пісьмовай культуры, але і багатыя фальклорныя здабыткі. Гэта і гістарычныя песні, і паданні, і прамовы князёў, якія перадаваліся з вуснаў у вусны. «Аповесць мінулых ча-
соў» — твор, які вяртае народную памяць да сваіх крыніц, высноў, да гістарычнага суперажывання з людзьмі, лепшыя рысы характару якіх сталі вызначальнымі мерамі ацэнкі нашых паводзін.
«Аповесць мінулых часоў» — гэта і гістарычны, і літаратурны помнік, і помнік філасофскай думкі. Гэта своеасаблівая універсальная энцыклапедыя дзяржаўнай і хрысціянскай гісторыі ўсходніх славян.
Феадальная раздробленасць, нашэсце мангола-татараў на Русь завяршылі фармальнае раз'яднанне ўсходніх славян. Большасць беларускіх і ўкраінскіх княстваў аказалася ў складзе Вялікага княства Літоўскага, а ўсходнія русічы трапілі ў паўтаравяковую няволю захопнікаў. Ахвяраваўшы сваёю дзяржаўнасцю, страціўшы каштоўнейшыя здабыткі культуры, народ Маскоўскай Русі выратаваў народы Еўропы ад рабства і зняволення. Трагічны лёс братняга народа быў трагедыяй, агульнай ддя ўсіх трагедый, агульнай для ўсіх славян. Пераможныя бітвы князёў Вялікага княства Літоўскага пад Койданавам і Магільным, канчатковы разгром мангола-татараў на Куліковым полі ў 1380 г. пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Данскога, якому значную дапамогу аказалі сыны Альгерда Андрэй і Дзмітрый, прадэманстравалі сілу і веліч усходніх славян, калі яны браліся за зброю разам. Таму тэма адзінства братніх усходнеславянскіх народаў як скразная залатая ніць праходзіць праз палотны старажытнай усходнеславянскай літаратуры.
Агульнабеларускія летапісы з’яўляюцца толькі ў XV—XVII стст. Гэта «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», Беларускі I летапіс, Беларускі II летапіс і Беларускі III летапіс (ці «Хроніка Быхаўца»); па свайму жанру да іх прымыкаюць «Баркулабаўскі летапіс» і «Магілёўская хроніка».
Беларускае, ці, дакладней, беларуска-літоўскае летапісанне, сваімі каранямі ўзыходзіць да агульнарускага летапісання. Асобныя мясціны, цэлыя ўрыўкі пераносяцца часам без змен, без адпаведных мясцовых трактовак. Захоўваецца, праўда, не ва ўсіх помніках, і пагадавы пранцып падачы звестак. Беларускія летапісцы падыходзілі да адбору матэрыялу традыцыйна: расказваецца толькі пра тое, што, на іх погляд, было галоўным, мела найважнейшыя сэнс і значэнне. Гэта самыя разнародныя па сваёй тэматыцы звесткі: пра Ноя, пра «прнсте Палемоново» і інш., апавяданні пра княжэнні Скірмонта, Траняты Рынгольта, Міндоўга, Вайшэлка, Гедыміна і г. д. Беларуска-літоўскія летапісы мелі агульнадзяржаўны характар, таму галоўнае месца адводзілася апавяданням пра будаўніцтва, умацаванне і праслаўленне Вялікага княсгва Літоўскага і яго князёў. Разам з тым аўтары беларуска-літоўскіх летапісаў не абмяжоўваліся толькі звесткамі пра айчынную гісторыю. Звычайна летапісцы былі вельмі адукаванымі людзьмі свайго часу. Яны, як правіла, ведалі і гісторыю свайго краю, і гісторыю суседніх народаў і нярэдка трактавалі яе ў сусветным кантэксце. Таму перад на.мі са старонак летапісаў паўстае князь Вайшэлк, ад якога «як ад Нярона ўцякалі», Ладзейка параўноўваецца з Рамулам, тут жа звесткі пра Парыса, сына Прыамава, Аляксандра Македонскага, Яна Гуса і іншыя.