• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная беларуская літаратура

    Старажытная беларуская літаратура


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 464с.
    Мінск 1996
    160.76 МБ
    Цэнтральным і найбольш высокамастацкім творам Мялеція лічыцца «Трэнас» (1610). Сімвалічны вобраз мацеры-царквы, ад імя якой Сматрыцкі звяртаўся да народа, стаў свайго роду вечавым звонам, загучаў заклікам да яднання ўсіх сіл у барацьбе з наступаючым каталіцызмам. Вобраз маці, якая плача, сястры, дачкі, жонкі, увогуле жанчыны ў фальклоры народаў свету з’яўляецца сімвалам гора, пакут, клічаў сыноў, бацькоў, братоў на барацьбу за справядлівасць, за шчасце, за будучыню. Адступніцтва ад веры, ад праваслаўнай мацеры-царквы слушна трактавалася Мялеціем як здрада радзіме. Таго, хто пераступаў гэты закон, спасцігала нянавісць і праклён народа.
    Мялецій Сматрыцкі таксама быў адным з першых папулярызатараў і перакладчыкаў твораў заходнееўрапейскай літаратуры розных часоў і народаў. Яго кнігі, разлічаныя на шырокія народныя масы, знаёмілі чытачоў з творчасцю такіх выдатных мастакоў слова, як Гей, Пятрарка, Эразм Ратэрдамскі і інш. Дваістая класавая пазіцыя і ідэйная хісткасць, уласцівая большасці пісьменнікаў таго часу, прадвызначылі сацыяльны і палітычны крызіс Мялеція. Зблізіўшыся з князем-католікам Аляксандрам Заслаўскім, у 1627 годзе патаемна, а ў 1628 годзе адкрыта ён парывае з праваслаўем, з усім тым, за што ён змагаўся на працягу дваццаці гадоў.
    Сярод «сур'ёзных» твораў старажытнай беларускай літаратуры «Пра-
    мова Мялешкі» і «Ліст да Абуховіча» займаюць выключнае месца. Выкарыстоўваючы вядомыя традыцыйныя жанры славеснай творчасці, аўтары гэтых помнікаў змаглі стварьшь прынцыпова новыя па свайму паходжанню творы. Парушэнне канона тут адбываецца са стварэннем новага зместу, нетрадыцыйнага для таго ці іншага жанру.
    Да нашага часу захавалася некалькі рэдакцый «Прамовы Мялешкі». Аднак саму «Прамову» нельга атаясамліваць з гістарычнай асобай Івана Мялешкі. Вельмі часта ў старажытнасці псеўдапрамовы, казанні, лісты прыпісваліся людзям, якія не мелі да іх ніякага дачынення. Разам з тым такі від творчасці дазваляў аўтарам больш акрэслена выказваць свае погляды на тыя ці іншыя з’явы, выкрываць заганы грамадства, якія, на яго думку, павінны быць не толькі асуджаны, але і высмеяны. Смех як лякарства грамадства заўсёды выкарыстоўваўся ў фальклоры, аднак для старажытнай беларускай літаратуры гэта было новаю з’яваю.
    Паланізацыю роднага краю пасля Люблінскай уніі 1569 г., эканамічны і палітычны прыгнёт адчувалі на сабе не толькі простыя людзі, але і магнаты, і шляхта. Звычаі народа. уклад яго жыцця, з пункту гледжання фанабэрыстай польскай шляхты,— сведчанне некультурнасці, адсталасці. Аўтар «Прамовы Мялешкі» тонка супастаўляе «простыя звычаі» з прынесенымі чужароднымі. Іменна, гаворыць аўтар, здаровы, прыроджаны беларускі ўклад жыцця нараджаў смелыя і высакародныя натуры, якія «бывало, правым сердцем просто говорнлн, полнтыкн не зналн, а у рот правдою, як солею в очн, кндывалн». Прыём самаўніжэння, які, дарэчы, характэрны ўсім усходнеславянскім літаратурам, дапамагаў падкрэсліваць, выдзяляць ценевыя бакі ўзаемаадносін, праз дээстэтызацыю герояў выкрываць маральную і сацыяльную сутнасць антыгерояў. Іван Мялешка ў творы — толькі на першы погляд прастак. Уважліва прачытаўшы «Прамову», мы пераконваемся, што перад намі герой, які добра ведаў гісторыю свайго краю, які клапаціўся пра будучыню свайго народа.
    Блізкі і ў стылёвых адносінах, і па сутнасці да «Прамовы Мялешкі» «Ліст да Абуховіча», аўтарства якога прыпісваецца шляхціцу смаленскага ваяводства Цыпрыяну Камуняку.
    Ваенна-палітычная бяздарнасць. прадажнасць, абыякавасць да лёсу радзімы — вось тыя рысы, якія выкрывае аўтар «Ліста» пры стварэнні вобраза смаленскага ваяводы Піліпа-Казіміра Абуховіча. Гэты твор з’явіўся, відаць, неўзабаве пасля здачы фарпоста Вялікага княства Літоўскага Маскоўскаму войску. 3 самага пачатку твора відаць, што аўтар «Ліста» арыентаваўся на жывую, гутарковую мову беларускага народа, а не на ўласцівыя чыноўніцка-бюракратычнай мове штампы. Тут прыгадваецца і дзед Піліпа Абуховіча, мазырскі генерал, які «за малые грошы і велікую неправду прызнав», і бацька, мазырскі суддзя, які, «у кого больш узяв, того хороше судів», і ў рэшце рэшт сам Піліп, які, прадаўшы Смаленск, прадаў і свой тытул. Усё гэта не простыя штрыхі «сямейнай» хронікі Абуховіча, а яркая карціна дэградацыі роду. які здаўна праславіўся сваім прадажніцтвам.
    Старыя, «добрыя» часы супрацьпастаўляюцца ў творы часу цяперашняму. Аднак «старое» ўспамінаецца не для ідэалізацыі, а для паказу таго, на чым грунтаваліся сіла і моц Вялікага княства Літоўскага, дзе былі карані пераможных войнаў. Аўтар высмейвае незадачлівых салдат, якіх больш цікавілі справы гандлёвыя, чым воінскія абавязкі. Такі ж іхні начальнік. Нездарма аўтар «Ліста» з’едліва рэзюміруе, што Піліпу лепш было б сядзець у сваёй Ліпе ці быць вайсковым пісарам — гэта найбольш адпавядала б яго схільнасцям. Своеасаблівы каларыт твору надаюць прыказкі, прымаўкі, разгорнутыя параўнанні. Як і «Прамова Мялешкі», «Ліст да Абуховіча» сапраўдны народны твор, у якім выкрыццё прыватнай з’явы, канкрэтнай
    асобы спалучаецца з крытыкай заган грамадства.
    Новым жанрам для старажытнай беларускай літаратуры былі мемуары, пзённікі (дыярыушы), якія ўзніклі ў XVI—XVII стст. Гэта «допісы» аршанскага старасты Філона Сямёнавіча Кміты-Чарнабыльскага (1530— 1587), мемуары навагрудскага падсудка Фёдара Міхайлавіча Еўлашоўскага (1546—1616), дыярыуш Афанасія Філіповіча (1597—1648) і іншыя.
    3 развіццём гуманістычных тэндэнцый на Беларусі творцаў мастацкага слова пачынаюць цікавіць не толькі гісторыя свету, свайго краю, але і лёс чалавека, асобы, асэнсоўваецца яго роля ў грамадска-палітычным і культурным жыцці. На змену дзелавой, пратакольнай мове прыходзіць мова, насычаная каларытнай бытавой лексікай, прыказкамі, прымаўкамі, трапнымі эпітэтамі і параўнаннямі.
    Так, дзелавыя данясенні Кміты-Чарнабыльскага членам Каралеўскай рады Вялікага княства Літоўскага пра ваенныя і грамадска-палітычныя справы Маскоўскай Русі — ужо не проста рэляцыі, паведамленні, але і глыбокія разважанні аб лёсе сваёй айчыны. Фармальны бок «допісаў» Кміты-Чарнабыльскага абмяжоўваў іх аўтара ў выкарыстанні шырокай палітры мастацкіх фарбаў слова, аднак у межах публіцыстычнага жанру ён тонка і з густам выкарыстоўваў мастацкую дэталь у сваёй словатворчасці.
    Удзел у Лівонскай вайне, багаты жыццёвы вопыт, назапашаны ў час службы пры магнацкіх дварах, далі імпульс 57-гадоваму Фёдару Еўлашоўскаму для стварэння «гісторыі» свайго ўласнага жыцця. Гісторыкамемуарны жанр быў новым для літаратуры Беларусі таго часу, адсюль становіцца зразумелай і пэўная сінкрэтычнасць жанру, абранага Ф. Еўлашоўскім: тут і бытавыя навелы з уласнага жыцця, і пераказ гісторый, якія яму давялося пачуць ад відавочцаў тых ці іншых падзей. Еўлашоўскі не імкнецца аналізаваць з’явы жыцця, а проста, лагічна вымалёўвае характар чалавечых узаемаадносін, якія ёсць яны паводле «божага стварэння». 3 мемуараў Ф. Еўлашоўскага перад намі паўстае вобраз прыстойнага шляхціца-хрысціяніна, які паважае сваіх бацькоў, клапоціцца аб дзецях і сваяках, лічыць, што толькі адданая і верная служба апекунам — адзіны сродак добраўпарадкаванага жыцця. Вобразы жонкі Ганны Балатоўны, мужа яе цёткі Івана Бака, шляхціцаў Альбрэхта Бруханскага, Івана Крачатоўскага і іншых — гэта свайго роду вобразы-абагульненні. Яго не столькі цікавяць пытанні палітыкі, колькі паказ сваіх адносін да тых ці іншых з’яў. Таму сацыяльныя ўмовы жыцця таго часу, іх унутраны сэнс не знайшлі свайго адлюстравання ў творы Фёдара Еўлашоўскага.
    Твор, які мы называем «Дыярыуш» Афанасія Філіповіча,— па сутнасці, збор твораў беларускага змагара за праўду. Тут і аўтабіяграфічныя замалёўкі, і рэляцыі, і палемічныя трактаты, і прамовы, і багаслоўскія разважанні, пасланні, паданні і г. д. Пра што б ні пісаў Афанасій Філіповіч, ён заўсёды меў на ўвазе рэальныя абставіны, рэальных людзей, канкрэтныя грамадска-палітычныя з’явы. Ён не імкнецца да вычварнасці стылю, да красамоўства, да славеснай эквілібрыстыкі, якая была ўласціва большасці пісьменнікам пачатку XVII ст., не ўнікае глыбока ў сутнасць дагматычных спрэчак паміж праваслаўнымі і католікамі. Яго мэта іншая — вобразна, шчыра, даходліва расказаць сваім сучаснікам і далёкім нашчадкам пра складаны і супярэчлівы час у жыцці беларускага народа таго часу.
    Матэрыял для свайго «Дыярыуша» ён чэрпаў з уласнага жыццёвага вопыту, таму многія факты гісторыі нашай айчыны перадаюцца праз прызму бачання пісьменніка. Сын рамесніка з Брэстчыны, добра адукаваны чалавек, ён, відаць, вучыў пры двары Сапегаў Яна Фаустына Лубу, чарговага «маскоўскага царэвіча». Аднак сам А. Філіповіч адмовіўся ўдзель-
    нічаць у змове супроць Маскоўскай дзяржавы, больш таго, паведаміў пра лжэцарэвіча маскоўскім правячым колам. У 1643 годзе ён выступіў на Варшаўскім сейме з «Суплікай» (скаргай), у якой адстойваў правы праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай.
    Царкоўны суд, пазбаўленне духоўнага сану, арышты — вось кароткія вехі жыцця апошніх пяці гадоў Афанасія Філіповіча. Большую частку твораў ён напісаў у варшаўскай турме, калі над ім быў ужо занесены пакаральны меч. Аднак і гэта не стала перашкодаю для бязлітаснага выкрыцця заган грамадства, для выказвання сваіх сімпатый у адрас адзінавернага рускага народа. Напярэдадні народна-вызваленчай вайны беларускага і ўкраінскага народаў пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага гэтыя словы прагучалі асабліва востра і злабадзённа. Пакутніцкае жыццё Афанасія Філіповіча ўвянчала і пакутніцкая смерць. 15 верасня 1648 года пасля жорсткіх катаванняў ён быў расстраляны каля Брэста.
    Беларускі верш прайшоў вельмі складаны шлях свайго развіцця. Калі ў вуснай народнай творчасці былі добра распрацаваны і любоўная лірыка, і вершаваны эпас, і рытмічна арганізаваная проза, то ў старажытнай беларускай літаратуры верш быў і стылёва і тэматычна абмежаваным. На беларускай мове першыя ўзоры верша сустракаюцца ў творчасці Францыска Скарыны, затым у Андрэя Рымшы, Лявона Мамоніча, Лаўрэнція Зізанія. Мялеція Сматрыцкага, Яна Казіміра Пашкевіча і іншых. Самі па сабе гэтыя вершы не існуюць: і жанрава. і тэматычна яны звязаны ці з прадмовай, ці з прысвячэннем, ці са зместам кнігі, да якой гэтыя вершы былі напісаны. Таму становіцца зразумелым, што вершам такога тыпу адводзілася роля службовая; панегірычны (хвалебны), дыдактычны ці палемічны змест верша цалкам залежаў ад накіраванасці кнігі і чалавека, пры чыёй дапамозе ці падтрымцы яна выдавалася. Разам з беларускамоўнай версіфікацыяй суіснавала польская і лацінамоўная.