• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная беларуская літаратура

    Старажытная беларуская літаратура


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 464с.
    Мінск 1996
    160.76 МБ
    Летапіс па свайму жанру — твор сінкрэтычны. Таму разам з гістарычным паданнем матэрыялу туды ўключаліся цэлыя аповесці. Гэта і «Аповесць пра Дзешпата, гаспадара валоскага», і аповесць «Пра Івана і Багдана, гаспадароў валоскіх» і г. д. Нелыа не адзначыць і тое, што на старонках летапісаў з’яўляліся вобразы і простых ратаяў. Так, напрыклад, пры апісанні бітвы Гедыміна з крыжакамі летапісец не забыў і просталюдзінаў, якія «білі немцаў».
    He толькі гістарычныя падзеі, асобныя людзі, але і вобразы-сімвалы былі прадметам увагі летапісцаў. Сярэдневяковы сімвалізм, як і цырыманіяльнасць, стваралі каларыт часу, тую знакавую сістэму, праз якую
    чытач спасцігаў сэнс падзей яму блізкіх і аддаленых. Таму амаль кожная бітва, пра якую ідзе гаворка ў летапісе,— не толькі канстатацыя факта, але і сімвал перамогі «дабра» над «злом» ці, наадварот, «пакаранне» божае за той ці іншы дрэнны ўчынак. Ацэньваючы гістарычны факт, асобную падзею, летапісцы часам свае словы, думкі ўкладвалі ў вусны князёў. Так, вельмі цікавую ацэнку сваёй дзейнасці робіць Алег Разанскі, саюзнік Мамая: «Горе мнЬ, погубнлем ум мой, не разумЬючн часу прнндучего».
    Шмат матэрыялаў, якія знаходзяцца ў летапісах, сваім паходжаннем абавязаны вуснай народнай творчасці. Гэта звесткі пра самыя неверагодныя цуды, дзівы і, што не менш важна, апісанні язычніцкіх абрадаў беларусаў і літоўцаў таго часу. Вельмі цікава расказвае літапісец пра «жеглніце» — месца, дзе спальвалі нябожчыкаў. На «жеглніце» клалі кіпцюры мядзведзяў і рысяў, каб памёршаму было лягчэй на гару лезці, на суд божы. 3 чыста хрысціянскіх пазіцый летапісец рэзюміруе: «Хоць былі пагане, але верылі ў суд божы».
    У сувязі з тым, што ў 988 г. Русь прыняла хрысціянства, ёй неабходны былі творы для богаслужэння і для благачасцівага чытання. Такім мэтам у першую чаргу адпавядаў жанр пропаведзей і жыцій. Замалёўкі жыційнага характару сустракаюцца ўжо ў летапісах, напрыклад, раздзел «О убменпн Борнсове». Потым былі створаны «Сказанне пра Барыса і Глеба» Нестара і «Жыціе Барыса і Глеба». Узнікаюць цэлыя зборнікі жыцій святых і падзвіжнікаў (людзей, якія ў імя служэння богу падвяргалі сябе доўгім малітвам і посту; аскетаў, якія вялі суровы спосаб жыцця) у выглядзе пацерыкоў. Гэта перш за ўсё «Кіева-Пячэрскі пацярык».
    Адным з першых жыційных твораў, прысвечаных жанчыне, было «Жыціе Ефрасініі Полацкай». Унучка Усяслава Полацкага, яна прысвяціла сваё жыццё дабрадзейнай справе — справе пашырэння кніжных ведаў сярод русічаў. «Жыціе Ефрасініі Полацкай» напісана па агіяграфічнаму канону. Але тут ішла гаворка пра рэальную асобу, рэальныя абставіны, рэальныя зямныя справы падзвіжніцы. Таму вялікае месца ў жыціі займае апавяданне пра жыццё Ефрасініі як дзейснай падзвіжніцы, самаадданай працаўніцы. Розду.мы-маналогі, дыялогі дапамагаюць раскрыццю багатага ўнутранага свету гераіні, сутнасць драматычных абставін, якія прывялі яе да пераканання прыняць манаства.
    Беларускім Златавустам можа быць па праву названы епіскап тураўскі Кірыла (нарадзіўся каля 1130 г. у г. Тураве). Ён з юнацтва захопліваўся чытаннем кніг самага рознага характару. Адукаванейшы чалавек, у духу свайго часу ён стварыў цэлы шэраг Слоў, прысвечаных у большасці сваёй падзеям, звязаным з хрысціянскім бажаством. Чым жа сёння прывабліваюць яго словы, так далёкія ад нашых уяўленняў аб прыгажосці, мэце жыцця, рэальным і нерэальным свеце. Умоўныя, алегарычна-ўзнёслыя па сваёй форме, словы Кірылы Тураўскага насычаны дыханнем жыцця, жыцця рэальнага, адчуваемага. У сваіх словах Кірыла звяртаецца непасрэдна да слухача, заклікае яго быць удзельнікам той ці іншай падзеі. Параўнанні, разгорнутыя метафары разам з вобразамі-сімваламі стваралі асноўную канву, на якой будаваліся тырады Кірылы. Далёкае мінулае, паказанае паводле біблейскіх паданняў, ажывала ў новай інтэрпрэтацыі, блізкай яго сучаснікам. Асноўныя словы Кірылы прысвечаны вясеннім святам. Кантраст суровай зімы і вясенняга абнаўлення прыроды даваў магчымасць аўтару ісці да больш шырокіх абагульненняў, адкрываць таямнічыя сувязі паміж вечным і штодзённым.
    Сваім сучаснікам Кірыла Тураўскі быў вядомы і як аўтар прытч. Прытча мела дваякае прызначэнне: дыдактычнае і талкавальнае. He ўсе, нават адукаваныя людзі таго часу, маглі арыентавацца ў сімвалах, выпрацава-
    ных хрысціянствам. Давесці іх сэнс і значэнне да сучаснікаў — асноўная мэта Кірылы Тураўскага.
    Некаторыя помнікі старажытнай усходнеславянскай літаратуры ўвайшлі ў залаты фонд сусветнай літаратуры. Адзін з іх — «Слова пра паход Ігаравы». Яно стаіць у адным радзе з такімі агульнапрызнанымі шэдэўрамі, як «Песнь пра Раланда», «Песнь пра Нібялунгаў», «Віцязь у тыгравай скуры», «Давыд Сасунскі», і інш.
    Выключная каштоўнасць «Слова пра паход Ігаравы» не толькі ў тым, што яно паэтычна адлюстравала трагічныя вынікі паходу НоўгарадСеверскага князя Ігара Святаслававіча (1 — 11 мая 1185 г.), але і ў тым, што яно стаяла каля вытокаў літаратуры трох братніх народаў — рускага, беларускага і ўкраінскага. Дагэтуль вучонымі выказваюцца самыя розныя гіпотэзы пра тое, хто быў аўтарам «Слова пра паход Ігаравы». Адзінага погляду на гэта няма. Аднак ясна адно, што чалавек, які стварыў гэты велічны твор, валодаў выключным літаратурным талентам, быў пранікнуты пяшчотнай, шчырай любоўю да радзімы. Іменна таму ў цэнтры ўвагі — радзіма, яе сучаснасць, мінулае, будучыня.
    Узмоцненая ў канцы XII ст. феадальная раздробленасць, міжусобныя войны князёў, ускладненая навіслаю палавецкаю небяспекаю, не магла не прымусіць перадавых людзей таго часу задумацца над пытаннем, «адкуль пайшло зло» на рускай зямлі. Адасабленне Полацкай зямлі, якое неўзабаве выклікала барацьбу паміж полацкімі і іншымі князя.мі, паклала пачатак варожасці паміж Усяславічамі (нашчадкамі Усяслава Полацкага) і Яраславічамі (нашчадкамі Яраслава Мудрага). Потым адасобіліся Чарнігаў, Пераяслаў, Уладзімір-Валынскі, Смаленскі і іншыя княствы. У такой сітуацыі рускім князям вельмі рэдка ўдавалася перамагаць сваіх ворагаў.
    У тыя часы адной з прагрэсіўных ідэй была ідэя моцнай цэнтралізаванай вялікакняжацкай улады. Таму невыпадкова аўтар «Слова» звяртаецца да Кіева, да князя Святаслава, які ў творы стаў сімвалам адзінства русічаў. «Залатое слова» Святаслава, накіраванае перш за ўсё да Ігара і Усевалада, якія адправіліся ў ваенны паход на полаўцаў пасля перамогі над імі Святаслава, носіць дваісты характар. Ён наракае на іх за парушэнне паслушання, саманадзейнасць, за тое, што яны самі, без чыёй-небудзь дапамогі, вырашылі дабіцца перамогі і заваяваць сабе славу. Разам з тым, Святаслаў указвае на іх доблесць і мужнасць.
    He толькі Ігар і Усевалад, але і іншыя князі могуць пастаяць за сваю зямлю. Далучаючыся да голасу Святаслава, аўтар звяртаецца да Усевалада Юр’евіча, Рурыка і Давыда Расціславічаў, Яраслава Уладзіміравіча, Рамана Мсціславіча, чыя воінская слава, паводле яго слоў, вядома далёка за межамі рускай зямлі.
    Асобнае і важнае месца ў «Слове» займае характарыстыка дзейнасці полацкіх князёў, якія ў тыя часы вымушаны былі абараняць заходнія межы русічаў ад літоўскіх плямён. Малюючы Усяслава Полацкага магутным князем-чарадзеем, аўтар адначасова падкрэслівае бессэнсоўнасць міжусобных войнаў, у якіх прымаў удзел і Усяслаў Полацкі. Іменна, на думку аўтара, нашчадкі Яраслава і Усяслава давялі рускую зямлю да таго, што «паганыя з усіх бакоў прыходзілі з перамогамі на зямлю рускую». Гэта да іх аўтар «Слова» звяртаецца з выкрывальнымі словамі: «Яраслаўле і ўсе ўнукі Усяслаўлевы! Апусціце ўжо сцягі свае! Пахавайце мячы свае пашчарбаныя! Вы бо сваімі нязгодамі пачалі наводзіць паганых на рускую зямлю, на надзел Усяслава, ад чаго і насілле пайшло ад зямлі палавецкай». Характарызуючы бітву на Нямізе паміж трыма братамі Яраславічамі — Святаславам, Ізяславам, Усеваладам і Усяславам,— аўтар, які добра ведаў і цаніў працу простых ратаяў, характырызуючы іх, звяртаецца да вобразаў вусна-паэтычнай творчасці. Мірная стваральная праца земляробаў
    супрацьпастаўляецца бессэнсоўнай крывавай бітве. «На Нямізе снапы сцелюць галовамі, малоцяць цапамі сталёвымі, жыццё кладуць на таку, душу веюць ад цела. Нямігі крывавыя берагі не дабром былі засеяны, засеяны былі касцямі сыноў рускіх».
    Бадай, найбольш пяшчотныя, шчырыя, па-чалавечы цёплыя радкі «Слова» прысвечаны жонкам русічаў. Вобразы жанчын у творы — своеасаблівы велічны помнік духоўнай сіле жанчын-патрыётак. Гэта — прыгажуня Глебаўна, гэта — Яраслаўна, гэта — усе жанчыны, якія праводзілі ў далёкі паход на полаўцаў сваіх мужоў. Аднак каханне да свайго мужа не засланяе патрыятычных пачуццяў галоўнага жаночага вобраза «Слова» — Яраслаўны, наадварот, узмацняе іх, чым у значнай ступені ўзбагачаецца і сам мастацкі вобраз княгіні. Лірычная задушэўнасць яе плачу зразумелая і блізкая для кожнага чалавека: і чалавеку таго часу, і нашаму сучасніку. Гэта своеасаблівы вобраз-сімвал раздзіраемай і пакутуючай, аднак непакорнай радзімы. Падобна гераіням вуснага народнага эпасу, яна звяртаецца за дапамогай да сіл прыроды, шукае ў іх абароны, пакравіцельства. Славеснае мастацтва старажытнага песняра сваімі каранямі ўзыходзіла да глыбінных слаёў народа. Таму і вобразы язычаскіх багоў, і «Обндыдевы» ідуць на збліжэнне з чалавечымі характарамі, сучаснымі аўтару «Слова».
    Амаль два стагоддзі людзі розных часоў і пакаленняў, чытаючы гэты бессмяротны помнік, задаюць сабе адны і тыя ж пытанні: «У чым вытокі жывучасці «Слова»? У чым яго бессмяротнасць?» I на першым месцы адзін адказ: «Шчырая, душэўная, пяшчотная, непадробная любоў аўтара да сваёй радзімы». Іменна любоў да сваёй айчыны падказала яму выбар мастацкіх сродкаў, метады, прычым самыя розныя, абмалёўкі герояў, наблізіла яго ацэнкі падзей і асоб з народнымі. Вось чаму знакаміцейшыя мастакі, кампазітары, пісьменнікі мінулага і нашы сучаснікі знаходзяць у «Слове» вытокі свайго натхнення, працягваючы тым самым жыццё самому помніку. У перакладах асобных урыўкаў «Слова» М. Багдановічам, а пазней цэлага твора Я. Купалам, М. Гарэцкім, Р. Барадуліным раскрыліся новыя грані гучання твора для беларускага чытача.
    На працягу стагоддзяў у рамках асобных жанраў, стыляў адбываліся пераходы ад літаратуры царкоўнай да свецкай, самой літаратуры ад этапу да этапу, ад аднаго стылю да другога. Першаасновай пераходу да новых форм мастацкага мыслення быў пераход ад саборнай, калектыўнай творчасці да творчасці індывідуальнай. Аднак і індывідуальная творчасць старажытных мастакоў слова несла на сабе адбітак часу, таго асяроддзя, у якім складвалася пісьменніцкая індывідуальнасць. Гэты пераход у беларускай літаратуры ад старажытнай да новай адбываўся цяжка і пакутліва.