Старажытная беларуская літаратура
Выдавец: Юнацтва
Памер: 464с.
Мінск 1996
У гісторыі кожнага народа ёсць людзі, якія сваім жыццём, творчасцю, грамадскай дзейнасцю вызначаюць характар стагоддзя, а часам і эпохі, у якую яны жывуць. Адны з іх былі прызнанымі пры жыцці, другія знаходзілі шлях да чытача праз цэлыя стагоддзі. Па-рознаму складваўся і лёс іх творчай спадчыны. Адны кнігі верна служылі і сучаснікам, і нашчадкам, другія, па розных абставінах, пакрываліся пылам на кніжных паліцах, трэція гарэлі ў полымі сацыяльных і культурных пераўтварэнняў. Праходзіць час, і як з-пад разца таленавітага майстра па дрэву і каменю з’яўляюцца неўміручыя вобразы, так і даўняе слова, звернутае да сучаснікаў і ў будучыню, апрацаванае даследчыкам і перакладчыкам, з новаю сілаю ўздзейнічае на пачуцці і думкі новых пакаленняў. Рацыянальнае, удумлівае, філасафічнае слова Францыска Скарыны, лірычнае і глыбокае — Міколы Гусоўскага, палымянае — Сымона Буднага, узрушанае — Васіля Цяпінскага, рытарычнае — Лявонція Карповіча, вытанчанае —
Сімяона Полацкага даюць непаўторную гаму фарбаў не такой ужо сівой, як здаецца на першы погляд, мінуўшчыны.
Падзеі вялікага культурнага значэння ва ўсходнеславянскім свеце звязваюцца з імем Францыска Скарыны: узнікненне, станаўленне і развіццё кнігадрукавання, пашырэнне на Беларусі новых, у сваёй аснове гуманістычных ідэй, якія, у сваю чаргу, далі штуршок для развіцця свецкай культуры ўсходніх славян, а таксама распрацоўка беларускай літаратурнай мовы.
Францыск Скарына, нарадзіўшыся каля 1490 г. у Полацку ў сям’і купцоў, значную частку свайго жыцця правёў не на радзіме, а ў самых розных краінах Еўропы — Польшчы, Чэхіі, Італіі, Германіі, дзе ён не толькі набыў вучоную годнасць доктара філасофіі медыцыны, але і далучыўся да лепшых здабыткаў духоўнай культуры народаў Заходняй Еўропы. Ён дасканала валодаў многімі еўрапейскімі мовамі таго часу, а таксама мовамі антычнага свету. У творчай асобе Францыска Скарыны знайшлі спалучэнне самыя розныя якасці вучонага: ён быў вядомы як медык і батанік, філолаг і мастак, палітычны дзеяч і публіцыст. З’яўленне такога тытана на нашых землях было магчыма не толькі дзякуючы дабратворным кантактам з Еўропай, але і высокаму грамадска-культурнаму стану тагачаснай Беларусі.
У памяці народа славуты палачанін застаўся перш за ўсё як перакладчык і выдавец кніг для простага люду. Друкаванае слова Францыска Скарыны, паводле яго прадмоў, для людзей «паспалітых», для іх «добрага научення», «ко облнченню, нсправленню н ко наказанню правды», «ко размноженню добрых обычаев». На першым плане, такім чынам, для Францыска Скарыны было культурнае будаўніцтва.
Сваю праграму асветы роднага краю Францыск Скарына распачаў у чэшскай Празе, дзе выдаў 23 кнігі святога пісьма. Нагадаем, што ў тыя часы Біблія была, бадай, адзінай крыніцай ведаў па сусветнай і хрысціянскай гісторыі, гісторыі права, астраноміі, філалогіі. Таму ў прадмове «Во всю Бнблню рускаго языка» Францыск Скарына накіроўвае чытача да розных частак Бібліі, дзе той можа пачэрпнуць самыя неабходныя ў жыцці веды: так, вучыцца логіцы трэба па Іову ці пасланнях Паўла, рыторыцы — па кнігах Саламона, геаметрыі — Ісуса Навіна і г. д, Больш таго, ён піша, што «кніі™ сын людскнмн пнлностямм попнсаны былн», тым самым адмаўляючы іх боскае паходжанне.
На радзіме Францыск Скарына выдаў дзве кнігі — «Малую падарожную кніжыцу» (каля 1522—1523), а таксама «Апостал» (1525) у Вільні. У мастацкіх адносінах яго віленскія «сказанні» істотна ўступаюць прадмовам і пасляслоўям да пражскіх выданняў, аднак і тут Францыск Скарына застаўся верны сваёй асветніцкай праграме: яго мова простая, даходлівая, «добрая» дыдактыка не назаляе сваёй павучальнасцю.
Яшчэ зусім нядаўна імя Міколы Гусоўскага (каля 1480—1533) было вядома толькі спецыялістам па гісторыі айчыннай культуры. Своеасабліваю «перашкодаю» для шырокага знаёмства з творчасцю М. Гусоўскага было тое, што ён пісаў свае творы на лацінскай мове. I толькі пераклады Я. Парэцкага і Я. Семяжона надалі яго творчасці другое жыццё. Сёння імем Гусоўскага называюцца вуліцы гарадоў, а пяцісотгоддзе з дня нараджэння вялікага гуманіста па рашэнню ЮНЕСКА адзначалася ў 1980 годзе ва ўсім свеце.
Біяграфічныя звесткі пра Міколу Гусоўскага вельмі скупыя: няма дакладных звестак пра тое, дзе і калі ён нарадзіўся і памёр. 3 твораў Міколы Гусоўскага і ўскосных сведчанняў мы даведваемся, што ён нарадзіўся ў сям’і чалавека, для якога паляванне было і сродкам жыцця, і прызваннем. Любоў да роднай прыроды, яе флоры і фауны, да родных
мясцін, да ўсяго таго, што ў комплексе складае радзіму, перадаліся і Міколу Гусоўскаму. Далучыўшыся да заходнееўрапейскай культуры, ведаючы некалькі моў, адарваны ад сваёй радзімы, ён, аднак, не забываў ні таго краю, дзе нарадзіўся, ні звычаяў свайго народа. Можа, таму «Песня пра зубра», апафеоз айчыне, стаў цэнтральным і самым значным творам усёй яго творчай спадчыны.
Слуга біскупа і каралеўскага пасланніка ў Еўропе, ён, вядома, не мог адкрыта асуджаць тыя ці іншыя з’явы еўрапейскай палітыкі ці дыпламатыі. Аднак як змагар за праўду, як чалавек вялікага таленту М. Гусоўскі выкрываў перад адукаваным светам Еўропы ўладароў зямлі, якіх больш непакоіў «сверб панавання», чым лёс сваіх народаў.
Ідэальным правіцелем паказваецца ў паэме Вітаўт, уладар Вялікага княства Літоўскага, які «строга і крута судзіў», прытым — справядліва. 3 імем Вітаўта М. Гусоўскі звязваў росквіт сваёй айчыны; яе адзінства і надзею на адраджэнне страчаных ідэалаў рыцарства і класавага міру ўсіх саслоўяў.
Зубр, зубрыны статак былі выкарыстаны М. Гусоўскім як алегорыя. Зубр — гэта не толькі сімвал магутнасці, сілы, адвагі, а і вобраз-сімвал былой магутнасці Вялікага княства Літоўскага. Легендарныя паданні, народныя павер’і пра ляснога волата пад пяром Міколы Гусоўскага ператварыліся ў стройную сістэму поглядаў пісьменніка-філосафа на існуючы ўклад жыцця.
Надзвычай мала біяграфічных звестак захавалася пра буйнейшых прадстаўнікоў рэфармацыйнага руху на Беларусі Сымона Буднага (каля 1530 — каля 1583) і Васіля Цяпінскага (каля 1540 — каля 1604).
Сымон Будны паходзіў з мястэчка Буды, што ў Мазоўшы. Атрымаўшы вышэйшую адукацыю ў Кракаўскім універсітэце, ён працягваў вучобу ў Італіі і Швейцарыі. Відаць, на Захадзе ён стаў прыхільнікам рэфармацыйнага руху, што і перадвызначыла яго далейшы лёс жыцця. He апошнюю ролю ў дзейнасці С. Буднага адыграла і апякунства беларускага магната Мікалая Радзівіла Чорнага, які прызначыў яго пастарам нясвіжскага і клецкага збора.
Асветнік, у шырокім сэнсе гэтага слова, Сымон Будны разам з нясвіжскім пастарам Лаўрэнціем Крышкоўскім і старастам Мацеем Кавячынскім заснавалі ў Нясвіжы друкарню. У гэтай друкарні ў 1562 годзе і быў выдадзены на беларускай мове славуты «Катэхізіс». Працягваючы традыцыі Ф. Скарыны, С. Будны і яго паплечнікі гаварылі ў прадмове да «Катэхізіса» аб тым, каб людзі яго кнігі «самн учнлн н деток свонх научалн». Нагадаем, што адным з асноўных лозунгаў рэфармацыі быў пераклад святога пісьма на народныя мовы. У тыя часы гэты крок азначаў не толькі шырокае далучэнне народаў да «боскіх» ісцін, але і ў цэлым да пісьмовай культуры.
У сярэдзіне XVI ст. беларускія школы знаходзіліся ў занядбаным стане, малапісьменнае духавенства не выконвала ўскладзенай на яго грамадствам ролі адукацыі, асветы людзей. «Лепш плакатн,— пісаў С. Будны,— нежелн нх норовы выпнсовата». Таму выданне, няхай і богаслужэбных кніг, было вялікаю справаю адукацыі народа. Нават біблейскія цытаты для пацверджання тых ці іншых думак С. Будны выбіраў самыя простыя, «няхітрыя».
Васіль Мікалаевіч Амельяновіч-Цяпінскі, сучаснік Сымона Буднага, нарадзіўся на Полаччыне ў радавым маёнтку Цяпіні. Пражыў ён каля 63 гадоў, пакінуўшы нам у спадчыну няпоўны пераклад евангелля і прадмову да яго. Гэта прадмова захавалася ў рукапісе. Яна напоўнена высокім грамадзянскі.м гучаннем, прасякнута клопатам патрыёта сваёй радзімы за яе лёс. Васіль Цяпінскі, як і Францыск Скарына, заклапочана гаво-
рыць аб праблемах асветы люду «паспалітага», простага.
У тыя часы большасць беларускіх феадалаў, духавенства абыякава ставіліся да роднай мовы. Таму, адрасуючы сваю прадмову беларускаму люду, Васіль Цяпінскі асаблівую ўвагу звяртае на праблемы ўзаемасувязі мовы і культуры. Сам будучы шляхціцам, ён і.е замкнуўся ў вузкасаслоўных інтарэсах свайго класа ці ў адной якой-небудзь разнавіднасці хрысціянскай рэлігіі. Васіль Цяпінскі — перш за ўсё публіцыст. Нягледзячы на тое, што ён быў прыхільнікам сацыніянства, у сваёй прадмове беларускі асветнік-гуманіст не закранаў пытання пра свае рэлігійныя погляды. Яго мэта іншая — даказаць, што святое пісьмо, як і іншыя кнігі, выдаваць і чытаць трэба на роднай, усім зразумелай мове.
1596 год быў рубяжом у гісторыі беларускага і ўкраінскага народаў. У гэтым годзе адбылася Брэсцкая царкоўная унія. У цэнтры ўвагі пісьменнікаў, публіцыстаў, аратараў, відных грамадскіх і рэлігійных дзеячаў былі канфесіяльныя (рэлігійныя) пытанні. Аднак рэлігійная абалонка шматлікіх спрэчак нярэдка давала магчымасць пісьменнікам ствараць творы, напоўненыя глыбокім грамадзянскім гучаннем. Узмоцненая экспансіянісцкая палітыка Захаду на землях Беларусі і Украіны востра паставіла патрэбу барацьбы за сваю культуру, мову, шматвяковыя традыцыі, праваслаўную веру, якая ў тыя часы была адным з элементаў нацыянальнай культуры.
Многія складаныя пытанні культурнага жыцця на Беларусі звязаны з дзейнасцю Мялеція (свецкае імя — Максі.м Герасімавіч Сматрыцкі (1577—1633). Ён нарадзіўся у невялікім мястэчку Смотрыч на Падоллі ў сям’і камянецкага пісара, потым першага рэктара Астрожскай школы на Валыні, таленавітага пісьменніка і педагога. Ён атрымаў высокую па тым часе адукацыю: вучыўся на філасофскім факультэце Віленскай езуіцкай акадэміі, слухаў лекцыі ў Лейпцыгскім, Вітэнбергскім, Нюрнбергскім універсітэтах. Яго пяру належыць звыш дваццаці твораў самых розных накірункаў. Сёння Мялецій Сматрыцкі больш вядомы як аўтар славутай «Граматыкі» (1618—1619), якую рускі вучоны Міхайла Ламаносаў назваў «вратамі» сваёй вучонасці. Аднак сярод сваіх сучаснікаў ён, архіепіскап полацкі, епіскап віцебскі і мсціслаўскі, праславіўся як пісьменнік-палеміст.