• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная беларуская літаратура

    Старажытная беларуская літаратура


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 464с.
    Мінск 1996
    160.76 МБ
    О велнком князн Внтене
    Будучы велйкому князю Вйтеню на велйком князстве Лйтовском, Жомонтском й Руском, й пановал много лі>т олй ж до старостй своее во в покою. 14 роднлся ему сын Кгйдймйн. А потом умер князь велйкйй Вйтеня. А после его с4>л на велйком княженй Лйтовском, Жомойтском й Руском вышереченый сын его Кгйдймйн.
    ХРОНІКА БЫХАЎЦА
    I. РОД ВЯЛІКІХ КНЯЗЁЎ ЛІТОЎСКІХ 3 ПАКАЛЕННЯ ДЫ 3 РОДУ ПАЛЕМОНАВАГА
    Пра Атылу, званага Бічам Божым
    У год ад Божага нараджэння 401 прыйшоў Атыла, званы Бічам Божым, ад ракі Югры, або Юра, і цяпер ён у зямлі Івакі-цара; бацьку ягонага звалі Мандазіг. Выйшаў ён адтуль з трыма братамі сваімі — Ачарам, Рогасам і Бледонам — і морам-акіянам прыплыў у Міжземнае мора, якое ляжыць паміж Францыяй ды Гішпаніяй. I калі ён увайшоў у тое мора, якраз везлі з Брытаніі каралеўну іменем Урсула, каб выдаць замуж за сына ангельскага караля; а пры той каралеўне было адзінаццаць тысяч паненак. Атыла саму каралеўну і ўсіх тых адзінаццаць тысяч паненак, што былі пры ёй, забіў, і яны ў імя Хрыста сталі пакутніцамі. Гэта першае зверства, учыненае ім над народам хрысціянскім. Потым ён абышоў Французскую і Валоскую землі* і паплыў морам да Харвацкае зямлі, там ён сышоў на бераг і ўзяў сілаю Харвацкую зямлю. Авалодаў ён таксама Вугорскаю зямлёю*, і збудаваў замак Будзынь, і назваўся каралём вугорскім, а браты ягоныя — Ачар і Рогас — памерлі. I калі ён будаваў Будзынь і абводзіў места мурамі, у той час ён свайго трэцяга брата, Бледона, забіў і адзін панаваў на ўсёй Вугорскай зямлі, і захапіў шмат гаспадарстваў, і як спачатку пераследаваў хрысціянаў, так і сеўшы на тым гаспадарстве ні ў чым не змяніўся, але яшчэ большы вораг хрысціянам стаў. I сабраўшы пяцьсот верных яму людзей, ён пайшоў у Валоскую зямлю і прыйшоў пад места, званае Аквілея; тое места было тады пад цэсарам Марцыянам; і Атыла аблажыў Аквілею. А тое места было вельмі моцнае, і бараніла яго рымскае рыцарства, і таму, зразумеўшы, што не зможа гэтага места захапіць, Атыла не хацеў далей марнаваць часу і пайшоў углыб Валоскае зямлі да Рыма. А князі ды сенатары, якія >■ былі ў тым месце, бачачы такую вялікую сілу ягоную, былі вялікім страхам апанаваныя і разбегліся з места, а каторыя ўцяклі да сваіх рыбароў і там, на востраве., пачалі будаваць места, якое стала называцца Венецыя.
    Пра князя Палемона
    А князь іменем Палемон, які таксама ў тым месце быў, усё сабраўшы, уцёк з імі. I з ім было пяцьсот сем’яў рымскае шляхты, а між імі на востраве аказалася чатыры роды рымскае шляхты: з гербу Кітаўрасавага — Доўспрунк, з гербу Калюмнаў — Прэшпор Цэзарынус, з гербу Урсэінаў — Юліянус, з гербу Ружы — Гектор. I паплыў Палемон морам Міжземным і ўзяў з сабою аднаго звездара, які знаўся на зорках. I паплылі яны на караблях морам на поўнач, і, абмінуўшы Францыю ды Ангельшчыну, прыплылі да каралеўства Дунскага, а адтуль морам Акіянам дабраліся да вусця ракі Нёман, дзе яна ўпадае ў мора Акіян, потым паплылі ракою Нёмнам уверх па рацэ аж да мора, якое завецца Малым, або Нёмнавым. А з тае прычыны мора Нёмнавае так завецца, што ў тое мора Нёман упадае дванаццаццю рукавамі, і кожны завецца асобным найменнем, а адзін назвалі Гілія.
    I паплылі тым рукавом уверх і даплылі да месца, дзе Нёман цячэ па адным рэчышчы, і ўверх па Нёмне дабраліся да ракі Дубісы, дзе, увайшоўшы ў тую раку Дубісу, знайшлі горы высокія, і сярод тых гор — раўніны вялікія і дубровы раскошныя, размаітым багаццем поўныя, звярамі рознага роду, найперш турамі, зубрамі, ласямі, аленямі, сарнамі, рысямі, куніцамі, лісіцамі, вавёркамі, гарнастаямі ды іншымі родамі, а таксама ў рэках вялікае багацце рыб незвычайных, і гэта толькі тыя рыбы, якія ў гэтых рэках родзяцца, але мноства рыб размаітых і дзіўных прыходзіць з мора, бо недалёка гэта ад вусця Нёмнавага, дзе Нёман у мора ўпадае.
    I на некаторых рэках — на Дубісе, на Нёмне, на Юры — пасяліліся яны і пачалі размнажацца. Тое іх пасяленне на тых рэках вельмі ім спадабалася, і назвалі яны тую зямлю Жамойцкаю.
    Пра трох сыноў Палемонавых — Борка, Кунаса і Сперу
    I потым вышэйназваны князь урадзіў трох сыноў: старэйшы — Борк, другі — Кунас, трэці — Спера. Старэйшы сын, Борк, заснаваў горад на рацэ Юры і, склаўшы назву ракі Юры і імя сваё разам, назваў той горад Юрборк. А сярэдні сын, Кунас, прыйшоў да вусця ракі Нявежы, дзе яна ўпадае ў Нёман, і ўчыніў горад, і назваў яго іменем сваім — Куна-
    саў горад. А трэці сын, Спера, пайшоў далей у пушчу на ўсход сонца, і перайшоў праз раку Нявежу, і праз раку Святую, і праз трэцюю раку — Шырвінту, і знайшоў возера, лукамі і рознымі дрэвамі аздобленае. Палюбілася яму гэта, і пасяліўся ён каля таго возера, і назваў яго сваім іменем — Спера.
    А Доўспрунк з гербу Кітаўраса паплыў па рацэ Святой, і знайшоў мейсца вельмі прыгожае і да гарадзішча падобнае, і спадабалася яно вельмі, і ён там пасяліўся, і пабудаваў сабе горад, і даў найменне таму гораду Вілкамір, а сам назваўся князем Дзявілтоўскім, і там ягоны род пачаў размнажацца.
    Але ж мы вернемся назад.
    I панаваў Спера шмат гадоў, і быў вельмі ласкавы са сваімі падданымі, ды потым памёр без плоду. I ягоныя падданыя, любячы яго, паводле рымскага звычаю паставілі балвана, і ў памяць пра яго назвалі таго балвана Спера. I потым тыя людзі, што жылі каля таго балвана, пачалі яму ахвяры складаць і за бога яго мець. А потым, калі той балван сказіўся*, яны тое возера і мейсца хвалілі і за бога мелі, а між сабою гаспадара не мелі і жылі без пана.
    Але вернемся назад.
    Неўзабаве памёр брат Сперы — Борк, які жыў у Юрборку, не маючы дзяцей. А брат ягоны Кунас узяў і землі брата свайго Борка, і горад Юрборк і на тых землях пачаў панаваць.
    Пра двух сыноў Кунасавых — Кернуса і Гімбута, а таксама пра паходжанне назвы Літва
    А той князь Кунас меў двух сыноў: аднаго — Кернуса, другога — Гімбута. I, пануючы ў Жамойцкай зямлі, пачаў Кунас павялічваць ды пашыраць свае ўладанні і выходзіць за раку Вяллю ў зямлю Завельскую. I, перайшоўшы раку Святую, знайшоў ён мейсца вельмі прыгожае, і спадабалася яму тое мейсца вельмі, і ён пасяліў там свайго сына Кернуса, і назвалі тое мейсца па імені Кернуса Кернавам.
    А потым Кунас памёр, і пасля яго сын ягоны Кернус панаваў на ўсёй зямлі Завельскай да мяжы латыгольскае і да Браслава-Завельскага, і аж да ракі Дзвіны. А брат ягоны Гімбут сеў на Юрборку, і на Кунаве, і на ўсёй Жамойцкай зямлі.
    А ў той час, калі Кунас панаваў на Завельскай старане,
    людзі ягоныя за Вяллёю аселі і гралі на трубах дубасных. I празваў Кернус бераг той, дзе людзі множыліся, моваю сваёй валоскаю, на лаціне,— Літус, а трубы, на якіх яны гралі,— туба, і даў найменне тым людзям на лаціне, склаўшы назву берага са словам «туба»,— Лістубанія. Але простыя людзі не ўмелі называць на лаціне і пачалі называць проста Літвою.
    I ад таго часу пачало называцца гаспадарства Літоўскае і шырыцца да Жамойці.
    Потым вялікі князь Кернус і князь Гімбут, хочучы бацькаўшчыну сваю павялічыць, сабралі сілы свае літоўскія і жамойцкія, і пайшлі на Русь пад Браслаў і пад Полацак, і багата шкоды ўчынілі, і землі іх сказілі, і людзей мноства ў палон павялі.
    А ў той час, калі былі яны на Русі, нейкія людзі, што зваліся латыголы і жылі на беразе марскім, пачулі, што князя Кернуса ў Літве няма, а князя вялікага Гімбута — у Жамойці, і, сабраўшыся, усе рушылі ў зямлю Жамойцкую і многа шкоды там учынілі. А потым князь Гімбут вярнуўся з Русі да Жамойці і шкоду ў зямлі сваёй убачыў. Тады ён пайшоў да латыголаў і адных выкараніў, высцінаў*, а іншых у палон вывеў да Жамойці, і землі іхнія спустошыў, і вярнуўся ў Жамойць.
    Але пасля выйсця яго з Латыголаў прыйшлі да таго берага немцы з-за мора, і той бераг, дзе латыголы жылі, засялілі, і панамі сталі, і назвалі сябе Ліфлянты.
    I доўгі час князь Кернус панаваў на Літве, а князь Гімбут на Жамойці, і жылі між сабою ў згодзе.
    Пра сыноў Кернуса і Гімбута, Жывінбуда ды Монтвіла, і ўнукаў, Вікінта ды Эрдзівіла, а таксама пра навалу Батыеву
    Потым князь Кернус шмат гадоў жыў на Літве і сам у вялікай старасці памёр. А па сабе пакінуў на Вялікім княжэнні Літоўскім сына свайго Жывінбуда. I князь Гімбут жыў на Жамойці таксама шмат гадоў і памёр, а сына свайго Монтвіла пакінуў на княстве Жамойцкім.
    I за часам панавання Монтвіла паўстаў цар Батый, і пайшоў на Рускую зямлю, і ўсю зямлю Рускую зваяваў, і шмат якіх князёў рускіх пасцінаў, а каторых у палон павёў, і сталец усяе зямлі Рускае, горад Кіеў, спустошыў ды спаліў.
    А вялікі князь кіеўскі Дзмітрый, баючыся вялікае сілы ды моцы Батыевай, уцёк з Кіева ў горад Чарнігаў і там даведаўся, што горад Кіеў спалены, а ўся зямля Руская спустошана. I пачуў ён, што мужыкі, якія завуцца дручанамі, жывуць без гаспадара, і, сабраўшы людзей, пайшоў к Друцку, і зямлю Друцкую захапіў, і горад Друцк зарубіў*, і назваўся вялікім князем друцкім.
    А ў той час даведаўся князь жамойцкі Монтвіл, што Руская старана апусцела і князі рускія разагнаны, і ён, даўшы войска сыну свайму Эрдзівілу, паслаў з ім паноў сваіх радных: аднаго з гербу Калюмнаў — Грумпія, другога з гербу Урсэінаў — Эйкшыса, а трэцяга з гербу Ружы — Гроўжыса. I зайшлі яны за раку Вяллю, потым перайшлі раку Нёман і знайшлі за чатыры мілі ад Нёмна гару красную. I спадабалася яна ім, і паставілі яны на ёй горад, і назвалі яго Новагародкам. I ўчыніў князь вялікі Эрдзівіл тут сталіцу і назваўся вялікім князем новагародскім.
    I, пайшоўшы з Новагародка, зарубіў Эрдзівіл горад Горадзень, потым пайшоў да Берасця і далей у Берасцец, Дарагічын і Мельнік, Батыем спустошаны і панішчаны, і тыя гарады паставіў нанова, і пачаў у іх княжыць.
    А потым памёр вялікі князь жамойцкі Монтвіл. I па ім сеў на вялікім княжэнні жамойцкім сын ягоны Вікінт. А другі вышэйназваны сын ягоны Эрдзівіл меў княжыць у Новагародку і ўва ўсіх тых вышэйзгаданых гарадох. 1 падаваў ён панам сваім, якія з ім хадзілі, астравы ў пушчы. Грумпію даў востраў каля ракі Ашмяны, які цяпер называецца Ашмяна, і ўсё прылеглае да Ашмяны, што зараз князі ды паны ў Ашмянскім павеце трымаюць. А Эйкшысу даў востраў, які па ягоным імені названы Эйкшышкі, і ўсё прыналежнае Эйкшышскаму павету. А Грожысу даў востраў, які таксама імем ягоным названы,— Граўжышкі і ўвесь павет, прылеглы да Граўжышак.