• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная беларуская літаратура

    Старажытная беларуская літаратура


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 464с.
    Мінск 1996
    160.76 МБ
    кага князя без гаспадара свайго, вялікага князя Станіслава кіеўскага. Але пачулі яны пра тое, што гаспадар іхні, князь Станіслаў, уцёк ад Гедыміна і войска ягонае пабіта, і ніякіх заставаў не пакінуў. I, змовіўшыся аднамысльна, здаліся вялікаму князю Гедыміну. I ігумены, папы і дыяканы, выходзячы з горада з крыжамі, вароты гарадскія адчынілі, і сустрэлі вялікага князя Гедыміна з пашанаю, і ўдарылі яму чалом, і падаліся служыць яму, і прысягу сва’ і на тым далі вялікаму князю, і білі чалом, каб ад іх удзела' іхніх не адымаў. I князь Гедымін на тым іх пакінуў, a caj з пашанаю ў горад Кіеў паехаў.
    Пачулі пра тое прыгарадкі кіеўскія: Вышгорад, Чаркасы, Канеў, Пуціўль, Слепаўрод, што кіяне здаліся разам з горадам, а пра гаспадара свайго чулі, што ўцёк ён у Бранск, а сілу ягоную ўсю пабілі. Пайшлі яны да вялікага князя Гедыміна і з тымі вышэйназванымі прыгарадкамі кіеўскімі падаліся служыць яму, і прысягу вялікаму князю Гедыміну на тым далі.
    I пераяслаўляне чулі, што Кіеў з прыгарадкамі здаліся князю Гедыміну, а гаспадар іхні, князь пераяслаўскі Алег, забіты вялікім князем. I яны, прыехаўшы да Гедыміна, падаліся разам з горадам служыць яму і прысягу на тым далі. Князь жа Гедымін, узяўшы Кіеў, Пераяслаўль і ўсе вышэйназваныя прыгарадкі, пасадзіў на іх Міндоўгавага сына, князя Альгімонта, вялікага князя Гальшанскага, а сам з вялікаю радасцю ў Літву вярнуўся.
    I ў той час, калі князь Станіслаў кіеўскі быў выгнаны да Бранска вялікім князем Гедымінам, прыслаў да Станіслава князь Іван разанскі паслоў. Будучы ў старасты свайго, ён прасіў Станіслава, каб той да яго прыехаў і дачку ягоную на імя Вольга ў яго ўзяў, бо сына не меў, толькі тую дачку, і каб пасля смерці ягонае Станіслаў стаў вялікім князем разанскім. Князь Станіслаў да яго прыехаў і дачку ягоную замуж узяў, а пасля смерці Іванавае стаў вялікім князем разанскім.
    Князь жа вялікі Гедымін, прагнаўшы князёў рускіх і ад немцаў краіну вызваліўшы, панаваў шмат гадоў у спакоі.
    Пра тое, як вялікі князь Гедымін Трокі і Вільню заснаваў
    Неяк паехаў князь вялікі Гедымін са стальца свайго, з Кернава, у ловы за раку Вяллю, і за пяць міляў ад горада знайшоў у пушчы гару прыгожую, дубровамі ды раўнінамі аблеглую, і спадабалася там яму вельмі, і ён там пасяліўся, і заснаваў горад, і назваў яго Трокі (гэта там, дзе зараз Старыя Трокі), і з Кернава перанёс сталец свой да Трокаў.
    Па малым часе пасля таго паехаў князь вялікі Гедымін у ловы і за чатыры мілі ад Трокаў знайшоў гару прыгожую над ракою Вільняю, і на той гары ўбачыў звера вялікага — тура, і забіў яго на той гары, якую і цяпер завуць Тур’я гара. I вельмі позна ўжо было да Трокаў вяртацца, таму спыніўся ён на луцэ Швінтарога, дзе першых вялікіх князёў спальвалі, і заначаваў. I калі ён там спаў, то пабачыў сон, што на гары, якую называлі Крывая, а цяпер завуць Лысая, стаіць вялікі жалезны воўк, а ў яго ўнутры раве так, нібы сто ваўкоў вые. Прачнуўся Гедымін ды кажа варажбіту свайму і найвышэйшаму папу паганскаму Ляздзейку, які быў знойдзены ў арліным гняздзе: «Бачыў, кажа, я сон дзіўны», і распавёў усё, што ў сне бачыў. I той Ляздзейка-варажбіт кажа гаспадару: «Княжа вялікі, воўк жалезны азначае, што горад сталечны тут будзе, а тое, што ў яго ўнутры раве, гэта значыць, што слава яго будзе слынуць на ўсім свеце».
    1	князь вялікі Гедымін назаўтра ж, не ад’язджаючы, паслаў па людзей і залажыў два гарады — адзін на Швінтарозе, Ніжні, а другі на Крывой гары, якую цяпер завуць Лысаю, і даў імя таму гораду — Вільня. I, збудаваўшы гарады, перанёс Гедымін пасад свой з Трокаў да Вільні і зрабіў першым ваяводам у Вільні гетмана свайго Гаштольта з гербу Калюмнаў, з роду Грумпія, які быў выкуплены ў немцаў пры аблозе Кунасава.
    Пра вялікага князя Гедыміна і сямёх ягоных сыноў
    I княжыў князь вялікі Гедымін шмат гадоў на княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім, і быў справядлівы, і многа ваяваў, але заўжды зысківаў, і панаваў фартунліва аж да самае старасці. Спладзіў ён сямёра сыноў і восьмую дачку,
    іменем Ганна, якую аддаў да Ляхаў у малжэнскі стан Казіміру, сыну Уладзіслава Лакеткі, у год ад Божага нараджэння 1323.
    I калі быў вялікі князь Гедымін у глыбокай старасці, яшчэ пры сваім жыцці раздзяліў усё паміж сынамі сваімі. I пяцёх сыноў сваіх пасадзіў на ўдзелах, гэта значыць: старэйшага сына Монтвіда ў Карачове ды Слоніме, Нарымонта ў Пінску, Альгерда ў Крэве (а таму як князь віцебскі сыноў не меў, толькі дачку, ён аддаў яе за Альгерда і прыняў яго ў зямлю Віцебскую), Карыяту даў Новагародак, Люборту — Валадзімір і Луцк ды зямлю Валынскую. А яшчэ двух сыноў сваіх пасадзіў Гедымін на вялікіх княствах: Яўнуту — на пасадзе сваім, у Вільні, і на Вялікім княстве Літоўскім, а Кейстута — у Троках і на ўсёй Жамойцкай зямлі; і раздзяліўшы ўсё паміж імі, сам пачэсна памёр.
    Пануючы ў Троках і на Жамойці, Кейстут пачуў пра дзеўку з Палангі іменем Бірута, якая багам сваім, паводле звычаю паганскага, пашлюбіла чыстасць захоўваць, і саму яе людзі лічылі за багіню.
    I князь Кейстут сам прыехаў да яе, і спадабалася вялікаму князю дзеўка, бо была яна вельмі прыгожая і разумная, і прасіў ён яе, каб стала яму жонкаю. Хле яна не хацела згадзіцца і адказала яму: «Я пашлюбіла багам сваім чыстасць захоўваць да канца жыцця свайго». Але князь Кейстут узяў яе гвалтам і прывёз з вялікаю пашанаю да пасаду свайго, да Трокаў. Запрасіўшы братоў сваіх, ён уладзіў з імі вялікае вяселле і ўзяў тую панну Біруту сабе за жонку.
    Калі князь Кейстут паехаў за мілю ад Трокаў, спадабалася яму месца паміж азёрамі вельмі прыдатнае, і ён там пасяліўся, і горад учыніў, і даў імя яму Новыя Трокі, і перанёс сталец свой са Старых Трокаў у Новыя. А сын ягоны Вітаўт нарадзіўся ў Старых Троках, і на тым месцы, дзе ён нарадзіўся, пасля смерці бацькі сам Вітаўт касцёл звеставання Маткі Божае залажыў, і мніхі закону святога Аўгустына, таго ж закону, што ў Кракаве маюць кляштар святога Аўгустына на Тынцы, там жа — у Старых Троках — паставілі кляштар.
    Князь Яўнута панаваў у Вільні і на Вялікім княжэнні Літоўскім. Але князю вялікаму Альгерду, старэйшаму брату, і князю вялікаму Кейстуту не спадабалася, што Яўнута княжыць у Вільні і на княстве Літоўскім, бо княгіня Еўна памерла. I не хочучы таго, каб ён на тым месцы галоў-
    ным сядзеў, змыслілі між сабою князі вялікія Альгерд і Кейстут брата свайго, князя вялікага Яўнуту, з Вільні і з Вялікага княства выгнаць і аднаму з іх на гаспадарстве сесці.
    I змовіўшыся між сабою, рок учынілі*, у які дзень, прагнаўшы брата, вялікага князя Яўнуту, Вільню-горад ад яго адбяруць. Але князь вялікі Альгерд з Віцебска да Вільні не паспеў к таму року, а князь вялікі Кейстут, хутка прымчаўшыся да Вільні, горад заняў. Князь жа вялікі Яўнута, пачуўшы пра тое, уцёк у Тур’і горы і там уночы азяб, і яго ўзялі ды прывезлі да брата ягонага, князя вялікага Кейстута. А той, чакаючы брата старэйшага, вялікага князя Альгерда, пасадзіў Яўнуту за старожаю, а насустрач Альгерду паслаў ганца распавесці, што ён Вільню заняў, а князя Яўнуту ўвязніў. Сустрэў ганец Альгерда ў Крэве, і вялікі князь Альгерд паспяшаўся і прыехаў да брата свайго Кейстута. I князь вялікі Кейстут сказаў брату свайму Альгерду: «Ты варты быць вялікім князем у Вільні, ты наш старэйшы брат, а я з табою ў згодзе жыву».
    I пасадзіў Кейстут князя Альгерда на Вялікім княжэнні ў Вільні, а Яўнуту далі Заслаўе. 1 вырашылі яны між сабою, што ўсе браты маюць слухацца вялікага князя Альгерда, а воласці ды селішчы між сабою раздзялілі, а яшчэ ўмовіліся: што сабе прыдабудуць, гарады ці воласці, тое будуць дзяліць пароўну, і быць ім да канца жыцця ў вялікай згодзе ды любові братэрскай. I на тым між сабою прысягу ўчынілі, што адзін на аднаго ліхога замысляць не будуць. Так і жылі яны да смерці сваёй у згодзе.
    Пра князёў Карыятавічаў
    1351 год. Вялікі князь Альгерд, сабраўшыся з сіламі, сваімі літоўскімі, пабіў на Сініх Водах татараў — трох братоў: Хаджы-бэя, Кутлубугу ды Дзмітрыя. А тыя тры браты ў Ардзе панавалі і былі дзедзічамі Падольскае зямлі, прызначалі сваіх атаманаў на Падоллі. Тыя атаманы прыбыткі парадкавалі, а да іх прыязджалі баскакі татарскія і, у іх даніну беручы, да Арды яе вазілі.
    Брат жа вялікага князя Альгерда, князь Карыят, трымаў Новагародак Літоўскі, і было ў яго чацвёра сыноў: князь Юры, князь Аляксандр, князь Канстанцін ды князь Федар. I тыя княжычы Карыятавічы, тры браты, з дазволу свайго дзядзькі, вялікага князя Альгерда, рушылі з дапа-
    могаю літоўскаю ў Падольскую зямлю. А ў той час у Падольскай зямлі не было ніводнага горада ні з дрэва рубленага, ні з каменю будаванага. Тады княжычы, прыйшоўшы ў Падольскую зямлю, запрыязніліся* з атаманамі і пачалі бараніць тую зямлю ад татараў, а баскакам даніну аддаваць перасталі. Найперш знайшлі яны сабе цверджу* на рацэ Смотрычы і тут нарадзілі* сабе горад Смотрыч. У другім месцы, на гары, жылі чарняцы, і там Карыятавічы нарадзілі горад Бакоту. Будучы ў ловах, надарылася ім гнаць шмат аленяў на адным востраве, дзе пазней, пасекшы лес, змуравалі горад Камянец. 3 таго пачаўшы, усе гарады падольскія паставілі і ўсю зямлю Падольскую занялі.
    А пасля таго польскі кароль Казімір Лакетка даведаўся, што браты Крыятавічы, якія пануюць на Падольскай зямлі,— людзі моцныя. I ён прыслаў да князя Канстанціна глейтоўныя лісты*, з вялікаю цвёрдасцю просячы яго, каб да яго прыехаў. Умысліў кароль з усімі сваімі панамі аддаць за яго дачку, а па сваёй смерці каралём пасадзіць, бо сына ў Казіміра не было, адна толькі дачка. Але князь Канстанцін, да караля польскага прыехаўшы, не схацеў у ягоную веру перайсці і зноў па тых жа глейтах ад’ехаў з Польскае зямлі да свайго гаспадарства і там, на Падоллі, памёр. А князя Юр’я валохі ўзялі сабе ваяводам і там яго акармілі*. Чацвёрты ж брат, князь Федар Карыятавіч, у Літве Новагародак трымаў. I пачуў ён, што братоў ягоных у жывых не стала. Тады ён пайшоў і Падольскую зямлю засеў.
    А ў тыя гады, калі на Літве і на Русі княжыў вялікі князь Альгерд, князь Федар, Падолле засеўшы, не хацеў паслухмяным быць вялікаму князю. Тады Альгерд пайшоў з усімі сіламі літоўскімі на Падолле. Пачуў пра тое князь Федар Карыятавіч і ўцёк з Падольскае зямлі да Вуграў, а ў гарадах пасадзіў валохаў. А вялікі князь Альгерд спачатку прыйшоў да Брацлава і, заняўшы горад, рушыў да Сакальца, і Сакалец узяў, і прыйшоў уночы да Камянца, і Камянец здабыў, а потым Смотрыч, і Скалу, і Чырванаград заняў, і ўсе гарады пабраў, і ваяводу князя Федара — Нястана, што ў тых гарадах намеснікам быў, паймаў, і ўва ўсіх тых гарадах сваіх старастаў пасаджаў, і даў ад сябе Гаштольту Гаштольтавічу трымаць Камянец-Падольскі, і адышоў да сябе. Мы ж да ранейшага вернемся.