Старажытная беларуская літаратура
Выдавец: Юнацтва
Памер: 464с.
Мінск 1996
Пра ваяводу віленскага Пятра Гаштольта
Калі князь Альгерд узяў замуж княжну віцебскую Уліяну, то для таго ахрысціўся ў рускую веру, але ўсе паны літоўскія засталіся ў сваіх верах паганскіх. I князь вялікі Альгерд не чыніў над імі гвалту і на веру сваю не навярняў, і рымскае веры ў Літве зноў ужо не было, толькі руская.
I калі Гаштольт трымаў Камянец-Падольскі, ён часта ездзіў да пана Бучацкага, у якога была дачка, дзеўка вельмі прыгожая. I стараста камянецкі Гаштольт прасіў пана Бучацкага, каб той сваю дачку за яго аддаў. I Бучацкі сказаў: «Я быў бы рады аддаць за цябе дачку, але мне не гадзіцца яе, хрысціянку, за цябе, паганіна, аддаваць, хоць ты і вялікі пан, але аддам яе за цябе толькі тады, калі ахрысцішся ў нашу веру». I стараста камянецкі Гаштольт ахрысціўся і дачку пана Бучацкага сабе за жонку ўзяў. I калі ахрысціўся ён у ляшскую веру, далі яму імя Пётр.
Па малым часе князь вялікі Альгерд даў Пятру Гаштольтавічу Вільню. I калі ён стаў ваяводам у Вільні, адразу ж прывёў з Ляхаў 14 мніхаў-францішканаў і з дазволу вялікага князя Альгерда залажыў кляштар Маткі Божае ў Вільні на сваім дворышчы, дзе цяпер двор віленскага біскупа. А сам ён паставіў двор свой на пясках над Вінкерам, дзе цяпер кляштар Маткі Божае. I той Пётр Гаштольт першы прыняў веру рымскую і да Літвы прынёс.
Пра вайну вялікага князя Альгерда з князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам
У тыя часы князь вялікі літоўскі і рускі Альгерд Гедымінавіч, справуючы радна гаспадарства сваё, немалы час панаваў у Вялікім княстве Літоўскім. I быў ён у даканчанні і ў добрай прыязі з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам, які без усякае прычыны пераступіўшы даканчанне і прыязь, прыслаў да вялікага князя Альгерда пасла свайго — з агнём ды шабляю, даючы яму зразумець, што «буду ў зямлі тваёй па краснай вясне, па ціхім леце».
I князь вялікі Альгерд выняў крэсіва, губку і крэмень, і, запаліўшы губку, даў паслу, і сказаў так: «Дай гэта гаспадару і паведай яму, што ў нас у Літве агонь ёсць, бо ён кажа мне, што хоча быць у маёй зямлі па краснай вясне
ды па ціхім леце. А я, дасць Бог, буду ў яго на Вялікдзень, ды пацалую яго чырвоным яйкам цераз шчыт суліцаю, ды з Божаю дапамогаю к гораду ягонаму Маскве кап'ё сваё прысланю; бо не той валечнік, хто чакэе часу зручнага, каб ваяваць, але той валечнік, хто і ў непагадзь над супраціўнікам сваю зверхнасць даводзіць».
I, адпусціўшы пасла і сабраўшы ўсе свае войскі літоўскія і рускія, пайшоў з Віцебска проста на Маскву. I на самы Вялікдзень ранкам князь вялікі Дзмітрый Іванавіч ішоў з баярамі ды з князьмі з цэрквы, а тым часам князь вялікі Альгерд з усімі сваімі сіламі, разгарнуўшы харугвы свае, з’явіўся на Паклоннай гары.
Вялікі князь маскоўскі ўпаў у страх вялікі і жахнуўся, бачачы вялікага князя Альгерда, што прыйшоў паводле слова свайго з такою вялікаю сілаю. I не мог вялікі князь маскоўскі ніякага адпору яму ўчыніць і паслаў да князя Альгерда, просячы яго ды вялікія дары яму абяцаючы, каб яго з бацькаўшчыны ягонае, з Масквы, не выганяў, а гнеў свой пакінуў бы і ўзяў бы ў яго што хацеў.
I князь вялікі Альгерд злітаваўся, і ласку сваю ўчыніў, і з Масквы князя Дзмітрыя Іванавіча не выганяў, і мір з ім заключыў. А затым, дамову ўчыніўшы, сам вялікі князь маскоўскі к Альгерду выехаў, і з ім бачыўся, і дарамі незлічонымі, золатам, срэбрам і дарагімі перламі, і сабалямі ды іншым дарагім ды дзіўным зверам махнатым і князя вялікага Альгерда адарыў, і выдаткі, якія Альгерд меў, у зямлю ягоную ідучы, яму аплаціў. Потым князь вялікі Альгерд сказаў вялікаму князю маскоўскаму: «Хоць я з табою замірыўся, але мне іначай учыніць не гадзіцца, бо мушу пад горадам тваім Масквою кап’ё сваё прысланіць ды тую славу ўчыніць, што вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі Альгерд кап'ё сваё пад Масквою прысланіў». I сам на каня ўзышоўшы, кап’ё ўзяўшы ў руку і прыехаўшы к гораду, кап’ё тое к муру прысланіў і, едучы назад, сказаў голасна: «Княжа вялікі маскоўскі! Памятай тое, што кап’ё літоўскае стаяла пад Масквою».
Пасля таго князь вялікі Альгерд з усімі сваімі войскамі і з вялікаю пашанаю, і з вялікім палонам, і з невымоўным здабыткам, зваяваўшы ды пабраўшы гарадоў шмат, багата людзей папаланіўшы, мяжу ўчыніў па Мажайск і Каломну і з усімі людзьмі сваімі ў цэласці да сябе адышоў.
Пра забойства ў Вільні мніхаў-францішканаў
У той час, калі князь вялікі Альгерд быў у Маскве і пры ім знаходзіўся ваявода ягоны Пётр Гаштольт, мяшчане віленскія — пагане, сабраўшыся, прыйшлі моццу вялікаю ў кляштар, не хочучы хрысціянства і закону рымскае веры мець, і спалілі той кляштар, і сямёх мніхаў сцялі, а сямёх астатніх прывязалі да крыжа і пусцілі ўніз па Вяллі, мовячы: «3 захаду сонца вы прыйшлі, на захад жа і ідзіце, за тое, што вы сказілі багоў нашых».
На тым месцы, дзе іх пасціналі, і цяпер стаіць Божая мука ў біскупавым садзе.
I калі прыйшоў князь вялікі Альгерд да Вільні, Гаштольт біў чалом вялікаму князю Альгерду, каб тых паганцаў за тое акруценства пакараць загадаў, што нявінных законнікаў так жорстка і нялітасціва сказілі. I князь вялікі Альгерд і сам вельмі шкадаваў, што так акрутна тых мніхаў-хрысціянаў пазабівалі, і вельмі ўгнявіўся ён, што над хрысціянамі такое зверства сталася, і выдаў віленцаў лікам пяцьсот галоў на смерць для таго, каб іх пакаралі і пасля таго ўжо ніводзін супраць хрысціянства ніякае прыкрасці не чыніў. I тыя пяцьсот чалавек былі пакараны размаітымі пакутамі.
А потым ГІётр Гаштольт прывёў іншых мніхаў-францішканаў і не насмеліўся ўжо на тым самым месцы кляштар будаваць, дзе першых панішчылі, і паставіў кляштар там, дзе быў збудаваў сабе дом, на пясках над Вінкерам, дзе цяпер стаіць кляштар Маткі Божае. I ад тых часоў стаіць першы ў Вільні кляштар хрысціянскі рымскага закону Маткі Божае.
Пра вялікіх князёў Альгерда і Кейстута ды пра сыноў іхніх
Было ў вялікага князя Альгерда дванаццаць сыноў. 3 то-ю жонкаю, што ўзяў ён у князя віцебскага, па якой і Віцебск узяў, меў ён шасцёра сыноў. Першы быў Валадзімір, які трымаў удзел у Кіеве; другі — князь Іван Жэдзівід, у якога была Падольская зямля; трэці — князь Сямён Лінгвен, удзел ягоны быў у Мсціслаўлі; чацвёрты — Вінгольт Андрэй, удзел меў у Трубчэўску; пяты Канстанцін, удзел якога быў у Чарнігаве і Чартарыйску; шосты — Фёдар Сангушка, які сядзеў на ўдзеле ў Любомлі.
Па смерці вялікае княгіні Ганны ўзяў князь вялікі Альгерд дачку вялікага князя цверскага княжну Уліяну Ольеўну і меў з ёю шасцёра сыноў: старэйшы Ягайла Уладзіслаў, другі Скіргайла, трэці Швітрыгайла, чацвёрты Корбут, пяты князь Дзмітры Карэцкі, шосты князь Васіль.
I ў брата вялікага князя Альгерда — у Кейстута, які быў у Троках і на зямлі Жамойцкай, было шасцёра сыноў. Першаму сыну — Вітаўту,— калі стаў ён русінам, далі былі імя Юры, а калі ахрысціўся ў ляшскую веру, тадь. далі яму імя Аляксандар. Другі сын — брат Вітаўтаў Андрэй Гарбаты, што княжыў на Полацку; трэці Жыгімонт; чацвёрты Патрыкей; пяты Таўцівіл; шосты Войдат. Тры апошнія без удзелаў сваіх у маладосці памерлі.
3 усіх сваіх сыноў найлепш любілі князь вялікі Альгерд сына свайго Ягайлу, а князь вялікі Кейстут — сына свайго Вітаўта. I вырашылі яны, што быць тым сынам на іх месцах, на вялікіх княствах, пасля іх смерці. Князь жа Ягайла і князь Вітаўт пры бацьках сваіх у вялікай дружбе былі. А затым у 1377 годзе князь вялікі Альгерд памёр.
Пра вялікіх князёў Кейстута і Ягайлу
Князь вялікі Кейстут, памятаючы пра любоў і справядлівасць брата свайго, і пра адзінства, якое з ім да самае смерці яго меў, пачаў трымаць князем вялікім у Вільні сына Альгердавага вялікага князя Ягайлу і меўся прыязджаць к старым дарадцам, як і к брату старэйшаму прыязджаў.
Быў у вялікага князя Альгерда нейкі халоп, парабак нявольны, звалі яго Вайдзіла. Спачатку быў ён пекарам, потым паставіў яго князь пасцель слаць і ваду піць падаваць, і вельмі палюбіўся ён Альгерду, і даў быў вялікі князь яму Ліду трымаць — вывеў яго ў людзі. Потым, калі пасля смерці вялікага князя Альгерда мінула болын за два гады, князь вялікі Ягайла ўзняў Вайдзілу вельмі высока і аддаў за яго сястру сваю родную, княгіню Мар’ю, што была замужам за князем Давыдам. I тым князю вялікаму Кейстуту надта вялікую крыўду і прыкрасць учыніў, што братанку ягоную ды Ягайлаву сястру за халопа аддаў. I ўвабраўся той Вайдзіла ў вялікую моц за князем Ягайлам ды пачаў з немцамі соймы чыніць, раіцца і падпісвацца пад граматамі супраць вялікага князя Кейстута.
Быў нейкі пан, нехта Лебэстын, і быў той Лебэстын
кумам вялікаму князю Кейстуту, хрысціў дачку ягоную, што была замужам за князем Янушам. Паведаў ён вялікаму князю Кейстуту: «Ты таго не ведаеш, што князь вялікі Ягайла пасылае нам часта Вайдзілу і падпісаў ужо з намі дамову, каб цяое ссадзіць з твайго месца, ды каб яно дасталася яму і сястры вялікага князя Ягайлы, што замужам за Вайдзілам».
Князь вялікі Кейстут уведаў, што князь Вітаўт у згодзе жыве з князем Ягайлам, і пачаў скардзіцца Вітаўту, сыну свайму: «Ты з ім у згодзе жывеш, а ён падпісаў дамову з немцамі супраць нас». I князь вялікі Вітаўт адказаў бацьку свайму: «Не вер гэтаму, не думаю, каб гэта было так, бо Ягайла са мною ў згодзе жыве, ён сказаў бы мне пра гэта».
Потым адбылася вялікая праява. Князь вялікі Ягайла даў быў Полацак брату свайму Скіргайлу, але палачане яго не прынялі. I князь Ягайла паслаў раць сваю літоўскую і рускую з братам сваім Скіргайлам на Полацак. I аблажылі яны горад. Князь жа вялікі Кейстут зноў пачаў скардзіцца, плачучы, сыну свайму Вітаўту на князя Ягайлу: «Першая вялікая крыўда, якую ён мне ўчыніў: за халопа маю братанку, сваю сястру, аддаў. Цяпер пра другую крыўду: добра ведаю, што ён дамовіўся з немцамі супраць нас. А гэта ўжо трэцяя: мы з немцамі ваюем, а ён з імі Полацак адымае ў сына майго, твайго брата,— князя Андрэя Гарбатага. To ўжо другая праява ягонае непрыязнасці да нас выявілася: ясна стала, што ён паўстаў супраць нас заадно з немцамі». I князь Вітаўт адказаў бацьку свайму: «I ўсё ж такі гэтаму не вельмі веру». Сказаўшы тое, Вітаўт сам паехаў у Горадзень і Дарагічын. Князь жа вялікі Кейстут, сабраўшыся з моццу сваёю, уварваўся ў горад Вільню, паланіў вялікага князя Ягайлу разам з братамі і з маці ягонаю і граматы тыя знайшоў, што Ягайла з немцамі падпісаў. I Кейстут да сына Вітаўта ў Дарагічын ганца паслаў распавесці, што сталася. Ганец той знайшоў князя Вітаўта ў Горадні, бо той ужо з Драгічына прыехаў да Горадна. 1 Вітаўт за адзін дзень прымчаўся з Горадна к бацьку свайму Кейстуту. Той жа сказаў Вітаўту: «Ты мне не верыў, але вось тыя граматы, што падпісалі былі супраць нас Ягайла з немцамі, але багі нас асцераглі, бо я князю вялікаму Ягайлу нічога не ўчыніў: не рушыў ні скарбу ягонаіа, ані статку, а сам ён у мяне ў няцтве*, за малою старожаю. Бацькаўшчыну ягоную, Віцебск ды Крэва, і ўсе месты, што бацька ягоны тры.маў — усё яму аддаю і нічога